За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
Як пісалася вышэй, аповесць-расповед пішацца як ад аўтара, так і ад імя сяброў, хлопцаў ды дзяўчат, знаёмых, трэнераў-выкладчыкаў. Пад час працы з камандай БТІ у Барыса Сяргеевіча быў выхаванец Андрэеў Віктар, чэмпіён Савецка-
га Саюза сярод моладзі. У адзін з перыядаў летняй падрыхтоўкі, пражываючы на спартыўных зборах на турбазе ЧБВА, што знаходзіцца ў п. Ждановічы, Віктар Андрэеў на працяжнай трэніроўцы вакол Мінскага мора, адбегшы ад турбазы і набыўшы білет на прагулачны катэр, перабраўся на тым катэры на процілеглы бераг і прадоўжыў бег. Праз трыццаць хвілінаў з пачатку трэніроўкі Барыс Сяргеевіч, завёўшы свой матацыкл з каляскай, рушыў на ім услед спартсмену, што рабіў прабег, каб праверыць самаадчуванне таго. У патрэбным месцы праверыўшы пульс у Андрэева, Барыс Сяргеевіч быў вельмі здзіўлены самаадчуваннем спартсмена, пераадолеўшага нямалую адлегласць і бягучага па дыстанцыі лёгка і непасрэдна.
У адзін з зімовых сезонаў спаборніцтваў на першынстве рэспублікі сярод ВНУ па біятлоне ў РСК «Раўбічы», Барыс Сяргеевіч выставіў на біятлон сваіх лыжнікаў-гоншчыкаў. Адзін з яго выхаванцаў, прыбегшы па дыстанцыі на стрэльбішча, звярнуўся з пытаннем да галоўнага суддзі спаборніцтваў Корбіра Міхаіла Іванавіча, маўляў, таварыш галоўны суддзя, тут установак шмат, а па якой мне страляць. Галоўны суддзя, здзіўлена глянуўшы на ўдзельніка, не ведаючага, куды страляць, запытаў у таго, маўляў, а хто твой трэнер, і пачуўшы ў адказ, што Барыс Сяргеевіч Дубаў, Корбір Міхаіл Іванавіч, глянуўшы ўбок трэнераў і прадстаўнікоў камандаў, стоячых і назіраючых за спаборніцтвамі з-за лініі стрэльбішча і заўважыўшы сярод іх Барыса Сяргеевіча, паказаў далонню правай рукі ўбок таго і прамовіў, маўляў, вось у Барыса Сяргеевіча Дубава і страляй.
Працуючы са спартсменамі каманды БТІ на спаборніцтвах па веласіпеднаму спорту на першынства рэспублікі сярод ВНУ Барыс Сяргеевіч Дубаў выстаўляў лыжнікаў-гоншчыкаў. У адзін з такіх сезонаў адзін з выхаванцаў Барыса Сяргеевіча, звярнуўшыся да таго з просьбай абкатаць новыя колы да гоначнага веласіпеда, атрымаў дазвол. Увечары, круціўшы педалі веласіпеда з тымі новымі коламі па Мінскай кальцавой дарозе ў
патоку за грузавой машынай каля філіяла БДУ, па прычыне, што вадзіцель аўто прытармазіў на ямінах, урэзаўшыся таму ў задняе кола, зляцеў выпрабаванец у кювет. Пэўны тэрмін ад удара аб глебу лежачы непрытомным, ачуняўшы, павалок на плячах веласіпед з упрацаванымі, пагнутымі новымі коламі, у палову дванаццатага вечара з’явіўшыся на спартыўнай базе сваёй навучальнай установы.
10.
У сямідзесятыя гады дваццатага стагоддзя ў в. Сенніца Мінскага раёна пры раённым Палацы культуры калгаса імя Гастэла дзейнічала некалькі гадоў запар спартыўная секцыя па веласіпедным спорце ад ДСТ «Ураджай», дзе заняткі па веласпорце праводзіў трэнер-выкладчык Іваноў Алег Уладзіміравіч, дзе аднакласнікі з вёскі Скарынічы Саша Янушонак, Віця Бурын ды я, звестка ад аўтара, і пачалі рэгулярна займацца спортам, пайшоўшы з восені ў шосты клас. Праз год секцыю па веласіпедным спорце па пэўнай прычыне перавялі ў іншае месца, і трэнер-выкладчык Іваноў Алег Уладзіміравіч перайшоў на працу ў ДСТ «Чырвоны Сцяг». Мы ўтраіх, аднакласнікі, перайшлі займацца спортам у лыжную секцыю пры Сенніцкай сярэдняй школе да нашага настаўніка Мэлса Харысавіча Ісхакава, патрапіўшы акурат у другі набор, атрымаўшы папярэднюю падрыхтоўку ў секцыі па веласпорце, адкуль з часу дзеяння выйшлі выдатныя майстры. У прыватнасці, Васіль Бурын, на два гады за нас па ўзросту старэйшы, пад час навучання ў Сенніцкай сярэдняй школе стаўшы чэмпіёнам Беларусі сярод юнакоў.
Памятаю ў спартыўнай газеце «Фізкультурнік Беларусі» быў артыкул пад назвай «Чэмпіён з Сенніцы». Разам з трэнерам-выкладчыкам Івановым Алегам Уладзіміравічам перайшоў надалей займацца веласіпедным спортам у ДСТ «Чырвоны Сцяг». Па заканчэнні сярэдняй школы паступіўшы на навучанне і БДІФК, Васіль Бурын пад кіраўніцтвам свайго трэнера раз-
віваў і ўдасканальваў сваё спартыўнае майстэрства. Майстар Спорту СССР па веласіпедным спорце, чэмпіён БССР, шматразовы чэмпіён ЦС ДСТ «Чырвоны Сцяг», абсалютны чэмпіён другіх Усесаюзных гульняў моладзі па велатрэкавым дысцыплінам тысяча дзевяцьсот семдзесят сёмага года, што праводзіліся ў г. Ленінградзе, пераможца і прызёр шматлікіх тураў прафсаюзаў як на шасейных велагонках, так і на трэку.
Другія ўсесаюзныя спартыўныя гульні моладзі. Першы pad, справа Васіль Бурын, Майстар Cnopmy СССР па веласпорце. Ленінград, 1977 г.
Васіль Бурын, пад час навучання ў БДІФК пазнаёміўшыся са сваёй паловай, пабраўся ў шлюбе з Нінай, дзявочае прозвішча Палякова, зараз Ніна Бурын. Майстар Спорту СССР па веласіпеднаму спорту Ніна Бурын (Палякова) пад час навучання ў БДІФК была трохразовай чэмпіёнкай першынства Цэнтральнага савета дабраахвотнага спартыўнага таварыства «Буравеснік» (Усесаюзнай універсіяды). Пераможца першага кубка БССР па веласіпедным спорце ў трэкавай праграме на тры кіламетры, праходзячага ў г. Брэсце. Шматразовая пераможца і прызёр ту-
Майстар Спорту СССР па веласпорце Ніна Палякова (зараз Бурын). Ленінград, велатрэк. Сярэдзіна
раў прафсаюзаў па веласіпедным спорце ў шасэйных гонках і па трэкавых дысцыплінах, Майстар Спорту СССР Ніна Бурын, дзявочае прозвішча Палякова, па заканчэнні навучання ў БДІФК пэўны тэрмін працавала малодшым навуковым супрацоўнікам у праблемнай лабараторыі, зараз НП, Беларускага дзяржаўнага ІФК.
Трэнер-выкладчык па веласіпедным спорце Іваноў Алег Уладзіміравіч, выхоўваючы і падрыхтоўваючы майстроў высокага класа і ўдасканальваючы сваё прафесійнае майстэрства, пэўны тэрмін працаваў галоўным трэнерам зборнай каманды Беларусі па
веласіпедным спорце. 1970-хгг.
Гера Калінкоўскі, хлопец на год за мяне маладзейшы, да гэтай пары не змяняе спартыўнаму веласіпеду. Калі-нікалі дабіраючыся дадому з Мінска электрацягніком у летні перыяд, прыкмячаю Геру на станцыі прыпынку «Калядзічы» на спартыўным веласіпедзе. Магчыма, працуе дзесьці там на прамзоне і на працу ды з працы выкатвае з тае даўняй ужо пары на спартыўным веласіпедзе. I сапраўды, зайздросная, у добрым сэнсе, засталася ў Геры Калінкоўскага прыхільнасць. Заняткі веласіпедным спортам, як і лыжным, уключаюць у сябе розныя віды агульнай і спецыяльнай падрыхтоўкі. У веласіпедным спорце абавязкова адпрацоўка руху ў пелетоне. Звычайна, на трэніроўках у пелетоне наперадзе рухаліся болей вопытныя, старэйшыя па ўзросце і са стажам трэніровак спартсмены. Маладзейшыя набіраліся
навыка рухацца кола ў кола ў самім хвасце. На адной з такіх трэніровак на шашы на Атоліна, праходзячай паралельна вёскі Скарынічы, з чагосьці старэйшыя прыпыніліся напрыканцы доўгага спуска. Пад’язджаючыя да іх, адстаючыя, прытармажваючы, далучаліся да гурта. Па левай паласе насустрач пачынаючы ўздымацца ўгору аўтобус у накірунку на Мінск прымусіў пад’язджаючых, прытармажваючы, спыняцца на абочыне ўправа. Імчаўшы напрыканцы пелетона перада мной Саша Янушонак, узяўшы руля правей і пераскочыўшы цераз адну з насыпаных самасваламі кучаў пяску на абочыне, утрымаўшы раўнавагу, прыпыніўся каля гурта веласіпедыстаў. Набліжаючыйся ўгору па стрэчнай паласе, аўтобус насцярожыў мяне і, ўзяўшы руля правей, забурыўся я ў кювет, мінаючы тую кучу, што Саша пераскочыў, па левую сваю руку. Як куляўся ўжо і не ведаю, бо вочы заплюшчыў, ды атрымалася, што, саскочыўшы з веласіпеда, застаўся я стаяць на нагах. абняўшы магутны ствол аднаго з тапалёў, што і зараз падрастае яшчэ ўвысь уздоўж той шашы. Атрымалася ўсё паволі ды мякка, сінякоў ды падзёртасцяў я не набыў. Старэйшыя хлопцы спачатку запыталіся як ды што, ці не зашыбся я. Пабачыўшы, што абыйшлося ўсё добра, усе разам зарагаталі, а я, ледзь стрымліваючы слёзы, каб не заплакаць ад атрымаўшайся недарэчнасці, падняўшы свой веласіпед, выпраўляў звернуты набок пры падзенні руль і знаходзячыяся на ім абодвы рычагі ручных тармазоў. Пачакаўшы мяне, пакуль я выпраўлю свой веласіпед, пелетон і я разам з ім прадоўжылі рух па шашы ў накірунку на Атоліна. Хлопцы калі-нікалі пасля гэткай са мной недарэчнасці падкідвалі, па-сяброўску, кпінкі ў мой бок, маўляў, Валерык тапалі ўздоўж дарогі абдымаў, ды я тады, усміхаючыся, ніколі не крыўдаваў.
Пляменнік мой (звестка ад аўтара), Валеры Кавалёў, года нараджэння тысяча дзевяцьсот семдзесят шостага, з сёмага класа навучання ў адной з сярэдніх школаў г. Мінска пачаўшы рэгулярна займацца веласіпедным спортам у спартыўнай секцыі
ДЮСШ ад ДСТ «Працоўныя Резервы», на працягу шасці гадоў запар развіваючы і ўдасканальваючы тэхніку педаліравання пад кіраўніцтвам вопытнага трэнера-выкладчыка Сяргея Іванавіча, шматразова першынстваваў на чэмпіянатах рэспублікі у шасэйных велагонках па Дабраахвотным спартыўным таварыстве «Працоўныя Рэзервы» сярод юнакоў сваёй узроставай групы.
У летні перыяд падрыхтоўкі і спаборніцтваў, развіваючы і удасканальваючы сваё спартыўнае майстэрства, знаходзячыся на спартыўных зборах у спартыўным лагеры «Бабёр», што месціўся непадалёку ад г. Крупкі Мінскай вобласці на рацэ Бобр, Валеры Кавалёў паспяхова прынімаў удзел у спаборніцтвах па шасэйных велагонках розных узроўняў у розных кутках Беларусі, у прыватнасьці ў гарадах Орша, Барысаў, Асіповічы, Мінск. У цяперашні час, пражываючы ў вёсцы Скарынічы Мінскага раёна і захапляючыся веласіпедным спортам, як фізкультурнік, Валеры Кавалёў, працуючы вадзіцелям ААТ «Гастэлаўскі» за адказныя адносіны да сваёй справы перыядычна адзначаецца кіраўніцтвам фотаздымкам на Дошцы Гонару названай гаспадаркі.
Па заканчэнні дзевятага класа ў тысяча дзевяцьсот семдзесят сёмым годзе Мэлс Харысавіч Ісхакаў для трэніровак выдзяліў мне лыжаролеры і спартыўны гоначны веласіпед (звестка ад аўтара). Калі-нікалі выбіраўся я на тым веласіпедзе з вёскі Скарынічы да кальцавой дарогі і, аб’язджаючы вакол Мінска, вяртаўся дадому альбо круціў педалі да Ждановічаў і, абгінаючы на веласіпедзе вакол Мінскага мора, увабіраючы ў сябе прыгажосць навакольных краявідаў, уздымаў узровень сваёй фізічнай падрыхтоўкі.
11.
У сямідзесятых гадах мінулага стагоддзя вучні Смілавіцкай сярэдняй школы нумар адзін, захапляючыся заняткамі фізкультуры і спорта, удасканальвалі ўзровень свайго спартыўнага