За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
За зацяненнем Поўначы
Аповесць
1.
Хуценька давай збірайся, праз паўгадзіны пасля вячэры адпраўка УАЗікам да горада. Назаўтра з раніцы кудысьці верталётам на нейкую раку Чону, што мяжуе Якуцію з Іркуцкай вобласцю, аб існаванні якой нават і не чуў. Чагосьці болей непатрэбнага менавіта зараз Фёдару і не ўяўлялася. Першы намеснік боса асабіста падбіраў кандыдатаў па запатрабаваных спецыяльнасцях з разлікам на тое, што там, у абмежаванай тайгой прасторы, дванаццаць чалавек здолеюцуь бесканфліктна, без высвятлення адносінаў паміж сабой у дакладны тэрмін выканаць даручаную працу.
«I трэба ж было мне падацца заму боса гэткай бесканфліктнай асобай, што і я патрапіў туды,» Фёдар у думках шаптаў сабе, утаймоўваючы сваю раздражнёнасць. Збіраючы рэчы ў сумку, час ад часу як бы незнарок паглядаў ўбок збіраўшага свае пажыткі праз два ложкі незнаёмца, будучага таварыша па працы, адабранага таксама туды, Фёдар падумаў, што не тыя ты, братка, чытаеш кніжкі, прыкмеціўшы раздражненыя погляды мужчыны ў свой бок. Магчыма, мала блукаў яшчэ па свеце і не разумееш, што паміж людзьмі, акрамя розных там зносінаў ды адносінаў, існуе такая з’ява, як нясумяшчальнасць па знешняму выгляду. Калі хоць адзін з такіх нясумяшчальных разумее аб існаванні гэтакай з’явы, то і працэс псіхалагічнага дыскамфорту праходзіць амаль без напругі ў адносінах.
За часы блуканняў па свеце ў пошуку якойсьці сваёй ісціны ды заробку грошай, у Фёдара ўжо меўся свой напрацаваны безатказны варыянт. Звычайна апанент па знешняй нясумяшчальнасці, каб неяк разабрацца ў сваім псіхалагічным дыскамфорце, пачынаючы падкідваць кпіны, натыкаецца на непрабіўную заслону, асаджваючую на сваё месца сэнсам таго, што часам за вытанчанаю дасціпнасцю праглядваецца пашыраная вузкалобасць. Дзейнічае безатказна, як аўтамат Калашнікава, выкліка-
бо *#***#
ючы ў апанента жаданне хутчэй рэціравацца. Склаўшы рэчы ў сумку, як бы незнарок глянуўшы ў бок збіраючага пажыткі незнаёмца і заўважыўшы ў поглядзе таго неўтаймаваную псіхалагічную ўзбуджанасць, адвёўшы погляд на працуючы тэлевізар, Фёдар заўсміхаўся.
- Дзядзя Фёдар, а дзядзя Фёдар, ты як бы і задаволены, што зматваешся адсюль. I з кім жа я надалей буду ганачкі майстраваць, таварыш па працы, з якім Фёдар па прыбыццю на вахту майстраваў ганкі новых карпусоў дзіцячага лагеру адпачынку прысеў на табурэт каля тумбачкі пры ложку, на які на дорожку Фёдар прылёг адпачыць, звесіўшы ногі на падлогу і заклаўшы рукі пад галаву на падушцы.
- А ты, Колька, жартаўнік, Фёдар, кінуўшы погляд на прысеўшага на табурэт сябра, пачасаў далонню правай рукі патыліцу, толькі вось збіраюся, а напраг які, абодва зарагаталі, хлопцы, што пасля вячэры сабраліся ў пакоі, паглядалі на іх, як на дзівакоў.
- Так, братка, так, я прыкмеціў. Як чуткі ідуць, то вас туды бесканфліктных адабралі, Колька паглядзеў у бок адбываючага з Фёдарам незнаёмца, што, складваючы пажыткі, неадэкватна круціў галавой па баках, прыкмячаючы, як на яго паглядаюць астатнія, якім да яго не маецца аніякай справы.
- Ну, ты там, дзядзя Фёдар, трымайся, стрымлівай сябе, Колька не ўнімаўся, а ўсё таму, што ведаю цябе па папярэдняй працы з табой на вахтах, тваю вытрымку і ступень узроўню зрыву. Дзядзя Фёдар, стрымлівай сябе.
- Так, шкада, Колька што тэрмін тваёй вахты праз месяц заканчваецца, a то бы мы там удваіх надвор'е трымалі, бы ў сваіх руках, на патрэбным нам накірунку.
- Так, вопыт ў нас з табой, дзядзя Фёдар, багаты, Колька паглядзеў на задумліва гледзячага ў столь таварыша, заўсміхаўся, вам жа сказалі. што на дзесяць дзён, як вернешся, распавядзеш.
бі фж####
- Якія гэта будуць дзесяць дзён, ты і сам разумееш. Набралі з апошняй вахты, лічы, усіх ды крыху з папярэдняй, што дзвюма тыднямі раней прыбыла, Фёдар, не аднімаючы рук з-пад галавы, зрабіў напраг прэсам, узняўся, прысеў на ложку, паклаўшы далоні рук на калені, і паглядзеў на гадзіннік на левай руцэ, праз хвіліны тры УАЗік пабібібкае, і лічы, што, дзядзя Коля, Фёдар з націскам выразна назваў таварыша дадаў, гэтая мая адысея працягнецца да заканчэння маёй вахты. Казку, дзядзя Коля, я табе паведамлю ўжо на наступнай, калі сустрэнемся.
САХА-ЯКУЦІЯ, г. Мірны
2.
Даставіўшы чатырох адабраных працаўнікоў, што назаўтра выправяцца верталётам у невядомасць, у горад да інтэрната вадзіцель пагнаў УАЗік на базу да месца дыслакацыі тэхнікі. Шныр, начны дзяжурны, у чые абавязкі ўваходзіла зрабіць пе-
раклічку працаўнікоў перад адбоем па пакоях, дзе тыя пражываюць, удакладніў наяўнасць захварэлых, давёў да працаўнікоў пра змены па месцам працы на наступны дзень, правёўшы траіх хлопцаў у пакой на першым паверсе, паказаўшы ім тым свабодныя ложкі, паклікаў Фёдара за сабой на другі паверх.
- Вось тут, шныр паказаў на дзверы пакоя з калідору насупраць лесвіцы, як зойдзеш, адразу ўправа свабодны ложак, размяшчайся, адпачывай. Толькі ціхенька, бо хлопцы ўжо спяць, назаўтра ім на працу.
Шныр, сыйшоўшы на тры прыступкі ўніз, прыпыніўся, павярнуў галаву і звярнуўся да Фёдара
- Калі папаліць цыгарэту, то сыйдзі па лесвіцы на першы паверх па калідоры ўправа, потым налева. На зіму адведзены асобны пакой. Красавік ужо, а тут маразы яшчэ ціснуць за дваццаць градусаў.
Увайшоўшы ў пакой папаліць цыгарэту, Фёдар прыладзіўся на драўляную лаву за дзвярыма ўваходу ўлева ўздоўж сцяны. Насупраць дзвярэй каля вакна трое паліўшых тытунь хлопцаў, размаўляючы між сабой, чамусьці прыцішылі гаворку. Як бы незнарок, акінуўшы тых поглядам, запаліўшы цыгарэту, адчуўшы агульную стомленасць, Фёдар у думках адзначыў, што выпаліць толькі адну, і трэба ісці адпачываць.
Ты назаўтра з намі? Фёдар, ленавата павярнуўшы галаву крыху ўлева, зразумеў, што да яго звяртаецца па ўзросце старэйшы з траіх. седзячы злева ад таварышаў сярэдняга целаскладу мужчына з завіхастым выразам твару, з непадпітай са знешняга выгляду фізіяноміяй, але гэта толькі таму, што ў гэтай установе ўжываць спіртныя напоі пад час працы катэгарычна забаронена. Фёдар спытаў:
- Куды гэта з вамі?
- Заўтра на Чону, з намі? зноў спытаў завіхасты.
Фёдар, зацягнуўшыся цыгарэтай, стомлена нетаропка выдыхаючы дым тытуню, абыякава глянуў на будучых таварышаў
Валеры Скакун # > ♦ G А Ш $ па працы, што чамусьці, ўпершыню ўбачыўшы яго, напружылі твары і поглядамі вачэй засяродзілі на ім увагу, прыпыніўшы сваю гаворку.
- Заўтра, на Чону, Фёдар, каротка зацягнуўшыся, выдыхаючы дым тытуню, дадаў, з вамі.
Завіхасты, узбуджана ўскочыўшы, нярвова кінуў недапаленую незатушаную цыгарэту ў вядро, прыладкаванае пад попельніцу пасярод пакоя, і падаўся спрытна да дзвярэй на выхад. Двое яго маладзейшых таварышаў драбнейшага целаскладу яшчэ не з такімі прапітымі фізіяноміямі, ускочыўшы з месца пакідаўшы, як бы хвалюючыся, у попельніцу незатушаныя цыгарэты, зніклі следам за дзвярыма налева па калідоры.
«То ж мне, пыжы знайшліся, заўсміхаўся ў думках Фёдар, запаліўшы яшчэ адну цыгарэту. Мне жа з вамі, урэшце-рэшт, усяго толькі давядзецца нейкі тэрмін разам папрацаваць. Разам папрацаваць гэта ж не пагуляць выбрацца ў рэстаран...»
За гадзіну сорак хвілін палёту ў чэраве грузапасажырскага верталёта МІ-8 Фёдар, спрабуючы закімарыць, калі-нікалі
павяртау погляд да ілюмінатара.
Аўтар Валеры Скакун, п. Ары: САХА-ЯКУЦІЯ
углядаўся ў заснежаныя ўнізе краявіды тайгі, скаваныя прыродай на зімовы перыяд маразамі. He прыкмеціў ён з вышыні палёту ШМкЯІ нідзе вынікаў жыццядзейнасці чалавека і быў уража* ны некранутасцю дзікай прыроды, прыцягальнасцю і
адштурхоўваючай сіле невядомасці. Пасля ўзніклага жадання на нейкі тэрмін апынуцца там, пабыць адзін на адзін са створанымі тысячагоддзямі таёжнымі ландшафтамі, да мазгоў костак адчуць сябе дзіцём прыроды, на імгненне ахопліваў жах. Як выжыць адному ў прыцягальна-чаруючай невядомасці даўніны вякоў?
Для працуючых у таёжнай цішы, адасоблена ад свету, людзей прыбыццё верталёта заўсёды падзея. Па месцы прызначэння на верталётнай пляцоўцы прыбыўшых сустракалі ўсе, хто ў дадзены момант знаходзіўся ў гэтым прыгожым, маляўнічым месцы: заўгаспадаркі, брыгадзір, повар, трое працаўнікоў ды механік-генератаршчык. Пасля спынення вінтоў хлопцы, выносячы свае рэчы з верталёта і прыбыўшыя прадукты харчавання, працоўны інструмент, складваючы ўсё гэта на пляцоўку, круцілі наўкола галовамі, пазіраючы, куды патрапілі. Навакольныя маляўнічыя краявіды ўзбадзёрвалі, уздымалі настрой. Прыбыўшыя верталетам першы нам. боса, прараб, павітаўшыся з заўгаспадаркай ды брыгадзірам, пацягнуліся разам з тымі, размаўляючы між сабой, да так званага гасцявога дома, што метрах у васьмідзесяці ад верталётнай пляцоўкі. паклікаўшы за сабой трох сустрэўшых верталёт працаўнікоў. Прыпыніўшыся каля рэшткаў згарэлай лазні, як было зразумела назіраўшым з боку верталётнай пляцоўкі, пачалі разборку палётаў. Хлопцы гуртом у дванаццаць чалавек, сустрэўшы іх повар ды механік-генератаршчык запалілі па цыгарэце, каб перачакаць, пакуль не вельмі прыемныя высвятленні перакінуцца ў пабудову гасцявога дома.
4.
Поўдзень Якуціі, на тым беразе ракі Чона на тэрыторыі Іркуцкай вобласці бераг палогі. Тайга, адступіўшы ад берага метраў на дваццаць-трыццаць, густа паросшая невялікімі бярозкамі ды хмызняком. Рака Чона на даляглядзе з правага павароту па цячэнню, прыкладна з кіламетр адлегласці выходзячы
Верталёт над таёжнай прастораіі
перпендыкулярна крутога высокага берага, абжытога месца, паварочвае ўлева на дзевяноста градусаў і доўжыцца метраў на семсот правым высокім, пятнаццаць-дваццаць метраў, Якуцкім берагам, паросшым да абрыву тайгой і левым палогім Іркуцкай вобласці. Затым, робіць паварот улева амаль на дзевяноста градусаў праз кіламетар паварочвае абодвума палогімі берагамі управа і знікае з відавоку на даляглядзе тайгі.
Паліўшыя цыгарэты каля верталётнай пляцоўкі хлопцы, размаўляючы між сабой, аглядалі навакольныя краявіды, выказваючы ўслых свае ўражанні. Верталётная пляцоўка знаходзілася на распрацаваным участку тайгі метраў васьмідзесяці ўшырку, цягнуўшымся ўздоўж берага метраў на сто-сто дваццаць. Па хадзе ад верталётнай пляцоўкі, метрах у васьмідзесяці, перад пабудовай гасцявога дома, знаходзілася тая самая прычына засылкі працоўнага дэсанту, пабудова згарэўшай лазні. Неўзабаве двое хлопцаў, што пакліканы былі на разборкі, накіраваліся