За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
- Во глядзі, навучанне ідзе па плану, па праграме выжывання ў таёжных умовах. Бачыш. як прыхаваў, а Дзіна кантралюе. Адчулі небяспеку ды вырашылі змяніць месца схованкі, проста выдатна, Юрась, запаліўшы цыгарэту, прысеў адпачыць на непадалёку лежачае бервяно.
Паволі ішоўшы з боку гасцявога дома па драўляным тратуары Мікалаевіч. трымаючы рукі ў кішэнях курткі, падаўся Фёдару, са знешняга выгляду, у кепскім настроі. Магчыма, зноў не паспяваем з графікам выканання працы, зноў тэрміны падціскаюць. He прыбаўляючы тэмпу, як звычайна, капаючы, Фёдар працягваў працаваць, і яму прыйшла ў галаву думка, што, магчыма, зноў давядзецца напружвацца.
- Назаўтра будзе верталёт, прыбудзе Аляксандравіч з электрыкамі, каб адлажваць далей сваю гаспадарку, Мікалаевіч, прыпыніўшыся на тратуары побач з капаючым траншэю Фёдарам, завёў гаворку, тым верталётам назаўтра я і адбуду.
- Што, Мікалаевіч, тэрмін вахты заканчваецца? Фёдар, прыпыніўшы працу, запаліў цыгарэту.
- Ды якое заканчэнне, размова была. што да здачы гаражу я затрымаюся яшчэ на месяц, з базы кіраўніцтва прапаноўвала. Я згадзіўся, ды Яўсеевіч мяне здаў.
- Як здаў? Фёдар з пытаннем зацікаўлена звярнуўся да Мікалаеевіча.
- Так вось, заклаў, як госці прыбывалі адпачыць. Я сюды па вахтах бугром дваццаць гадоў лётаю, мяне добра ведае кіраўніцтва розных устаноў, з якімі мы на падрадзе працуем. Запрасілі мужыкі ўвечары за стол па чарачцы разам выпіць. Гэта, як бы і нельга нам так, а мне адмовіцца як, паважаныя людзі, і мяне добра ведаюць. Па-мужыцкі гарэлкі папілі крыху, потым, як яны адбылі верталётам, я яшчэ два дні прыкладаўся пакрыху. Яны мне бутэльку «Пшанічнай» пакінулі, ды яшчэ шэф-повар з рэстарана, што з імі прыбывала, ежу ім гатавала, таксама падагнала мне бутэльку. Ну, я хоць крыху ды адарваўся тут.
А што, Яўсеевіч наўмысна заклаў?
Як бы і ненаўмысна, але, Мікалаевіч, казаўшы сцішана, круціў па баках галавой, быццам выглядаючы, каб не было кагосьці побач падслухаць, яно як бы і нельга нам у гэткіх выпадках з гасцямі за стол садзіцца, ды я набраўся быў так, што не ў такім стане з базай увечары мне на сувязь па рацыі выходзіць,зразумеюць, што п’яны. Давялося Яўсеевічу маю справу рабіць.
- А Яўсеевіч не мог па рацыі сказаць, што Мікалаевіч на рыбалку выбраўся альбо на паляванне?
- Ды якая рыбалка, якое паляванне, там жа на базе ведаюць, што з мяне такі рыбак, як і паляўнічы той. Гэта не маё хоббі, Віцьку во рабіць болей не было, чаго як пагадзіцца рыбу нашым прарабам з базы навудзіць тут. Ну-у, падпісаўся, ягоная справа, Мікалаевіч, прыпусціўшы галаву пакруціў ёй па баках, там жа вядома, калі і якія госці сюды прыбываюць, ды я і не крыўдую на Яўсеевіча, гэта ягоная справа. Страхуецца, каб там наверсе розных размоў, яму непатрэбных не было, вось і ўся размова.
Фёдар, запаліўшы цыгарэту, прысеў на драўляны тратуар.
- Яму, Яўсеевічу, ужо во семдзесят пяць гадоў, а бачыш, як выглядае, Мікалаевіч, усміхаючыся, замятляў галавой.
- Ды ты што, Мікалаевіч, ён жа са сваім карабінам яшчэ і мядзведзя возьме.
Ён жа ўсё выбіраецца на паляванні, ты думаеш, чаго? Па восені, як тлушчу набяруць ды поўсць лашчонай будзе, акурат і возьме касалапага якога. Наглядае пакуль, дзе зручней ды бяспечней узяць будзе магчыма, ён вопытны, распавядаў, што не аднаго ўжо браў. Былы партыйны работнік, ды жонка ў яго руская. Глядзіць за ім, як сініца вока беражэ, а так яны, мясцовыя якуты, пастольку не жывуць. Брыгадзірам за мяне Віцёк застаецца, управіцеся, Мікалаевіч нетаропка накіраваўся па тратуары да будынка гасцявога дома, пайду, з альтанкі на раку палюбуюся. Падабаецца мне тут, цішыня, лагода, спакой.
Уцяміўшы урэшце-рэшт, чаму Віцёк з раніцы ўзяўся актыўна кіраваць працоўным працэсам, Фёдар набліжаўся праз выкапванне траншэі пад электрычны кабель да прабіваючагася праз мярзлоту насустрач яму Юрасю-Фазе.
35.
3 неба, зацягнутага кучавымі аблокамі, распачаўся невялікі дожджык, што сапсаваў настрой Яўсеевічу і ўзбадзёрыў хлопцаў свежым паветрам, насычаным азонам. Мікалаевіч, падыйшоўшы да будоўлі гаража, агледзеў пачаўшых працаваць хлопцаў і заўсміхаўся.
- Ну, ветрык падзьмуў, магчыма, хмары разгоніць. Калі дожджык не сціхне, то не мокніце. Палова ў генератарнай зоймецца падлогу перасцілаць, а другой палове ў гасцявым доме занятак знойдзецца.
- Мікалаевіч, а што гэта Яўсеевіч з раніцы не ў добрым настроі, што гэта яго так заклапаціла? Віцёк акрэсліваючы алоўкам шаблон на бервяне для зарэзкі бензапілой пад вугал, прысеўшы на кукішкі, завіхаста звярнуўся з пытаннем.
- Ды, Віцёк, у Яўсеевіча цяпер абавязак высадзіць з тайгі парэчкай, чырвонай ды чорнай, уздоўж распрацаванай пляцоўкі па беразе ад бяседкі да верталётнай пляцоўкі. Сягоння Аляксандравіч прыбудзе, а праца яшчэ і не пачыналася, Мікалаевіч звярнуўся да Фёдара:
-Зараз, Фёдар, калі ветрык хмары паразганяе, з’ездзіш з ім на маторцы за той парэчкай.
За другім паваротам ракі ўверх па цячэнню, прайшоўшы па рэчышчу з кіламетр, Яўсеевіч падвярнуў лодку ўлева і падчаліў да берага. Прывязаўшы лодку да блізка росшага дрэва, накінуў на правае плячо рамень карабіна, загадаў Фёдару ўзяць рыдлёўку і пацягнуўся на высокі палогі пад’ём. Калі той ўвайшоў следам за Яўсеевічам у густыя зараснікі таёжнага хмызняку, то ў такі ясны сонечны дзень было не ўгледзець праз лістоту со-
ібі
Валеры Скакун Ш Ф#
нечных промняў і Фёдару зрабілася вусцішна. Зняўшы з пляча карабін, паставіўшы прыкладам на зямлю, абапёршы рулю на папрарастаўшы вакол невялікі хмызняк, Яўсеевіч спытаў:
- 3 карабіна страляць умееш?
- Умею, а навошта?
- Вось гэтую смародзіну зараз будзем выкапваць, не адыходзь далёка ад карабіна і паглядай па баках, тут у любым месцы касалапы можа з’явіцца. Калі што, то хто першы да зброі, той і страляе, іначай нам кепска будзе.
Да лодкі Фёдар ішоў першым, прыхапіўшы з сабой як мага болей выкапанага хмызняка чорнай парэчкі. Яўсеевіч, ускінуўшы карабін на правае плячо, пад левую руку ўзяўшы рэшты хмызняка парэчкі, ішоў следам і паглядаў па баках, час ад часу азіраючыся назад.
- Так, гэта чорная, зараз зарулім з кіламетр наперад, і на тым беразе на адкрытай пляцоўцы выкапаем чырвонай.
- Там без карабіна выкапваць будзем? забраўшыся ў лодку, Фёдар паспрабаваў пажартаваць.
- Можна і без карабіна, братка, але з карабінам нам спакайней будзе. Гэта тайга, тут свае парадкі.
Выйшаўшы з правага паварота на прамое русла ракі ў накірунку да базы і заўважыўшы прыбыўшы на верталётную пляцоўку верталёт, Яўсеевіч глянуў на седзячага справа Фёдара.
- Ну, будзем лічыць што мы ўправіліся своечасова. Прыбудзем, пакажу, дзе парэчку высаджваць ды падыйду да Аляксандравіча, трэба з ім яшчэ пытанні вырашыць.
36.
Падабраўшы пад сябе паветра, узнімаючыся да неба, верталёт МІ-8 традыцыйна абляцеў наваколле базы і ўзяў патрэбны накірунак, знік з відавоку за небакраем. Ён выклікаў у Фёдара, што высаджваў ўздоўж берага хмызняк чорнай ды чырвонай
0 ф Ш ♦ За зацяненнем Поўначы парэчкі пачуццё шчымлівай тугі. Па тэрміне ягоная вахта мінула за палову, з аднаго боку ўзмацняецца прыцягненне роднага да сябе дома, а з другога шмат цікавага спасцігнута тут, у гэтай таёжнай цішы: ад уражанняў успрымання дзікай, запаведнай прыроды да ўсталявання зносінаў паміж людзьмі ва ўмовах абмежаванасьці таёжнай прасторы.
Фёдар прачнуўся ў начы, не спалося. Выйшаў з балка папаліць цыгарэту, прысеў на лаўцы і раптам пачуў шавяленне на галінках дрэва. Узняўшы галаву, мужчына заўважыў вавёрку, што мітусілася за балком кухні-сталовай. Тая, скачучы з галінкі на галінку, час ад часу прыпыняючыся, як падалося Фёдару, з зацікаўленасцю паглядала на яго, і дзіўна было назіраць за ёй. Раптоўна на тым беразе ракі, дзесьці недалёка ў тайзе зароў на ўсю сваю моц мядзведзь. Крыху ніжэй па цячэнню ракі, за левым паваротам, нібыта яму ў адказ, завыў воўк: «Ву-у-у, ву-у-у!» разносілася рэхам па наваколлю, выклікаючы адчуванне жаху і зацікаўленасці. Таёжнае наваколле рычэла мядзведзем, выла павоўчы, фухкала глушцамі, цяўкала, шчабятала ўсім тым, для каго таёжная прастора гэта звычайны асяродак пражывання.
- Колькі яшчэ часу патрэбна, каб высадзіць вось гэту во дэкарацыю? прыкапваючы чарговы высаджаны хмызняк парэчкі, ад нечаканасці пытання Фёдар уздрыгануўся, узняў галаву і ўбачыў справа ад сябе двух, не разлі вадою, сябрукоў: Віцька ды Юрася-Фазу.
- У цябе што, мову адняло? Віцёк, хмыкнуўшы, завіхаста па-свойму ўсміхнуўся.
- Ты выразы падбірай, за базарам сачы, Юрась-Фаза гмыкнуў, а то раптам у яго гумар скончыўся, рубане зараз во лапатай абодвух, а сам праз раку ды ў Кітай падасца.
- Далёка не адыдзе, на тым беразе ў гэта лета гаспадарыць той мядзведзь, што бачылі ўжо не раз.
Фёдар, паклаўшы рыдлёўку каля хмызняку на зямлю, дастаў з кішэні парткоў цыгарэты і запытаў у Віцька запалкі.
- Ды мне яшчэ гадзіны паўтары-дзве, сказаў ён. Што потым далей рабіць?
- Далей нічога, верталёт адбыў, у тэрміны ўкладываемся, прараб Аляксандравіч задаволены, Віцёк пакруціў галавой па баках, праз тры дні ў Мішані-повара дэмбель. Як ён і абяцаў, калі з дзіччу пракалоўся, сягоння шашлык з ласяціны. Возьмем вуды, вячэра будзе раней, вунь там, Віцёк правай рукой паказаў на месца, дзе рака робіць левы паварот перад базай на дзевяноста градусаў, там з верхавога невялічкага азярца ручаёк у раку ўпадае, і рыба там добра вудзіцца. Шкада, што крамы паблізу няма, a то бы ганца заслалі.
Высаджваючы рэшткі хмызняку чорнай і чырвонай парэчкі, Фёдару добра было бачна, як каля прыстані з прышвартаванымі лодкамі ды судна на паветранай падушцы Віцёк з Юрасём-Фазай ладзілі з сухіх бярвенняў невялікі плыт, памерам прыкладна тры с паловай на два з паловай метры, па загаду Яўсеевіча. Назаўтра з раніцы патрэбна па плыт нагрузіць піламатэрыялаў, абрэзкаў дошак, бруса, некалькі лістоў металачарапіцы, якія ўжо не спатрэбяцца. Павінен з’явіцца паляўнічы-эвенк той, што пакінуў Дзіне на выхаванне шчанюка Кудлатага. Яўсеевіч, вярнуўшыся дзесьці да абеда, затралюе маторнай лодкай плыт з будматэрыяламі ды лодку з паляўнічым-эвенкам за дванаццаць кіламетраў уніз па цячэнню да сядзібы свайго сябра.
37.
Мішаня-повар, смажучы на вогнішчы нанізаныя на шампуры замарынаваныя загадзя кавалкі мяса сцягна лася, напяваў сабе ціхенька нейкую вясёленькую песеньку, не далучаючыся да гамонкі побач вудзіўшых рыбу таварышаў. Пасля атрымаўшайся недарэчнасці з прыгатаваннем дзічы, якую малады шчанюк усё яшчэ перахоўвае са схованкі ў схованку пра запас, як навучыла яго настаўніца Дзіна, акурат перад дэмбелем, ад