За зацяненнем Поўначы  Валеры Скакун

За зацяненнем Поўначы

Валеры Скакун

Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
76.06 МБ
-	Алег, ты, значыцца, курсы па эксплуатацыі цяжкай тэхнікі, добрую падрыхтоўку, значыць, прайшоў. Зараз давай газуй з хлопцамі да пасёлка на БелАЗе, на абед, значыць. Потым адпачнеш да вечара і выйдзеш на працу ў начную змену на бульдозер КАМАТСУ. У начную змену будзеш займацца ўскрыццём золатаноснага палігона. Справу гэту ведаеш, мне цябе не павучаць, даўшы загад выпраўляцца ўсім па справам, ён паблажліва зноў правёў далонню правай рукі па сваім пузе, а тым часам Дрожжын хутка знік за дзвярыма адміністрацыйнага будынка.
2.
Вадзіцель БелАЗа, маючы прывілею ў дадзеным выпадку, уладкаваўся па-свойску ў кабіне таварыша, каб прыемней было ехаць. Алег, глянуў на стаяўшы непадалёку бульдозер, дзе на гусеніцы пакінуў свае цёплыя рукавіцы, але паленаваўся падбегчы за імі, а палез па лесвіцы саракатонніка на пляцоўку рухавіка пад казырок кузава. Вадзіцель упэўнена павёў сваю магутную машыну па свайму маршруце. Спачатку руху адчуўшы холад, што ахопліваў далоні, Алег нацягнуў на іх рукавы і абедзвюма рукамі трымаўся пры руху машыны за поручань пляцоўкі. Праз пятнаццаць кіламетраў, дабраўшыся да пасёлка,
вадзіцель прыпыніў магутную машыну каля будынка сталовай. Пры сходзе па лесвіцы з пляцоўкі рухавіка Латышава ахапіў жах ад убачаных белых сваіх далоняў. Вадзіцель, заўважыў, што здарылася за пятнаццаць кіламетраў дарогі і дрыготкім голасам загадаў Алегу хутчэй бегчы ў фельчарскі пункт, што месціўся непадалёку, бо яму патрэбна была тэрміновая дапамога.
Увайшоўшы ў калідор вагончыка фельчарскага пункта, Алег праціснуўся ў прыадчыненыя дзверы кабінета з шыльдай «Фельчар», трымаючы перад сабой белыя, абмерзлыя далоні абедзвюх рук. Медыцынскі спецыяліст, прывабная белакурая кабета, займалася сваімі справамі, штосьці перабіраючы ў шкляной шафе з медыкаментамі. Павярнуўшы ў бок дзвярэй галаву, яна толькі й паспела войкнуць і ад убачанага відовішча страціла прытомнасць і з громам бразнулася на падлогу. перакульваючы падаючым тулавам стул і зрушыўшы з месца працоўны стол. Латышава апантала думка, што толькі гэтага яму не хапала. Нахінуўшыся над беспрытомнай фельчаркай, Алег паспрабаваў прывесці яе ў нармальны стан і пахлопаў абмерзшымі далонямі па твары. Наліўшы з графіна вады ў стакан, што стаяў у вугле на тумбачцы, памакнуўшы у ім свае збялелыя пальцы правай рукі, апырскаў фельчарцы твар. Удыхнуўшы поўнымі грудзьмі паветра, падзьмуў раз-другі, ізноў пахлопаў яе па твары збялелымі ад мароза далонямі. Але дарма. Тады ён паўтарыў та працэдуру, больш шчодра акрапіўшы яе вадой, удыхнуўшы паветра, падзьмуў хлопаючы па твары беспрытомна ляжачую на падлозе жанчыну. Во табе на, мо паклікаць каго на дапамогу? Толькі хацеў было падацца да дзвярэй, як адкрылся вочы фельчаркі, тая апрытомела. Нібыта вінаватая, папрасіўшы прабачэння, яна пачала ўздымацца з падлогі.
-	Вам дапамагчы? Алег паспрабаваў абмерзшымі белымі далонямі дапамагчы той узняцца.
-	He, не, вам нельга, я сама. Зараз вам перавязку зраблю, толькі не хвалюйцеся, усё будзе з рукамі ў вас добра, фельчар-
Валеры Скакун # * ♦ # $ # ♦ ♦ S # Ф ка, паднялася з падлогі, паправіла стол, паставіла яго на месца, падняла стул і прынялася падрыхтоўваць патрэбныя лекі.
Зрабіўшы перавязку абмерзлых далоняў, фельчарка накіравала Латышава назаўтра з’ездіць аўтобусам са школьнікамі ў горад Сусуман для кансультацыі спецыялістаў гарадской бальніцы. Прыйшоўшы ў інтэрнат адпачываць, напарнік па працы параіў Алегу зайсці ў краму, дзе працуе яго жонка, і тая выдзяліць яму з-пад палы дзве бутэлькі гарэлкі. Продаж спіртных напояў на прыіску пад забароненай, але патрэбнае заўсёды знойдзецца.
-Гэтатабе, Алег, як будзеш класціся спаць, то ўсё і вып’еш адзін, напарнік, даўшы параду, узняўся з-за стала і накіраваўся да дзвярэй.
-	Як мне столькі адразу выпіць? Алег, выставіўшы дзве бутэлькі на стол, распрануўшы куртку, прысеў на свой ложак, давайце разам зараз і прымем патрошкі, прапанаваў напарніку ды двум таварышам, з якімі пражываў у адным пакоі.
-Увечары вып’еш, і адпачываць. Раніцой пабачыш, навошта табе столькі, напарнік Колька, спяшаючыся дадому, развітаўшыся, выйшаў з пакоя.
Акурат увечары, перад тым, як класціся спаць, на абмерзшых, перавязаных далонях узмацніліся боль і зуд. Латышаву быў дваццаць адзін год, пасля службы ў войску ён ажаніўся, у яго нарадзіўся сын, і падаўся малады бацька зарабляць грошы на Калымскія прасторы. Так па парадзе старэйшага, больш вопытнага таварыша, Алег прыняў спіртны напой і хутка заснуў. Зраніцы прачнуўся, не адчуваючы болю, пабачыў свае далоні без павязак, у язвах. Алег спытаў у таварышаў, куды павязкі падзеліся. Таварышы растлумачылі яму, што ён сам іх пазрываў, не прачынаючыся, скрыгочачы зубамі, таму і патрэбна было на сон выпіць адразу дзве бутэлькі гарэлкі.
Назаўтра Латышаў прыбыў аўтобусам са школьнікамі ў горад Сусуман. У гарадской бальніцы доктар зрабіў яму перавяз-
tom зі
ку, а потым, выпісываючы бальнічны ліст, закачаў галавой і дадаў, што яшчэ кіламетраў пяць такім дубарам пракаціўся бы на тым БелАЗе Алег, і давялося б аднімаць па локці абедзве рукі, каб не атрымалася гангрэна, небяспечная для жыцця. У дадзеным выпадку пашанцавала. Месяц трэба прымаць лекі, рабіць перавязкі, і ўсё будзе добра.
3.
Верталёт, прызначаны для адпраўкі грузаў да арцелі, куды патрэбна было патрапіць і двум пасажырам, вяртаўшыхся з адпачынку: Алегу Латышаву і яго сябру Мікалаю Карпенку, чакаць давялося два дні, засяліўшыся ў гасцініцу. Алега Латышава пасля праходжання курса лячэння кіраўніцтва арцелі адправіла ў адпачынак за адпрацаваны належным чынам час. Блага, што адпачынак за працу атрымлівалі рабочыя працяглы, так і Алег вяртаўся на Калымскую прастору летняй парой ачуняўшым, у добрым, прыўзнятым настроі шукальніка прыгод са спадзевам зноў зарабіць дастаткова грошай, маючы для гэтага грунтоўныя падставы. Па суседству ў нумары пражывалі пілот і штурман верталёта, што павінны ляцець да арцелі, і ўвечары сабраліся хлопцы ўчатырох у нумары пілотаў, каб пагаманіць разам за жыццё, кульнуць па чарачцы каньячку.
-	To ж мы, хлопцы, тры дні таму, пралятаючы непадалёку ад вашай арцелі заўважылі з вышыні мужыка, ідучага па тайзе са стрэльбай і з рукзаком за спіной, пілот, запаліўшы цыгарэту, утульна размясціўшыся ў крэсле, працягваў сваю гаворку, а крыху на адлегласці, ззаду мужыка, мядзведзя. Мужык той мядзведзя, што шкандыбае за ім, прыхоўваючыся, за раслінамі, зразумела, не бачыць. Пляцоўкі, каб пасадзіць нам сваю вінтакрылую машыну, не пашкодзіўшы вінты аб дрэвы, паблізу няма. Ну і вырашылі мы таго мядзведзя адагнаць верталётам. Заруліўшы, прайшліся нізка над ім. Пайшлі на разварот, заўважаем, што мужык падаўся ўлева, нібы ўцякаю-
чы ад нас, а мядзведзь той роўна за ім. Заходзім ізноў, але цяпер над мядзведзем, каб адагнаць таго. Мінаючы, заўважаем, што мужык падаўся ўправа, паскорыўшы хаду, а мядзведзь следам. Мы ідзем на разварот, атакуем мядзведзя. Мужык са сваёй стрэльбай ды рукзаком за плячыма, уцякаючы ад нас, падаецца ўлева, мядзведзь зноў следам. На чацвёртай васьмёрцы нашай спробы адагнаць таго мядзведзя мужык, прыхаваўшы стрэльбу ў прыкметным месцы на сопцы, дзе павалены вывернутыя з каранямі тры вялікія дрэвы, даецца ад нас наўцёкі бягом. Ну, мы, зразумела, уцямліваем што стрэльба не зарэгістравана і паляўнічага білета не маецца, і мужык той, прыняўшы наш верталёт за верталёт прыродааховы, ператварыўся з левага паляўнічага ва ўцекача, хлопцы, слухаючы расповед, зарагаталі, а пілот, запаліўшы шчэ адну цыгарэту, працягваў.
-	To ж нам да гэтага няма аніякай справы. Ад таго, што мядзведзь за ўцекачом падаўся таксама бегчы, нас ахапіў жах. Урэшце рэшт, на шостай нашай васьмёрцы мядзведзь-такі прыпыніўся, мо, стаміўся бегчы за тым мужыком. Пайшоўшы на разварот, мы зноў над мядзведзем прайшліся і, набіраючы вышыню, каб ляцець далей па вызначаным маршруце, рагаталі ў кабіне верталёта, надрываючы жываты, як і чацвёра нашых пасажыраў на борце. Сапраўды было смешна пабачыць, як мужык той з рукзаком за плячыма ды мядзведзь імчаць на ўсіх парах, пятляючы паміж лістоўніцамі і хмызняком кедравага сланніка ў процілеглых накірунках. Смех, ды й годзе, пілот, узняўшы прапанаваную Латышавым румку каньяку, перакуліўшы, не прыкусваючы, засмяяўся разам з хлопцамі.
-	Шаноўны, звярнуўся Латышаў да пілота, седзячы за сталом на табурэтцы каля акна з выглядам на тайгу, а стрэльба якая была ў таго мужыка, адна ці двустволка?
-	Стрэльба аднастволка. Гэта мы прыкмецілі, як знізіліся першы раз паспрабаваць адагнаць таго мядзведзя.
— Аднастволка — значыць, мая. Латышаў перакуліў румку каньяку і прыкусіў хлебам з салам.
4.
Прыбыўшы да месца прызначэння ў суботу ў першай палове дня, Латышаў з Карпенкам ды падыйшоўшымі да верталёта хлопцамі, адпачываючымі ў выхадны дзень, каб не затрымліваць верталёт, хутка выгрузілі дастаўленае абсталяванне ды запасныя часткі. Запусціўшы рухавік і разагнаўшы вінты, пілот са штурманам, узняўшы верталёт вышэй вершалінаў дрэваў, традыцыйна абляцеўшы кругам над базай, узялі патрэбны накірунак, набіраючы вышыню, зніклі за небакраем.
-	Алег, ну як твае далоні, паправіўся, механік ў добрым настроі падыйшоў да гурта і павітаўся з усімі за руку.
-	Так, во, Латышаў нахіліўся было, каб узяць свае дзве сумкі з рэчамі, але выпрастаўся, трымаючы рукі перад сабой, і пакруціў далонямі, поўны парадак, па працы ўжо й засумавалі.
-	Ну, і добра, хутка ўжо будзе табе і праца, механік агледзеў хлопцаў, што сабраліся каля верталётнай пляцоўкі, зараз, хлопцы, бярэм рэчы нашых прыбыўшых і заходзім да іх у апартаменты. Мы сёння ў іх, так сказаць, пагасцюем.
-	Выдатна, Карпенка ўскінуў рукі ўгору, мы жа з матэрыка прыбылі не з пустымі рукамі, з пачастункамі.
-	Ды з парожнімі кішэнямі зноў наведаліся сюды, у Калымскі край, за доўгім рублём, хтосьці з хлопцаў падкінуў жарцік, і ўсе разам зарагаталі, уваходзячы ў жытло, куды прыбыўшыя засяляліся.
За нетаропкай размовай, перакуліўшы па чарачцы ды прыкусіўшы хатнім салам, Латышаў звярнуўся з пытаннем да хлопцаў:
-	А дзе жа Малёк, няма? Мо шчэ з працы не вярнуўся ці мо ў адпачынку?
-	Тут ён, механік паглядзеў праз акно, быццам штосьці жадаючы пабачыць, зараз павінен з’явіцца. На тыдні вырашыў па тайзе пабадзяцца, прыхапіўшы з сабой тваю стрэльбу, Алег.