За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
Паглядаючы на здабытыя Мікалаем пачастункі, з чагосьці нас усіх ахапіў смех. Зваліўся з ног ад смеху, страсаючы з сябе далонямі кроплі вады і Мікалай. Урэшце-рэшт, ужыўшы ў
е • 2і4 • . р «е
w® ##*»<• За зацяненнем Поўначы ежу здабытыя прадукты харчавання, усе разам выправіліся мы да часу абеда ад ракі да сталовай. Увечары, пад час адпачынку калі-нікалі збіраючыся разам, спартсмены і студэнты ВНУ, праходзячыя практыку, спявалі песні пад гітару. Ведаючы некалькі акордаў, прыслухоўваючыся да спеваў ды прыкмячаючы акорды, якія хлопцы ды дзяўчаты бралі пры спевах, калі-нікалі знаходзячыся ў пакоі адзін, браў я Мікалаеву гітару і ціхенька напяваў матывы песен, што змог прыпомніць. Урэшце-рэшт я быў злоўлены за гэткім сваім заняткам. Хлопцы падслухалі. і потым, у вольны час, усаджвалі мяне на стул, давалі мне ў рукі гітару, паказвалі акорды і прымушалі мяне спяваць сваім голасам, гаворачы мне тады, што ў мяне нядрэнна атрымліваецца. Першымі маімі настаўнікамі па ігры на гітары былі студэнты БТІ і асабліва лыжнік-гоншчык Мікалай Карнавухаў, з якім мы на тых зборах пражывалі ў адным пакоі. Потым, з цягам часу вучыўся я ігры на гітары, як кажуць, дзесьці ў кагосьці, ды на пачатку дзевяностых гадоў дваццатага стагоддзя па ігры на гітары быў у мяне прафесійны настаўнік, выкладчык музыкі з кансерваторскай адукацыяй Мікалай Пармон, член Мінскага клуба гітарыстаў, якім і зараз кіруе выдатны гітарыст і кампазітар Алег Капянкоў.
Па заканчэнні месяца трэніровачных збораў Аркадзь Васільевіч паведаміў мне: «Калі будзе магчымасць, пабудзь крыху дома, а пры жаданні, прыязджай на жнівень, пакуль ад школы канікулы, для праходжання падрыхтоўкі на наступны зімовы сезон, месца табе знойдзецца». Прыхапіўшы свае лыжэролеры, сумку з рэчамі, развітаўшыся, рушыў я дадому. Ад прыпынку «Энергетык» электрацягніком дабраўшыся да станцыі «Памыслішча», пехатою, у добрым настроі пацягнуўся я да сваёй вёскі Скарынічы, што у двух з паловай кіламетрах. Перайшоўшы шашу, што праходзіць з Мінска на Прылукі, ідучы па сцежцы цераз поле, што вядзе да агародаў вёскі крыху на ўзгорак, заўважыў, што бацькі мае, тры старэйшыя сястры ды малодшы брат Юра зграбаюць прасушанае сена, і мяне, што
Бацька Уладзімір Рыгоравіч Скакун. Камяні каля вёскі Асавы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці
называецца, узяло. Маці ж казала, каб даслаў паштоўку дадому, каб ведалі, дзе буду знаходзіцца, ды я ўсё хацеў ды й не паведаміў. Бацька, Уладзімір Рыгоравіч, зграбае сена бліжэй да мяне, злевага боку ад мяне, маці справа, бліжэй да агарода. Уцямліваю, што трэба да бацькі адразу наблізіцца, падыйсці павітацца, крыху згладзіць мне справядліва адведзены наганяй.
Падыйшоў, павіталіся, бацька і кажа мне ціхенька, маўляў, ну, што, блудны сын, зараз табе будзе. Маці, Ніна Трафімаўна, хуценька накіраваўшыся ў мой бок, зрэдку падкідваючы граблямі сена, у метрах пятнаццаці
прыпыніўшыся перада мной, трасучы перад сабой граблямі, трымаючы іх абедзвюма рукамі, запытала, маўляў, ты дзе месяц быў, чаму паштоўкі не даслаў. З’явіўся сюды адкульсьці, бадзяешся па свеце, невядома дзе. Я, выслухаўшы ўзбучку, вытрымаўшы
паўзу, ды і кажу, што быў во недалёка, павярнуўшыся ўбок леса, паказваю далонню правай рукі ўбок Негарэлага. Кажу, мама ды ўсё добра, а маці мне свае аргументы выдае, маўляў, дзе Негарэлае ведае, недалёка. Ды не ведалі, што я менавіта там і быў месяц, болей, рэзка выдала маці, нікуды не паедзеш. Я прыціх так ды крыху ўлева на бацьку паглядаю, а бацька ўсміхаецца, злёгку круцячы па баках галавой, нібыта паказвае, маўляў, маўчы, вытрымай паўзу, і ўсё будзе добра. Маці, трасучы перад сабой абедзвюма рукамі граблі, далей мне выдае, маўляў, тут нам сена трэба сушыць, да зімы рыхтавацца. Бацька, адклаўшы граблі
ды накладваючы сена ў пасцілку, каб зносіць у пуню, хітравата ўсміхаючыся, нібыта падказвае, маўчы пакуль, вытрымлівай паўзу і бярыся за граблі, і паедзеш куды табе трэба.
Падграбаючы граблямі сена ды потым услед за бацькам зносячы ў пасцілцы да пуні, ўсё разважаў я над тым, што Аркадзь Васільевіч прапанаваў, што калі будзе магчымасць, то прыехаць на зборы на жнівень, месца будзе, для падрыхтоўкі да наступнага зімовага сезона, а дома свеціць свая падрыхтоўка да зімы. На трэці дзень знаходжання дома, гадзін у шаснаццаць, паразважаўшы над выйсцем з такога становішча, што не ў маю карысць склалася, звярнуўся я да маці з прапановай, каб на апошні месяц канікулаў выправіцца мне на тыя зборы, з якіх і вярнуўся. Ды прапанаваў, што па суботах там адна трэніроўка, то буду да дома пад’язджаць на дзень адпачынку ад трэніровак ды па гаспадарцы дапамагаць да вечара нядзелі. Маці, крыху паразважаўшы, уважліва паглядзела на мяне, пагадзілася, сказаўшы, што калі так трэба табе, то едзь. Хутка шмыгануўшы ў свой пакой, пачаў я збіраць у сумку рэчы, а маці ўслед за мной, ды пытаецца ў мяне, куды я ўжо. Кажу, што сягоння так і выберуся, каб назаўтра з раніцы патрапіць на першую трэніроўку. Маці, прайшоўшы на кухню прапанавала, маўляў, ну, вазьмі тады малака свайго і выставіла на стол дзве трохлітровыя шклянкі малака: адну салодкага, другую кіслага, з адстаяўшайся ў гарловіне з паўлітра смятанай. У мяне, глянуўшага на тыя шклянкі ажно пашырыліся вочы, гэта ж у дадатак да сумкі з рэчамі, лыжэролерам, лыжным чаравікам ды лыжным палкам яшчэ сем кілаграмаў вагі. Каб не псаваць маці настрой, адмаўляцца не стаў, яна ж турбуецца, каб я харчаваўся добра.
Да прыпынку электрацягніка «Памыслішча» дацягнуў-такі я сваю ношу.
Маці Ніна Трафімаўна Скакун, п. Скарынічы, Мінскі раён
3 прыпынку «Энергетык» ужо ўвечары, пехатою сорак хвілін. Мне пашанцавала: дапамаглі папутчыкі, студэнты БТІ, праходзячыя практыку і вятаючыся з дому з выхаднога дня на заўтрашнія заняткі.
У палове дванаццатага начы, калі ўвайшоў ў пакой на другім паверсе корпуса, дзе пражываў у мінулым месяцы, мяне ветліва сустрэлі хлопцы ды дзяўчаты, члены каманды лыжнікаў, якія сабраліся разам пагаманіць. Пабачыўшы выстаўленыя на стол дзве трохлітровыя шклянкі з малаком, усе, дружна ўскочыўшы з месцаў, ухапілі хто шклянкі, хто кубкі, прыняліся ўжываць смачны вясковы пачастунак, напачатку салодкае малако. Мікалай Карнавухаў з каварнай, хітраватай усмешкай на твары, вытрымаўшы паўзу, з веданнем сэнсу ўзяўшы эмаліраваную літровую кружку, напоўніў яе амаль даверху вяршком са смятанай са шклянкі з кіслым малаком і прысеўшы на свой ложак, усміхаючыся, круцячы па баках галавой, з асалодай паціху смакаваў здабыты ім малочны прадукт. Пачаставаўшыся салодкім, хлопцы ды дзяўчаты накінуліся на шклянку з кіслым малаком і ўраз яе апаражнілі.
У наступную суботу, калі я выпраўляўся дадому да бацькоў, хлопцы спыталі пра малако, ці будзе, на што я станоўча адказаў, што абавязкова. У нядзелю ўвечары, у палову дванаццатага, калі я ўвайшоў у свой пакой, дзе мяне чакалі, згуртваўшыся разам члены каманды, а на стале на падстаўцы стаяла каструля са свежазваранай маладой, дзесьці здабытай студэнтамі, бульбай. Апаражніўшы як нейкую прысмаку з бульбай трохлітровую шклянку салодкага малака, студэнты прыняліся ўжываць у ежу з другой шклянкі кіслае, зразумела ў прысмаку з бульбай. Мікалай Карнавухаў хітравата ўсміхаючыся, прысмакоўваючы бульбачку, налягаў з літровай эмалірованага кубка на вясковую смятану, злітую з вяршка шклянкі кіслага малака. 1 так было яшчэ два тыдні запар па вечарах, калі я вяртаўся на спартыўны збор пасля дня адпачынку ад бацькоў.
8.
Потым, як пісалася вышэй, нас чакалі зборы на першым снезе у г. Краснакамску Пермскай вобласці, дзе быў і Уладзімір Пятровіч Пачапінскі са сваімі выхаванцамі і выхаванцамі Мэлса Харысавіча Ісхакава, складаўшымі каманду лыжнікаў Мінскага раёна. Пад заканчэнне другой чвэрці навучання ў дзесятым класе ішлі заняткі ў школе і трэніроўкі пад кіраўніцтвам нашага трэнера Мэлса Харысавіча. Памятаю, неяк прыйшоў са школы, і пачаўся вялікі снегапад, і маці адгаворвала мяне, каб не ішоў зноў у школу за тры кіламетры ў Сенніцу на трэніроўку, але я ўсё ж выбраўся. Тады я быў адзін на занятку, Мэлс Харысавіч праклаўшы кругам лыжню па садзе, што рос цераз шашу каля школы, праводзіў з адным выхаванцам трэніроўку па ўдасканальванню тэхнікі лыжнага хода, падказываючы мне і на асабістым прыкладзе правільнасць выканання штуршка і праката на выплюхнутай лыжы.
Пры наступленні 1978 года, пад час майго навучання ў дзесятым класе сярэдняй школы, па выніках спаборніцтваў па
лыжных гонках на першынстве Мінскай вобласці, што ў той спартыўны сезон праводзілася ў г. Лагойску, я быў уключаны ў зборную каманду Мінскай вобласці для падрыхтоўкі ва ўдзеле ў спартакіядзе БССР сярод школьнікаў у г. Навагрудку, і Мэлс Харысавіч накіраваў мяне на спартыўныя зборы з камандай БТІ з пражываннем на турбазе Чырвонасцяжнай Беларускай вайсковай акругі, што знаходзілася ў п. Ждановічы Мінскага раёна. Разам з камандай БТІ на тых спартыўных зборах знаходзіўся і Уладзімір Пятровіч Пачапінскі са сваімі выхаванцамі.
Валеры Скакун. Фотаздымак з альбому “Лепшыя спартсмены Мінскай раённай ДЮСШ". 1978 г.
Майстар Спорту СССР па лыжных гонках Валянціна Мірончык
час восьмага класа сярэдняй u
Дакладна памятаю, што была выдатная лыжніца Валянціна Мірончык, Юра Гардзеюк, падрастаючы хлапчук, меўшы добрыя здольнасці да заняткаў лыжным спортам. У тую зіму на адных са спаборніцтваў па лыжных гонках, праводзіўшыхся ў г. Лагойску па лыжні, пракладзенай па свежавыпаўшым снезе, Юры Гардзеюк, вучань у той колы, высокі, хударлявы, меўшы
малую вагу, праскочыўшы, не правальваючыся, паверх лыжні і паказаўшы лепшы вынік праходжання дыстанцыі, заняў першае месца. Надвор’е ў той дзень было марознае, і па заканчэнні спаборніцтваў у аўтобусе дзяўчаты з каманды БТІ адагравалі Юрыя, далонямі рук расціраючы яму падмёрзшыя часткі тулава і канечнасці. Па вяртанні аўтобусам да турбазы ў п. Ждановічы, Генадзь Унуковіч, было яму гадоў дваццаць пяць, Майстар Спорту СССР па лыжных гонках, усё даймаў Аркадзя Васільевіча, маўляў, Аркадзь Васільевіч, Гардзеюк у мяне выіграў, ну няўжо ён мацнейшы за мяне. Аркадзь Васільевіч, зрабіўшы сур’ёзны выраз твару, адказваў яму, маўляў, ну, Гена, ну, што ты ўсё пытаеш у мяне, усё ж зразумела, калі Гардзеюк выіграў, значыць ён мацнейшы.