За зацяненнем Поўначы  Валеры Скакун

За зацяненнем Поўначы

Валеры Скакун

Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
76.06 МБ
7.
-	Аляксандравіч, тут у мяне адзін працаўнік да размоваў занадта ахвочы, ты забяры яго з сабой на базу, Мікалаевіч паказаў рукой у бок верталётнай пляцоўкі, дзе хлопцы выгружалі з вінтакрылай машыны дастаўленыя дошкі, вунь, бачыш, ну, прама, як у школе нам даўно калісьці байку чыталі ды пра тое, што ў дошкі не маецца трэцяга канца.
Прараб Аляксандравіч, прыбыўшы верталётам, разхаджваючы з брыгадзірам па тэрыторыі, абмяркоўваў бліжэйшыя
■	* А* л *
Валеры Скакун # Ф ♦ S # Ф S планы правядзення работ, трымаючы папку з паперамі перад сабой, займеў здзіўлены выраз твару.
-	Мікалаевіч, ды работы шмат тут, куды забіраць, тэрміны. Ён па спецыяльнасці аддзелачнік-чырвонадрэўшчык, як потым без яго давядзецца...
-	Давядзецца, ды без гэтага спяца лепей, чым з ім, Мікалаевіч не даў дагаварыць Аляксандравічу сваю думку, пакуль тая аддзелка пачнецца, то ты ж бачыш, што тут патрэбна яшчэ шмат зямлі перашуфляваць ды бярвенняў перацягаць, каб зруб змайстраваць. Ну, ты і сам бачыш, што гэты труцень да такой працы звычкі аніякай не мае. Мужыкі ўсё зробяць, спяцоў тут хапае.
-	Так, добра, разумеючы, што тут, на аб’екце, галоўны брыгадзір, на ім тут уся адказнасць, Аляксандравіч пагадзіўся, з дошкамі там прыбыў інструмент розны ды краны, венцілі, трэба ў гасцявым доме наладзіць работу душавой, умывальнікаў з ўсёй сантэхнікай разам. Ёсць тут хто з працаўнікоў тваіх, каб даручыць гэту справу?
-	Ёсць, Фёдар, пайшлі падыдзем да верталёта, усё яму там і даручыш, а я там свой расклад давяду.
Падыходзячы да верталётнай пляцоўкі, Мікалаевіч з Аляксандравічам заўважылі выязджаючы з таёжнай дарогі на тэрыторыю ўсюдыход УАЗік на дутых колах.
— Вось і Яўсеевіч з палявання вярнуўся, учора выбраўся, якраз да часу. Астатнія пытанні з ім вырашыш, ён тут заўгаспадаркай, яму лепей ведаць, што яшчэ даставіць сюды патрэбна, Мікалаевіч накіраваўся да працуючых каля верталёта хлопцаў, пакінуўшы Аляксандравіча сустрэць пад’язджаючага на аўто Яўсеевіча.
-	Так, хлопцы, Мікалаевіч, падыйшоўшы да верталёта МІ-8, заглянуў ў адкрыты ззаду грузапасажырскі салон і прамовіў, работы няшмат па выгрузцы. Філімонавіч, ты давай збірайся, ідзі, без цябе управяцца, пасля абеду з верталётам ды
♦«««*♦* За зацяненнем Поўначы
прарабам адбываеш на базу. Каб ты на мяне па заканчэнні вахты не крыўдаваў, што мала тут грошай зарабіў, бо тут ты ў мяне са сваёй руплівасцю анічога не заробіш, паспрабуеш там магчыма, там у цябе атрымаецца.
Філімонавіч стаяў, абапёршыся аб борт верталёта, і паліў цыгарэту, у знак згоды ён матлянуў галавой.
-	А ты, Фёдар, звярнуўся Мікалаевіч, паказваючы рукой на картонную каробку з застаўшыміся дошкамі каля кабіны пілотаў, пасля выгрузкі вунь тую каробку аднясеш на ганак гасцявога дома, пасля абеду пыдыйдзеш да Яўсеевіча, ён табе давядзе, што патрэбна там адладзіць. Галоўнае, не спяшайся, каб усё было на мазі і без аніякіх на потым пераробак.
-	Ну, як, Яўсеевіч, што-небудзь напаляваў? Мікалаевіч падыйшоў ад верталёта да размаўляючых каля УАЗіка Аляксандравіча ды Яўсеевіча, падаў таму руку, павіталіся.
-	Ды, двух зайцоў, бачыш і напаляваў, Яўсеевіч адчыніў заднюю левую дверцу аўто і паказаў здабычу, нядрэнна, акурат перад лінькай, футра выдатнае. Яўсеевіч зачыніў дверцу, пярнатых яшчэ няма, вось-вось павінны з’явіцца. На тыдні рака ўздымецца, вады поверх лёду ўжо шмат ад растайвання снегу.
Яўсеевіч, невысокага росту хударлявы якут, як падалося Мікалаевічу з Аляксандравічам, уважліва-праніцальна, натхнёна заглядзеўся на раку, нібыта чакаючы яе хуткага вызвалення з лядовага палону. Яно і зразумела, Яўсеевіч мясцовы жыхар, гэта ягонае, роднае. ад каранёў продкаў.
-	Так, Аляксандравіч, з Яўсеевічам пытанні вырашылі, значыць, хадзем да кухні, паабедаем. Мішаня-повар нас чымсьці смачным абяцаў пачаставаць, гатаваў персанальна да твайго прыбыцця, Мікалаевіч матлянуў рукой у бок кухні, Яўсеевіч ад УАЗіка пашыбаваў да гасцявога дома, прыхапіўшы з сабой дзвух напаляваных зайцоў.
-	Сягоння, здаецца, не чацвер, а аўторак, а ў вас, хлопцы, сапраўдны рыбны дзень, Аляксандравіч, завітаўшы на кухню.
Валеры Скакун ♦
адразу адрэагаваў на прыемны пах з густам прыгатаванай свежай рыбы, вось гэта шчупакі, гэта тут такія вудзяцца?
Ды, пасля працы ёсць у нас аматары, хадзілі нашыя хлопцы на раку, лункі бурылі так і вудзілі, Мішаня-повар, выстаўляючы на стол ежу для Аляксандравіча з Мікалаевічам, паказаў рукой на правы вугал ад дзвярэй, вунь, Аляксандравіч, шчупакі ў ночвах, нібыта парсюкі, а на абед у нас сягоння смажаны мянтуз.
Ну, дзякуй, вялікі дзякуй, сягоння мяне і сапраўды дэлікатэсам пачаставалі, Аляксандравіч піў гарбату, паглядаючы ў вугал на засоленых у ночвах шчупакоў, сантыметраў па восемдзесят даўжынёй, ды побач ва эмаліраванай місцы крыху меншых памераў трох мянтузаў, звярнуўся да повара, Мішаня, а там на базе прарабы пыталі, што, можа, я рыбы падвязу. Магчыма, хлопцы вудзяць там?
-	Аляксандравіч, no problem, трох шчупакоў ды двух мянтузаў выдзялім. У нас у склепе яшчэ замарожаныя маюцца, повар паглядзеў на гадзіннік і замітусіўся каля пліты, надыходзіць хлопцам час абеду.
-	He, замарожанай не трэба, рака хутка адкрыецца ад лёду, тут у Яўсеевіча прылада для вэнджання маецца, Аляксандравіч засвяціўся, моргаючы вачыма, паглядаючы ў вугал на шчупакоў у ночвах, потым, па магчымасці, каб крыху вэнджанай туды на базу, прарабам пачаставацца.
-Ты, гэта, наконт вэнджанай з Віцьком тут дамаўляйся, ён ў мяне тут за зама, а па вудзенню рыбы ён галоўны кіраўнік, Мікалаевіч адкінуўся на спінку стула, левую руку трымаючы на абедзеным стале, паволі махаючы ўзнятай угору правай рукой, распавёў далей, калі зайцоў тым прарабам патрэбна, то з Яўсеевічам дамовіцца магчыма, альбо наконт дзічы, птушкі хутка з’явяцца, Мікалаевіч зарагатаў, падкінуўшы жарцік ці то Аляксандравічу, ці то ахвочым тым з базы прарабам.
Аляксандравіч, валодаючы добрым пачуццём гумару, заўсміхаўся, седзячы за сталом насупраць Мікалаевіча, калі піў гарбату.
-	He, Мікалаевіч, зайцоў ды птушак не трэба, толькі, калі магчыма, воблы.
8.
Раніцай трэцяга дня пасля прыбыцця-адбыцця верталёта пасля сняданку, ідучы да месца працы майстраваць далей зруб лазні, хлопцы звярнулі за гасцявым домам управа да берага ракі. Відовішча, што адкрылася чалавечаму воку з высокага берага, уразіла і эмацыянальна абудзіла вялікія пачуцці. 3-пад лёду ўзнялася рака, пачаўшы штогадовы веснавы крыгаход. Па ўзнятаму ад раставання снега паверхні ракі Чона, нібыта адкульсьці ды кудысьці, ішлі па вадзе ўніз па цячэнню вялізныя крыгі лёду. На даляглядзе, наперадзе, паволі, нібыта строем, датыка-
Аўтар Валеры Скакун. Крыгаход на раір Чона. САХА-ЯКУЦІЯ
****** 78 ******
ючыся адна да адной, перад абжытым месцам паварочываючы ўлева на дзевяноста градусаў, бліжэйшыя да Якуцкага берага крыгі выштурхоўваліся на стромны схон, нібыта імкнучыся прыпыніцца, пакідаючы на беразе адмеціны-рытвіны ад сваёй вагі пад націскам ідучых наступных за імі, спрабуючых зачапіцца за адхон берага, падпіхнутыя наступнымі, ідучымі правым берагам па цячэнню, і плылі далей па рэчышчы ракі, мінаючы адлегласць абжытай тэрыторыі да навідавоку павароту ручва ракі ўлева.
-	Мікалаевіч, Яўсеевіч звярнуўся да брыгадзіра, седзячы разам з тым у бяседцы за гасцявым домам каля берага ракі, назіраючы за крыгаходам, снег вось сыходзіць, дарога да паляўнічай хаткі пакуль трымаецца, хутка развязе, і пэўны тэрмін, пакуль не падсохне, гразка будзе. Дах там каля коміна падцякаў з восені, выдзялі мне на сягоння каго матлянуцца туды, адрамантаваць.
Мікалаевіч, буркнуўшы, павярнуў галаву управа, паглядзеўшы на крыху расхваляваны выраз твару Яўсеевіча, седзячага справа ад яго, назіраючы за крыгаходам, абапёршыся спіной аб бяседку, павярнуўшы галаву позіркам на крыгаход, звярнуўся да Яўсеевіча;
-	Глядзі, Яўсеевіч, цікавае відовішча. Гэта ж дзесьці неяк вунь тая ўзмасцілася на дзве крыху меншых памераў, сапраўднае відовішча, глядзі, Мікалаевіч зірнуў управа на Яўсеевіча, потым на раку, паказваючы далонню правай рукі, глядзі, узмасцілася жа і вандруе сабе пасярод цячэння ракі да свайго прызначэння, вось дзіва, які цуд, Мікалаевіч, трымаючы рукі перад сабой ў бяседцы на стале, перавёў погляд улева на майстраваўшых лазню хлопцаў, вунь, бяры, Яўсеевіч, Рэйнджэра. Бачыш, вунь, высокі малады ў сцёганай фуфайцы чорнага колеру ды шапачцы спартыўнай чорнай.
-	Сярогу.
-	Так, Сярогу, я яго Рэйнджэрам клічу, адклікаецца, Мікалаевіч, павярнуўшы галаву ўправа, глянуў на Яўсеевіча, ён
Валеры Скакун ♦ т
усё песеньку сабе напявае пра нейкіх там Рэйнджэраў, Мікалаевіч засмяяўся, бачыш во, здаецца, добры хлопец, але неяк сябе паводзіць, што быццам не ведае, да каго прымкнуць тут, ды крыху лянаваты.
-	Чаму лянаваты, з Жэнькам вунь маім, генератаршчыкам, абгарэлыя бярвенні лазні ў імгненне парасцягалі, упарадкавалі квадрацыклам, Яўсеевіч заступіўся за хлопца.
-	To гэта ж, Яўсеевіч, маладняк. Што твой Жэнька, што мой Рэйнджэр, ім было цікава з тэхнікай працаваць. Дзе яшчэ ім на такоіі пагойсаць? Мікалаевіч, заклаўшы далоні рук за галаву, лянавата зевануўшы, пацягнуўся, а дзе гэта Жэнька падзеўся? Штосьці ўчора не бачна было, ды і сягоння з раніцы.
Ды зараз па плану, Мікалаевіч, прафілактычныя работы ў дызельгенератарнай. Там мой Жэнька зараз і займаецца.
9.
Паволі моўчкі дабіраючыся УАЗікам-усюдыходам на вялікіх дутых колах, Яўсеевіч, кіруючы аўто, сачыў за дарогай, што ішла праз нявысокую дробную тайгу. Сярога Рэйнджэр з зацікаўленасцю ўглядаўся у краявіды, што адкрываліся перад ягонымі вачыма, час ад часу варочачы галавою, паглядаў на задняе сядзенне, дзе сярод кускоў металачарапіцы, абрэзкаў дошак, цэменту ды яшчыка з цвікамі, з правага боку стаяў карабін. «Зброя гэта цікава, зброя гэта клас!» думалася Сярогу. Узнікшае жаданне пальнуць захапляла.
Пад’язджаем, Яўсеевіч парушыў маўчанне, на даху снегу ўжо няма. Пакуль, Сярога, будзеш каля коміна ладзіць металачарапіцу, я раствор прыгатую, цэмент з пяском, інструмент неабходны маецца. Прыладзім, прымажам, ды і назад на базу.
Яўсеевіч, звярнуўся з пытаннем Сярога, увайшоўшы за тым у пабудову дома, а чаго гэта тут за прыпасы такія, Сярога паказаў правай рукой на паліцу на сцяне каля печы, управа ад уваходу, і цукар тут, і соль, і гарбата. А гэта што? Сярог,