За зацяненнем Поўначы  Валеры Скакун

За зацяненнем Поўначы

Валеры Скакун

Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
76.06 МБ
Вячаслаў Талкачоў. Зона кубка СССР па біятлоне. Закарпаііце, 1973 г.
Перад той эстафетнай гонкай да Уладзіміра Пятровіча Пачапінскага падыйшоў трэнер Алега Рыжанкова Перанечкін Анатоль Іванавіч з прапановай, каб Мінская вобласць прапусціла наперад магілёўцаў, каб тыя па заліку спартакіяды змаглі абыйсйі каманду г. Мінска. Уладзімір Пятровіч пагадзіўся, і на апошнім этапе яго выхаванец Барысевіч Сяргей, дагнаўшы на трасе магілеўчаніна, узяўшы таго стрэльбу, каб той бег з палёгкай крыху хутчэй, цягнуў на сябе дзве, вярнуўшы пры падыходзе да стрэльбішча. На агнявым рубяжы наўмысна страляючага міма мішэняў Сяргея Барысевіча падтрымлівалі трэнеры з Лагойшчыны, маўляў, Сярога сабярыся, Сярога сабярыся, бывае ў біятлоне, што не ідзе стральба. На другім адрэзку дыстанцыі Сяргей Барысевіч зноў дапамагаў магілёўскаму хлопцу, несучы на сабе і таго зброю, ісці па дыстанцыі. На апошнім агнявым рубяжы, даўшы наўмысна стрэлы міма мішэняў, адматаўшы штрафныя круг, і Сяргей Барысавіч фінішаваў услед за магілеўчанамі. Анатоль Іванавіч Перанечкін, у свой час стварыўшы клуб біятланістаў, на самаакупнасці выхаваў сем чэмпіёнаў свету па біятлоне, што з'яўляецца вялікай заслугай і значным укладам у развіццё біятлона на Беларусі.
Першым з Беларусі Чэмпіёнам свету па біятлоне сярод юніёраў стаў Вячаслаў Талкачоў. Майстра Спорту СССР міжнароднага класа Вячаслаў Талкачоў першым з беларускай школы біятлона стаў чэмпіёнам спартакіяды народаў СССР. Член

зборнай каманды СССР па біятлоне з г. Клімавічы Магілёўскай вобласці Вячаслаў Талкачоў паспяховымі выступленнямі на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню адзначыў новую веху развіцця біятлона ў рэспубліцы.
На праводзіўшымся ў г. Лагойску першынстве Мінскай вобласці па лыжных гонках сярод школьнікаў, у склад зборнай каманды Мінскага раёна ўваходзілі вучні Самахвалавіцкай СШ, дзе заняткі па лыжным спорце і біятлоне праводзіў Уладзімір Пятровіч Пачапінскі, вучні Сенніцкай СШ, дзе заняткі па лыжным спорце праводзіў Рыгор Мікалаевіч Скакун, вучні Прылуцкай СШ дзе заняткі па лыжным спорце праводзіў Валеры Уладзіміравіч Скакун і вучні Сцяпянскай СШ №2, дзе заняткі па лыжным спорце ад Мінскай раённай ДЮСШ, у дадатак да асноўнага месца працы, праводзіў Мэлс Харысавіч Ісхакаў.
Перспектыўныя выхаванцы Мінскай раённай ДЮСШ у летні перыяд праходзілі падрыхтоўку да зімовага спартыўнага се-
Першынства г. Мінска сярод працаўнікоў вышэйшых школ іўстаноў, працаўнікоў Міністэрства адукацыі. Злева направа: Рыгор Мікалаевіч Скакун, Анатоль Уладзіміравіч Бельшанаў, Уладзімір Пятровіч Пачапінскі, Анатоль Іванавіч Ягорчанка
Валеры Скакун з выхаванцамі, вучнямі Прылукскай СШ Мінскага раёна. РСК “Раубічы Сярэдзіна 1980-х гг.
зона спаборніцтваў штогод у жніўні месяцы ў спартыўным лагеры на базе піянерскага лагера «Беларусь», што знаходзіцца непадалёку ад РСК «Раўбічы». Падрыхтоўка на спартыўных трасах рэспубліканскага спартыўнага комплекса, побач са знакамітымі спар-
тсменамі, лыжнікамі і біятланістамі Савецкага Саюза, стымулявалі, падштурхоўвалі юных спартсменаў да актыўнага занятку спортам.
3 тысяча дзевяцьсот восемдзесят сёмага года па дзве тысячы трэці год Уладзімір Пятровіч
Валеры Скакун з выхаванцамі, вучнямі Прылукскай СШ Мінскага раёна. РСК "Раўбічы Сярэдзіна 1980-х гг.
Пачапінскі, працуючы дырэктарам Мінскай раённай ДЮСШ аддзела адукацыі, актыўна ўдзельнічаючы ў выхаванні моладзі, працягваў выкладаць заняткі па лыжным спорце і біятлоне для вучняў сярэдніх школаў Мінскага раёна. 3 дзве тысячы трэцяга года Уладзімір Пятровіч Пачапінскі працаваў дырэктарам спецыялізаванай ДЮСШ алімпійскага резерва па кулявой стральбе
і стральбе з лука (зараз Цэнтральная СДЮШАР Мінаблвыканкама). 3 дзве тысячы чацвёртага па дзве тысячы адзінаццаты год Уладзімір Пятровіч Пачапінскі працаваў дырэктарам Мінскай гарадской спецыялізаванай ДЮШАР прафесійных саюзаў па барацьбе і таэквандо. Па выхадзе на пенсію, суддзя нацыянальнай катэгорыі па комплексных відах спорту, Уладзімір Пятровіч Пачапінскі, станоўча ўплываючы на фарміраванне ў грамадстве здаровага ладу жыцця, актыўна прымае ўдзел у судзейскіх калегіях спартакіядаў галінаў вытворчасці і іншых спартыўных
спаборніцтвах.
У семідзесятыя і васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя спартыўныя каманды прадпрыемстваў і устаноў, актыўна ўдзельнічаючы ў штогадовых спартакіядах прафесійных саюзаў, праводзілі сур’ёзную падрыхтоўку да спаборніцтваў на першынства Мінскай вобласці па лыжных гонках на прызы Героя Сацыялістычнай працы Канстанціна Дубоўскага і да іншых раённых абласных і ўсесаюзных спа-
Каманда спартсменаў птушкафабрыкі імя Крупскай. Падрыхтоўка да спаборніцтваў на першынства Мінскай вобласці па лыжных гонках на прыз Героя Сацыялістычнай працы Канстанціна Дубоўскага. Злева направа: 1 заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Леанід Канстанцінавіч Хо.міч, 3 Майстар Cnopmy СССР па веласпорце Марыя Шышла, 4 Ганаровы Маіістар Cnopmy СССР па лыжных гонках Аркадзь Кальцоў, 5 — сын Леаніда Канстанцінавіча Хоміча Яўген Хоміч, 6 Майстар Cnopmy СССР па лёгкай атлетыцы Рыгор Сушко, 7 Пётр Мірончык
борніцтваў па разнастайных відах спорту.
У сярэдзіне васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя, працуючы трэнерам-выкладчыкам па лыжным спорце Мінскай раённай ДЮСШ, пры паступленні ў тысяча дзевяцьсот восемдзесят пятым годзе на навучанне ў БДІФК, на іспыце па літаратуры я напісаў на лісце адну з трох прапанаваных тэмаў сачынення, ды адчуўшы, што не атрымаецца штосьці скласьці, закрэсліўшы, напісаў другую (звестка ад аўтара). Разважаў хвілінаў дваццаць над тэмай, не
.	Пётр
ішла думка. Адна з праходзячых	Мірончык
па зале выкладчыц, назіраючы
за іспытамі, звярнулася да мяне з пытаннем, маўляў, што, малады чалавек, не атрымліваецца нічога, на што я і адказаў ёй, што так, не атрымліваецца. Выкладчыца, уважліва паглядзеўшы на мяне, прапанавала, маўляў, малады чалавек, калі вы ведаеце беларускую мову, то пішаце на рускай? Так, адказаў я, ведаю, a пра што пісаць, тэма была «Мой родны кут, як ты мне мілы», прыдзецца пісаць па паэме Якуба Коласа, а можа сваё што. Выкладчыца, уважліва паглядзеўшы на мяне, параіла пісаць штосьці па паэме Якуба Коласа і штосьці сваё і дадала, што галоўнае пісаць на беларускай мове, без памылак лаканічна, упэўнена ставячы знакі прыпынку. На наступны дзень, увайшоўшы ў напоўненую абітурыентамі лекцыйную залу, выкладчыкі перад выдачай абітурыентам пасведчанняў іспытаў з адзнакам, і звярнуліся да гаманлівай аўдыторыі, папрасіўшы цішыні, каб
Валеры Скакун. РСК "Раўбічы". Сярэдзіна 1980-х гг. Лета
Валеры Скакун # S ♦ SШ # в # $ зрабіць прыемную аб’яву. Пасля усталяваўшайся цішыні выкладчыца, што ўчора прапанавала мне пісаць па-беларуску, прамовіла, што за апошнія тры гады з усіх паступаючых да іх дзённікаў і завочнікаў знайшоўся адзін абітурыент, які напісаў сачыненне на беларускай мове, атрымаўшы адзнаку «чатыры». Зала, парушыўшы цішыню, загудзела, нібыта вулей, маўляў, a хто гэта, а хто гэта? Пасля паведамлення выкладчыцай майго прозвішча, мне давялося ўстаць з месца, каб абітурыенты пабачылі гэтакага неардынарца. Адзін з тагачасных маіх сяброў з кола зносінаў сярод спартсменаў, Майстар Спорту СССР па плаванню ў ластах, знаходзячыся у той момант непадалёку, пашыранымі ад здзіўлення вачыма гледзячы на мяне, прамовіў, маўляў, ну, Валер’ян, ну, ты даеш.
3 маленства, захапляючыся чытаннсм кніжак, у падлеткавым узросце зацікавіўшыся перыядычнай літаратурай, зачытваўся часопісамі «Маладосць» і «Юнацтва», і ў цяперашні час на маёй кніжнай паліцы ў шэрагу літаратурных выданняў рознага жанру маецца экзэмпляр часопіса «Маладосць» за май 1975 года, рарытэтны для нашага часу.
15.
3 юначых гадоў не без уплыву тагачаснага савецкага тэлебачання, што мела агітацыйны і пазнавальны накірунак на станаўлення грамадства, зарадзілася ў мяне мара пабачыць Паўночную прастору. 3 сярэдніх класаў памятаю дакументальную кінастужку, у якой з вышыні птушынага палёту, дзе распасціраліся пад крылом самалёта краявіды зялёнага мора тайгі дыктар, дадаючы каментар, выказаў думку, што, аднойчы патра-
піўшага сюды, чалавека гэтыя мясціны альбо заўсёды будуць цягнуць да сябе, альбо ніколі больш тых таёжных мясцін ён не наведае. Першы раз патрапіўшы на спартыўныя зборы на першы снег пры навучанні ў дзевятым класе школы ў г. Краснакамск Пермскай вобласц, што на Сярэднім Урале з камандай студэнтаў БТІ па вяртанні праз дваццаць дзён дадому, пры размове з маці аб уражаннях ад той вандроўкі, выказаў я думку, што, калі вырасту, то на нейкі пэўны тэрмін адбуду на Поўнач папрацаваць.
У лета тысяча дзевяцьсот восемдзесят шостага года, быўшы ў адпачынку, цягніком дабраўшыся на Поўнач з квітком накіравання па размеркаванню па заканчэнні энэргатэхнікума, быў я прыняты на працу ў горадзе Саснагорску, Комі АССР, у цяперашні час Рэспубліка Комі, на мясцовую Цеплаэлектрацэнтраль. Чалавек істота сацыяльная, і заўсёды, паўсюдна знаходзіцца ў коле зносінаў людзей па інтарэсах. 3 маленства захапляючыся заняткамі спортам і падпісаўшы дамову на тры гады працы, напачатку восені ў вольны час наведваўся ў СК «Хімік», дзе ў трэнажорнай зале займаўся гіравым спортам. Напрыканцы восені, удзельнічаючы ў спаборніцтвах па гіравому спорту на першынства Саснагорскага раёна, па сваёй вагавай катэгорыі заняў тады чацвёртае месца. 3 выпадзеннем снега на першых раённых спаборніцтвах па лыжным спорце ў эстафетнай гонцы чатыры па пяць кіламетраў, у складзе каманды Цеплаэлектрацэнтралі, выступаючы, як новенькі, на першым этапе, пасля выданнага мной фініша пры перадачы эстафеты на першым этапе падбеглі да мяне два трэнеры запыталіся, маўляў, ты хто такі, адкуль ты ўзяўся. Аддыхваючыся, я ім і адказаў, што з Беларусі прыбыў, на Цеплаэлектрацэнтралі працую. Яны мне і кажуць тады, што ў вас жа там снегу не бывае, на што я ім адказаў, што і снег ў нас на Беларусі зімою выпадае, і лыжнікі ў нас ёсць. 3 прапановай трэнераў праз тыдзень выступіць у складзе зборнай каманды Саснагорскага раёна на традыцыйных рэспубліканскіх спаборніцтвах «Сыктыўкарская лыжня», я пагадзіўся.
Валеры Скакун * 'Д § Ш # S
Неўзабаве калі праз некалікі дзён прыйшоў з працы, суседкі па інтэрнаце паведамілі, што да мяне заходзіў спартсмен з прапітай фізіяноміяй, хто такі, не назваўся ды па знешнім выглядзе, выразу твару бачна, што калісьці добра выпіваў, а зараз займаецца спортам. Што гэта быў Васіль Бярэзін, зразумеў я адразу. Дабраўшыся гарадскім аўтобусам да месца старта, на адкрыцці лыжнага спартыўнага сезона з Васілём Бярэзіным мы і пазнаёміліся. На дзесяць гадоў старэйшы па ўзросце за мяне, Васіль Бярэзін працаваў на лесабазе, нагружаў чыгуначныя вагоны лесам і піламатэрыяламі. Як потым Васіль распавядаў, родам ён з Пермскай вобласці і пад час навучання ў сярэдняй школе займаўся лыжнымі гонкамі. Перабраўшыся на жыхарства ў г. Саснагорск, ажаніўся, ды з чагосьці папіваў дзесяць гадоў запар ды болей з калегамі па працы па заканчэнні працоўнага дня. Казаў, здзіўляюся цяпер, як жонка мяне такога цярпела ў той час. Потым, распавядаў Васіль, штосьці на яго найшло, звярнуўся да інструктара па спорце свайго прадпрыемства з просьбай аб выдзяленні яму спартыўнага веласіпеда «Турыст» і, атрымаўшы жаданае, пачаў пасля працы выбірацца на велапрагулкі.