За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
У зімовы перыяд 1988 года на праходзячым у Сыктыўкары па тэрміну пасля Алімпійскіх гульняў першынстве Комі АССР
па лыжных гонках у апошняй дысцыпліне, марафонскай гонцы для мужчын на пяцьдзесят кіламетраў, для жанчын на трыццаць кіламетраў, была заяўлена для ўдзелу, з мэтай кантрольнай трэніроўкі, зборная каманда СССР па лыжным спорце, акурат перад хуткім першынствам СССР па лыжных гонках. Да марафонскай дыстанцыі далучыліся і ветэраны спорта. Цікава было назіраць, як па-трапяткому раскатываліся ветэраны перад стартам, эмацыянальна-абуджана, з па-свойму свяціліся іскрынкі ў іх вачах, пасля выстрайваліся ў стартавыя шарэнгі, прадчуваючы дзеянне пераадольвання марафонскай дыстанцыі, нібыта вярталіся яны ў гады сваёй маладосці. Уразіў удзельнікаў алімпійскі чэмпіён, ляжны кароль Мікалай Зімятаў, сціпла стаяўшы ў апошнім радзе стартуючых, які на звяртанне да яго суддзі-старцёра прайсці ў першую шарэнгу, адмовіўся, маўляў, ды я адсюль прыму старт. Удзельнікі, раступіўшыся, жэстамі прапанавалі прайсці наперад, ды Мікалай Зімятаў толькі з трэцяй прапановы суддзі-старцёра заняў месца на старце ў першай шарэнзе.
Старт на марафонскую дыстанцыю даваўся з дынамаўскага лыжнага стадыёна і, адматаўшы круг у дванаццаць з паловай кіламетраў лыжны, пелетон апошнія трыццаць сем з паловай кіламетраў пераадольваў па лыжні, пракладзенай па маляўнічай мясцовасці да асноўнага лыжнага стадыёна. Першыя дванаццаць з паловай кіламетраў, удала прыняўшы старт, з Яўгенам Цімафеевым мы пратрымаліся ў лідыруючым гурце разам з членамі зборнай. Надалей, зразумела, разклад на марафонскай дыстанцыі удзельнікаў пайшоў па ступені ўзроўню падрыхтоўкі. Для мяне, як і заўсёды на марафонскай дыстанцыі, пасля пераадолення сорак другога кіламетра, браўшыя ў палон выпрабаванні завяршыліся на пераадоленні фінішнай лініі. На той марафонскай дыстанцыі, фінішаваўшы з добрым вынікам, саступіў я па ходзе Мікалаю Зімятаву, прыйшоўшаму на фініш трэцім, пятнаццаць хвілін. Да мяне, зачахляючага свае лыжы «Тэлеханы», звярнуўся з пытаннем трэнер Ухцінскага раёна,
*«»***•* За зацяненнем Поўначы
маўляў, Валеры, ты што, на гэтых самых лыжах і прайшоў марафон, я адказаў яму, што так. Ён ізноў спытаў у мяне, маўляў, і ў гэтых самых чаравіках, так, жэстам рукі паказваючы на свае так званыя прафсаюзныя лыжныя чаравікі сорак шостага памера з крапленнем скабой, прамовіўшы, пачаў я прыладжваць у чахол да лыжаў і бацінак свае лыжныя палкі. Трэнер ухцінцаў, перавёўшы погляд на фінішны калідор, каб нібыта кагосьці прыкмеціць сярод фінішуючых удзельнікаў, потым зноў глянуў на мяне і запытаў, маўляў, Валера, і што, і з гэтымі лыжнымі палкамі. Зразумеўшы пытанне, трымаючы левай рукой свае лыжныя палкі далонню правай рукі, усміхнуўшыся, паказаўшы на нарошчаныя пад растоўку для каньковага ходу алюмініевыя трубкі на вуглепластыкавыя лыжныя палкі, вытворчасці наваполацкага камбіната «Хімвалакно», адказаў, што так, на гэтых. Трэнер ухцінцаў, зноў перавёўшы погляд на фінішны калідор а потым на мяне, прамовіў, маўляў, ну, бульбаш, ну, ты даеш, і дадаў, зноў перавёўшы погляд на фініш, маўляў, а дзе ж мае майстры на «Фішэрах» у «Адыдасах» ды з «Эхселямі»?
У тысяча дзевяцьсот восемдзесят дзевятым годзе каманда лыжнікаў Саснагорскай ЦЭЦ, першынствуючы на спартакіядзе Комі АССР сярод прадпрыемстваў энергетычнай галіны, што ў той год праводзілася ў г. Саснагорску, прымала ўдзел у Першай працоўнай рэспубліканскай спартакіядзе прафсаюзаў, змагаючыся за права выступаць на Першай усесаюзнай працоўнай спартакіядзе.
У эстафетнай гонцы чатыры па пяць кіламетраў, стартуючы на першым этапе ў шэрагу шматлікіх камандаў, мне ўдалося-такі са старта вырвацца са стартавай паляны ў ліку першай дзесяткі ўдзельнікаў. Праз семсот метраў праходжання дыстанцыі, мінуючы мосцік над шашой і павярнуўшы ўправа па лыжні, нясучыся са стромнага спуска ўніз, напрыканцы і на выкаце на роўнядзь заўважыўшы, што ўдзельнікі, ідучыя першымі, пачалі завальвацца на лыжні ў агульную кучу пры тармажэнні
на вялікай хуткасці. Я ўзяў ўлева, каб не далучыцца да ляжаўшых на лыжні наперадзе гоншчыкаў і тады інэрцыйнай сілай хуткасці адкінула мяне ўлева на стромны адхон, што парос гушчаром хмызняковай расліннасці. Мякка пракаціўшыся на лыжах
паверх хмызняку ды заваліўшыся набок, завіс я уніз галавой, затрымаўшыся лыжамі за галінкі. Ад відовішча, як нада мной, завісшым, зачапіушымся лыжамі за галінкі таго хмызняку ўніз галавой, праносяцца старцёры камандаў удзельнікаў першага этапу, заварочываючы ад месца завала ўлева і мільгацяць назвы лыжаў на калодках: «Трак», «Фішар», «Атомік», «Рассігнол», «Карэлія», ды лыжныя камбінезоны розных колераў ды фасонаў, мяне разабраў смех. Патрапіўшыя на стромным адхоне на вершаліны хмызняку гоншчыкі, ўрэшце-рэшт завальваючыся набок, зачапіўшыся лыжамі за галінкі завісалі, як і я, уніз галовамі. Пасля завалу, у які патрапілі ўсе ўдзельнікі першага этапу, амаль без аніякай шкоды выбраўшыся з такой недарэчнасці, лыжны пелетон прауягваў рух па дыстанцыі. 3 тых спаборніцтваў удзельнікам, апрача вясёлых ўспамінаў, засталіся на памяць прыгожа аздобленыя памятныя вымпелы і эмблемы Першай рэспубліканскай працоўнай спартакіяды прафсаюзаў.
У тыя гады ў зімовы перыяд лыжнікі-гоншчыкі прымалі ўдзел у спаборніцтвах па зімовым шматбор’і, уключаючым падцягванне на перакладзіне, стральбу з дробнакалібернай зброі
і лыжную гонку. У зіму 1989 года, выпраўляючыся ў складзе каманды Саснагорскага раёна ў г. Сыктыўкар на першынства Комі АССР па зімовым шматбор’і, падкінуў я кпінку ў бок таварыша па камандзе Яўгена Цімафеева, і той, пакрыўдзіўшыся,
І-я Рэспубліканская спартакіяда прафсаюзаў. Валеры Скакун справа, з фізкулыпурнікам, працаўнікам саснагорскай ЦЭЦ. Г. Саснагорск. КоміАССР. 1989 г.
зачыніўся ў сваёй кватэры. пражывалі мы побач, а на цягнік трэба было шыбаваць уначы тры кіламетры да чыгуначнага вакзала пехотой. За сорак хвілінаў да адпраўкі цягніка Яўген, адчыніўшы дзверы сваёй кватэры са словамі: «Ты мяне прыкалываеш, ты мяне прыкалываеш,» выйшаў на калідор, прыхапіўшы лыжы і сумку з рэчамі. Я толькі і адказаў яму, што ты
мяне таксама прыкалываеш, ды я, успрымаючы з гумарам не толькі прыколы, а ў нейкім сэнсе і складанасці адносіны паміж людзьмі ў грамадстве. I панесліся мы з ім бягом з лыжамі ды сумкамі з рэчамі па вуліцам начнога спячага горада да чыгунач-
нага вакзала.
На пероне, далучыўшыся да групы членаў каманды і правадніцы з вагона, у які былі набыты білеты, што былі ў нашай кіраўніцы і якая яшчэ не прыбыла на вакзал, аддыхваліся ад забегу па горадзе на тры кіламетры пры поўнай экіпіроўцы лыжніка. Правадніца, звярнулася да нас і паведаміла, што зможа затрымаць цягнік яшчэ на хвіліну, і калі ў нас не будзе білетаў, прыйдзецца затрымацца на пероне. Усхваляваныя, мы, члены каманды, пераглянуліся паміж сабой. Неўзабаве правадніца,
звярнулася да нас, прамовіла, маўляў, гэта ваша кіраўнічка і, глянуўшы на перон убок вакзала, заўважылі мы нашу Алену, трэнера-выкладчыка ДЮСШ, якая на ўсю моц імчала па перону да нашага вагона з сумкай на левым плячы. Пад правай пахай яна трымала зачахлёныя лыжы і трасучы ўбок вагонаў цягніка кісцю правай рукі, трымаючы ў ёй нашы білеты, гучна на подбегу даючы каманду, маўляў, залазь, залазь, смакуючы напрыканцы выкрыкаў беларускае «зь». Пачуўшы ад нас у адказ, што так, наша кіраўнічка, правадніца са словамі залазьце-залазьце, смакуючы напрыканцы сваёй каманды беларускае «зьце», пачала па чарзе падпіхваць нас у плечы на прыступкі вагона. Апошняй з каманды, падпіхваемая ў плечы правадніцай, у тамбур вагона па прыступках заскочыла наша Алена.
На першынствах Комі АССР, што заўсёды праводзілася ў г. Сыктыўкары, па магчымасці, выступаючы для сябе на дамашніх спаборніцтвах, прымала ўдзел славутая савецкая лыжніца Раіса Смятаніна. Прыняўшы старт, з першага і да апошняга метраў дыстанцыі Раіса Смятаніна як класічным, так і каньковым стылем дэманстравала эталонны, без адзінай памарачкі, ход па лыжні. Было цікава назіраць як трапятка-хвалюючыся, з гонарам успрымала славутая лыжніца-гоншчыца, алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка свету, стоячы на п’едэстале, узнагароду за першынства на чэмпіянаце роднай рэспублікі. Славутыя лыжнікі Васіль і Ніна Рочавы, у той час працаваўшыя трэнерамі-выкладчыкамі Сыктыўкарскай ДЮСШ, выхоўвывалі падрастаючых юнакоў і дзяўчат, разам з якімі гойсаў па лыжні Сыктыўкарскіх трасаў іхні хлапчук Васіль. 3 цягам часу уключаны ў зборную Расіі, сын знакамітых майстроў Васіль Рочаў выдатна выступаў на спаборніцтвах па лыжных гонках самага высокага ўзроўню.
На першынстве Комі АССР па лыжнах гонках у 1989 годзе, што зноў жа праводзілася на Сыктыўкарскіх трасах у марафонскай гонцы на пяцьдзесят кіламетраў з агульнага старта, як
і звычайна на такіх дыстанцыях, раскаціўшыся, ішоў я сваім тэмпам, трымаючыся ў гурце ўдзельнікаў адпаведнага ўзроўню падрыхтоўкі.
Па праходжанні дваццаць пятага кіламетра дыстанцыі двое хлопцаў з Усць-Цыльмы, абодвы ў лыжных камбінезонах чырвонага колеру, зраўняліся са мной, прапанаваўшы трымацца за імі, рэзка паскорыўшы хаду, паімчалі, аддаляючыся, наперад. Мне толькі і падумалася, што ранавата вы, хлопцы, узмоцнілі свой тэмп і прадоўжыў я пераадольваць другую палову марафонскай дыстанцыі ў тэмпе па адчуванню сваіх магчымасцей. Яшчэ пад час навучання ў сярэдняй школе, пры сумесных трэніроўках выхаванцаў Мэлса Харысавіча і Уладзіміра Пятровіча, Уладзімір Пятровіч Пачапінскі калі-нікалі раіў мне, што лепей, Валера, крышачку недабраць, чым перабраць.
Мінуючы шыльду на трасе, адзначаўшую пройдзеныя мной трыццаць пяць кіламетраў дыстанцыі, сярод траіх наперадзе ідучых удзельнікаў, збавіўшых тэмп, прыкмеціў я аднаго з тых дваіх хлопцаў у чырвонага колеру камбінезоне. Параўняўшыся,
абыходзячы, прапанаваў паспрабаваць трымацца за мной, на што той, як і я на дваццаць пятым кіламетры, матлянуўшы галавой, адзначыў, што пойдзе сваім тэмпам. Працягваючы ісці па дыстанцыі пасля сорак другога кіламетра, мускулы мае пачалі вязацца
Пертынства Комі АССР па лыжных гонках. Валеры Скакун. Лыжная гонка на 30 км, г. Сыктыукар, 1989 г.
Валеры Скакун # S * S * Ф # Ф Ж S Ш Ф