За зацяненнем Поўначы  Валеры Скакун

За зацяненнем Поўначы

Валеры Скакун

Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
76.06 МБ
У тыя гады навучання, напярэдадні адных са спаборніцтваў па летняму першынству г. Мінска ў РСК «Раўбічы» па лыжаролерах і кросе, Ігар Калінін распавёў аднойчы на трэніроўках, што на лыжаролерах на спаборніцтвах будзе не як звычайна пятнаццаць кіламетраў, а чатыры колы па лыжаролернай трасе, дваццатка. Прыняўшы старт, разлічываючы на сваю падрыхтоўку, выкаціўшы першыя два колы лідэрам, у тым жа тэмпе пайшоў я на трэцяе кола, з разлікам на чацвёртым, апошнім, дадаць. Анатоль Іосіфавіч Драздоўскі, стоячы на дыстанцыі з секундамерам, падбадзёрваў мяне і параіў узмацніць тэмп, бо да майго лідэрства пачынаюць падбірацца супернікі. Крышачку я, з разлікам штурмаваць на апошнім чацвертым коле, тэмпу дабавіў, выйшаўшы на які, газаваў я на ўсю сваю моц, здзіўляючыся, што іду па дыстанцыі адзін, не прыкмячаючы ні ўдзельнікаў, ні трэнераў з секундамерамі. Пасля майго актыўнага фінішу падыйшоўшы да мяне адзін з суддзяў звярнуўся з прапановай, сказаўшы, вазьмі лыжную палку вось так, і паказаў, нібыта дрын які, і дай па галаве таму, хто ўвёў табе ў вушы, што трэба праходзіць чатыры колы. Зараз во, з цягам часу з ус-
Валеры Скакун
мешкай успамін прыўзнімае настрой. Напрыканцы трэцяга круга той маёй лыжэролернай дваццаткі, павысіўшы тэмп свайго
ходу да магчымага максімума, з разлікам на апошнія пяць кіла-
метраў, і праскочыўшы метрах у дваццаці ад фінішнага створа, што быў па правую ад мяне руку, знік я з відавоку суддзяў на фінішы па лыжаролернай трасе улева за бруствер стрэльбішча і аклікнуць ды прыпыніць мяне было ўжо немагчыма.
Валеры Скакун. РСК ‘‘Раўбічы Пачатак 1980-хгг.
Анатоль Іосіфавіч Драздоўскі, на спаборніцтвах стрымана ўспрыняўшы атрымаўшуюся недарэчнасць ды дастаўляючы нас, сваіх выхаванцаў, да Мінска на сваім аўто, зрабіў нам па поўнай разборку палётаў. Ігар Калінін, пачуўшы за два тыдні ад кагосьці з тава-
рышаў з іншай каманды пра дваццатку, перад стартам даведаўшыся пра дыстанцыю, прайшоў, як і патрэбна, тры кругі. Папярэдзіць мяне, стартаваўшага раней, не было магчымасьці. Пры пад’ездзе да Мінска афіцэр ДАІ,
Юры Скакун, Аляксандр Кавалеўскі, Ігар Калінін. РСК “Раўбічы ". Пачатак 1980-х гг.
прыпыніўшы аўто і праверыўшы дакументы, сказаў Анатолю Іосіфавічу што з яго штраф пяць рублёў. Той пачаў абурацца, маўляў, які штраф, калі ўсё ў парадку. Афіцэр ДАІ усміхаючыся, паказаў далонню правай рукі на пасажыра спераду, на мяне,
За зацяненнем Поўначы і дадаў, што ў вас пасажыр не прысцягнуты рамянём бяспекі. Кінуўшы погляд на мяне, Анатоль Іосіфавіч уздрыгануўся, і са словамі, дзень недарэчнасцяў, заўсміхаўшыся працягнуў для выплаты пяцірублёвую купюру. Атрымаўшы квітанцыю аб выплаце, прамовіўшы, што будзе напамінам аб сягонняшнім дні, паклаў яе ў бардачок аўто.
У перыяд падрыхтоўкі для адпрацоўкі вынослівасці праводзіліся працяжныя трэніроўкі. Перад адной з такіх трэніровак на маю прапанову Ігару Калініну зганяць на лыжаролерах цераз горад з Дражні да маёй вёскі Скарынічы, там падсілкавацца і назад, той пагадзіўся. 3 мікрараёна Дражня ў накірунку да плошчы Ванеева цераз аэрапорт, Курасоўшчыну, затым па Слуцкай шашы да в. Сенніца, там звярнуўшы на шашу на Прылукі праз тры кіламетры дабраліся мы да майго дома. Падсілкаваўшыся, крыху адпачыўшы, рушылі мы тым жа шляхам назад. Дабраўшыся да плошчы Ванеева, прапанаваў я Ігару пад’ехаць да тэхнікума тралейбусам, бо пачынаў ён ужо, што называецца, завязвацца, ды і мяне ўжо завязь стомленых мышцаў брала ў свой палон, але той адмовіўся. Каля прыпынку тралейбуса завода рухавікоў на зноў маю прапанову дабрацца тралейбусам наадрэз адмовіўшыся, Ігар, маладзейшы за мяне на гады два, сказаў, што мы павінны дайсці. Сам ужо вязаўшыся ўсімі мышцамі тулава, падпіхіваючы таварыша перад сабой на мост, дапамагаючы таму ўзняцца угору, скаціўшыся з вышыні да развязкі Круглай плошчы і павярнуўшы ўправа, праз чатырыста метраў дабраліся мы да месца прызначэння, пераадолеўшы на лыжаролерах адлегласць у сорак чатыры кіламетры. Перад наступнай працяжнай трэніроўкай на лыжаролерах Ігар Калінін, сказаўшы, што да маёй вёскі далекавата, прамовіў зганяць у мікрараён «Зялёны Луг», дзе ён пражываў, куды некалькі разоў мы і згойсалі.
Калі-нікалі з Ігарам Калініным, Васілём Новікам, Уладзімірам Кавалеўскім. Валянцінам Кугачам і іншымі хлопцамі, сабраўшыся гуртом дабіраліся аўтобусам, прыхапіўшы лыжа-
ВалерыСкакун
ролеры, на трэніроўку ў РСК «Раўбічы», як называюць яшчэ тыя мясціны, «Маленькую Швейцарыю». Анатоль Іосіфавіч Драздоўскі, працуючы трэнерам-выкладчыкам і з’яўляючыся няштатным карэспандэнтам газеты «Фізкультурнік Беларусі», раз-пораз пісаў для газеты артыкулы і змяшчаў там свае фатаздымкі. Мой фатаздымак у юнацкія гады , як і Валянціна Кугача, зроблены менавіта ім.
Валеры Скакун. Юнацкія гады
Перад заканчэннем навучальнай установы Анатоль Іосіфавіч са словамі: «Вось так, Валера, на лыжах ходзяць са-
Валяні/ін Кугач. Юнацкія гады
праўдныя майстры,» падаў мне фотаздымак Івана Палешчука, лыжніка-гоншчыка, Майстра Спорту СССР з СК «Камвольшчык» ДСТ «Чырвоны Сцяг». Класічны ход на лыжах Івана Палешчука прыкмеціў я, яшчэ быўшы на спартыўных зборах на першым снезе ў г. Апаціты, што на Кольскім паўвостраве, і, як і ўся падрастаючая моладзь, імкнуўся на трэніроўках, зачапіўся за болып вопытных
спартсменаў, прайсці ўслед, лыжа ў лыжу капіруючы яго манеру.
У часы адпачынку на спартыўных зборах альбо на спаборніцтвах, збіраючыся гуртом, маладзейшым цікава было паслухаць расповеды старэйшых, больш вопытных спартсменаў. Іван
На дыстанцыі Майстар Спорту СССР Іван Паляшчук, ДСТ "Чырвоны Сцяг". 17 нумар Яўген Стаўчыкаў, ДСТ "Чырвоны Сцяг". Паміж імі ўздоўж трасы Майстар Cnopmy СССР Генадзь Унуковіч, ДСТ “Буравеснік РСК "Раўбічы ", напрыканцы 1970-х гг.
Паляшчук, інтэлегентны, цікавы распавядальнік, часам пры размовах у добрым настроі выказываў думку, што шкада, не браў
Адкрыццё спартакіяды працаўнікоў Мінскага камвольнага камбіната. Вапяніііна Мірончык, Іван Паляшчук. Пачатак 1980-х гг.
27і
Валеры Скакун # * ♦ S # Ф # -* ♦ & Ф $
Спартакіяда БССР. Першынства ЦСДСТ "Чырвоны Сцяг". Зборная каманда Мінскага абласнога савета ДСТ "Чырвоны Сііяг". Першы pad: Іван Паляшчук, трэцяя Ганна Забеліч, за ёй Міхась Раманчык. Чацвёрты ў першым радзе Антон Кальчэўскі. Стаіць другім злева направа Валеры Скакун. Восьмы старшыня СК “Камволыйчык”, трэнер Віктар Іванавіч
Юшкевіч. Дзевяты Васіль Офік, дзесяты Іван Дзямко, дванаіріаты Віктар Бізюк. Г. Магілёў, 1982 г.
вандроўніцы-гітары з сабой, песні паспявалі бы. У адно лета, калі былі на спартыўных зборах з лыжнікамі СК «Камвольшчык», з пражываннем у Астрашыцкім Гарадку ў хатцы рыбака, на трэніроўкі выбіраліся ў РСК «Раўбічы». Трэнерам з намі была Ганна Іванаўна Забеліч, Майстар Спорту СССР, скончыўшая актыўна выступаць на спаборніцтвах. Калі-нікалі праводзіць трэніроўкі пад’язджаў Іван Дзямко, Майстар Спорту СССР, да трэнерскай працы выдатны лыжнік-гоншчык.
У адзін з зімовых спартыўных сезанаў, выступаючы на абласным прафсаюзна-камсамольскім лыжным кросе, што праводзіўся ў г. Лагойску Мінскай вобласці, у гонцы на пятнаццаць кіламетраў з агульнага старта мае спадзяванні, маючыя падставы патрапіць у запаветную тройку прызёраў, ураз абламаліся за паўтара кіламетра да фініша. Марозны сонечны дзень, якасна
прыгатаваная, з нарэзанымі ў дзве лыжні снегаходамі, траса, удалы старт і адрыў у тройцы лідэраў на дастатковую адлегласць, каб ужо і не сумнявацца ў поспеху, ды пашкодзіла мне выпадковасць. Праходзячы па трасе каля біятлоннага стрэльбішча і ідучы за крыху наперадзе выкатваючым Мікалаем Канашэнкавым з ДСТ «Чырвоны Сцяг» СК «Камвольшчык» і яшчэ адным хлопцам, зачапіўся я крапленнем левай лыжы за ледзь вытыркаючую з-пад снега металічную трубку для ўстаноўкі пад час спаборніцтваў па
Спартакіяда БССР. Першынства ЦС ДСТ "Чырвоны Сцяг ". Валеры Скакун. Лыжная гонка на 15 км, г. Магіпёў, 1982 г.
біятлоне агароджы стартавага гарадка, і мяне адкінула з трасы ўлева. Утрымаўшы раўнавагу, не паваліўшыся, патрапіў я левай лыжай у выбаіну так, што лыжа пад маёй вагой і ціскам выгнулася. Стаўшы на лыжню і скатваючыся з пакатага спуска ўніз, адчуў тармажэнне левай лыжай.
Мікалай Канашэнкаў, лідыруючы, паімчаў з яшчэ адным удзельнікам пераадольваць апошні перад фінішам пад’ём, a я, зняўшы лыжы, расторганы ад атрымаўшайся недарэчнасці, павярнуў на дарогу ўлева, што вяла да месца старта і фініша, знаходзячагася непадалёку. Левая мая лыжа, выгнуўшыся ў выбаіне, зламалася пад пяткай чаравіка. Ад пенапласта унутры лыжы адклеіўся верхні і ніжні пластык, акурат пад грузавой пляцоўкай левай маёй лыжы. Мікалай Канашэнкаў фінішаваў першым у той цікавай лыжнай гонцы. Падыйшоўшы насустрач мне ад стартавага гарадка Анатоль Іосіфавіч, пабачыўшы прычыну майго сыхода перад фінішам з дыстанцыі той гонкі, са
Валеры Скакун # S * S # S # S ♦ S Ш S
ЦС ДСО 3**н*
Спартакіяда БССР. Першынства ЦС ДСТ “Чырвоны Сцяг”. Валеры Скакун. Лыжная гонка на 15 км. Г. Магілёў, 1983 г.
спачуваннем і шкадаваннем пакачаў галавой. Яно і зразумела, патрапіць у заветную тройку прызёраў гэта вынік сумеснай працы настаўніка і спартсмена. He атрымалася, і таму зараз, узгадваючы гэтую гонку, шкадую.
У той зімовы спартыўны сезон пры падрыхтоўцы да першынства ЦС ДСТ «Чырвоны Сцяг» зборную каманду Мінскага абласнога савета на апошнюю трэніроўку перад адпраўкай на першынства ў г. Магілёў завезлі аўтобусам у РСК «Раўбічы». Па плане трэніроўкі патрабавалася прайсці на лыжах тры кругі па пяць кіламетраў свабодным тэмпам. Нулявая тэмпература паветра, як звычайна, ускладніла падбор змазкі і, каб не губляць часу, ішлі члены каманды па лыжні нетаропка на падстрэльваючых на аддачу лыжах. Паскакаўшы з падстрэламі на першы пад’ём, паспрабаваў я ісці на лыжах угару, як на каньках, па трасе, добра прыгатаванай снегаходамі з двума нарэзанымі паралельнымі лыжнямі, папераменна адпіхваючыся на пад’ём лыжнымі палкамі. Пры пераадольванні трэцяга зацяжнога пад’ёма, праходзячы міма стаяўшых на трасе дзвюх нашых трэнераў, Івана Дзямко і Нячая, пачуў іхнюю між сабой гаворку, маўляў, глядзі вось, і так відаць магчыма на лыжах пад’ёмы пераадольваць.