• Часопісы
  • За зацяненнем Поўначы  Валеры Скакун

    За зацяненнем Поўначы

    Валеры Скакун

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    76.06 МБ
    За зацяненнем Поўначы з’явіўшайся магчымасці рэабелетаваць сябе перад таварышамі, Мішаня адчуваў сябе на вышыні.
    -	Глядзі, глядзі што робіць, а ну, пайшла, брысь, Віцёк, вывудзіўшы на тэлескапічную вуду чарговую рыбіну, зняўшы з кручка, павярнуўся на сто восемдзесят градусаў, каб кінуць яе далей ад берага да навуджанай рыбы, абураўся, заўважыў як адкульсьці з’явіўшаяся выдра ўхапіла сківіцамі самую вялікую з кучы рыбіну і спрабавала прабіцца праз яго месца да ручайка, што ўпадаў з верхавога азярца ў раку, а ну, кінь, кінь.
    Ага, так вось узяла ды паслухала, ды кінула. Выдра з рыбінай у сківіцах, матлянуўшыся ўлева, управа. заблытаўшы Віцька, сіганула да ўпадаючага ў раку ручая паміж расстаўленых ўшырку Віцьковых ног. Назіраючыя за відовішчам хлопцы зарагаталі. Выдра са здабытай рыбінай, даўшы драпу цераз ручай, выскачыла на другі бераг і знікла ў хмызняку лявей за вырасшым побач вялікім дрэвам. Неўзабаве з’явіўшыся з-за дрэва, пакінуўшы рыбіну ў сваім бяспечным месцы, з мілавідным выразам сімпатычнай мысы наўшыр раскрытымі вочкамі, выдра зацікаўлена стала разглядаць незнаёмых двуногіх істотаў, што маюць у наяўнасці столькі шмат рыбы
    —	Ах ты, зладзейка, — Віцёк канцом высунутай на ўсю магчымую даўжыню тэлескапічнай вуды, прыцэліўшыся, датыкнуўся выдры па галаве, акурат паміж вушэй. Выдра, адхінуўшыся назад, крутануўшыся, схавалася за дрэва, але праз імгненне высунулася сваёй сімпатычнай мордачкай з выразам пакрыўджанасці, маўляў, табе што шкада той рыбы, вунь колькі яе ў вас. Віцёк, прыцэліўшыся выцягнутай вудай, зноў канцом злёгку цюкнуў выдру паміж вушэй. Тая, матлянуўшыся, знікшы на імгненне, зноў паказала сваю мордачку з такім мілавідным выразам ды пакрыўджанымі вочкамі, маўляў, ты чаго, шкада, што Мішаня-кухар, пазіраючы на гэтыя падзеі, бо сам крыху недалека гатаваў шашлык, не стрымаўся.
    -	Слухай, Віцёк, ды няхай яшчэ рыбы той возьме, тут ужо меха паўтары вы навудзілі. Давайце, хлопцы на вячэру, шашлык, як і абяцаў, атрымаўся, што трэба.
    За вясёлай гамонкай, ужываючы смачна прыгатаваны Мішапяй-поварам шашлык, сабраўшыся гуртом каля вогнішча побач з навуджанай рыбай, хлопцы не імкнуліся больш адагнаць выдру, толькі крыху патупвалі, дзеля забавы, назіраючы як яна, не баючыся, гойсала паміж імі і цягала адну за адной рыбіны праз ручай у сваю схованку, напэўна, сваім дзеткам.
    -	Так, ціха, ціха, Віцёк, глянуўшы праз лістоту хмызняка, на процілеглы бераг, узняў правую руку і затрос далонню, ціха, ціха.
    -	Віцёк, а што здарылася? Мішаня-повар, стоячы непадалёку, спытаў смакуючы з асалодай кавалак шашлыка.
    -	Што здарылася, мядзведзь вунь на тым беразе, падыйшоў вады сербануць, так што ціха.
    -	А чаго ціха? Віцёк, а давай шуганём яго, паназіраем як драпака даваць будзе, ад таго, што хлопцам смачны шашлык быў даспадобы, Мішаня-повар не ўнімаўся.
    -	Шуганём, Віцёк агледзеў сабраўшыхся каля яго гуртом, пачнем шугаць, то ён жа, магчыма, зацікавіцца, хто тут такі адважны ды нахабны. Ды калі паплыве цераз раку пазнаёміцца, то будзем мы даваць драпака адсюль, прыхапіўшы ногі ў рукі, хутчэй да базы, пакінуўшы і вуды, і шашлык, і гэту сваю навуджаную рыбу. За два гады, што я калісьці па маладосьці працаваў на Далёкім Усходзе, усялякага цікавага нагледзеўся ды расповедаў розных пачуў. Будзе час, што-небудзь распавяду, пра мядзведзяў там, пра ізюбраў, тыграў. Лепей моўчкі паназіраць, зараз вады нап’ецца ды пойдзе сабе, куды яму патрэбна, Віцёк заціх, мядзведзь, напіўшыся вады, узняў галаву перад сабой і ўважліва паглядзеў наперад на хмызняк, на процілеглы бераг ракі, за якім прыхавалася, сабраўшыся гуртом, каманда шашлычнікаў. Глытнуўшы яшчэ крыху вады з ракі, гля-
    нуўшы ўбок хмызняка на процілеглым беразе, з-за якога ўзвіваўся лёгкі дымок ад дагараючага вогнішча, павярнуўшыся ўлева, мядзведзь паволі пакасалапіў уздоўж берага, час ад часу варочаючы галавой у бок другога берага, дзе былі пабудовы базы, a потым знік за раслінамі на павароце ракі ўлева.
    З’явіўшаяся з-за ручая выдра, пакруціўшыся паміж хлопцаў, працягваўшых сваю трапезу за ўжываннем шашлыка, ухваціўшы пасткай ізноў самую вялікую рыбіну, як падалося назіракльнікам, фанабэрыста, паводзячы сябе як гаспадыня ў дадзеным выпадку, сіганула праз ручай за дрэва да сваёй схованкі.
    -	Во, глядзіце, заяц, Віцёк, паказаў на другі бераг, адкуль толькі што сыйшоў касалапы, заўважыў падыйшоўшага да таго жа месца вялікага шэрага зайца, адклаўшы свой шашлык, хутка сыйшоў берагам да ўскрайку вады, узяўшы плоскі каменьчык, шпурлянуў па воднай гладзі з падскокамі аб ваду, амаль да таго берага. Заяц ад усплёску вады перад сабой перастаўшы піць, прысеў на заднія лапы. Ад крыкаў ды свісту, утворанымі Віцьком ды яшчэ двума хлопцамі, падскочыўшымі да вады, заяц, навастрыўшы свае вушы тырчком угару, завадзіў імі па баках, нібыта лакатарамі, спрабуючы ўцяміць тыя незнаёмыя яму гукі ды здалёку разгледзець невядомых яму двуногіх істотаў. Упэўніўшыся ў бяспечнасці свайго становішча, нахіліўшыся да вады, ён спатоліў смагу ды, не звяртаючы ўвагі на булькаючыя амаль каля яго, кінутыя з процілеглага берага каменьчыкі, касы паволі патупаў уздоўж берага, акурат па слядах касалапага.
    -	Вось гэта прыкол, Барыс, узяўшы вуду, нанізаўшы на кручок прыманку, закінуў яе ў ваду, дзіўна, ураджанне, нібыта заяц мядзведзя пасе.
    -	Падобна што так, ходзіць сабе следам на адлегласці, вунь які здаравяка адкормлены. Упэўнены, што так яго ніхто не схавае, разумняка, Мішаня-повар глянуў на гадзіннік, ну што, хлапцы, збіраемся, мне яшчэ два дні вам ежу гатаваць, і я
    us нінф
    дэмбель. Па праўдзе кажучы, ужо і дадому цягне, крыху я ўжо стаміўся, хочацца адпачыць.
    38.
    Сонца, падыходзячы да паўдзення, паліла спякотай. Зладзіўшы кроквы даху, распачаўшы накрываць металачарапіцай, бліжэй да гадзіны абеду, брыгада вырашыла крыху адпачыць і захавалася ў гаражы ў зацяненні. Па спякоце было яшчэ цярпяліва, не было паратунку ад нахабных авадоў, што, выкусваючы з лёту шматкі скуры, уносілі ў настрой адпаведны дыскамфорт. Хлопцы, падпаліўшы ў будынку спецыяльную зялёнага колера спіраль, антыкамарык, як яны яе называлі, прысеўшы на бярвенні, палілі тытунь.
    -	Так, з абеду, значыць, Віцёк, завёўшы гаворку, закруціў па баках галавой, значыць, Барыс зоймецца капчэннем навуджанай учора рыбы. Аляксандравіч прасіў прарабам з базы. Ну, а табе, Фёдар, Віцёк, зацягнуўшыся цыгарэтай, выпускаючы дым тытуню, седзячы на бервяне ў двух метрах насупраць Фёдара, глядзеў на таго з-пад ілба і закрывіўся сваёй завіхастай усмешкай, табе, як заўсёды, халява. У генератарнай вароты жалезныя для гаража, дапаможам вынесці, выкладзем. Патрэбна іх даварыць, ты ў нас адзін зваркай валодаеш, зоймешся.
    -	Абавязкова, толькі ты, братка, за базарам не сочыш. Якая гэта мне заўсёды халява? Раблю я, што загадываюць мне, за тое і грошы атрымліваю свае.
    -	Ну, пра халяву гэта я так, як бы дзеля размовы, Віцёк, шукаючы выйсце, закруціў па баках галавой, а гумар твой што, ужо заканчваецца?
    -	Заканчваецца ці не, гэта для мяне не праблема, выйсце нейкае заўсёды ёсць, Фёдар, узяўшы ляжаўшую перад ім сваю сякеру у правую руку, павярнуўшы вастрыём уверх, памацаў яго пальцамі левай далоні, вострае, што лязо, і да Кітая адсюль недалёка, калі што, то я дабяруся, Фёдар, паклаўшы прыладу
    перад сабой, з-пад ілба ўпарта глянуў на седзячага насупраць са скрыўленым выразам твару Віцька і дадаў, пешшу... Віцёк, а колькі табе гадоў? Фёдар, запаліўшы яшчэ адну цыгарэту, наўмысна прышчурыў вочы.
    -	Мне гадоў, Віцёк прызадумаўся, сорак два мне гады.
    -	Раз во ў два-тры гады, Фёдар гмыкнуў, усміхнуўшыся, раблю я парадны свой фотаздымак, у касцюмчыку, белай кашулі ды гальштуку, пры парадзе. А ты, Віцёк, даўно такі свой фотаздымак рабіў?
    -	А навошта такі? здзівіўшыся, Віцёк наўшырку раскрыў вочы.
    -	На помнік, Барыс, стоячы позаду Фёдара, уважліва слухаючы, уключыўся ў гаворку.
    -	I як гэта Віцёк табе ўдалося да сарака двух дацягнуць? Такія фраеры, звычайна, па столькі не пражываюць, выключны выпадак, Фёдар глянуў на гадзіннік.
    -	А я ўжо думаю, дзе гэта вы падзеліся, у дзвярным гаражным праёме з’явіўся бадзёры твар Мішані-повара, там эвенк-паляўнічы прыбыў за плытом. На сваёй гумавай лодцы веславаў супраць цячэння дванаццаць кіламетраў, чакае Яўсеевіча, ды штосьці яго во няма. Затрымаўся, а магчыма, што здарылася. Можа, хадзем пакуль абедаць?
    Накрываючы пасля абеду дах гаража металачарапіцай, хлопцы заўважылі, як Віцёк з Юрасём-Фазай, дапамагалі эвенку-паляўнічаму адчаліць ад прыстані на гумавай лодцы з прывязаным да яе вяроўкамі плытом з будматэрыяламі, узняўшыся на высокі бераг, паглядалі ўніз. Віцёк, пакінуўшы Юрася на беразе, накіраваўся да будоўлі.
    -	Хадзем усе, паглядзім, хадзем, толькі і сказаўшы, Віцёк накіраваўся да берага.
    Паляўнічы-эвенк, дробны стары чалавек са зморшчанай скурай на твары, на ўсе свае магчымасці змагаючыся з цячэннем ракі, вяслуючы ў сваёй гумавай лодцы з прывязаным ззаду вя-
    роўкамі плытом з будматэрыаламі, уразіў на беразе сабраўшыхся хлопцаў сваёй упартасцю. Вада па русле, уваходзячы ў левы паварот перад базай, ды праз некалькі сотняў метраў уваходзячы ў левы паварот зноў, зносіла прывязаны плыт да правага берага па цячэнню на мель. Плыт стапарыўся, вяслоўца, ўпарта заграбаючы, сцягваў намаганнямі з лодкі плыт на цячэнне, але, заварочваючыся з левага паварота зноў у левы паварот паток вады раз-пораз асаджваў плыт на мель. Хлопцы з высокага берага Ma­mi толькі назіраць за мужнасцю ды ўпартасцю гэтага старога чалавека, паляўнічага-прамыславіка, амаль усё жыццё пражыўшага ў гэтых самых, што ні на ёсць некамфортных таёжных умовах, нібыта аддаючы сябе цалкам яднанню з прыродай.
    -	Віцёк, ты лодку маторку завёў бы ды і затраляваў бы старога да ягонай сядзібы, Барыс, звярнуўшыся да Віцька, парушыў маўчанне.
    -	Да маторкі ключоў няма, каб завезці. Ключы ў гасцявым доме, у сейфе. Ад сейфа Яўсеевіч ключы не пакідае, з сабой яны ў яго.
    На гук рухавіка аўто хлопцы, стоячы гуртом, павярнулі галовы. Акурат да іх пад’ехаў на ўсюдыходзе Яўсеевіч, адчыніў дзверку, спрытна выскачыў з машыны. Павітаўшыся, спытаў, у чым справа, пабачыў старога эвенка, змагаючагася з цячэннем ракі, сказаў, што зараз дапаможа сябру. Адным рухам аддаў ключы ад аўто Віцьку і загадаў перагнаць да месца стаянкі. Адчыніўшы заднюю дзверцу з боку вадзіцеля, дастаў карабін, паляўнічую стрэльбу ды больш чым напалову запоўнены рукзак з напаляванай дзіччу, павалок сваю ношу, крыху сагнуўшыся, паўскідаўшы на плечы, да пабудовы гасцявога дома. Неўзабаве шпарка крочачы назад, Яўсеевіч, штосьці жуючы на хаду, моўчкі мінаючы хлопцаў, спусціўся з крутога берага па лесвіцы да прыстані, завёў рухавік японскай шматмеснай гумавай лодкі і адчаліў. Далей ўсе ўбачылі, як ён паруляваў да змагаўшагася з воднай стыхіяй свайго сябра-эвенка.