За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
♦♦©###•♦♦ За зацяненнем Поўначы цоўныя резервы», які знаходзіцца ў мікрараёне «Зялёны Луг» г. Мінска, Мікалай Багуцкі па сваёй узроставай групе стаў прызёрам, заняўшы ганаровае трэцяе месца. У васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя пашанцавала і мне, (звестка ад аўтара), разам з сябрамі-лыжнікамі два разы ўдзельнічаць у такіх масавых прабегах. Адзін па праспекце Машэрава, зараз Пераможцаў, на дваццаць кіламетраў са стартам і фінішам каля Палаца Спорта, другі на Дзень Перамогі 9 Мая са стартам з Плошчы Перамогі і фінішам каля Кургана Славы.
Актыўныя ўдзельнікі масавых забегаў і члены Мінскага клуба пастаянна і паспяхова, па запрашэннях, прымалі ўдзел у масавых прабегех па кальцу гарадоў-герояў Савецкага Саюза, аддаючы даніну памяці героям-абаронцам Айчыны.
А пачатку васьмідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя, захапіўшыся пешым горным турызмам, Мікалай Багуцкі, перш чым пайсці ў першы свой пешы горны паход працяжнасцю ў сто дваццаць шэсць кіламетраў, з прысваеннем па праходжанні першай катэгорыі складанасці, некалькі разоў выпраўляўся ў пробныя паходы на два-чатыры дні па тэрыторыі Беларусі. Праходзілі яны ў складзе гуртоў па шэсць чалавек з інструктарам па турызму Мінскага абласнога савета па турызму і экскурсіях, у якіх для высвятлення сумяшчальнасьці членаў гурта па чалавечым фактары інструктарам наўмысна ствараліся цяжкасці і складанасці ў праходжанні намечанага маршрута. Паступова скамплектаваныя гурты, атрымаўшы дазвол ад Мінскага абласнога савета па турызму і экскурсіях, па замове выпраўляліся ў пошуку ўражанняў і прыгод на Цэнтральны і Усходні Каўказ.
Увайшоўшы ў склад сфарміраванага гурта колькасьцю ў шэсць чалавек, у які па выніках пробных паходаў па Беларусі з пяццю мужчынамі была ўключана аматар жанчына Надзея Дзяругіна, Мікалай Багуцкі разам з таварышамі, атрымаўшы па замове карту групавога маршрута пешага горнага турызма, прыбыў на Усходні Каўказ да месца старту ад горнага сяла Каз-
Валеры Скакун *****+******
бегі. Разбіўшы базавы палатачны лагер, члены гурта, ведаючы з расповедаў бывалых, прыняліся за падрыхтоўку рыштункаў. Падгонка рамянёў рукзакоў, спартыўнай вопраткі, спецыяльнага горнага абутку галоўная складальная поспеху пераадолення цяжкасцей пешага паходу па гарыстай мясцовасці. Пры падрыхтоўцы да пахода члены гурта прыслухоўвываліся да парадаў вопытнай, бываўшай у гарах Надзеі Дзяругінай, менавіта Надзея састаўляла рацыён харчавання і прызначала, што каму з прыпасаў прыхапіць з сабой, каб у паходзе ежа, меўшы меншую вагу, адпавядала каларыйнасьці харчавання ў залежнасці ад звышнагрузак на арганізм у гарыстай мясцовасці.
Пад час паходу, калі спускаліся восем гадзін запар, сыходзячы па галечных камянях, па маршруце да кантрольнай адметкі ў горным паселішчы, у аднаго з членаў гурта ад непадабраных пад сябе старых горных бацінкаў да крыві сцёрліся пяткі ступеняў ног і ад непадагнаных належным чынам рамянёў рукзака да крывавых мазалёў нацерліся плечы. Па ўмовах пераадолення
Згортванне базавага лагера. Цэнтральны і Усходні Каўказ. Пачатак 1980-хгг.
За зацяненнем Поўначы вызначанага маршруту ў шасці кантрольных пунктах павінны быць зроблены фотаздымкі склада ўсіх членаў гурта, па ўмовах прысваення катэгорыі складанасці, да фініша гурт павінен дансці ў поўным складзе з паведамленнем на кантрольных адметках аб прыбыцці і адбыцці на маршрут у адпаведныя мясцовыя органы.
Зрабіўшы фотаздымак усіх членаў гурта, выправіўшы непадрыхтаванага таварыша лячыцца дадому, аказаўшы першую патрэбную медыцынскую дапамогу ў горным паселішчы, разбіўшы палатачны легер для адпачынку, астатнія пяць удзельнікаў паходу ўвечары засумавалі. Далей пераадольваць цяжкасці і складанасці паходу з прысваеннем па заканчэнні катэгорыі складанасці не мела сэнсу не залічыцца. Станоўчае вырашэнне пытання працягу ісці далей па заяўленым маршруце выявілася на наступны дзень, калі ў горным паселішчы на кантрольнай адметцы з’явіўся гурт горнага велатурызма з г. Адэсы, у якога ў аднаго з членаў каманды ад знаходжання ў гарыстай мясцовасці (недахоп кісларода ў сувязі з высокагор'ем), цела пабілася ў чырвоныя крапіны і яму патрэбна было тэрмінова вяртацца дадому. Графік праходжання гурта пешага горнага турызма ў дадзенай мясцовасці супадаў з графікам гурта горнага велатурызма па кантрольных адметках і часе. У склаўшымся становішчы, зразумела, на дапамогу прыйшла ўзаемавыручка і супрацоўніцтва. Да заканчэння сто дваццаці шасці кіламетровага пешага горнага маршрута, на кантрольных адметках абменьваючыся членамі, рабілі адпаведныя фотаздымкі на наяўнасць поўных складаў. Маршрут гурта адэсітаў горнага велатурызма значна працяжней, чым пешага, ды адэсіты, разбіўшы лагер для адпачынку на апошняй адзнацы пешага турызма, не сумавалі, спадзяючыся, што нейкае выйсце на застаўшыхся кантрольных адметках знойдзецца.
Праз пэўны тэрмін члены адэскага гурта горнага велатурызма, даслаўшы ліст, павіншавалі беларускіх сяброў з па-
Мікалаіі Багуцкі. Цэнтральны і Усходні Каўказ. Пачатак 1980-хгг.
спяховым пераадоленнем маршрута пешага горнага турызма і прысваеннем першай катэгорыі складанасці, падзякаваўшы за ўзаемавыручку і супрацоўніцтва, і паведамілі, што паспяхова завяршылі праходжанне свайго маршрута горнага велатурызма з прысваеннем адпаведнай катэгорыі складанасці. Працягваючы
Мікалай Багуцкі. Цэнтральны і Усходні Каўказ. Пачатак 1980-хгг.
захапленне пешым горным турызмам, гуртом пасля некалькіх пробных паходаў па тэрыторыі Беларусі, патрапіўшы ў сфарміраваны гурт пешага горнага турызма і атрымаўшы па замове карту маршрута на наступны
*«*««**« За зацяненнем Поўначы
Мікалай Багуцкі.
2015 г.
тысяча дзевяцьсот восемдзесят трэці год, Мікалай Багуцкі разам з таварышамі нанова сфарміраванага гурта зноў выправіўся на Цэнтральны і Усходні Каўказ для пераадолення сто трыццаць шэсць кіламетраў пешага горнага маршрута другой катэго-
рыі складанасці. Паспяхова ў дакладны тэрмін, пераадолеўшы выпрабаванні, з болей складанымі пераваламі гуртом у шэсць удзельнікаў, Мікалай Багуцкі разам з таварышамі атрымаў пасведчанне аб прысваенні праходжання гуртом маршрута пешага горнага турызма другой катэгорыі складанасці.
Напрыканцы семідзесятых і ў васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя, працаваўшы выкладчыкам фізкультуры Сенніцкага сельскагаспадарчага тэхнікума, а затым старшынёй Сенніцкага
сельскага савета Рамейка, захапляючыся спортам, па дамове дастаўляў з РСК «Раўбічы» снегаход «Буран», якім пракладвалася лыжная траса даўжынёй у пяць кіламетраў на дзве нарэзаныя лыжні, што ахоплівала маляўнічыя мясцовасці каля п. Юбілейны, в. Сенніца, в. Капеявічы і ўздоўж чыгуначнага насыпу ад філіяла БДУ, даходзячы да вёскі Скарынічы з замыканнем лыжні на пачатку межавання п. Юбілейны і в. Сенніца. На той якасна прыгатаванай лыжнай трасе, апрача масавай хадзьбы на лыжах мясцовых захапляльнікаў фізкультуры і спорту, праводзіліся рознага ўзроўню спаборніцтвы па лыжных гоках, у адных з якіх пашанцавала ўдзельнічаць і мне (звестка ад аўтара).
Калі-нікалі пры навучанні ў Мінскім энергетычным тэхнікуме падыходзіў я на заняткі па лыжным спорце да настаўніка Мэлса Харысавіча Ісхакава на трасу, пракладзеную па лесапаласе каля возера в. Сенніца да в. Капеявічы. У вясну тысяча дзевяцьсот семдзесят восьмага года, па заканчэнні зімовага сезона спаборніцтваў, я тады вучыўся ў дзесятым класе школы, на трэніроўцы разам з настаўнікам Мэлсам Харысавічам каталіся мы, выхаванцы, з гары, з’язджаючы з узвышша ў накірунку замёрзшага Сенніцкага возера. У Вольгі Зайкінай, пры падкатванні да мяжы возера, на хуткасці аб штосьці тармазнуліся лыжы, і інэрцыйнай сілай, паволі грацыёзна, яе напачатку падкінула ўгору, а потым, нібыта даўшы нырца, уніз галавой праламаўшы лёд, узровень вады за зіму пад лёдам значна падсеў, заглянула Вольга ў падлёдавую пустэчу. Мэлс Харысавіч, хуценька падскочыўшы, дапамог вызваліць Вользе галаву з падлёдавага палону. Абыйшлося ўсё добра, Вольга, усміхаючыся ветлівай усмешкай, варочаючы злёгку па баках галавой, паправіўшы на далонях раменьчыкі лыжных палак, усміхаючыся, пачала ўздымацца ўгару, каб у чарговы раз сігануць уніз са стромы.
У тыя гады, у снежныя, марозныя зімы па Скарынічскаму лесу, як называюць яго жыхары пасёлка Юбілейны і вёскі Сенніца, а жыхары дзвюх вёсак Скарынічы называюць яго Прылуцкім, бо далей за лесам знаходзіцца п. Прылукі, па шматлікіх дарожках ды сцежках заўсёды была накатаная лыжня. Туды наведваліся захапляючыяся лыжным спортам жыхары з паселішчаў, што знаходзіліся паблізу, і каталіся па лыжні, праходзячай па маляўнічых краявідах, жыхары мікрараёнаў Курасоўшчына і вуліцы Ландара г. Мінска. На фотаздымку, зробленым на пачатку васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя, выбраўшыся ў лыжны паход у Скарыніцка Прылуцкі лес былыя вучні Сенніцкай сярэдняй школы.
Трое з іх мае былыя аднакласнікі: Віктар Вайцяховіч, Мікола Багуцкі, Віктар Дзяргай. Ала Мірутка, родная сястра
Юры Міруткі, аднакласніка, таксама займалася пад час навучання ў школе ў секцыі лыжнага спорту. Як і Віктар Дзяргай, абодва паспяхова выступалі ў свой час на спаборніцтвах па лыжных гонках. Разам з імі мой сябра і аднакласнік па пачат-
У лыжным паходзе былыя вучні Сенніцкай СШ Мінскага раёна: Віктар Вайцеховіч, Сяргей Кавалёў, Мікалай Багуцкі, Ала Мірутка, Ірына Бусло, Віктар Дзяргай, Алена Корзун
ковай Скарыніцкай школе Сяргей Кавалёў з вёскі Скарынічы, закончыўшы навучанне ў сярэдняй школе ў п. Прылукі Мінскага раёна. Алена Корзун і Ірына Бусло, як і Ала Мірутка, выпускніцы школы пачатку восьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. Маці Ірыны Бусло Таіса Уладзіміраўна Бусло ў свой час выкладала ў Сенніцкай сярэдняй школе Мінскага раёну ўрокі беларускай мовы і беларускай літаратуры і прывівала вучням любоў да беларускага слова, беларускай мовы, да свайго роднага. Сяргей Кавалёў і Юра Мірутка ў тысяча дзевяцьсот восемдзесят шостым годзе прымалі ўдзел у праводзячымся ад паселішча Баравая да РСК «Раўбічы» лыжным прабегу на пятнаццаць кіламетраў. Станоўчыя ўражанні ад пераадолення ў лыжным караване той пятнадцацікіламетровай дыстанцыі засталіся добрым успамінам на ўсе жыццё. Пераадоленне гэта заўсёды прыступка наверх, да развіцця.