За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
«Не, гэта не ваўкі, гэта штосьці іншае, для чалавека больш небяспечнае,» і Мікола адкінуўся ад дзвярэй, адпоўз на сярэдзіну бытоўкі, устаў на ногі і замер у нерухомасці. «Не ўцямяць, не ўцямяць, у іх не такія мазгі, супакойваў ён сябе, трэба перачакаць». Ад зноў ахінуўшага яго жаху чамусьці захацелася завыць па-воўчы. Падрапаўшы кіпцюрамі па сцяне бытоўкі,
гучна, адчайна рыкнуўшы, вышчэрыўшы зубы пасткі ад немагчымасці з-за такой перашкоды дабрацца да здабычы, галодная самка патупала да будынка майстэрні, каля якой й зачапілася лапай за металічную стружку.
Мікола, прысеўшы на калена каля дзвярэй, шчэ амаль дзве гадзіны назіраў праз дзірку замочнай скважыны, як гэтыя дзве істоты то пад святлом пражэктара, то на неасветленай тэрыторыі гаспадарчага двора арцелі шныралі ў пошуках любой здабычы. Больш вынюхвала і аглядвала тэрыторыю меншая, напэўна самка. Большы, гэткі сапраўдны самец, ходзячы на адлегласці, пільна назіраў за наваколлем, варочаў па баках галавой, час ад часу вышчэрваючы з рыканнем сваю страшэнную зубаста-клыкастую пастку.
3 пачатку світання, у чатыры гадзіны раніцы загрукатала тэхніка на распрацоўцы кар’еру. Праз дзірку ў дзвярах замочнай скважыны Мікола ўбачыў, як гэтыя дзве сібірскія істоты, бадзяючыяся па гаспадарчым двары, на кароткі тэрмін застылі ў нерухомасці, выскаліўшы незадаволена-пагрозліва свае клыкі, а потым моўчкі падаліся за вагончыкам такарнай майстэрні, адкуль і з’явіліся дзве гадзіны таму, у тайгу. Крыху супакоіўшыся, не адчыняючы адразу дзвярэй уваходу, прысеўшы на табурэт, час ад часу назіраючы за гаспадарчым дваром праз дзірку замочнай скважыны, у палове пятага раніцы заўважыўшы з’явіўшагася на тэрыторыі галоўнага механіка Кірылавіча, Мікола адчыніў нарэшце засаўку і выйшаў з бытоўкі.
3.
- Гэй, Кірылавіч, гэй, Мікола аклікнуў таго.
He заўважыўшы Міколу на працоўным месцы, Кірылавіч накіраваўся было ўлева да сцежкі, што вяла праз тайгу да кар’еру.
- Мікола, а што так, праца не завершана і не працуеш? набліжаючыся насустрач да аклікнуўшага яго зваршчыка, зразу-
* $ е * < $ 52 $ > # $ # #
меўшы па выразу твару таго, што ўначы штосьці здарылася неардынарнае, болей нічога пакуль не кажучы, не распытваючы, Кірылавіч падаў руку на прывітанне.
I што гэта вы, Кірылавіч, вывялі ў начы мяне аднаго рамантаваць такую разваліну (працаўнік паказаў рукой на вагончык), цяпер вязіце мяне да бабкі-шаптухі якой, Мікола далонямі строс са шчокаў выступаючыя слёзы.
- Да якой бабкі, Мікола, ну, што ты тут выдумляеш? Кірылавіч, не ўцямліваючы, да чаго вядзецца такая размова, крыху разгублена агледзеў гаспадарчы двор, заўважыў адчыненыя дзверы бытоўкі і спытаў:
- Ну, дык што тут адбылося ўначы? Распавядай, толькі супакойся, толькі не хвалюйся.
- Ды мяне тут у дзве гадзіны ночы ледзь не схавалі сібірскія ваўкі.
- Якія сібірскія ваўкі? здзіўлена спытаў Кірылавіч, які ўсё жыццё пражыў у Краснаярскім краі і пра такіх ваўкоў ніколі тут не чуў.
- Ну, такія во, чорныя, з мордай лісіцы, во такіх во памераў, Мікола, жэсцікулюючы рукамі ў паветры, паказаў прыкладны памер тых звяроў, змахнуўшы долонямі з твару нанава выступіўшыя слёзы. Потым, крыху супакоіўшыся, працагваў:
- Вязіце мяне да бабкі якой, я спужаўся, дзве гадзіны хаваўся вунь у бытоўцы, назіраючы за тымі чорнымі пачварамі. Вязіце мяне да бабкі.
- Мікола, ды кінь ты, гэта ж Краснаярскі край. Ад нашай базы да бліжэйшага паселішча трыста кіламетраў, Кірылавіч, зразумеўшы, што гэта за сібірскія чорныя ваўкі, распавёў:
- Мікола, чорныя, як ты кажаш, з лісінай мордай гэта не ваўкі сібірскія, гэта расамахі.
- Як, як кажаце, расамахі? Мікола, затупаўшы на месцы з нагі на нагу, разгублена паглядзеў у бок такарнай майстэрні
на тайгу, адкуль тыя расамахі з’явіліся ды потым зніклі там жа, затым рэзка заявіў:
- Так Кірылавіч, болей у начную змену мяне не выводзьце на працу. Ці аднога, ці з памочнікам якім, я не пайду. Зблатавалі мяне сюды, прыязджай, грошай заробіш. Тут мо хутчэй во якія пачвары з’ядуць цябе, чым грошы тыя атрымаеш. У начную не пайду, годзе.
Мікола, ды тут табе абварваць шчэ шмат працы. Мы табе стрэльбу дадзім, аднастволку, спрабуючы супакоіць хлопца, Кірылавіч пахлопаў таго па плячы, гэтыя, як ты кажаш, сібірскія ваўкі, мабыць, галодныя былі, таму бадзяліся ў нас па наваколлю ў пошуку чым-небудзь падсілкавацца. He знайшоўшы нічога, яны болей сюды не зойдуць, яны ў пошуку, ужо дзесьці далёка. Тэхніку я падганю назаўтра раніцай, каб бытоўку гэту да месца затраляваць. Шчэ адна начная змена, і ты ўсё даварыш. і пойдзеш працаваць, дзе й працаваў, на сваё месца.
Мікола, разважаючы, патупаў на месцы, шчэ раз глянуўшы на тайгу туды, адкуль расамахі з’явіліся ды потым праз дзве гадзіны зніклі. Затым ён сцішана прамовіў.
- He, Кірылавіч, ведаю я пра вашу стрэльбу. Яна, калі што, мяне не ўратуе, толькі раз’юшыць тых пачвараў і тады мне сапраўды крышка. Давайце так, да заканчэння змены, да васьмі гадзін звару па максімуму, а там, зноўку у начную працаваць не выйду.
4.
- Чаго вы так рагочаце ўсе, што ажно пузы ў вас ірвуцца ад напругі? Дванаццаць гадзін дня, адпачываць пасля начной змены патрэбна, пабудзілі во сваім рогатам, абураўся Мікола прачнуўшыся ад таго, што дваццаць два хлопцы, адпачываючы ў пакоі пасля начной змены, усеагульным гучным рогатам пабудзілі яго, чаго вы ўсе рагочаце?
Валеры Скакун -1 * J ©
- Га-га-га. Га-га-га! чарговая хваля ўсеагульнага рогату, пакаціўшыся, уздрыганула абмежаваную прастору пакоя.
- Мікола, а што табе зараз прыснілася, спытаў скрозь смех, крыху зладзіўшы з эмацыянальнасцю, адзін з малойцаў.
- Мне снілася, ды ваўкі сібірскія, ліха іх бяры. Быццам зноў прыйшлі, во блін, Мікола, падкінуўшы падушку да спінкі ложка, крыху прыўзняўшыся, прысеў, прыхіліўшыся да яе спіной.
- Мікола, то ты жа нас і пабудзіў усіх завыўшы ў сне па-ваўчынаму, распавёў усё той жа хлопец і, смяючыся, спытаў, -Мікола, а як яны табе тыя сібірскія ваўкі прысніліся? Распавядзі нам, Мікола.
Усе хлопцы прыціхлі, з зацікаўленасцю паглядаючы на Міколу, у спадзяванні пачуць цікавы роспавед.
Як прысніліся, вось так і прысніліся. Даварваю, значыць, рамантую ў начы я тую разваліну-бытоўку, што з кар’еру прыцягнулі, і так на маю бяду, ды час ад часу наўкола паглядаю, назіраючы за наваколлем, асветленую пражэктарам. Як і ў мінулай начы, у дзве гадзіны падымаю зварачную маску. Паглядзеў на такарную майстэрню: няма, ніхто не з’явіўся. Хацеў было далей варыць, ды перавёў погляд у бок пражэктара і жахнуўся. Стаіць перада мной у метрах дзесяці яна, тая самая, а сябра яе крыху позаду, справа ад яе, збоку, значыць, бытоўкі як бы адхон мне перакрывае. Ну, думаю сабе, канец мне. Што рабіць? Мікола, развеўшы рукамі па баках, замоўк у задуменні.
Ну, а далей што, Мікола, ну, а далей? спытаў усё той жа хлопец.
Далей, Мікола прызадумаўся,далей гэта падла і кажа мне чалавечым голасам, Мікола, прыўзняўшы правую руку матлянуў далонню, і кажа мне: «Мікола, ты сягоння наш, адыход табе перакрыты, сягоння не захаваешся ад нас. Мы наўмысна з боку пражэктара да цябе падыйшлі, каб ты не заўважыў нас, ён цябе асляпляе». I гэтая сібірская расамаха, вышчэрыўшы
сваю зубаста-клыкастую пастку, з рычэннем паволі пачала падбірацца да мяне, Мікола ўвайшоў у кураж расповеду, седзячы на ложку спіной, абапёршыся на падушку і заграбаў у паветры перад сабой рукамі, дэманструючы пачатак руху расамахі.
- Ну, а ты што, Мікола? спытаў хтосьці з хлопцаў.
- А я што, каля мяне труба ляжала, дваццаць пятая, даўжынёй метра тры. Ухапіў трубу тую абедзвюма рукамі і як тая пачвара наблізілася да мяне правым бокам болей, то я ў бачыну яе дзяўбаць пачаў, у бачыну, Мікола дэманстратыўна, па-акторску выставіў перад сабою абедзве рукі, правую далонню ўніз, левую ўверх, нібыта трымаючы тую трубу і два разы матлянуў імі ўперад. Хлопцы зарагаталі.
- Ну, а далей, Мікола, далей, зноў запытаўся хтосьці, тым самым падбадзёрваючы Міколу працягваць свой расповед.
- Тая павярнулася на сто восемдзесят градусаў ды, набліжаючыся да мяне левым бокам, вышчэрыла зубы сваёй страшэннай чарнай пасткі, а кавалер яе з боку бытоўкі вышчэрваецца, што лявей за мяне. Я прыладзіўся, піхануўшы падлу ў бок, узняў трубу ды з замаху як рэзануў ёй па спіне. Узрычэла падла, адскочыла, управа ад мяне рухаецца, спіну выпраўляе ды рычыць, вышчэрываючы зубы. Заўважаю, што кампаньён яе, дужа азвярэўшы, пачаў рухацца на мяне з боку бытоўкі, а гэта пачварына, адыйшоўшы ад болю, бярэ правей і таксама на мяне.
- А далей, далей Мікола, нехта са смяяўшыхся хлопцаў падкінуў яшчэ жарку.
- А далей мне і падумалася, з дзвюма не справіцца, уцякаць няма куды. Мне адно ўратаванне, як мага грамчэй завыць па-ваўчынаму магчыма, ваўкоў гэтыя пачвары пабойваюцца.
- I што ты, завыў, Мікола, хлопец з суседняга ложка, спытаўшы, ўтыкнуўся тварам у падушку. Стрымліваючы рогат, прыціхлі і астатнія хлопцы.
- Завыў, як той Маўглі з мульціка, куды падзенешся, калі цябе гэтак прыпруць такія вось пачвары.
- А як? скразь смех спытаў хлопец з суседняга ложка. Астатнія ў надыходзе фіналу ад расповеду Міколы ледзь стрымлівалі сябе, каб не ўзарвацца ўсеагульнай хваляй рогату.
- Ды, вось так, Мікола, седзячы на ложку, выпраміў спіну, выцягнуў перад сабой абедзве рукі, нібыта трымаючы тую трубу, узвыў, што меў моцы, па-воўчы, ву-уў-уў-у, ву-уўуў-у, ву-уў-уў-у.
Ад ахапіўшага пакой рогату ўсе хлопцы, што адпачывалі пасля начной змены, ажно заходзіліся, лежачы на сваіх ложках, ледзь не рвалі жываты.
5.
Ад рэзка адчыненых ў пакой дзвярэй, што грукнулі дужа гучна аб сцяну, на імгненне ўсе прыціхлі. 3 вылупленымі вачыма і выразам моцнага здзіўлення на твары ў пакой увайшоў Кірылавіч.
- Хлопцы, што тут у вас адбываецца, чаму стаіць такі ўсеагульны рогат, чаго не адпачаваецца пасля начной змены? заўважыўшы Міколу, седзячага на ложку з выстаўленымі перад сабой рукамі, ён зразумеў, ад каго гэты рогат сыходзіць. Кірылавіч толькі і паспеў да таго звярнуцца, сказаўшы толькі адно слова «Мікола», і чарговая хваля ўсеагульнага рогату зноў ускалыхнула пакой з дапаўненнем гучнага барытона Міколы.
Кірылавіч толькі і матлянуў па баках галавой, і на ягоным твары з’явілася ветлівая ўсмешка.