За зацяненнем Поўначы  Валеры Скакун

За зацяненнем Поўначы

Валеры Скакун

Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
76.06 МБ
-	А я во тыдзень таму вярталася ўвечары дадому на ровары, распавядала яна, ідучы з ім па сцежцы, калі звярнулі з дарогі, месяц свеціць, зорачкі на небе відаць, хораша. Кручу педалі ды й напяваю сабе песеньку Антонава пра месячную дарожку і вось тут во, яна і ён прыпыніліся паміж высокіх дрэваў, дзе на сцежцы вытаркаюцца вялікія карані, тут, на гэтых каранях пярэдняе кола ровара казырнула. Я як бразнулася вось тут. Узнялася, зашыблася трохі, блага, што не раздзёрла нічога аб карані, што тырчалі даволі небяспечна. Далей ужо цішэй, павольней паехала на сваім ровары, каб яшчэ якая недарэчнасць не атрымалася.
Ен распавядаў ёй пра цікавае, што адбывалася на вахце, асабліва аб прыродзе таёжнага краю, і яны, трымаючыся за рукі, дайшлі да яе дачнага доміка.
-	Учора, як і сёння, выдатнае надвор’е было, сонейка, цёпла. Я бліжэй да абеду градкі прапалывала. Сусед, ужо ў гадах мужчына, выйшаў з дому на ганак, павітаўся. Усміхаецца, гледзячы на мяне, ды й кажа, маўляў, суседка вы сёння такая сэксуальная. А я і кажу яму, што я жанчынка мініяцюрная, дагледжаная, сачу за сабой і заўсёды, штодзень сэксуальная, так яна за вячэрай, прывабна ўсміхаючыся, распавядала яму.
-	Сусед мне зноў будзе казаць што сягодня вы, суседка, ну, асабліва сэксуальная. Так я градкі прапалываю, прысеўшы на кукішкі, ды ўсё адказываю суседу на ягоныя кампліменты, што
я заўсёды такая во, яна гучна засмяялася, ну, такая вось, сэксапільная, маладзіца зноў заўсміхалася.
-	Далей мне градкі матыкай трэба было апрацаваць, каб прапалоць. Ну, я ўзяла матыку, блага яна заўёды пад рукою. Стоячы да суседа спіной матычу паволі, нахінуся, левай рукой падтрымліваючы інструмент, правай траву выбіраю. А сусед тым часам, стоячы на ганку, ведаеш, што прамовіў? яна заўсміхалася, седзячы побач з Сяргеем, захістаўшыся па баках:
-	Суседка змяніце позу, бо я з ганку звалюся.
-	Я якраз нахінулася долу, траву выбіраючы, галаву так павярнула, гляджу знізу левым бачком, падвярнуўшыся да суседа, ды й кажу, маўляў, сусед, вы мужчына шчэ дужы, моцны, калі й будзеце з ганку валіцца, то ўтрымаецеся, а ён мне тады і кажа, яна зноў засмяялася.
-	He, суседка, альбо мяняйце позу, альбо, калі звалюся з ганку, то я ўжо не ўтрымаюся.
-	Ну, я засмяялася ды пайшла ў дом, каб крыху адпачыць, чаю папіць. Глянула на сябе ў люстэрка, а ў мяне левая грудзь, я ў майцы была ХБ без станіка, бо спякотна, ды ў mopTax, дык вось, левая грудзь вывалілася і боўтаецца адкрытая, а я працую і не адчуваю, і не заўважаю. Мне смешна стала. Палю во і думаю, з чаго гэта ў суседа настрой такі бадзёрысты.
Тут яны абодва разам, седзячы побач, засмяяліся.
Дамовіўшыся сустрэцца праз тыдзень бліжэй да вечара, бо ўдзень шмат розных хатніх клопатаў, едучы электрацягніком да патрэбнай станцыі, ён прыхапіў з сабой ровар. Кіламетры чатыры нетаропка вечаровым прыцемкам пакруціўшы педалі, удыхаючы свежае, напоўненае азонам пасля невялікага дожджыка паветра, не заўважыўшы яе за працай на градках, ён узыйшоў па прыступках на ганак і ціхенька пагрукатаў у дзверы. На водгук, «уваходзьце», Сяргей адчыніў дзверы і прайшоў у пакой калідорчыка.
-	А я, ведаеш. запрацавалася, добры вечар, адказала яна на прывітанне, трэба мне крыху асвяжыцца, яна ўсміхалася, шчабятала, бы птушачка, прысеўшы на кукішках перад вялікай міскай з падагрэтай вадой, апранутая ва ўсю сваю мініяцюрную галізну.
-	Я зараз і хуценька, усміхалася, шчабятала яна, склаўшы далоні, накідываючы, нібы апранаючыся, паверх на сябе плёсткі падагрэтай вады.
Ён прайшоў праз адчыненыя дзверы цераз прыхожую на кухню, выкладваючы з сумкі на стол прывезеную з сабой да вячэры ежу, і, час ад часу паглядаючы на яе легкі прывабны стан, падтрымліваў гаворку.
-	Каб я быў мастаком, намаляваў бы з вас малюнак, ён усміхаўся, слухаючы, як яна, шчабечучы, нібы птушачка, на кукішках, быццам апранаючыся, пырскала сашчэпленымі сваімі далонькамі на сябе з міскі цёплай вадой, гэта быў бы шэдэўр.
-	Згодна з вамі, яна заўсміхалася і ўвайшла, апранаючыся, на кухню, нездарма жа ў шмат каго з вядомых мастакоў штосьці падобнае лічыцца сусветнай класікай мастацтва...
3.
Мужчына, устаўшы з ложка, падыйшоў да стала, заварыў яшчэ кубак чаю, наліў кіпеню з падагрэтага гуляючымі ў карты хлопцамі электрачайніка, вярнуўся на сваё месца. Свежапрыгатаваны чай бадзёрыў смакам і духмянасцю.
Хутка ўжо дадому, так у думках ён вярнууся крыху далей, на пачатак мінулай восені. Па вяртанню дамоў, зтэлефанаваўся з ёй, дамовіўся сустрэцца. Яна зможа прыехаць. Выдатна. Яны сустрэнуцца...
Яны сустрэліся ў вызначаны час. Вясёлая, гаманлівая, яна падаравала яму маленькага плюшавага казярожка, адпаведна ягонаму месяцу нараджэння па ўсходнім календары, паставіўшы таго на паліцу секцыі над барнай дзверцай навідавоку.
Зноў дамовіліся сустрэцца праз два тыдні. Такая ж вясёлая, гаманлівая, яна зноў з’явілася, зараджаючы яго сваім адкрытым, даверлівым поглядам вачэй. Ён дапамог ёй распрануць паліто, зняўшы чаравікі, жанчына паволі прайшла ў залу да той знаёмай усім паліцы, на якой два тыдні таму пакінула свой падарунак. Прыпыніўшыся, матлянуўшы крыху па баках галавой, прыпусціла погляд уніз, глянула на стаяўшы на сваім месцы яе падарунак. Пракол, ён зразумеў адразу, бо ў вынік ўсё зноў пераблытаў, выстаўляючы падарунак на месца. Заместа плюшавага маленькага казярожка карычневага колеру, якіх звычайна дораць мужчынам іхнія жанчыны, на паліцы стаяў такі ж самы плюшавы, карычневага колеру бычок. «Вось табе на, і як жа гэта я?» Звычайна выціраючы пыл, прыбраўшы часова ўсё, што на паліцы ў напалову свабодную шуфляду, выстаўляючы на месца, ён пераблытаў месцамі падарункі.
Яна адчувала, што ён паглядае на яе з калідора праз адчыненыя дзверы, разумеючы, што гэта падарунак іншай жанчыны, згодна з годам яго нарджэння. Прайшоўшы наперад да вакна, яна націснула кнопку тэлевізара, уключыла яго.
Сёння ўвечары юбілейны канцэрт у Палацы з’ездаў, рэкламавалі, будзе цікава, павярнуўшыся тварам да дзвярэй увахода ў залу, яна ветліва ўсміхнулася яму, стаяўшаму ў калідорчыку, праз адчыненыя дзверы, усміхаючыся, глядзеўшаму на яе.
Ён палічыў не тлумачыць ёй, што той другі падарунак Сяргей атрымаў ў мінулым годзе ад адной сяброўкі, што завітала, каб звычайна пагаманіць і, што тыдзень таму, тая проста шчэ завітала, каб па-сяброўску пабачыцца, а ён выставіў на тым тыдні падараваны калісьці той сувенір. Так на гэтым тыдні, чакаючы яе і прыбіраючыся ў кватэры, ён не задумваючыся пра падобны казус, пераблытаў падарункі.
Наступным разам сустрэліся зноў у яго. Яна, усміхаючыся, загаманіўшы, зняўшы капялюшык, чаравічкі, не здымаючы паліто, кранаючыся рукой прыадчыненыя дзверы ў залу, са сло-
вамі: «Што тут у нас новенькае?» рупліва і хуценька прайшлася ўздоўж секцыі да тэлевізара. Націснуўшы кнопку, уключыла. Павярнуўшыся тварам да дзвярэй уваходу ў пакой, праз якія з калідорчыка ёй усміхаўся ён, яна таксама ўсміхнулася. На паліцы плюшавых сувеніраў ужо не было, бо ён, заблытаўшыся, прыхаваў усіх ў шуфлядзе.
4.
Дапіўшы духмяны чай, мужчына паставіў кубак на падлогу побач з ложкам, паглядзеў у бок таварышаў, што ціха, але азартна гулялі ў падкіднога, а потым, утульна абапёршыся спіной на падушку, сашчапіўшы рукі перад сабой і задрамаў. Калі заглыбляўся ў сон, яму прыгадалася, як напярэданні ад’езду на цяпершнюю вахту, капітальна прыбіраючы кватэру, ён знайшоў у канапе, за спінкай, дзе звычайна кладуць для адпачынку падушкі, адну жаночую залатую завушніцу. Так ніхто з яе уладальніц так і не адазваўся, і тая загадка засталася неразгаданай. Разважаючы, але не ўзгадаўшы, кім і ў які час было пакінута ўпрыгожванне, ён нетаропка і моцна заснуў.
Мужчына не адчуваў сябе заблукаўшым у трох соснах, бо цяпер у яго была адна Яна. Ён мроіў аб хуткай сустрэчы...
Калымскі вернісаж
Аповесць
1.
Вецер, перамяніўшыся, адцясніў далей маразы за пяцьдзесят градусаў паўночней, на Арктычную прастору Ледавітага акіяна. Ад крыху пацяплешага засвяціўшага ў бязвоблачным небе сонца ў наваколлі пачаў адчувацца хуткі надыход Калымскай вясны. Неўзабаве з лістоўніцы, якая складала асноўную расліну Калымскай тайгі, рэдкія дрэвы якой знаходзіліся адна ад адной на адлегласці, пачалося пераўвасабленне навакольных краявідаў. 3 надыходам вясны першыя прагаліны ад падтаенага пад сонцам снегу з’явяцца менавіта наўкол ствалоў дрэў і выступаючых з рэльефнай мясцовасці камянёў. 3-пад растаяўшага снега ўздымецца з долу хмызняковая расліна кедравага сланніка, што кладзе кожную восень свае парасткі на зямлю, каб на зіму, накрыўшыся снежнаю коўдрай, зберагчыся ад лютых маразоў. Забруяць, зазелянеюць парасткі лазы, хмызняк чорнай і чырвонай смародзіны. Напрыканцы маю наваколле расквітнее ружовымі кветкамі ландышаў, памерам разы ў два болей за сваіх суродзічаў сярэдняй паласы Расіі. Прырода дэмабалізуе ўсе свае наяўныя рэсурсы, каб за кароткі тэрмін Паўночнага лета належным чынам прайсці свой адпаведны цыкл змены пары года.
— Так, на маім тэрмометры мінус сорак дзевяць і дзевяць па Цэльсію, кіраўнік арцелі Дрожжын, мужчына за сорак гадоў, росту вышэй сярэдняга, паўнаваты, выйшаўшы з памяшкання адміністрацыйнай пабудовы на ганак, агледзеў гаспадарчы двор.
-	Мінус сорак дзевяць і дзевяць, не болей, Дрожжын, праводзячы далонню правай рукі па вытыркаючаму з-пад скураной курткі,зашпіленую толькі на верхні гузік, пузу, прыхаваным пад швэдрам, звярнуўся да бадзяўшыся недалека ад застыўшага ў задуменні БелАЗа некалькіх працаўнікоў арцелі.
-	А дзе жа наш галоўны на сягодня, без якога праца не заладзіцца? Дзе наш бульдазерыст, які Алег Латышаў?
-	А вунь там ён, хлопцы паказалі на бульдозер, стояўшы на адлегласці метрах у ста дваццаці ад купкі людзей
-	Па-а-зваць.
Зразумеўшы, што хлопцы махаюць рукамі яму, Алег, займаўся аглядам бульдозера, зачыніўшы дзверцу кабіны, шпарка накіраваўся да ганку адміністрацыйнай пабудовы.
-	Так, хлопцы, Дрожжын звярнуўся да сабраўшыхся, водзячы далонню правай рукі па пузу, мой тэрмометр паказвае што мароз спаў, паабедаць бы добра. Ну, і, Дрожжын, жэстыкулюючы перад сабой далонямі абедзвюх рук, дадаў, за працу!
Паглядзеўшя на падбегшага да гурта з боку бульдозера Алега Латышава, Дрожжын звярнуўся да таго.