За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
У адну з пятніц, па заканчэнні працоўнага дня, хлопцы, заходзячы ў службовы аўтобус паклікалі за сабой Бярэзіна паехаць з імі ў пасёлак нафтавікоў Ніжні Одэс, што ў пяцідзесяці пяці кіламетрах, за бухалавам. Бярэзін, матлянуўшы рукой наадрэз адмовіўся, сказаўшы што ёсць у яго іншыя цікавасці. Дома, падсілкаваўшыся, пакруціў Васіль педалі свайго веласіпеда па шашы ў накірунку на той жа пасёлак Ніжні Одэс. Дабраўшыся да месца прызначэння і ідучы да крамы, вёў веласіпед у руках, каб набыць ліманада, акурат і сустрэў там сваіх затарыўшыхся таварышаў па працы. Тыя, пабачыўшы Васіля з веласіпедам, пажартавалі, маўляў, Васіль, ты што, на ровары сюды прыкаціў, і пачуўшы ў адказ, што менавіта так, напачатку моўчкі паглядалі на дзівака з адвісшымі ад непаразумення сківіцамі, ды потым, парушыўшы маўчанне, хтосьці запытаўся, маўляў, Васіль, а ці не захварэў ты?
Яны прапанавалі яму вяртацца дадому тыя ж пяцьдзесят пяць кіламетраў аўтобусам і, не пагадзіўшыся, Васіль Бярэзін дадаў таварышам, што ён завязаў. У Саснагорску ў той час у зімовы перыяд працавалі дзве асветленыя лыжныя трасы, штодзённа да дзесяці гадзін вечара. Адна даўжынёй у паўтары кіламетры ў мікрараёне Сасноўка, дзе я пражываў, другая на лыжным асноўным гарадскім стадыёне, на ўскрайку старога горада, даўжынёй у пяць кіламетраў. Васіль Бярэзін, у мэтах падрыхтоўкі да спаборніцтваў па лыжных гонках выбраўшыся з дому, бягом пераадольваў чатыры кіламетры да лыжнага стадыёна. Там, набіраючы аб’ёмы, адматаўшы кругі на лыжах, бягом, з лыжамі ў руках пераадолеўшы чатыры кіламетры, вяртаўся дадому, робячы працу, што называецца, да знясілення. Калі-нікалі выбіраючыся разам на трэніроўкі і ўдзельнічаючы ў спаборніцтвах па лыжных гонках, распавёў я Васілю, што пры такіх перагрузках нельга дасягнуць добрых вынікаў і што рэгулярныя заняткі спортам патрабуюць сістэмнай падрыхтоўкі. Пагадзіўшыся з маімі прапановамі, Бярэзін у хуткім часе выказаў думку, што і не так стамляюць трэніроўкі, як раней, як вынікі праходжання дыстанцый лыжных гонак на спаборніцтвах пайшлі ўгару. Напрыканцы таго спартыўнага зімовага сезона Васіль Бярэзін першынстваваў на раённых спаборніцтвах па лыжных гонках сярод ветэранаў па ўзроставай групе, старэй трыццаці пяці гадоў.
На традыцыйна праводзячыйся пераднавагодняй лыжнай эстафеце, па праграме раённай спартакіяды сярод прадпрыемстваў і установаў, на першым этапе на дыстанцыі ў адзін кіламетр заўседы выступалі дырэктары. Дырэктар Цеплаэлектрацэнтралі Носаў Мікалай Іванавіч, у мінулым выдатны лыжнік-гоншчык, пад час навучання ў ВНУ выступаўшы за каманду лыжнікаў інстытута на ўніверсіядах рознага ўзроўню, на сваім першым этапе заўсёды лідэрстваваў з такім адрывам, што ў астатніх удзельнікаў нашай каманды Цеплаэлектрацэнтралі, выступаючых на трох этапах, не ўзнікала сумненняў у перамо-
зе. Пры жараб’ёўцы ўдзельнікаў на першынства Саснагорскага раёна па лыжных гонках інструктар па спорце ЦЭЦ заўсёды, як ён нам потым распавядаў, моўчкі ўсміхаючыся, назіраў за спрэчкамі прадстаўнікоў камандаў прадпрыемстваў і ўстановаў аб стылі праходжання дыстанцый, класічным альбо каньковым. Яны спрачаюцца, а інструктару нашаму, імя і прозвішча, нажаль, запамятаваў, як бы і справы не маецца да гэтага. Пры класічным стылі ў раёне заўсёды першынствуе Яўген Цімафееў, Валеры Скакун у прызёрах, а Аляксей Пахомаў у шасцёрцы мацнейшых, астатнія ж члены каманды, хлопцы ды дзяўчаты, заўсёды трапляюць у заліковую зону, пры каньковым першынствуе Валеры Скакун, Яўген Цімафееў у прызёрах.
У лютым 1987 года прыбыўшы ў г. Сыктыўкар у складзе каманды Саснагорскага раёна на першынства Комі АССР з Яўгенам Цімафеевым, спазніўшыся да аўтобусаў, ад гасцініцы на агляд лыжных трасаў па прапанове Яўгена выправіліся грамадскім транспартам. Па прыбыцці ў раён птушкафабрыкі, дзе непадалёку пракладзены лыжныя трасы, Яўген прапанаваў не ісці ў абыход па шашы, а, спусціўшыся ў нізіну ды ўзняўшыся напрасткі ўгару, выйсці акурат да стартавага гарадка. У той нізіне снег аказаўся такі мяккі і столькі яго намецена было, што нам, каб не зарывацца амаль да пояса, давялося пэўную немалую адлегласць паўзці па пластунску, цягнучы побач з сабой лыжы, лыжныя палкі ды чаравікі. Пакуль мы ўзабраліся на гару, знайшоўшы самі сабе прыгоды, да стартавага гарадка, аўтобусы з удзельнікамі спаборніцтваў, агледзеўшых трасу, выправіліся назад да гасцініцы. Крыху прайшоўшы па стартаваму гарадку на лыжах, так і не агледзеўшы трасы, выбраліся мы з Яўгенам пехатой уздоўж шашы, пачало ўжо цямнець, да прыпынку грамадскага транспарту. На наступны дзень у гонцы на трыццаць кіламетраў каньковым ходам на Сыктыўкарскіх трасах з кваліфікацыяй перападу вышыні, пераадольваючы першы круг у пятнаццаць кіламетраў, знаёміўся я з рэльефнасцю дыстанцыі, на другім кру-
• За зацяненнем Поўначы
зе ўжо і прыкідваў, дзе прыбавіць хаду, а дзе паволі пераадольваць зацяжныя пад’ёмы з выкатамі, уздымаючыся вышэй і вышэй. Пасля гонкі на пятнаццаць кіламетраў класічным стылям і эстафетнай гонкі чатыры па дзесяць кіламетраў, у дзень адпачынку ўсе удзельнікі спаборніцтваў перад марафонскай гонкай на пяцьдзесят кіламетраў у мужчын і трыццаць у жанчын, праходзілі тэсціраванне на допуск у спартыўным дыспансеры. Азнаёміўшыся з рэльефнасьцю перапада вышыні сыктыўкарскіх трасаў пры праходжанні марафонскай дыстанцыі на пяцьдзесят кіламетраў, размяркоўваючы сілы, адчуваючы свой узровень падрыхтоўкі, на другой палове дыстанцыі разважаў я пра сорак другі кіламетар, з якога на ўсіх папярэдніх марафонскіх дыстанцыях для мяне пачыналіся выпрабаванні маёй цярплівасці і важкай упартасці да дасягнення галоўнай мэты дайсці да фінішу. Мінуючы шыльду, адзначаўшую праходжанне мной сорак другога кіламетра, пачала ў свой палон браць мяне стома. Як і звычайна, пачалі вязацца ў вузлы штуршковыя мышцы голені і ад лакцявога да плячавога сустава, прайшоўшы з кіламетар, адчуў пачатак завязкі мышцаў спіны. У вачах пачынала рабіць і за пяць кілометраў да фініша праз усталяваўшуюся пеляну толькі і разлічаў накатаную для каньковага хода лыжню, нібыта дарогу, па якой і патрэбна дайсці да фініша, не заўважаючы, як на пачатку марафонскай дыстанцыі, навакольных краявідаў.
У першай дэкадзе сакавіка прыбыўшы з камандай Саснагорскай ЦЭЦ на першынства сярод энергетыкаў Комі АССР у горад Ухта па лыжных гонках і пабачыўшы размінаючыхся на лыжным стадыёне ўдзельнікаў спаборніцтваў, спартыўны азарт у членаў нашай каманды змяніўся на жаданне пабыць у ролях гледачоў. Брат мой Юра, быўшы ў адпачынку і завітаўшы да мяне на Поўнач пагасцяваць, прыбыўшы разам з намі на спаборніцтвы ды назіраючы за размінаючыміся нашымі супернікамі, прамовіў, маўляў, вам тут хлопцы лавіць няма чаго: на тваіх, Валера, «Тэлеханах», ды табе, Яўген, на тваіх старэнькіх «Рассігнолах».
Валеры Скакун # Ф ♦ S Ш # * * У Ш S Бачыце ж, што тут ўсе на новенькіх «Фішэрах» для каньковага хода ды ў «Адыдасах», не з вашымі прафсаюзнымі лыжнымі чаравікамі ды палкамі для канька з нарошчанымі пад растоўку алюмініевымі трубкамі змагацца з майстрамі. Выйшаўшы на старт, не апранулі мы з Яўгенам свае гоначныя камбінезоны вырашыўшы бегчы ў звычайных шарсцяных, выдадзеных нам прадпрыемствам для трэніровак, сіняга колеру касцюмах з нумарамі ўдзельнікаў спаборніцтваў, згодна жараб’ёўцы. Яўген Цімафееў, падыйшоўшы да мяне, стоячага на стартавай горцы, за трыццаць секунд да майго старту, прамовіў, як падалося мне, хвалюючыся, маўляў, нічога, Валера, як выступім, так выступім, на сваім узроўні падрыхтоўкі. Пасля праходжання той дыстанцыі ў дзесяць кіламетраў Яўген Цімафеяў заняў трэцяе прызавое месца, а я ў той лыжнай гонцы першынстваваў.
На наступны дзень эстафетнай гонкі чатыры па пяць кіламетраў, выступаючы на першым этапе, да мяне звярнуўся старцер з каманды Пячорскай электрастанцыі, сказаўшы, што я за табой, Валеры, паспрабую утрымацца. Па заканчэнні свайго першага этапа да мяне, перадаўшага эстафету з унушальным адрывам ад другога месца, таварышу па камандзе Аляксею Пахомаву, падкаціўшы на лыжах, звярнуўся старцёр з Пячорскай каманды, аддыхваючыся, у добрым настроі прамовіўшы, што за мной ён на пачатку старта першага этапа трымаўся. Брат мой Юры, стаяўшы побач з Яўгенам Цімафеевым, усміхаючыся, жартуючы, выказаў сваё ураджанне, маўляў, трымаўся са старта этапа пры выхадзе з лыжнага стадыёна на пад’ём. Па выніках тых спаборніцтваў каманда лыжнікаў Саснагорскай цеплаэлектрацэнтралі заняла першае месца ў штогадовай зімовай спартакіядзе па лыжных гонках сярод энергетычных прадпрыемстваў Комі АССР, з удзелам камандаў з Сыктыўкара, Саснагорска, Інты, Пячоры і Варкуты. Па заканчэнні спаборніцтваў хлопцы і дзяўчаты з нашай каманды выказалі думку аб тым, што, пакуль я не з’явіўся да іх на працу, у спаборніцтвах па
*«•«♦*♦* За зацяненнем Поўначы лыжных гонках у рэспубліканскай спартакіядзе энергетычнай галіны вышэй чацвертага месца яны не ўзнімаліся.
У летні перыяд, працуючы на вытворчасці, мэтанакіраванай падрыхтоўкі да наступнага зімовага сезона не праводзілася, вольны час для падтрымкі фізічнай спартыўнай формы болей бавілі за заняткамі фізкультурай. Нярэдка ўтраіх: Яўген Цімафееў, Васіль Бярэзін ды я выбіраліся пагойсаць на веласіпедах па горадзе альбо да Ухты, што ў васемнаццаці кіламетрах ад Саснагорска. Калі-нікалі пракатываліся да пасёлка нафтавікоў Ніжні Одэс, што на адлегласьці ад г. Саснагорска ў пяцьдзесят пяць кіламетраў. Падарожжа на веласіпедах вабіла прасціраўшыміся наўкол шашы навакольнымі краявідамі. Пры спуску пасля пад’ёму на ўзвышша ў нізіну векавыя магутныя сосны ды елкі змяняліся забалочанай паабапал шашы мясцовасцю, што парасла цэлымі купінамі травяністай расліннасці і дробнымі бярозкамі ды сасонкамі. Працякаючыя дзе-нідзе нізінай, рачулка альбо ручаёк прываблівалі ўвагу, ярка іскрыліся ў ясны бязвоблачны дзень водблескамі промняў сонца. Вяртанне назад да Саснагорска па прычыне, што геаграфічна дарога на Ніжні Одэс паступова ўздымаецца на ўзвышша, па часе займала на хвілінаў дваццаць пяць трыццаць меней. За восем кіламетраў да горада пры вяртанні дадому, калі скатваліся дарогай з вышыні, адкрываўся воку ў нізіне захапляльны краявід пераменлівай рэльефнасці тайгі, што зачароўваў прыцягальнай, заваражваючай прыгажосцю. На даляглядзе з узвышша, групуючыся, хвойныя дрэвы, змяняючыся мноствам ліставых на хвойныя, так, што за імі ізноў ішлі ліставыя, ствараючы то святлейшыя, то цямнейшыя адценні зялёнага колеру. Так пераўтваралася стужка дарогі вяртання дадому ва ўваходжанне ў такі знаёмы свет твайго існавання, з дапаўненнем уражанняў ад выкатанага падарожжа на веласіпедзе.