• Часопісы
  • За зацяненнем Поўначы  Валеры Скакун

    За зацяненнем Поўначы

    Валеры Скакун

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    76.06 МБ
    -	Юрась, ты што, малатком яго глушыў, як ты такога здабыў? Мікалаевіч, вытарашчыўшы вочы, перамінаючы з нагі на нагу, трымаючы рукі ў кішэнях курткі, здзіўлена матляў па баках галавой.
    -	Ды якое, малатком, Мікалаевіч, Юрась крыху прыгнуў ногі ў каленях і апусціў шчупака долу, да прыстані спусціўся малаток узяць, а там спінінгі ў сцелажы стаяць. Ну, я узяў адзін ды разок закінуў. Зматваю ўжо, блясна паказалася ў вадзе каля берага, ну, думаю, спінінг пастаўлю на месца ды й пайду. Блясна ўжо на беразе была, на пяску, і тут вось гэты тарпеданосец ўздагонку за блясной мне пад ногі і шугануў. Ну, прама цуд, так яшчэ шчупакоў я не вудзіў.
    Павазіўшыся гадзіну каля генератарнай з цягамі газу ды шчаплення, зрабіўшы іх даўжэй, Фёдар запытаў у Івана:
    -	А што далей, зварваць яшчэ што-небудзь трэба?
    -	He, зварваць не. Пойдзем зараз да прыстані, Жэнька пазней падыйдзе. Да абеда якраз паспеем на месца паставіць, звінціць, потым я настройкай займуся. Хадзем, я да Яўсеевіча яшчэ зайду, скажу, якія патрэбны запцацкі яшчэ, каб даслалі з наступным верталётам. Ён па рацыі з базай звяжацца.
    He пайшоўшы за Іванам у гасцявы дом, прыладкаваўшыся на табурэце каля ганку, Фёдар запаліў цыгарэту. Прыслухоўва-
    145 нно
    Валеры Скакун # S * S Ш Ф # В * Ш Ш ючыся да чарговай перабранкі, узнікшай на будаўнічай пляцоўцы гаражу паміж Віцьком і Юрасём-Фазай, спрабуючы праз прасветы паміж дрэвалі штосьці ўгледзець, Фёдар ажно уздрыгануўся ад раптоўна ўзнікшымі перад ім дзвюма аўчаркамі, кабялём і сучкай. Яны прыпыніліся дзесьці ў пяці метрах ад яго, уважліва разглядаючы незнаёмца. У гэты момант у Фёдара мільганула думка, маўляў, маці забяры мяне адсюль. Але першым кабель, а затым сучка гулліва паімчалі далей на прыемны пах прыгатаванай ежы да балка кухні-сталовай.
    3-за правага вугла гасцявога дома з боку балка харчавання на адкрытую пляцоўку раптоўна выйшла сабака Дзіна са сваім кудлатым выхаванцам. Выхаванец, заўважыўшы, што аўчаркі, гуляючы між сабой, вяртаюцца да пабудовы дома, падагнуўшы хвост, крутануўшыся, знік у хмызняку за вуглом пабудовы. Дзіна, выцягваючы перад сабой морду, нібыта ўлаўліваючы пах падбягаўшых суродзічаў, засталася нерухома стаяць на месцы. Аўчарка-сучка, заўважыўшы наперадзе Дзіну, падбягаючы за кабялём, рэзка паскорылася, абганяючы таго з правага боку, і злёгку падпіхнула кабяля ўлева на адкрытай пляцоўцы, потым, гулліва забегшы наперад, падалася да ўскрайку хмызняку, зазываючы таго за сабой. Кабель, маючы іншы намер, узяўшы ўправа, падбег да Дзіны і пачаў завіхацца вакол, абнюхваючы прывабную асобу ў жаданні пазнаёміцца бліжэй.
    Дзіна, асцярожна варочаючы галавой, выказваючы знак даверу незнаёмцу, зыркала ўбок адбегшай наперад да ўскрайку хмызняку метраў на трыццаць аўчаркі-сучкі. Тая, азірнуўшыся, заўважыла кабяля каля Дзіны, на момант прыпынілася, уздрыганулася і з рычэннем у скачку паімчала да суперніцы ўратоўваць сваю рэпутацыю. Падскочыўшы пад час знаёмства двух сабачых асобаў, ашчэрыўшы зубы сваёй пасткі, яна зарычэла на свайго сябра, адпіхваючы таго вышчэранай пашчай у левы бок прэч, на адкрытую пляцоўку ад вугла дома.
    Аўчар, крыху адскочыўшы, паспрабаваў было падацца ўлева, каб, мінуючы сяброўку, праскочыць да стоячай на месцы прывабнай незнаёмкі, але не тое тут было. Рэзка падаўшыся ўлева, аўчарка спрытна хватанула пашчай аўчара за шыю злева і матлянула галавой у правы бок. Кінуўшыся ўправа, паспрабаваўшы прарвацца, падаўшыся на разварот той атрымаў ад сяброўкі пакус у правае пярэдняе сцягно і адхінуўся ўбок улева, не адводзячы погляда ад прывабнай незнаёмкі.
    Аўчарка, падскочыўшы да стоячай нерухома на месцы Дзіны, прыпусціўшы галаву, гучна, пагрозліва з рычэннем забрахала перад яе мысай. Тым часам сабака затупаў на месцы, з трох метраў назіраючы за далейшым развіццём сюжэта. Дзіна, стоячы нерухома, прыпусціўшы галаву, моўчкі паглядала на раз’юшаную, пакрыўджаную самку, выказываючы той свой погляд, маўляў, чаго ты, ён жа сам каля мяне завіхацца пачаў, адчапіся. Раптоўна замоўкшы, рэзка павярнуўшыся да стоячага непадалёку свайго сябрука, злёгку зарычэўшы, піхаючы таго ў правую бачыну, перад сабой папёрла ўхажора, што аглядваўся на прывабную незнаёмку, праз адкрытую пляцоўку да ўскрайку тайгі.
    «Во дзіва, во цуд,» Фёдар, седзячы на табурэце каля ганку злева ад уваходу, дапальваючы цыгарэту, не бачыўшы раней анічога падобнага, і ўявіць сабе не мог, што такое магчыма. Ну, прама, як у людзей: рэўнасць, крыўда, пахатлівасць да сэксапільнай незнаёмкі, высвятленне адносінаў. Ну, а Дзіна, ну, прама, адна з гераінь з кінастужкі «Брыльянтавая рука», маўляў, «не вінаватая я, ён сам да мяне прыйшоў».
    Мілыануўшы ўскрайкам хмызняку да ганку лазні, салодкая парачка падалася перад мансардай праз адкрытую пляцоўку да берага ракі. Павярнуўшы галаву ўправа, Фёдар заўважыў ідучага да пабудовы дома ад ракі чалавека, абутага ў высокія рыбацкія бродні цёмна-зялёнага колеру, апранутага ў зяленага колеру піджак і фланэльную, у вялікую клетку, светлую кашулю
    пад ім. Нес ён на правым плячы карабін, трымаючы за рамень правай рукой, у левай трымаў прыспушчаны на шлейках, напалову чымсьці напоўнены рукзак. Прыпыніўшыся перад падбегшымі да яго аўчаркамі, штосьці сказаў тым, матлянуўшы на раку галавой, а сам потым рушыў да дома. Сабакі, зразумеўшы загад, нетаропка накіраваліся да ракі.
    Праходзячы міма Фёдара, матлянуўшы галавой у знак прывітання, мужчына меў выгляд гадоў сорака пяці, сярэдняга росту, збіты, паджары з сядзінамі ў цёмных густых валасах. Ён узняўся па прыступках на ганак, паставіў карабін справа ад дзвярэй уваходу, трымаючы прыспушчаным рукзак у левай руцэ за шлейкі, увайшоў праз дзверы ў дом. Неўзабаве выйшаўшы з дому Іван, сыходзячы з ганку, паклікаў за сабой Фёдара, накіраваўшыся да лазні, павярнуўшы за вуглом пабудовы ўправа да ракі, ды прыпыніўся.
    -	Гэта завітаў да Яўсеевіча паляўнічы-прамыславік, у якога сядзіба ўверх па цячэнню на тым беразе, ты памятаеш за карасямі з Яўсеевічам міма праплываў, Іван паправіў на правым плячы рамень сумкі з інструментам ды цягамі шчаплення ды газу, спускаючыся па драўлянай лесвіцы з высокага берага да прыстані. працягваў расповед. На тым возеры, дзе карасёў вы з Яўсеевічам вудзілі, падстрэліў паляўнічы лася, у вадзе, недалёка ад берага, дзе неглыбока, але карчы розныя там, аднаму не выцягнуць, звярнуўся да нашага Яўсеевіча за дапамогай. Хацеў Яўсеевіч цябе з сабой узяць, ды яшчэ каго, ды я сказаў, што ты мне сягоння яшчэ дапамагаць будзеш, каб наладзіць судна во. Зараз Жэнька падыдзе, і з ім мы ўдвох управімся, а так навошто табе, Фёдар. лася таго траляваць па тым возеры, іншага каго возьме. Мікалаевіч жадае возера верхавое паглядзець, хай ім і дапаможа.
    Пры сыходзе з лесвіцы на пясок берага Фёдар заўважыў, што аўчар прыладкаваўся ў драўлянай лодцы гаспадара з узнятым маторам, носам выцягнутай на бераг і прывязанай вяроўкай
    
    Валеры Скакун # Ф ♦ S # # *' * $ S за загнаны ў пясок драўляны кол. Аўчарка, прылегшы на пяску на беразе перад лодкай, пільна сачыла за сваім бой-фрэндам. «Ну, прама, хатні арышт,» падумалася Фёдару.
    -	Так, Фёдар, зараз яны там збяруцца і прыдуць на прыстань. Давай створым заклапочаны від, быццам мы цалкам заняты працай. Як адчаляць, то мы паціху, да іхняга прыбыцця тут павозімся, адпачнем крыху. Цягі паставіць на месца зойме ў нас не болей, чым паўгадзіны.
    32.
    Драўляная маторная лодка з паляўнічым-прамыславіком ды дзвума ягонымі аўчарамі, адчаліўшы ад прыстані, пайшла ўверх па цячэнню. Яўсеевіч, завёўшы японскі рухавік лодкі-казанкі, з трыма пасажырамі на борце: Мікалаевічам, Барысам ды Паўлам, даўшы наўкола кругам перад прыстанню, накіраваў сваё судна следам. Параўняўшыся на хуткаснай лодцы-казанцы, абсталяванай японскім рухавіком з драўлянай лодкай паляўнічага з рухавіком «Віхор», махануўшы таму ды двум сабакам-аўчаркам, пільна сачыўшым за наваколлем, даўшы газу, Яўсеевіч паімчаў на ўсіх парах па воднай гладзі ракі пракаціць з ветрыкам дзівіўшыхся навакольнымі таёжнымі краявідамі пасажыраў. Прычаліўшы да свайго звычайнага месца, Яўсеевіч прывязаў лодку вяроўкай за дрэва, ускінуў на правае плячо рамень карабіна і рушыў па сцежцы наверх, астатнія ўтрох пацягнуліся следам, азіраючыся па баках.
    -	Яўсеевіч, а дзе той лось завалены, што ты во лодку сваю надзьмуў? Мікалаевіч закруціў па баках галавой, спрабуючы прыкмеціць сярод тырчэшчых з вады каранёў ды розных карчоў здабычу.
    Яусеевіч паглядзеў на край пратокі ўлева.
    -	Казаў Еўдакім, што там. Ды вунь за карчом ляжыць напалову ў вадзе, Яўсеевіч паказаў далонню правай рукі на тырчэўшю напалову з вады ўпаляваную тушу.
    <	no
    Пачуўшы гук рухавіка маторкі, Яўсеевіч загадаў двум хлопцам спусціцца ўніз дапамагчы Еўдакіму паднесці ад берага другую гумавую лодку ды вяроўкі. Пасля спуску дзвюх падрыхтаваных лодак на ваду, размеркаваліся. Яўсеевіч з Еўдакімам у адной, у другой Барыс з Паўлам веславалі да патрэбнага месца ў другой, пакінуўшы Мікалаевічу, застаўшамуся на беразе, на ўсялякі выпадак, карабін.
    Мікалаевіч, чаго ты залез у ваду ды па гэтым во карчам поўзаеш, будзь на беразе, тралюючы дзвюма лодкамі лася, завязаўшы за яго ногі вяроўкі, Яўсеевіч зрабіў заўвагу Мікалаевічу, што цёгаўся абутым у рыбацкія высокія бродні па вадзе на глыбіні вышэй каленяў Той з сур’зным вяглядам трымаў карабін абедзвюма рукамі перад сабой, як бы быў напагатове, імкнучыся трымацца як мага бліжэй да лодак.
    -	Чаго-чаго, ага, пакінулі мяне во аднаго з гэтым во карабінам, ага, на табе, сцеражыся ад касалапага, Мікалаевіч абураўся, варочачы галавой то ў бок берага, то на лодкі, а калі з’явіцца той касалапы, што я з ім рабіць буду?
    -	3 кім рабіць? Яўсеевіч здзіўлена запытаў, гледзячы на цёгаючагася на вадзе з карабінам у руках Мікалаевіча.
    -	3 кім, ды з тым самым касалапым, калі з’явіцца, як ты кажаш.
    -	Што рабіць, стралянеш ў яго з карабіна, ды й уся справа, медзвяжацінай паласуемся, а ты, Мікалаевіч, дадому скуру запрэш. Фарсіць перад сваімі будзеш, што мядзведзя ўзяў, у Яўсеевіча ды астатніх на тварах з’явіліся ўсмешкі.
    -	Ага, стралянеш, ды я за пяцьдзесят гадоў жыцця аніводнай птушкі не падстрэліў, а тут з карабіна гаспадара тайгі, Мікалаевіч азірнуўся на бераг, трымаючы карабін перад сабой і падаўся бліжэй да лодак, калі хто з’явіцца, Яўсеевіч, я ў лодку да вас, а карабін табе ў рукі. Вось ты і будзеш страляць ці ў касалапага таго, ці макітру якую таёжную, я не спецыяліст па гэткай справе.