За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
На дыстанцыі Майстар Спорту СССР Мэлс Харысавіч Ісхакаў. Першынства БДІФК, г. Мінск, 1969 г.
♦«mw За зацяненнем Поўначы «Раўбічы», на верхняй пляцоўцы, каля трамплінаў да гасцінічнага комплекса сустрэўся я, расповеды ў аповесці будуць як ад аўтара так і ад трэнераў, сяброў, знаёмых, таварышаў, дзяўчат і хлопцаў, з былой вучаніцай Сенніцкай сярэдняй школы Мінскага раёна Марынай Закрэўскай, якая таксама займалася пад час навучання ў школе лыжным спортам. Заняткі секцыі па лыжнаму спорту ад Мінскай РДЮСШ праводзіў Мэлс Харысавіч Ісхакаў. Майстар спорту СССР па лыжным спорце, Мэлс Харысавіч працаваў у той час дырэктарам Рэспубліканскай спецыялізаванай ДЮШ алімпійскага рэзерва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Пры сустрэчы Марына Закрэўская выказала думку, што пад час навучання ў школе нам вельмі пашанцавала, мы мелі магчымасць займацца лыжнымі гонкамі, у нас быў настаўнік. Павышаючы сваё спартыўнае майстэрства, захапля-
ючыяся лыжным спортам, вучні Сенніцкай сярэдняй школы ўдзельнічалі ў спаборніцтвах узроўню першынства школы, раённых, абласных, рэспубліканскіх і, у той час, Усесаюзных спартакіядах. Гэта было цікава, не пагадзіцца з гэтым нельга. Праз заняткі спортам наш юнацкі максімалізм набываў мэтанакіраванасць. У той час Марына Закрэўская працавала па заканчэнні Інстытута фізічнай культуры выкладчыкам фізкультуры ў сельскагаспадарчым тэхнікуме, што знаходзіўся ў вёсцы Сенніца Мінскага раёна. Казала. што зараз яна імкнецца здольных,
захапляючыхся спортам навучэнцаў і сваіх дзяцей па магчымасці, як зараз на «Мінскую лыжню-1996», далучыць да ўдзелу ў масавых спартыўных мерапрыемствах, прыстасоўваючы да здаровага ладу жыцця.
На добры ўспамін усім удзельнікам таго лыжнага нрабегу арганізатары пакінулі нумары, на якіх, акрамя нумара і лагатыпа «Мінская лыжня-1996», змяшчалася схема той пятнаццацікіламетровай дыстанцыі. Сын мой Уладзімір, якому у дзве тысячы пятнаццатым годзе споўнілася шэсць гадоў, ужо лічы тры восені запар,
Марына Закрэўская. Першынства СССР сярод ВНУ. Абарончыя спаборніцтвы на сусветную Універсіяду, г. Оцэпе, Эстонія, 1979 г.
Уладзімір Скакун, зіма 2015 г. Трэці зімовы спартыўны сезон
чакаючы выпадзення першага снега, апрануўшы на сябе той нумар і стаўшы на свае лыжы з лыжнымі палкамі, гойсае па кватэры. У зіму ў выхадны дзень выйсці асобна ад яго і пахадзіць на лыжах ужо трэці сезон запар не маю я магчымасці.
Уладзімір Скакун, лета 2015 г.
Напачатку пагойсаем разам з ім па лыжні каля дома, потым у лес мяне адпускае выбрацца. У гэтую зіму дзве тысячы пятнаццатага года са слязьмі, праз сваю ўпартасць дамогся-такі, каб я браў яго з сабой пахадзіць на лыжах па лесе.
3 дачкой Ганнай, якая ўжо дарослая, пад час яе навучання ў адной з Мінскіх школаў выбіраліся ў зіму пахадзіць на лыжах па лыжні, пракладзенай па лесапаркавай зоне паблізу ад мікрараёна, дзе яна пражывае. Пры навучанні ў дзевятым класе сярэдняй школы на спаборніцтвах на першынстве сваёй школы па лыжных гонках, абыйшоўшы па выніках праходжання дыстанцыі вучняў і адзінаццатых класаў, дзяўчат ды хлопцаў, дачка мая Ганна вельмі здзівіла настаўніка фізкультуры валоданнем тэхнікі лыжнага ходу. На пытанне настаўніка, адкуль такія здольнасці і валоданне, Ганна і адказала, што з бацькам з малодшых класаў у зіму рэгулярна выбіраецца на лыжныя
Валеры Скакун # I ФФО
Ганна Скакун на лыжах
прагулкі, калі-нікалі, па магчымасці наведвае штогадовае спартыўнае свята «Мінская лыжня».
Захапленне фізічнай культурай і спортам з свайго маленства дачка Ганна развівае і ў дарослым жыцці, у зімовы перыяд робіць рэгулярныя вылазкі на лыжах, у лета веласіпед, кросавыя прабежкі і агульныя фізічныя практыкаванні.
На традыцыйнае зімовае спартыўнае свята «Мінская лыжня 2003», што ў той год праводзілася ў РСК «Раўбічы», выбраўся я, прыхапіўшы з са-
бой лыжы, каб пабыць у атмасферы спартыўных спаборніцтваў разам з сябрам Аляксандрам Ляўковічам, у маладосці захапляўшымся футболам. Зараджаючыся накалам спартыўнай барацьбы і вырашыўшы прыняць удзел у лыжнай гонцы для жада-
ючых на дыстанцыі пяць кіламетраў, заявіўшыся, атрымаў нумар удзельніка, прыняў старт у агульным гурце і заняў па выніках праходжання дыстанцыі трэцяе
прызавое месца. Як прызёр спаборніцтваў «Мінская
"Мінская лыжня 2003 Узнагарода пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў сярод жадаючых. Крайні справа Валеры Скакун (Ш-е прызавое месца).
РСК "Раўбічы ”, 2003 г.
лыжня 2003», атрымаў я ва ўзнагароду дыплом трэцяй ступені і электрычны, з парам, прас.
Вечарам таго ж дня, будучы дома, прымасціўся на канапе за прачытаннем кніжкі і задрамаў. Прачнуўшыся ад спрацаваўшага званка ў кватэру, глянуў на гадзіннік дваццаць дзве гадзіны. Адчыніў дзверы і запрасіў увайсці пабудзіўшага мяне Мікалая Варашыліна. Раней разам працавалі, зразумела, завітаў па нейкай справе. Прайшоўшы на кухню, заварыў чаю і, завёўшы гаворку пра «Мінскую лыжню», паказаў Мікалаю здабытыя ў лыжнай гонцы на пяць кіламетраў дыплом за трэцяе прызавое месца ды прас з парам. He гаворачы нічога пра мэту завітання, Мікалай уважліва, з зацікаўленасцю выслухаў мае ўражанні пра свята спорта ў РСК «Раўбічы», дзе мы з Аляксандрам Ляўковічам, актыўна адпачываючы, выдатна правялі вольны час выхаднога дня.
Зайшла гаворка пра значнасць фізічнай культуры і спорта ў жыцці грамадства і дзеля ўсталявання станоўчай атмасферы.
Аляксандр Ляўковіч. “Мінская лыжня 2003 РСК “Раўбічы ”, 2003 г.
Валеры Скакун # Ф ♦ S * ф # Ф * $ * ф псіхалагічнага мікраклімату ў працоўных калектывах. 3 часоў навучання ў школе і па сягонняшнія дні Мікалай Варашылін актыўна ўдзельнічае ў фізкультурна-масавых мерапрыемствах па лёгкай атлеціцы, валейболе, настольным тэнісе.
Пражываючы зараз у п. Дружны Пухавіцкага раёна і працуючы на Мінскай ЦЭЦ-5, з поспехам выступае на спартыўных спаборніцтвах па розных відах спорта як на першынствах сярод працаўнікоў Мінскай ЦЭЦ-5, так і на спартакіядах сярод прадпрыемстваў энергетычнай галіны. За цікавай гаворкай пад чай з кубкаў, Мікалай так і не паведаміў пра
МікалаІі Варашылін. Пераможца першынства Мінскай ЦЭЦ-5 па настольным тэнісе ваўзроставай групе за пяцьдзесят гадоў
Мікалай Варашылін. Першынства Мінскай ЦЭЦ-5 па настольным тэнісе. 2015 г.
мэту заходу да мяне, потым пры сустрэчы сказаў, што ўсё вырашылася станоўча.
2.
У падлеткавым узросце мы, вясковыя хлапчукі, яшчэ не займаючыся лыжным спортам, у зімовы перыяд пасля заняткаў у школе бавілі вольны час светлавога дня, гойсаючы па заснежаных узгорках на лыжах
вакол вёскі Скарынічы Мінскага раёна альбо на сажалках, што маюцца каля вёскі, расчысціўшы снег на лёдзе пад хакейную пляцоўку, і да цемры ганялі шайбу. Памятаю, як з братам Юрай, на тры гады за мяне малодшым, угаварылі мы маці набыць нам лыжы, і маці аўтобусам прывезла з Мінска дзве новенькія пары. А першыя лыжы, што былі ў мяне, з удзячнасцю ўспамінаю гэта і зараз, падарыў мне Анатоль Паўлоўскі, старэйшы за мяне на некалькі гадоў хлопец з нашай вёскі Скарынічы.
Добра запомнілася, як аднойчы, выбраўшыся на лыжах утраіх, сябра мой аднакласнік Саша Янушонак. брат мой Юра ды я, ішлі ўздоўж чыгуначнага насыпу, што непадалёку ад вёскі. Тады і вырашылі мы пагойсаць з вышыні таго, акурат каля маста чыгункі, над асфальтавай дарогай. Узабраліся на насып утраіх, першым сігануў са стромы Саня і з’ехаў удала. Другім з’язджаў я, як звычайна ў тую пару, не ўтрымаўшы раўнавагу пры выкаце са схону, адхінуўшыся назад, затармазіў па снезе пятай кропкай. З’язджаючый за мной Юра напрыканцы спуска пры выкаце на роўнядзь па лыжні нахіліўся тулавам наперад так, што ў мяне ды Аляксандра стварылася уражанне, што братуха зараз, зарыўшыся ў снег ^алавой, перакуліцца ў сальце, ды не тое было. Раптоўна выпрастаўшыся. падкаціўшы па лыжні да стоячых наперадзе мяне ды Аляксандра, прытармазіўшы лыжамі, нахінуўшыся крыху наперад, прыклаўшы далоні рук, на якіх на раменьчыках завіслі лыжныя палкі, да грудной клеткі з чагосьці загаманіў: «Вой баліць, вой баліць. вой баліць». Глянуўшы на лыжню, што ідзе з вяршыні чыгуначнага насыпу, мы з Аляксандрам зразумелі прычыну атрымаўшайся недарэчнасці. Ужо на роўнядзі, акурат пасярэдзіне лыжні, ляжала вывернутая, што называецца, з каранямі, змерзлая купіна кратовай норкі, якую з двух бакоў абыходзіла пракладзеная лыжня. З’язджаючы з насыпу, ды на выкаце на роўнядзь нахіліўшыся тулавам наперад, Юра і шаргануў па ёй грудной клеткай. Супакоіўшыся, што абыйшлося, заўсміхаўшыся, глянуўшы на лежачую пасярод лыжні дагары
нагамі выкручаную змерзлую купіну, утраіх далей пакацілі мы па лыжні ўздоўж шашы ў накірунку да пасёлка Юбілейны.
Пад час навучання ў школе ў старэйшых класах, прыцягнуў я на заняткі ў секцыю лыжнага спорта свайго малодшага брата Юру Скакуна, акурат калі наш настаўнік Мэлс Харысавіч рабіў трэці набор навучэнцаў. Да слова, за перыяд выкладання заняткаў па лыжным спорце на базе Сенніцкай сярэдняй школы Мінскага раёна Мэлс Харысавіч Ісхакаў праводзіў тры наборы навучэнцаў.
У першым наборы займаўся мой стрыечны брат Грыша Скакун з вёскі Сенніца, старэйшы за мяне на чатыры гады, у другім, патрапіўшы, займаўся я, у трэцім наборы мой родны брат Юры Скакун.
Была восень, і ў той дзень, калі Юра прыйшоў на першы свой занятак, была прахалода. Да месца асноўнай трэніроўкі,
19 Выхаванцы першага набора Мэлса Харысавіча Ісхакава, вучні Сенніцкай СШ. Злева напарава: Пяткевіч Таір^яна, Баркоўскі Анатоль, Ракета Ала, Скакун Рыгор, Мэлс Харысавіч Ісхакаў, Урбан Міхась, Запольская Валянціна, Карпіловіч Сяргей. Г. Барысаў. Матчавая сустрэча ДЮСШ Мінскай вобласці. Сакавік 1974 г.
*»>**♦< За зацяненнем Поўначы
што праводзілася ў лесе каля вёскі Скарынічы, чатыры кіламетры дабіраліся пехатой з бегам. Затым для ўжо падрыхтаваных навучэнцаў праводзілася хуткасная трэніроўка па кругу чатырыста метраў з інтэрваламі адпачынку да ўзроўню адпаведнага пульса. Пачаткоўцы, бегаючы па той жа дыстанцыі, у невялікім тэмпе
Выхаванцы першага набора Мэлса Харысавіча Ісхакава, вучні Сенніцкай СШ. Злева напарава: Юры Скакун, Уладзімір Казятнікаў, Мэлс Харысавіч Ісхакаў, Аляксандр Кручонак, Вадзім Саўкін, Сяргей Заяц, Марына Закрэўская. Спартыўна-аздараўленчы лагер "Юны Алімпіец ”, п. Ждановічы, чэрвень 1979 г.