За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
У пярэднім пакоі Сярога-Рэйнджэр спаў, прылегшы на лаву, з левага ад ўваходу боку, каля акна. Юрась-Фаза, прымасціўшыся ў правы ад увахода далейшы вугал, кімарыў, абапёршыся спіной аб правую сцяну, правую нагу паклаўшы на лаву ўздоўж тарцовай часткі пакоя, а левую звесіўшы долу, склаўшы рукі перад сабой, схіліў галаву на правае плячо, абапёршыся аб вугал. У адпачывальным пакоі на лавах вакол стола мірна сапелі астанія хлопцы, не хапала толькі Віцька. Ледзь вяртаючыся да выхаду, Фёдар усё ж вырашыў заглянуць у парылку. Прайшоў у мыечны пакой праз адчыненыя дзверы і заўважыў Віцька, адпачываўшага на палку, якога сам і майстраваў. Фёдар накіраваўся да выхаду. Усе тут, усё ў парадку, як і патрабавалася, лазня адбудавана ў намечаныя тэрміны.
Пры падыходзе да балка пражывання ўбачыў Анатоля, шыбаваўшага да кухні-сталовай. Фёдар толькі і падумаў што на сняданак не пойдзе, бо там за сталом і засне. Зняўшы абутак, паразважаўшы, што яшчэ хопіць сілаў залезці адпачываць на сваё месца на другім ярусе драўляных нараў, здзейсніўшы апошнія патрэбныя намаганні, Фёдар пачаў засынаць. I раптам ўявіліся яму караблі з надзьмутымі ветразямі ў ясны сонечны дзень, што па сіняму мору ішлі павольна аднекуль у невядомае.
25.
Прачнуўшыся ад таго, што таргануліся драўляныя нары на другім паверсе, на якіх адпачываў, Фёдар заўважыў, што Віцёк з Юрасём-Фазай зноў тузаюцца, высвятляючы адносіны, адзін аднога трасуць за грудзі, паваліліся разам на праходзе паміж уздоўж дзвюх стоячых з правай ад уваходу сцяны і чатырох упоперак злева дзвюх’ярусных нараў, развярнуўшы набок столік ды табурэт.
- Зараз я табе растлумачу па-народнаму, Віцёк, устаўшы з падлогі, аддыхваўся, шукаеш усё, дзе лягчэй, ды намалявацца перад бугром, каб другога падставіць.
- Чаго я шукаю, Юрась, аддыхваючыся, лежма на падлозе, узняўся на ногі, — дзе лягчэй я знаходзіў, каго я падстаўляў? Юрась, жэстыкулюючы рукамі, стаяў насупраць Віцька, абураўся.
- Дзе, што, каго? Ты з кім зараз працаваў, з кім палок парылкі рабіў, а потым куды перамятнуўся? Віцёк, нахіліўшыся, паправіў падушку на сваім месцы ніжняга яруса нараў у вуглу уздоўж правай сцяны ад уваходу.
- Палок, Юрась адыйшоў да свайго лежбішча, ад уваходных дзвярэй прайшоў налева, прысеў, развёў рукамі, паклаў іх на калені, слухай, там работы заставалася для аднаго цябе няшмат, а Рэйнджэр закапаўся вісець пад столлю, таму да яго кінуўся дапамагаць. Адначасова жа і ты дарабіў, і мы з Рэйнджэрам.
- Слухай, ты тут не тыкай і не мыкай, цябе даўно ўжо раскусілі, Віцёк, прысеўшы на ложак, прылёг, заклаўшы рукі на падушцы за галаву, ты-мы, мы-ты. Тытымыты ты, табе абы штосьці замуціць, а потым шмыг і...
- Шмыг і, што і? Юрась, прылёг на месца, дзе адпачываў, паглядаючы са свайго вугла ў процілеглы па дыяганалі вугал на Віцька.
- Што і, і як мышка пад венік, і нібы з гуся вада з цябе, a хлопцам потым катэгорыю рэжуць ад тваёй дапамогі. 3 Рэйнджэрам не пройдзе. Яму першая будзе, а табе, Віцёк на імгненне замоўк, табе як Мікалаевіч вырашыць. Ён цябе раскусіў.
- Што вы тут зноў за базар развялі амаль, як бабы, Сярога-Рэйнджэр. прылёгшы на сваё месца над Віцьком, звярнуўся да Фёдара:
- Фёдар, а ты абедаў?
- Ды не яшчэ, а колькі зараз часу?
- Дзве гадзіны дня, Мішаня-повар вас чакае.
- Каго гэта вас? Фёдар злез са свайго ложку.
- Каго вас, цябе ды Андруху. А дзе ён падзеўся? Рэйнджэр, лежачы, закруціў галавой па баках.
- Калі няма, то ён тады на гары лазні, яшчэ адпачывае. Пайду будзіць, паесці ж трэба.
26.
Распаліўшы ў печцы лазьні трэскі, закінуўшы невялікі ахапак дроў Фёдар глянуў на гадзіннік. Шаснадцаць гадзін, акурат да дзевятнаццаці лазня пратопіцца, трэба яшчэ дроў паднесці. Сыходзячы з ганку, глянуў управа, дзе трое хлопцаў, займаючыся добраўпарадкаваннем тэрыторыі, складвалі дровы. Фёдар прыкмеціў, што амаль усе астатнія, хто адпачываў пасля дзвюх сутак бесперапыннай працы, тусуююцца побач, паляць цыгарэты, паглядаюць на першы дым з дымавой трубы, дзе палалі дровы печкі лазні і, аб нечым жартуючы, усміхаюцца. Сыйшоўша-
му з апошняй прыступкі ганка Фёдару амаль пад ногі з левага боку, ад ракі, кінулася радасна-усхваляваная сабака Дзіна.
- Дзіна, ты чаго, Дзіна, ты чаго? Фёдар глядзеў на сабаку, што кідалалася яму пад ногі, узбуджана-радасна адскокваючую, усхвалявана рычэўшую, Дзіна ты чаго?
Урэшце-рэшт зразумеўшы, што тая кліча яго пайсці за сабой, Фёдар падаўся на яе заманьванне. Мінаючы мансарду лазні, Дзіна звярнула ўлева уздоўж сцяны, і Фёдар заўважыў каля вугла пабудовы прыхаванага ў бярозках сабачку-шчанюка з шэрай кудлатай доўгай поўсцю. Дзіна заскавытала, падалася да цяперашняга свайго выхаванца, крутануўшыся каля таго, спуджана паглядаўшага на паволі падыходзячага незнаёмца, і падскочыла да Фёдара. Той пагладзіў Дзіну, прысеў на кукішкі і пачаў ціхенька хлопаць у далоні. Сабака-шчанюк візжаў, тупаючы на месцы, прыгнуўшы калені, на чатырох лапах рабіў некалькі крокаў наперад, круцячы па баках галавой, з падвізгваннем даваў задняю хаду і зноў вяртаўся на сваё у бярозках месца. Дзіна мітусілася, падскоквала то да шчанюка, прыпусціўшы долу да того морду, то да ў дзвюх метрах ціхенька хлопаючага ў далоні Фёдара. Урэшце-рэшт, як здольны навучэнец, кудлаты шчанюк, падскочыўшы да прысеўшага на кукішкі Фёдара, радасна, усхвалявана падбрэхваючы, круцячы па баках галавой ды хвастом, дазволіў таму сябе пагладзіць, развярнуўся на сто восемдзесят градусаў, падскочыў і схаваўся на сваё ў бярозках месца. Дзіна, супакоіўшыся, прысела каля Фёдара.
Дык вось, у чым справа Фёдар, пагладжваючы сабаку, абапёрся спіной аб сцяну лазні, гэта і ёсць той шчанюк, пра якога ўчора хлопцы казалі, што паляўнічы-прамыславік-эвенк, дамовіўшыся з Яўсеевічам, даставіў табе, Дзіна, на выхаванне. Ну, малайчына, Дзіна, ну, малайчына, ты выхаваеш яго належным чынам для выжывання ў гэтай такой бязмежнай таёжнай прасторы.
Узняўшыся на ногі, крыху нахіліўшыся, пагладзіўшы Дзіну, Фёдар накіраваўся надалей займацца сваёй справай. 3 боку мансарды заўважыў з дымавой трубы моцны дым, узышоў на ганак, пракрочыў праз мансарду ў калідор і здзівіўся двум паленцам, ляжачым перад топкай печкі. Прабіваючыяся праз дзверцу язычкі полымя насцярожвалі. Апрануўшы рукавіцы, пакладзеныя побач з вядром з вадой для пажарнай бяспекі, адчыніўшы дзверцу топкі, Фёдар выцягнуў некалькі ўпаліўшыхся паленняў, прытушыўшы іх у вядры з вадой. Цікава, памочнік знайшоўся, зараз разбяромся, хто ж гэта такі. Нетаропка ідучы праз мансарду да прыступак ганку, глянуў управа, дзе каля траіх хлопцаў, складваючых дровы, бадзяліся некалькі адпачываючых, і заўважыў, што Юрась-Фаза паліць цыгарэту каля калоды для рубкі дроў з усаджаным у яе тапаром і глядзіць з-пад ілба убок лазні. Фёдар зразумеў што гэта ён, дапамагаты.
- Цябе, братка, хто прасіў, звяртаўся за дапамогай? Фёдар, падыйшоўшы да гурта стаў адносна Юрася-Фазы на адлегласці так, што калі спатрэбіцца, каб зарадзіць таму ў левае вуха.
- Ды я каб лазьня хутчэй пратапілася падкінуў крыху, бо ты адыйшоў кудысьці за лазню, Юрась зрабіў два крокі назад і адыйшоў прэч ад усаджанай ў калоду сякеры, вызваліўшы Фёдару доступ да дзяжурнага інвентара.
- Лазня топіцца не хутчэй, а неабходны тэрмін, каб вада ды камяні праграваліся адпаведна рэжыму, Фёдар, выдзярнуўшы правай рукой сякеру, нахіліўся, левай узяў чурбак і паставіў той на калоду. Трымаючы сякеру правай рукой апушчаным уніз, агледзеў зявак ды траіх хлопцаў, што складвалі дровы ў радок, але прыпынілі працу і запалілі цыгарэты, паглядаючы ў ягоны бок. Потым дадаў:
- Назаўтра ў нас тры дэмбелі, адпаведна і кола зносінаў тут звужаецца, адпаведна зніжаецца і запас майго гумару. I ўрэшце-рэшт некалі ён закончыцца.
Хто закончыцца? Віцёк, лыпаючы вачыма, затупаў на месцы, нязграбна варочаючы тулавам па баках.
Ён, братка, мой гумар, і тады, Фёдар закруціў галавой па баках, паплывеце вы ў мяне па Чоне, а я, па прычыне, што тут мы без пашпартоў, у Кітай падамся, тут недалёка.
А як мы, на чым мы паплывём, Юрась-Фаза, скорчыўшы міну непаразумення, з-пад ілба паглядзеў на Фёдара і замёр у нерухомасці, трымаючы пальцамі правай далоні перад падбародкам цыгарэту.
Фёдар, узняўшы правай рукой сякеру угору, махануў ім па чурбаку так, што той раскалоўся на дзве паловы і зваліўся з калоды долу.
А я вас усіх папросту пасяку, як гэты чурбак, і ўся справа!
3 кароткага ўзмаху ўсадзіўшы сякеру ў калоду, набраўшы ўнушальны ахапак дроў, Фёдар моўчкі павольна накіраваўся да ганку лазні.
Фёдар, ну як лазня, як печка працуе? Яўсеевіч з Мікалаевічам падыйшлі да ганку і спыталі ў Фёдара, паліўшага цыгарэту на мансардзе, прысеўшы на столак. У адказ яны пачулі, што ўсё працуе выдатна і, у добрым настроі ўзняўшыся на ганак, прайшлі ў расчынененыя дзверы калідора лазні агледзець, пацікавіцца.
Так, сапраўды добра, галоўнае што ў тэрмін паспелі, выходзячы на ганак лазні разам з Яўсеевічам, Мікалаевіч звярнуўся да Фёдара, слухай, назаўтра і паслязаўтра вы яшчэ адпачываеце, ды тут, Фёдар, наш Яўсеевіч назаўтра прыхопіць цябе з сабой пасля сняданку. Вы ўверх па цячэнню пойдзеце, там за пятнаццаць кіламетраў, на возеры трэба праверыць сеткі, што ўчора ён на карася паставіў. Ну што ты, згодны?
Мікалаевіч, я з задавальненнем, па рацэ і на маторцы, да таго ж таёжныя краявіды агледзець атрымаецца з верхавым возерам, што вышэй узроўню ракі. Пабачыць такое цікава будзе
Ну, тады добра. Яўсеевіч, назаўтра пасля сняданку і забірай яго, няхай злётае з табой, сыйшоўшы з ганку, Яўсеевіч з Мікалаевічам накіраваліся да ракі.
27.
Прачнуўшыся, як звычайна рана, на гэты раз не пабудзіўшы хлопцаў да сняданку, каб не спазніцца на працу з васьмі гадзін, бо быў выходны дзень, Фёдар выйшаў з памяшкання, прысеў на лаву ў абсталяваным месцы і запаліў цыгарэту. Ранішняе сонейка, ласкава прабіваючыся праз кароны высокіх дрэваў, узнімала настрой. За балком сталовай, адкуль даносіўся прыемны пах свежапрыгатаванай Мішаняй-кухарам ежы, па галінках дрэваў спрытна скакала нічога не баючыся знаёмая вавёрачка. Прыгожа. як бы знарок балансіруючы пры скачках сваім пухнатым хвастом, упэўнена адчуваючы сябе ў сваёй стыхіі.
Слухай, Фёдар, пасля сняданку Анатоль, выходзячы са сталовай, звярнуўся з пытаннем, хутка верталёт прыбудзе, мне адбываць. Аляксандравіча сягоння не будзе, а ён наказаў мне, каб рыбу я прыхапіў з сабой, што тут навудзілі прарабам з базы. А да каго мне звяртацца наконт той рыбы?