За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
Разбегліся ўсе па свеце ў пошуках сваёй ісціны, сутнасці жыцця, таму сустрэчы з аднакласнікамі, якіх болей бачыш на здымках фотаальбому «Мае школьныя гады», падаюцца знакавымі. Быццам менавіта ў гэты час лёсам і нагадана вось гэта такая выпадковая сустрэча. 3 чагосьці ў васьмідзесятыя гады так
Валеры Скакун #-Х Ш S Ш S
Шура Лобан
і адчувалася пры сустрэчы з дзвюма сяброўкамі-аднакласніцамі Ірынай Круглік і Шурай Лобан, заўсёды знаходзілася, аб чым цікавым пагаманіць. Памятаю, неяк пры навучанні ў восьмым класе школы на перапынку паміж урокамі Мікалай Багуцкі, ўзняўшыся з месца з-за сваёй парты справа, павярнуўшыся крыху ўлева і кінуўшы погляд на Шуру Лобан, устаўшую з-за сваёй парты позаду злева, крыху ўзняўшы правую руку угору, гучна прамовіў, маўляў Шура. Шура Лобан, трымаючы перад сабой кніжку абедзвюма рукамі, уважліва перавёўшы погляд
на Мікалая, запытала, маўляў, што? Мікалай, зрабіўшы сур’ёзны выраз твару, паглядаючы на Шуру, узняўшы і левую руку ды потым абедзве рукі вышэй угору, артыстычна, стрымана-працяжна прамовіў фразу Астапа Бэндзера з кінастужкі, маўляў, калі мы будзем дзяліць нашы грошы? Смеху ў класе гэткі жарт Мікалая не выклікаў, але наступны ўрок пачаўся на прыўзня-
тым агульным настроі.
Несумненна, што на такія станоўчыя ўспаміны праз гады паўплывала самаадданая праца класных кіраўнікоў нашага 10 «Б» Веры Пятроўны Думновай, выкладаўшай урокі рускай мовы і літаратуры, а таксама выкладчыцы матэматыкі і класнага кіраўніка паралельнага 10 «А» класа, і канешне, добрасумленная праца ўсяго настаўніцкага калектыва школы.
У сярэдзіне дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя зноў жа выпадкова-знакава на чыгуначным вакзале сталіцы сустрэўся я з Ірынай Круглік. He вяртаючыся ва ўспаміны, гаманілі болей пра сучаснае. Дэфіцытная мітусня, разбяганне па вуглах навідавоку зменьвала лад жыцця, выклікаючы шкадаванне наконт таго, што на штосьці мы пачынаем забывацца. Чарговая выпад-
кова-знакавая сустрэча з Ірынай адбылася ў лета дзве тысячы трынаццатага года ў памяшканні чыгуначнага вакзала Мінска ў файе тунэля-перахода да чыгуначных платформаў. Пачуўшы знаёмы голас, азірнуўшыся, заўважыў што Ірына Круглік тлумачыць двум хлапчукам, па ўзросце гадоў мо па дзесяць, з рукзачкамі за плячыма, як кудысьці ім патрэбна прайсьці. Дзеці тыя, уважліва паглядаючы, па майму ўраджанню ці то на матулю, ці на бабулю, уцяміўшы, куды ім патрэбна рушыць, з падзякай матлянуўшы Ірыне галовамі, спешна патрусіўшы ў патрэбным накірунку, зніклі з відавоку паміж бадзяючыхся па файе тунэля пасажыраў.
Са словамі: «Прывітанне, дзяўчынка!» паўстаў я перад Ірынай, усміхаючыся, павітаўшайся са мной, і звярнуўся з пытаннем, маўляў, гэта хто, дзеці, унукі? «Ды якія дзеці, гэта во малыя заблукалі ды з чагосьці ў мяне запыталіся, як ім прайсці, куды патрэбна, растлумачыла, ды й панесліся такія, шустрыя». Пакруціўшы крыху па баках галавой, ветліва ўсміхаючыся, задала мне Ірына пытанне: «А што, я гэтак яшчэ выглядаю, што ты адразу і пазнаў мяне?» Я адказаў, што напачатку пачуў знаёмы голас паблізу і, кінуўшы погляд, адразу і пазнаў. Нажаль, доўга паразмаўляць не давялося, бо хутка па часе адыходзіў мой электрацягнік. У псіхолагаў ёсць тэст наконт таго, ці часта незнаёмыя вам людзі аб чымсьці ў вас пытаюцца і станоўчы бал выстаўляецца пры адказе «нярэдка».
Па заканчэнні ў 1978 годзе Сенніцкай сярэдняй школы, паступіўшы ў Берарускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі на інжынерна-педагагічны факультэт, Ірына Круглік у 1983 годзе паспяхова скончыла навучанне ў ВНУ, атрымаўшы кваліфікацыю «інжынер-выкладчык сельскагаспадарчых дысцыплінаў».
Ірына
Коуглік
Валеры Скакун # # ♦ S # Ф # * ♦ U $ S Працуючы выкладчыкам спецыяльных дысцыплінаў у Капыльскім ПТВ-67 з 1983 па 1985 гады, даючы веды навучэнцам навучальнай установы і павышаючы ўзровень свайго прафесійнага майстэрства, з 1985 года Ірына Круглік працавала інспектарам у Дзяржаўным камітэце БССР па прафесійна-тэхнічнай адукацыі. У цяперашні час, у 2015годзе, выкарыстоўваючы свае веды і вопыт, займаючыся пытаннямі прафесійна-тэхнічнай адукацыі, Ірына Круглік працуе кансультантам кіравання прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Пасля сустрэчы ў вясну 2015 года з Віктарам Безменам і Мікалаем Багуцкім у пасёлку Юбілейны, увечары паруляваў я дадому, клопаты назаўтра не дазволілі мне застацца на большы тэрмін. Мікалай Багуцкі потым паведаміў мне, што Віктар Безмен выказаў яму сваю думку наконт таго, што трэба было мяне яшчэ прытрымаць, назаўтра ж выхадны дзень. 3 трэцяга класа навучання ў Сенніцкай сярэдняй школе Мінскага раёна і сур’ёзна займаючыся футболам там жа, у вёсцы Сенніца, дзе першым трэнерам быў Каўфман Барыс Навумавіч, гуляў Віктар Безмен за каманду Мінскага раёну. Набіраючагася вопыту, спартыўнага майстэрства і валодання футбольным мячом, перспектыўнага выхаванца трэнера Каўфмана Барыса Навумавіча, падлетка Віктара Безмена запрасілі займацца футболам у спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерва «Дынама Мінск», дзе, прыбаўляючы з кожным наступным спартыўным сезонам, Віктар Безмен развіваў і ўдасканальваў сваё спартыўнае майстэрства. Па заканчэнні Сярэдняй школы, пэўны тэрмін працуючы на ПА «Інтэграл» і гуляючы ў футбол за каманду СК «Арбіта», у 1979 і 1980 гадах у зімовы перыяд Віктар Безмен паспяхова выходзіў на лёд хакейных пляцовак, гуляючы ў асноўным складзе каманды СК «Арбіта» па хакею. Пагадзіўшыся з прапановай гуляць у футбол у чэмпіянаце СССР другой лігі за футбольную каманду «Дзвіна», перабраўшыся на жыхарства ў г. Віцебск, павышаючы і удасканальваючы ўзровень свайго спартыўнага
Віктар Безмен. Г. Віцебск, стадыён "Дынама Гульня чэмпіянату Беларусі. 1997 г.
майстэрства, у 1996 годзе Віктар Безмен быў уключаны ў асноўны склад зборнай каманды Беларусі па футболу.
3 матэрыялаў, прадастаўленых Віктарам Безменам, на фотаздымках поўныя склады камандаў, удзельнікаў адборачных гуль-
няў да чэмпіянату свету, зборнай каманды Беларусі і зборнай каманды Шатландыі, у гульні, што праводзілася ў г. Мінску ў чэрвені тысяча дзевяцьсот дзевяноста сёмага года.
Зборная каманда Беларусі па футболу. Трэці pad, шосты злева направа — Віктар Безмен. Г. Мінск, чэрвень 1997 г. Склад зборнай Беларусі: Андрэй Сацункевіч, Валерый Шанталосаў, Сяргей Гурэнка, Сяргей Штанюк, Эрык Яхімовіч, Андрэй Лаурык, Валянгрн Бялькевіч, Вячаслаў Герашчанка. Аляксандр Кульчый, Радзіслаў Арлоўскі, Сяргеіі Герасімец, Ігар Тарлоўскі, Андрэй Астроўскі, Андрэй Доўнар, Уладзімір Макоўскі, Міраслаў Рамашчанка, Віктар Безмен, Андрэй Хлебасолаў, Дзмітрый Балашоў
Зборная каманда Шатландыі, г. Мінск, 1997 г.
Прэзідэнт БФФ Яуген Шунтаў
Да гэтай гульні быў выпушчаны буклет, у якім ад імя Беларускай федэрацыі футбола і футбалістаў зборнай каманды Беларусі, напісана запрашэнне балельшчыкам прыйсці на Мінскі стадыён «Дынама» на, несумненна, прадстаячы цікавы футбольны матч, ёсць там і прывітанне да кіраўніцтва і футбалістаў зборнай каманды Шатландыі, якая лічыцца адной з мацнейшых каманд Еўропы, а на пачатку буклета да усіх звяртаўся прэзідэнт Беларускай федэрацыі футбола Яўген Шунтаў.
У буклеце, выпушчаным да футбольнага матча зборнай камандаў Беларусі і Шатландыі, у шэрагу цікавай інфармацыі прадстаўлены звесткі пра трэнераў, у прыватнасці Беларусі: Міхаіл Вергеенка (з восені 1992 года па лета 1994 года), Сяргей Бароўскі (з лета 1994 года), Міхаіл Вергеенка (з 1997 года). Таксама прадстаўлены ўсе капітаны зборнай каманды Беларусі і па колькі матчаў: Андрэй Зыгмантовіч 9 матчаў, Валеры Шанталосаў 6, Андрэй Сацункевіч 5, Сяргей
Алейнікаў, Віктар Безмен і Уладзімір Журавель па 2, Генадзь Лясун 1.
За перыяд уваходу у асноўны склад зборнай каманды Беларусі Віктар Безмен разам з таварышамі па камандзе паспяхова гуляў у футбол у ад-
Віктар Безмен. Г. Віцебск, стадыён “Дынама Гульня чэмпіяната Беларусі. 1997 г.
Справа ў атацы Віктар Безмен. Таварыская гульня: зборная Аб ’яднаных Арабскіх Эміратаў зборная Беларусі. Германія, Мюнхен, 1996 г.
борачных матчах да чэмпіянату свету, чэмпіянату Еўропы і ў таварыскіх сустрэчах са зборнымі камандамі розных футбольных краін.
3 лістападу 1997 года, паступіўшы на службу ў Віцебскае абласное кіраванне
Міністэрства надзвычайных становішчаў па пасаду галоўнага спецыяліста аддзела службы баегатоўнасці падраздзяленняў, Віктар Безмен сумленна, самааддана працуючы, актыўна, асабістым прыкладам з патрабаваннем да сябе і падначаленых падтрымліваў і ўдасканальваў баегатоўнасць асабістага склада. Рэгулярна выступаючы ў чэмпіянаце МНС па міні-футболу, у 2005 годзе Віктар Безмен далучыўся да ўдзелу ў спаборніцтвах па лыжных гонках, уключаных у штогадовую спартакіяду МНС.
Чэмпіянат МНС РБ па дыжных гонках, г. Віцебск, 2009 г. Віктар Безмен срэбраны прызёр
Зімовы чэмпіянат МНС па лыжных гонках штогод праводзіцца на поўначы Беларусі ў г. Віцебску, у сувязі са спрыяльнымі кліматычнымі ўмовамі на наяўнасць снега. На праводзячыхся чэмпіянатах МНС рэспу-
блікі па лыжных гонках па ўзроставым групам Віктар Безмен неаднаразова трапляў на п’едэстал, уваходзячы па выніках праходжання дыстанцый у тройку прызёраў.
Па выхадзе на пенсію па выслу-
Віктар Безмен. Чэмпіянат МНС РБ па лыжных гонках, г. Віцебск, 2009 г.
Чэмпіянат МНС РБ па лыжных гонках, г. Віцебск, 2009 г. Віктар Безмен срэбраны прызёр
зе гадоў у 2011 годзе, галоўны спецыяліст аддзела службы баегатоўнасці падраздзяленняў Віцебскага абласнога кіравання МНС, падпалкоўнік Віктар Безмен у цяперашні час працуе дырэктарам спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерва па футболу фізкультурнага клуба «Віцебск».
*•$»«**« За зацяненнем Поўначы
Падтрымліваючы фізічную форму і вядучы актыўны лад жыцця, Віктар Безмен рэгулярна прынімае ўдзелы ў спаборніцтвах па футболу, міні-футболу, у зімовы перыяд у спаборніцтвах па лыжных гонках і з’яўляецца членам любіцельскай каманды па хакею.
13.
Мінскім абласным саветам ДСТ «Чырвоны Сцяг» для займаючыхся лыжным спортам юнакоў і дзяўчат у чэрвені 1979 года быў арганізаваны спартыўны лагер у п. Паплавы, што ў дзесяці кіламетрах ад г. Беразіно. Разам з іншымі трэнерамі і выхаванцамі спартыўнай школы са сваімі выхаванцамі праводзіў падрыхтоўку да наступнага зімовага спартыўнага сезона і трэнер Анатоль Іосіфавіч Драздоўскі. Як старэйшыя па ўзросце навучэнцы энергатэхнікума, мы пражывалі ў палатцы, усталяванай на тэрыторыі, прылягаючай да вучэбна-вытворчага камбіната, астатнія спартсмены і трэнеры пражывалі ў дзвюхпавярховым будынку навучальнай установы. Чэрвень у той год выдаўся спякотны, трэніроўкі на пачатку перыяда падрыхтоўкі да наступнага сезона мэтанакіравана праводзіліся па наборы аб’ёмаў кіламетраў. У асноўным кросавая падрыхтоўка, лыжаролеры і бег з імітацыяй на пад’ёмы тэхніцы лыжнага хода з лыжнымі палкамі.