За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
клаўшы на ложак, як прыкмеціў Фёдар ад святла пражэктара за вакном, з наўшырку раскрытымі вачыма паглядаў на яго і казаў, матляючы крыху ўніз-уверх галавой.
- Так, у мяне такія ж адчуванні ад усяго гэтага. Казалі, што на дзесяць дзён, а ўжо во амаль два з паловай месяцы мы тут. Ну, нічога, як-небудзь выцягнем мы гэтую лямку, яшчэ крыху засталося, Фёдар, шукаючы ў сумцы правай рукой, намацаў рулетку, ёсць, пайду, хлопцы чакаюць мяне.
- Як працуецца? Барыс, сцішана запытаўшы, дадаў:
- Штосьці не засынаецца сягоння.
Ды сягоння дапрацуем, потым зноў у дзень працаваць будзем. Напачатку нічога, ды ўчора з пяці гадзін раніцы так даймалі камары ды машкара, што рады не маглі даць. Антыкамарыныя нашы прылады не дапамагаюць. Уяўляеш, на пачатку шостай гадзіны Яўсеевіч з’явіўся, усміхаецца, шчурыцца хітравата ды пытае, як справы? Пасля, дастае загадкавым рухам з кішэні балончык невялічкі, апырсквае нас усіх, і ўся тая надакучлівая мішура рэзка прэч ад нас знікае. Потым, усміхаючыся, распавёў, што балончык той фінскі сродак, эфектыўны, на некалькі гадзін хапае. Віцёк папрасіў яго, каб на сягонняшнюю ноч даў папырскацца нам, ды Яўсеевіч не пагадзіўся. Сказаў, што мала засталося і што ў пяць гадзін раніцы зноў падыйдзе, як і ўчора, дапаможа нам, падсобіць. Ён жа тутэйшы, і пра гэта добра ведае, выбіраючыся падоўгу ў тайгу на паляванні.
- Там, Фёдар, гэта, там сняданак я прыгатаваў. Ён на пліце падагрэтым стаіць, дзе што браць, ведаеце. Я прылягу, паспаць трэба.
За ціхенька зачыненымі Фёдарам дзвярыма ў балку пражывання ўсталявалася цішыня.
43.
Як верталёт пачало моцна падтрэсаць, Фёдар, крыху закімарыўшы, прачнуўся.
- Вось, бачыш, як бы верталёт наш не разваліўся зусім, прараб Аляксандравіч, седзячы на лаве ў жэраве вінтакрылай машыны побач з Фёдарам, заўважыўшы, што той прачнуўся і паспрабаваў, усміхаючыся, пажартаваць.
Нічога не адказаўшы, Фёдар, задаволена ўсміхнуўшыся, агледзеў насупраць седзячых на лаве таварышаў па працы, павярнуў галаву ўлева да ілюмінатара і ўбачыў аэрапорт, які чакаў іх прызямлення. Толькі і падумаў ён праз сябе, што байкі ты мне будзеш распавядаць, Аляксандравіч. He першы ж раз даводзіцца лётаць на МІ-8, і добра вядома, што пры ўзлёце ды пасадцы корпус верталета заўсёды трасе. Перавёўшы погляд на таварышаў насупраць, Фёдар прыпомніў застаўшыхся на Чоне двух, якіх не разліць вадой, сябрукоў, Віцька ды Юрася-Фазу. За тры тыдні да заканчэння вахты ім засталося ліквідаваць недаробкі па давядзенню здадзенага ва эксплуатацыю аб’екта да поўнай гатоўнасці. Традыцыйна аблятаючаму наўкола базы верталёта махаючы на развітанне, яны стаялі побач, праводзячы поглядамі знікаючую ў даляглядзе вінтакрылую машыну з экіпажам, прарабам Аляксандравічам ды таварышамі па працы на борце.
Да часова размясціўшыхся ў пакоі інтэрната галоўнай базы на другім паверсе ўвайшоўшы дзённы дзяжурны, паведаміў Фёдару, што яго зараз выклікаюць зайсці ў вагончык прарабскай для ўдакладнення месца працы на два тыдні астатнія да заканчэння тэрміну вахты, а двум яшчэ трэба пачакаць рашэння адміністрацыі. Выйшаўшы, ён пагрукаў у дзверы суседняга пакоя, дзе часова размясціліся астатнія прыбыўшыя верталётам.
- Ну што, куды ўжо цябе, дзядзя Фёдар? Барыс, лежачы на ложку, запытаўся, стомлена паглядаючы на вярнуўшагася Фёдара, заклаўшы рукі за галаву на падушцы.
- Зараз мяне ў другі інтэрнат машына падвязе. Накіравалі на два тыдні застаўшыхся працаваць у начную змену, штосьці там са зваршчыкам будзем майстраваць, адтуль аб’ект недалёка, паблізу, Фёдар, выцягнуўшы з-пад ложка сваю сумку з рэчамі,
САХА-ЯКУЦІЯ, г. Мірны
Валеры Скакун. САХА-ЯКУЦІЯ, г. Мірны
паставіўшы яе каля дзвярэй на выхадзе з пакоя, глянуў на дваіх сваіх таварышаў па працы, прылегшых на суседніх ложках, заклаўшы рукі за галовы на падушках, стомлена, але ўважліва паглядаючых на яго, і спытаў:
- Хлопцы, а з чаго гэта вы, амаль усе, так прагна імкнуліся на мяне наехаць, ледзь не да апошняга выпрабоўвалі ўзровень ступені майго гумару?
- Ды разумееш, дзядзя Фёдар. Ты вось неяк вылучаўся сярод нас сваёй інтэлігентнасцю, напорыстасцю, мэтанакіраванасцю. Вось і брыгадзір Мікалаевіч да цябе па імені болей, чым да нас астатніх звяртаўся, Барыс прысеўшы на ложку, падцягнуў калені пад сябе і закінуў наперад рукі, сашчапіўшы разам далоні.
- Зразумела, Фёдар вытрымаў невялікую паўзу, гумар мой калі б закончыўся, то і паплылі б вы ў мяне па Чоне, уніз па цячэнню.
- Так, мы зразумелі, што да Кітая ты б дайшоў.
Да павярнуўшагася, узяўшага сумку каля дзвярэй у правую руку Фёдара звярнуўся прылёгшы на ложку Павел:
- Я болей сюды ніколі не палячу. Тры тыдні дапрацую як-небудзь тут, і з мяне хопіць, да-ста-тко-ва.
- Ну-у, твая справа, Фёдар, трымаючы сумку з рэчамі ў правай руцэ зрабіў два крокі на месцы, ды толькі пасля першай сваёй вахты, можа, адразу і не рабі нейкую катэгарычную выснову. Тут галоўнае быць самім сабой, не паддавацца разважанням наконт таго, што пра цябе думаюць іншыя. Быць самім сабой, ну-у і-і, трэба сачыць за базарам, развітаўшыся, Фёдар сыйшоў па лесвіцы на першы паверх, выйшаў з будынка праз гаспадарчы двор і накіраваўся да стаяўшай каля варот на выезд дзяжурнай машыны, што чакала яго.
Прачнуўшыся раніцой, адчуўшы палёгку ад таго, што сягоння не трэба збірацца на працу, выконваць нейкія загады, рабіць замеры, напружвацца, каб у дакладны тэрмін належным
За зацяненнем Поўначы чынам завяршыць планы выканання работ па здачы аб’екта, Фёдар хацеў пабыць болей у сваіх асабістых думках.
Пасля сняданку вырашыў, каб не марнаваць час на інтэрнатаўскім ложку, пашвэндацца па горадзе. Фёдар выбраўся адзін. Цёплы, сонечны летні дзень абуджаў успаміны, выклікаючы хваляванне ад назаўтра хуткай сустрэчы з родным домам. Беларус нетаропка блукаў па вуліцах, заходзячы ў крамы, набываючы адметныя сувеніры Паўночнага края, а ў галаве ў песенным матыве круцілася толькі адно слова: дадому, дадому, дадому, дадому.
Ідучы з абеда да асноўнай базы, каб атрымаць разлік за адпрацаваны тэрмін, павярнуўшы ўправа па тратуары, сыходзячы з узвышша ўздоўж галоўнай вуліцы, Фёдар напаткаў працаваўшых на добраўпарадкаванні праспекта, выстаўляючых з іншымі працаўнікамі бардзюры, умацоўваючы іх бетонам, Барыса ды Паўла.
- Прывітанне, хлопцы.
- Ну, дзядзя Фёдар, ты ўжо ўсё, дэмбель, Барыс, прыпыніўшы працу, падаў руку на прывітанне.
- Шчаслівы, ну, а мы, як нам ужо паведамілі, дадому праз тыдзень, Павел, падаўшы руку на прывітанне, заўсміхаўся.
- Табе вось. Фёдар, тут якраз месяц закончыўся, за апошнія два тыдні што па заробку закрылі, якая катэгорыя? Барыс, як падалося Фёдару, неяк сцішана, незадаволена запытаўся, піўшы з бутэлькі мінеральную ваду.
- Ды першую выставілі, учора роспіс паставіў свой, першая.
- Бачыш як, а нам вось з Паўлам, Барыс сцішыў голас, каб не пачулі працаваўшыя непадалёку таварышы, а нам во абодвум чацвёртую ўлупілі, вось так нам. Учора, як спісы на подпісы падалі, то мы з Паўлам і давай абурацца, а брыгадзір, што тут на аб’екце, будзе казаць, маўляў, не ведаю нічога, прарабы выстаўлялі, да іх і звяртайцеся.
- Ну, і як, звярнуліся? Фёдар працягнуў руку да бутэлькі з вадой, каб спатоліць смагу.
- Звярнуліся.
- 1 што?
- Ды нічога, у іх свае аргументы. Зайшлі мы ўчора з Паўлам у прарабскую, а яны ўтраіх там тую рыбу з Чоны, што мы вудзілі ды вэнджыў я ў вольны свой час, лупяць са спіны, ды з асалодай уплятаюць, і так павольна кажуць нам, Барыс зрабіў здзіўлены выраз твару, кажуць, маўляў, тут вось мужыкі ўсю вахту працуюць, ну, ім во першыя ці другія катэгорыі. Вы ж на Чоне працавалі, там грошы зараблялі, тут добра працуеце, прэтэнзій да вас не маецца ды вы тут часовыя, хутка ўжо дадому, таму і чацвёртая. Ты во, дзядзя Фёдар, на правільным накірунку быў, не, не рыбу вудзіць нас туды накіроўвалі для гэтых рабаедаў-прарабаў.
- Так, добра, пайду я, ужо вось і хлопцы за разлікам падцягваюцца да базы.
Услед адыходзячаму Фёдару Барыс, аклікнуўшы таго, звярнуўся з просьбай, маўляў, вазьмі нам з разліку мінеральнай звычайнай ды фанты салодкай па паўтарары літры.
Павярнуўшыся, у знак згоды і матлянуўшы галавой, Фёдар пашыбаваў уніз па схону да ўжо блізкай базы, пра сябе напяваючы ў песенным матыве адно слова: дадому, дадому, дадому, дадому...
* фе$#х $ ф Ф S < • Ш Ж < # S ш
He сцірае час сляды
Аповесць-расповеды
1.
Нічога Валера, нічога, Вольга хутка стоміцца, і ты яе абгоніш, заўсёды казаў мне наш настаўнік, трэнер-выкладчык Мэлс Харысавіч Ісхакаў, праводзячы заняткі ў спартыўнай секцыі па лыжнаму спорту пад час навучання ў Сенніцкай сярэдняй школе Мінскага раёна, калі трэніроўкі праводзіліся на стадыёне вёскі Сенніца. На хуткасных трэніроўках, калі бегалі адрэзкі па сто метраў, адпрацоўвалася хуткасная падрыхтоўка працы мышцаў і функцыянальная падрыхтоўка спартсменаў. На такіх трэніроўках практыкаванні выконваліся па парах. Праз імкненне абагнаць суперніка бег на стомятроўцы адпрацоўваўся з максімальным напружаннем. Мэлс Харысавіч заўсёды ставіў мяне бегаць адрэзкі стомятроўкі разам з Вольгай Зайкінай, дзяўчынай, на год за мяне маладзейшай. Стоячы за сто метраў наперадзе, Мэлс Харысавіч уздымаў дзве рукі ўгару, трымаючы два секундамеры. Узмах рукамі ўніз адзначаў старт і уключэнне секундамераў. Са старту на першай трэці дыстанцыі я, заўсёды вырываючыся наперад, разлічваў першым да фініша і заставацца. На пачатку другой трэці стомятроўкі Вольга Зайкіна чамусьці заўсёды мяне даганяла і, другую трэць бягучы no634, яшчэ і паглядала ўправа на мяне. Я, выдаючы хуткасць на ўсе свае магчымасці, заўсёды разлічваў на заключным адрэзку трэцяй часткі стомятроўкі выйсці наперад, ды Вольга, высока ўздымаючы бедры, нібыта выпырхвала ад мяне на недасягальную для мяне адлегласць і заўсёды фінішавала першай.
Ад уражанняў шаноўных чытачоў пры прачытанні ў кнізе прозы «Паўночны варыянт» біяграфічнай аповесці «Першы снег» ды выказанай шаноўнымі чытачамі думкі аб тым, што лыжным спортам займацца цікава, абудзілася натхненне да стварэння аповесці-расповедаў «Не сцірае час сляды». Удзельнічаючы ў лыжным прабегу «Мінская лыжня-1996» Баравая-Раўбічы на пятнаццаць кіламетраў, пасля фініша ідучы няспешна па РСК