За зацяненнем Поўначы  Валеры Скакун

За зацяненнем Поўначы

Валеры Скакун

Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
76.06 МБ
да верталёта. Нам. боса, заўгас, прараб, брыгадзір ды адзін з траіх, працаваўшых тут, накіраваліся да гасцявога дома. Адзін за адным па прыступках узняўшыся на ганак, праз дзверы уваходу знікалі з відавоку.
-	Што тут атрымалася, з якой гэта прычыны згарэла лазня, ды так што і не адрамантаваць яе? Толькі і засталося, што парацягаць галавешкі ды нанова адбудаваць, звярнуўся завіхасты Віцёк да двух хлопцаў, падыйшоўшых да верталётнай пляцоўкі.
-Хлопцы, ды часу мала, давай перанясём рэчы вашы, прыпасы, шыракаплечы мужчына, гадоў сорак узростам, росту вышэй сярэдняга, дзябёлага целаскладу, ухваціўшы каробку з прадуктамі харчавання, накіраваўся да гасцявога дома, узяўшы крыху правей да раслін тайгі, мы дэмбелі, верталёт хутка адляціць, і мы з ім. Зараз разборка палётаў закончыцца, і той як з’явіцца, наш таварыш, то калі вам будзе цікава, няхай ён вам і распавядзе, што ён тут утварыў.
Прайшоўшы ўздоўж згарэлай лазні ды пабудовы дома, звярнуўшы крыху ўправа праз расліны тайгі, семдзесят метраў пратарабаніўшы свае ношы, хлопцы прыпыніліся каля дзвух добраўпарадкаваных балкоў. Адпачываючы, запалілі па цыгарэце.
-	Гэта вось балок для пражывання, а той, Мішка-повар паказаў, правай рукой трымаючы запаленую цыгарэту, там ў нас кухня ды сталовая.
-	Вы чаго сюды прыбылі, працу выконваць, што патрабуецца, за што і грошы атрымаеце, альбо выстаўляць выпяндрос тут свой адзін перад адным, брыгадзір Мікалаевіч, які пятнаццаць гадоў запар працаваў ужо па вахтах, пабачыў за сваё брыгадзірства усялякага рознага кантынгенту, назіраючы чацверты дзень, як працуюць новапрыбыўшыя, прыглядзеўшыся да раскладу ў адносінах паміж працаўнікамі, узяўся непасрэдна за свае абавязкі.
-	3 заўтрашняга дня альбо пачынаеце працаваць, як патрэбна, альбо будуць прыняты адпаведныя меры па замене вас
е е a # < * 67 ф > # ф е ф
іншымі. Кожны вечар з базай па рацыі я на сувязі, Мікалаевіч, стоячы паміж будынкам дома і згарэўшай лазні, рухаўся ўздоўж сцяны метраў пяць туды-сюды, пакачваючы галавой, паглядаючы на працаваўшых хлопцаў, з-пад ілба даводзіў, карэктыруючы, пастаўленую задачу, тэрміны падціскаюць, праз месяц лазня павінна стаяць вунь там, у поўнай баявой гатоўнасці, Мікалаевіч паказаў правай рукой на месца перад верталётнай пляцоўкай лявей адносна дома, вунь за бярозкамі пляцоўка. Віцёк, з заўтрашняга дня забіраеш з сабой палову людзей, снегу няшмат, праб’еце дарогу газонам пяцьдзесяттройкай, падцягнеце бярвенні вунь, што за верталётнай пляцоўкай, да месца будучай лазні. Астатнім назаўтра закончыць разбіраць гэтыя абгарэлыя галавешкі, потым там, за бярозкамі, распрацаваць пляцоўку і перацягнуць адсюль гэты вось лафет з трубаў, на якім лазня стаяла, і там на ім пабудуецца новая.
-	А чаму на лафеце, Мікалаевіч? звярнуўся да брыгадзіра малады, высокага росту хударлявы хлопец.
-	А таму, братка, што ты тут напэўна па першым разе і не ведаеш, што тут адвечная мерзлата і ўсё будуецца не на фундаментах, а на сваях альбо на лафетах, як гэта наша лазня на лафеце з трубы дыяметрам чатырыста дваццаць шэсць міліметраў
5.
Канец красавіка, і на поўдні Якуціі адчувалася па надвор'і, што ўжо вясна. Удзень пад сонцам снег падтайваў, і тыя з хлопцаў, што захапляліся зімовай рыбалкай, увечары пасля працы імкнуліся хоць крыху ды пабавіць час за сваім хобі. Прабурваючы лёдабурам на замерзшай рацэ лункі, вудзілі шчупакоў даўжынёй па шэсцьдзесят-восемдзесят сантыметраў. Калінікалі даводзілася пашыраць лункі, разбіваючы лёд ломікам, каб здолець выцягнуць патрапіўшую на снасць вялікую рыбіну. Акрамя шчупакоў добра вудзіліся плотка ды мянтуз, што таксама былі ўнушальных памераў.
****** 68 ******
Тыя хлопцы, што не захапляліся бавіць вольны ад працы час за гэтым заняткам, з зацікаўленасцю назіралі за рыбакамі, калі тыя, выклаўшы свой улоў на кухні ў розныя тазікі ды вялізныя міскі, выдзеленыя ім поварам Мішкай, спрачаліся між сабой, мераючы рыбін рулеткай ды ўзважваючы іх на шалях. Гэткія спрэчкі часам даходзілі да, збоку назіраючы, смешных высвятленняў адносінаў паміж рыбакамі-заўзятарамі, што безумоўна накладвала свой адбітак і на адносіны па абавязках працы.
-	Так, зараз стану вось тут, каля вас і буду дзень тут побач стаяць, і тады не тое, што папаліць цыгарэтку, а наогул спіны за дзень не расправіце, Мікалаевіч, падыйшоўшы да звяна, што пасля разборкі спаленай лазні, займаліся распрацоўкай пляцоўкі для пабудовы новай, дастаў лісток паперы са спісам працуючых, трэба бліжэй пазнаёміцца, прозвішчы ведаць, хто тут ёсць хто. Называю па прозвішчу, дакладна даводзіце мне, па якой спецыяльнасці прыняты на працу. Мне патрэбна ведаць, што каму даручаць выконваць.
Падцягнуўшы чарговае бервяно ГАЗонам з заместа кузава прыладкаваным кунгам, Віцёк, быўшы за рулём аўто, вылазячы з кабіны, падышоў да Мікалаевіча.
-	Мікалаевіч, сягоння да вечара перацягнем астатнія бярвенні. Чым потым займацца?
-	Віцёк, назаўтра з раніцы перацягнем лафет сюды, Мікалаевіч паказаў рукой на месца распроцоўкі пад новую лазню, вось за гэты радок бярозак, што ад верталётнай пляцоўкі ўздоўж дарожкі з насціла з дошак. Выставім, і за працу, трэба паспяшацца, бо тэрміну няшмат, Мікалаевіч, глянуў за верталётную пляцоўку, дзе хлопцы рыхтавалі чарговае бервяно дзеля трылёўкі, звярнуўся да Віцька, адзін з тваіх з табой, паклікай астатніх чацвёра, трэба знаёміцца бліжэй з усімі і растлумачыць далейшыя задачы.
Віцёк завіхаста свіснуўшы, нібыта салавей-разбойнік, даючы сваім хлапцам знак рукой, прайшоў агледзець пляцоўку пад рапрацоўку.
-	Будзем назаўтра, значыць, лафет цягнуць адтуль, Віцёк паказаў на будынак гасцявога дома, значыць вось гэта, што накідалі сюды пры распрацоўцы, патрэбна адкінуць па баках і на выездзе, Віцёк паказаў на процілеглы бок, таксама ўсё па баках адкінуць, каб потым вунь паміж тымі бярозкамі газон прайшоў, бо тут не развярнуцца.
Па наезджанай ГАЗонам дарозе да гурта падышлі чатыры працаўніка з Віцьковага звяна.
-	Так хлопцы, усе сабраліся. Зараз па спісе ўдакладнім, хто ёсць хто для далейшага раскладу, на прозвішчы Драгожын Мікалаевіч прыпыніўся, як вас, Яраслаў Філіпавіч?
-	Якаў Філімонавіч, Драгожын стаяў, абапёршыся на шуфель, а тут затупаў на месцы
-	Якаў Філімонавіч, шуфель гэта працоўны інвентар, і ім, вядома, шуфляваць патрэбна, Мікалаевіч, нахіліўшы галаву з-пад ілба паглядзеў на затупаўшага на месцы Драгожына, як я заўважаю, вы з шуфлём у руках час працы болей праводзіце за нейкімі размовамі. Тут, братка, Мікалаевіч, павёўшы галавой па баках, агледзеўшы ўсіх сабраўшыхся, распавёў, тут, чым болей нашуфлюеш, тым болей і грошай заробіш. Крылаты выраз: хто балбоча, той і мае тут не праходзіць.
Скончыўшы пераклічку, удакладняючы, якое чыё прозвішча ды якія па раскладзе спецыяльнасці, Мікалаевіч звярнуўся да электрыка:
-	Так, фаза, пасля абеду бяры з сабой Андруху і там у генератарнай, Мікалаевіч паказаў правай рукой на невялікую пабудову, дзе змайстраваны два фінскай і адзін расійскай вытворчасці дызельгенератары, ёсць цыркулярны станок. Прыцягніце яго сюды, падключыце кабель, з заўтрашняга дня ён спатрэбіцца. Назаўтра ў першай палове дня прыбудзе верталёт з прарабам і дошкамі на борце. Дошкі трэба будзе габляваць, заўтра давяду, хто гэтым зоймецца. Сягоння да вечара задача максімум павінна быць выканана кожным звяном свая, Мікалаевіч глянуў на
За зацяненнем Поўначы гадзіннік, усё, рыхтуйцеся да абеду, па паху з боку кухні адчуваецца, што сягоння Мішаня-повар штосьці смачнае прыгатаваў.
6.
-	Філімонавіч, ну, ты цалкам, на маю думку, настолькі сэксуальна заклапочаны, што я не ведаю, што табе і параіць, Фёдар абураўся, калі працавалі на распрацоўцы пляцоўкі пад лазню, ты гавары і шуфлюй адначасова, шуфлюй, бо кожным кідком цэнты капаюць. I што ў цябе за звычка такая, гэтыя твае дотыкі рукой да суразмоўцы, цябе пачуюць і на адлегласці.
-	Ды, я не заклапочаны, але, думкі розныя находзяць, разумееш, Філімонавіч, прыпыніўшы працу, трымаючы перад сабой шуфель левай рукой, правай датыкнуўся да левага пляча працаваўшага побач Фёдара, з мінулай вахты як прыбыў дадому, то мяне неяк па-асабліваму сустрэлі, таму эмацыянальна-узбуджаны.
Фёдар, падчышчаўшы на пляцоўцы снег, адкідываючы той на бруствер, незнарок глянуў у бок пабудовы дома і заўважыў, што Мікалаевіч, уладкаваўшыся ў драўлянай бяседцы за гасцявым домам, бліжэй да абрывістага берага ракі, паглядаў то на раку, то на працуючых хлопцаў. 3 такім гаваруном толькі ў непрыемнасці патрапіш. Каб адшыць надакучлівага суразмоўцу, Фёдар спытаў:
-	Братка, а ты калі з мінулай вахты прыбыў дадому, ты загадзя патэлефанаваў, паведаміў прыкладна, у які тэрмін з’явішся, Фёдар, узняўшы на шуфель глыбу снегу, адкінуў тую за бруствер далей, трымаючы шуфель перад сабой, і заўважыў, як Філімонавіч, унікаючы ў сэнс ягонага выразу, расслабіўся знешнім выглядам, напрог мазгі.
-	He, ты ведаеш, не паведамляў, Філімонавіч, нязручна падсунуўшы шуфель пад глыбу снега, спрабуючы адкінуць за бруствер, пры кідку вагануўся наперад ад таго, што пры пад’ёме перад кідком глыба зляцела з шуфля долу, а навошта?
-	А на тое яно, так сказаць, што я кожны раз паведамляю прыкладна, у які час прыбуду, і мяне з усіх вахтаў сустракаюць, як і патрэбна, з радасцю, надзеяй і спадзяваннем, прыпыніўшы працу, вырашыўшы крыху адпачыць, запаліўшы цыгарэту, Фёдар паціху патупаў, цягнуўшы за сабой трымаючы левай рукой шуфель, да процілеглага боку пляцоўкі туды, дзе патрэбна расчысціць выезд з пляцоўкі ГАЗона пасля ўстаноўкі лафета.
-	Што, і цябе дастаў гэты разумнік сваёй філасофіяй? Мне ён учора лапшы на вушы столькі панавешваў, што сягоння я трымаюся далей магчымасці чуць ягоную тую ахінею, Андруха, малады хлопец, якога Фёдар упершыню ўбачыў у курылцы інтэрната пад час збору вось гэтага працоўнага дэсанта, дастаўшы з кішэні цыгарэту, папрасіў у падышоўшага Фёдара запалкі, мы ўдвох з табой, Фёдар, да вечара акурат і распрацуем выезд, а хлопцы вунь астатняе ўпарадкаваюць, Андруха, запаліўшы цыгарэту, паглядзеў у бок ракі, во глядзі, снег растае, і ўжо там паверх лёду вада набіраецца, хутка лёд пачне ўздымацца, цікава будзе паглядзець.
-	Так, цікава, Фёдар паліў цыгарэту, абапёршыся на шуфель, і паглядзеў у бок дома на бяседку, дзе ўладкаваўся брыгадзір Мікалаевіч, напачатку, як лёд ўздымецца, пойдуць вялікія крыгі, а потым шуга, відовішча ўраджвае. Па маладосці на Поўначы працаваў, даводзілася гэта бачыць на рацэ Іжма.