За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
- Ну і як атрымалася бадзянне? — Латышаў уважліва паглядзеў на механіка, наўрад ці Малёк праўду распавядзе.
- Пайшоў ён ў тайгу, натрапіў на белыя грыбы, набраў гэтак унушальна, што стрэльбу тваю пакінуў на сопцы там, дзе тры вывернутыя з каранямі дрэвы. Далёка зайшоў, цяжка адтуль несці. Сягоння з раніцы выбраўся за стрэльбай.
Латышаў з Карпенкам не ўтрымаліся ад смеху. Хлопцы паглядалі на іх, як на дзівакоў, а механік здзіўлена прамовіў:
- Чаго тут смешнага, грыбоў шмат прытарабаніў, рукзак і два пакеты вялікія. Ад’еліся, ўвечары прыгатаваўшы.
Ма-лай-чы-на, што паспеў шчэ й грыбоў набраць, во хітрун, ажно заходзячыся смехам, Латышаў з Карпенкам, крыху супакоіўшыся, прапанавалі перакуліць шчэ па адной. Пасля хлопцы распавялі гісторыю верталетчыкаў ды што адбылося на самой справе і чаму Малёк прыхаваў стрэльбу ў прыкметным месцы.
- Так, таварышы, цішыня і твары пасур’ёзней. Малёк вярнуўся, са стрэльбай, механік, заўважыўшы стомлена ідучага Малька, прыўзняўся са свайго месца з-за стола і, адчыніўшы дзверы, аклікнуў таго зайсці ў памяшканне.
- О-о, Алег, Цімоха! Хлопцы, прывітанне. 3 прыбыццём на Калымскую зямлю, Малёк паставіў каля дзвярэй стрэльбу, зняўшы амаль парожні рукзак, падышоў да стола і падаў на прывітанне ўстаўшым з месца двум прыбыўшым руку, як адпачылі, як дабраліся?
- Ды ўсё па вышэйшаму пілатажу, Алег жэстам рукі прапанаваў Мальку прысесці за стол. Узняўшы напоўнены кіліш, прапанаваў выпіць за сустрэчу, Малёк глынуў адным махам і апаражніў шклянку.
- Ну, як там, каля схова, Малёк, сёння не сустрэў гаспадара тайгі? механік спытаў, не ўтрымаўшыся ад смеху, аглядаючы павесялеўшую кампанію.
- Ды якога гаспадара, штосьці я не разумею, аб чым размова? седзячы за сталом, Малёк з-пад ілба агледзеў таварышаў.
- Ды размова, братка, аб тым, Латышаў скрозь смех спрабаваў распавесці, аб тым размова, братка, гага га. Размова аб тым, супакоіўшыся, Латышаў распавёў далей.
- Верталёт той, што на гэтым тыдні за табой ганяўся наразаючы колы ў паветры над тайгой, быў не з прыродааховы, a з нашай геолагавыведкі. I не цябе яны пільнавалі са стрэльбай тваёй, а адганялі мядзведзя, што ішоў за табой следам, якога ты й не бачыў.
- Во справы, во це на, Малёк з пабялеўшым тварам, вылупіўшы вочы, паглядаў на Алега, уважліва слухаючы расповед таго.
- Ды нічога, братка, механік, паляпваючы Малька па плячы левай рукой, наліў таму ў шклянку гарэлкі, тут братка, Калыма, і людзі па магчымасці заўсёды дапамогуць. Давай за верталётчыкаў.
- Так, за верталётчыкаў. To сёння, значыць, той экіпаж быў. Дзякуй ім, хлопцы хоць куды, Малёк адным глытком апаражніў налітае спіртное і агледзеў таварышаў, што ўжо ўгаманіліся ад смеху.
-Так, хлопцы, механік устаў з-за стала, падыйшоў да дзвярэй выхаду, прыадчыніў іх і прамовіў, пайду пагляджу, чым рамонтнікі займаюцца. Запцацкі нам даставілі, сёння ды за заўтрашні дзень рэмбрыгада тэхніку адрамантуе. 3 панядзелка праца закіпіць, назаўтра яшчэ адпачывайце, і механік выйшаў з памяшкання і пашыбаваў да гаража. Хлопцы выйшлі следам, каб папаліць тытуню.
3 раніцы ў нядзелю Латышаву з Карпенкам закарцела, узяўшы з сабой стрэльбу, выбрацца пабадзяцца крыху па тайзе.
Малёк і адзін з вадзіцеляў БелАЗа па мянушцы Казанова набіліся пайсці разам. Выбраліся ўчатырох, папярэдзіўшы хлопцаў, што акурат падчас абеду вернуцца.
Казанова, Латышаў звярнуўся да таварыша, а што гэта цябе калі-нікалі шчэ й Рабінзонам называюць? Усё хацеў спытаць, ды праца, праца, неяк часу й не знаходзілася.
Рабінзонам, Казанова прыпыніўся каля хмызняку кедравага сланніка, мацаючы рукамі і разглядаючы маладыя шышкі, набіраючыя моц, то гэта за тое, што два гады таму, калі працаваў я шчэ на буравых, два месяцы давялося мне «рабінзоннічаць» на адным пакінутым, закансерваваным аб’екце.
- I з якой нагоды табе давялося яшчэ на пакінутай буравой застацца? Ты што, адзін там быў?
- Так, адзін.
Паселішча Сылгыбастах. Калымскі паўвостраў
5 .
Латышаў з Казановай, адыйшоўшы ад хмызняку кедравага сланніка, пацягнуліся, размаўляючы, побач за ідучымі наперадзе таварышамі.
Працаваў я памочнікам буравога майстра. У пачатку красавіка мяне з буравой верталётам адправілі ў адпачынак тэрмінам на два месяцы. Паперу далі, дзе было напісана, што прыступіць мне да працы васемнаццатага чэрвеня. Ну, я, зразумела, падаўся ў адпачынак на ўвесь тэрмін на Радзіму. Вярнуўся назад за тры дні да выхаду на працу.
- Ну і як далей цябе так закруціла, што патрапіў на пакінутую закансерваваную буравую? Латышаў паправіў рамень стрэльбы на правым плячы, нахінуўся долу і далонню левай рукі сарваў некалькі спелых чарніцаў.
- А закруціла мяне, Алег, тое, што я, калі прыбыў у аэрапорт ды сыйшоў па трапу самалёта, убачыў ідучых да верталёта пілота са штурманам ды гурт з васьмі чалавек і завёў з імі гаворку.
- Якую гаворку? Ты што, ведаў кагосьці з іх?
- Ды якое, ведаў, Казанова заўсміхаўся, павітаўся ды спытаў, маўляў, на які накірунак, шаноўныя, мо й мяне з адпачынку падкінеце да месца майго прызначэння.
- Ну, і як, падкінулі? Алег зноў нахіліўся і далонню левай рукі нарваў чарніцаў.
- Так, згадзіліся. Якраз у тым накірунку паўночней за буравой чатырох геолагаў высаджвалі. Потым, пайшоўшы ўлева, астатніх, і вярталіся на базу.
- Казанова, казкі заліваеш, знайшоў свабодныя вушы, Малёк, вырашыўшы пажартаваць, падкінуў кпіну, калі ўсе ўчатырох нетаропка ішлі побач па тайзе ў накірунку базы.
- Тут, братка, быль, я болей рэаліст. Казкі ў нас ты мастак заліваць. Пра грыбы, што назбіраў, усё тлуміў нам галовы, а пра верталёт ды з якой прычыны стрэльбу прыхаваў, і не абмовіўся.
То ў мяне становішча такое ўтварылася, што каб расказаць, як усё на самой справе атрымалася, патрэбна было вытрымаць паўзу, Малёк выкруціўся, не маргнуўшы вокам.
Пра паўзу праўду кажаш, згадзіўся Казанова, вось і мне патрэбна было ў кантору з’явіцца, і я, праявіўшы ініцыятыву выскачыў амаль на хаду з верталёта на палянцы перад буравой сваёй. Пілоты знізілі машыну, я й выскачыў са сваёй невялікай сумкай. На развітанне памахаў рукой, а мне мужыкі праз ілюмінатары памахалі, маўляў удачы.
Ну, і як з удачай, атрымалася? Латышаў паправіў стрэльбу на правым плячы і пераскочыў цераз невялікі ручай, што іскрыў промнямі сонца ў чысцюткай вадзе.
А з удачай так атрымалася, Казанова, увайшоўшы ў кураж свайго расповеду, пайшоў нетаропка, нібыта з кожным крокам штосьці вымерваючы, жэстыкулюючы рукамі, зайшоў на тэрыторыю буравой, і мне стала не па сабе. Упершыню ў жыцці спытаў такое хвалюючае адчуванне трывогі, што й цяпер памятаю. 3 буравой па заканчэнні ўсіх патрэбных работ знялі людзей, забраўшы й каштоўнае абсталяванне, толькі бытавыя памяшканні засталіся. Асэнсаваўшы, у якую недарэчнасць я патрапіў, толькі й паглядзеў я ўслед знікаючаму з відавоку на небакраі верталёту. О, матка Боска, што жа мне рабіць далей? У сумцы ў мяне, апрача нейкіх рэчаў з адзежы, крыху харчу, чатыры бутэлькі гарэлкі два блокі цыгарэт ды дзесяць карабкоў запалак. Гарэлкі ўзяў, каб было хлопцаў пачаставаць пасля адпачынку, традыцыя.
Казанова, выйшаўшы крыху наперад, на момант павярнуўся тварам да таварышаў, развёў па баках рукамі і працягваў свой расповед. Усё бывае, як бывае. Абыйшоўшы бытавыя памяшканні, заўважыўшы што дзверы аднаго з іх закрытыя не на замок, а на засаўку, я зразумеў, што маё ўратаванне менавіта тут.
А чаму ты зразумеў, што там уратаванне і ў чым? Малёк, звярнуўшыся да Казановы нахіліўся за чарніцамі.
Таму і зразумеў, што хлопцы пакінулі там неабходнае для выжывання якогасьці заблукаўшага валацугі, і не памыліўся. У тым памяшканні я знайшоў прыпасы солі, цукару, чаю, сухароў, наробленых з хлеба, кілаграмаў з дзесяць крупаў сечкі, цыгарэты ды запалкі. Мне нічога не заставалася, як, наладжваючы свой быт таёжнага Рабінзона, не губляючы надзеі, чакаць, бы які цуд на выпадкова пралятаючы паблізу верталёт.
- Ну, і як, пашанцавала? спытаўшы, Малёк сур’ёзна, з павагай, паглядзеў на таварыша.
- Акурат праз два месяцы, у мяне ў блакноце запісана, пятнаццатага жніўня. Прыгатаваў абед, падтрымліваючы вогнішча, падкідваючы туды, апрача сухіх дроваў, каб стварыць дыму, сырыя, а потым з усходу з’явіўся на небакраі верталёт.
- Ну, і адкуль ён узяўся, той верталёт ды шчэ акурат да цябе на буравую з той бязмежнай паветранай прасторы? Латышаў у чарговы раз паправіў стрэльбу на плячы, ідучы побач з Казановай і ўважліва слухаючы ягоны расповед.
- Ды так атрымалася, што на адной з дзеючых буравых паламала пальцы на правай назе памочніку буравога майстра, калі сарвалася ўзнятая лябёдкай труба. Па рацыі выклікалі верталёт з брыгадай медыкаў. Верталёт той і дастаўляў таго хлопца з буравой да аэрапорта. На даляглядзе заўважыўшы дым ад вогнішча, той хлапец і паведаміў экіпажу, што, відаць, камусьці ля таго вогнішча патрэбна таксама дапамога. Тады верталётчыкі і завіталі, так сказаць, на агеньчык.
- Ну, а гарэлкай, што браў з сабой з адпачынку, ты мо мядзведзяў там частаваў, што заходзілі на агеньчык, які ты падтрымліваў, жартаўнік Малёк, не ўпусціўшы момант падкінуць кпінку ўбок таварыша.
- Мядзведзь, каб і завітаў які на агеньчык, то мне пачаставаць было б чым, Казанова хітравата паглядзеў улева, убок таварыша і, прыжмурыўшы вочы, дадаў, а вось чым бы ты частаваў на мінулым тыдні гаспадара тайгі, чым бы задобрыў, прыхаваўшы
стрэльбу, каб верталётчыкам не ўдалося адагнаць яго ад цябе? хлопцы, ідучы побач, заўсміхаліся.
6.
Латышаў паправіў рэмень стрэльбы на правым плячы, што споўз на край, і за-
Алег Латышаў. Калымскі паўвостраў, пачапіак 1980-х гг.
мер у нерухомас-
ці выставіўшы ўбок левую руку, паказаўшы таварышам знак. Воўк-прыгажун, ішоўшы ў насустрач, у накірунку гаманлівага гурта людзей, прыпыніўшыся ў метрах трыццаці наперадзе, ўважліва, з асэнсаваннем свайго гонару, разглядаў выпадкова сустрэтых ім людзей.
Неўзабаве зрабіўшы штуршок пярэднімі нагамі адносна свайго накірунку ўправа. воўк павярнуўся левым бокам да хлопцаў, стоячых нерухома. акінуў тых з недаверам, павярнуўшы галаву ўлева, сваім непрабітным воўчым позіркам і паволі пацягнуўся прэч, не хвалюючыся за сваю бяспеку, нібыта дэпутат з дэпутатскай недатыкальнасцю.