За зацяненнем Поўначы  Валеры Скакун

За зацяненнем Поўначы

Валеры Скакун

Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
76.06 МБ
На імгненне Фёдарам завалодала злосць, маўляў, вы вось выспаліся, а мы во суткі ўжо без сну і адпачынку. Ступіўшы дзве прыступкі наверх, Фёдар супакоіўся, пры чым тут яны да нашай працы, выконваюць, што ім даручана, у іх жа свая справа. «Нельга так, дзядзя Фёдар, нельга так, дзядзя Фёдар,» су-
пакойваючы сябе, “пячнік” праз мансарду прайшоў у калідор лазні да свайго працоўнага месца.
-	Сягоння будзе верталёт з прарабам і абсталяваннем для электрыкаў, а нам там цвікі розныя, інструмент для працы падвязуць, Андруха, абдзіраючы з Фёдарам чарговую партыю цэглы ад сажы, раствору ды гліны з цэментам для абкладвання новай печкі, ціхенька распавёў гаворку, пабачыўшы што паблізу нікога няма, паслязаўтра яшчэ будзе верталёт з некалькімі чынамі, рыбы павудзіць прыбудуць, адпачыць у тайзе некалькі дзён. Паслязаўтра тым верталётам я і адбуду на базу.
Як адбудзеш? Тут жа яшчэ працы запланавана шмат, пасля лазні гараж будаваць будзем, ды пад кабелі электрычныя траншэі нам пракапываць давядзецца. Неглыбока, але тут жа мерзлата, у падтаяўшай глебе давядзецца папыхцець. Твая ж вахта тыдзень за маю пазней заканчваецца, Фёдар, прысеўшы на кукішкі, ачышчаў гліну з цэглы каля сцяны лазні і знізу паглядаў на стоячага побач Андруху.
-	Ды учора пад вечар Мікалаевіч падыйшоў, калі я гэтыя цэглы адзін абчышчаў, спытаў, што ў мяне за напружанне у адносінах з Віцьком.
-	Ну, і што ты сказаў?
-	Як ёсць, тое і сказаў.
-	Ну, і як яно, тое самае ёсць, Фёдар узняўся, абапёршыся аб ствол бярозкі, што раслі ўздоўж сцяны лазні, і запаліў цыгарэту.
Ды пазаўчора, Фёдар, Андруха таксама запаліў цыгарэту, я тут цэглу адзін абчышчаў, а табе хлопцы дапамагалі трубу дымавую металічную ладзіць да печы. Віцёк вунь адтуль, Андруха паказаў на далёкі вугал лазні з боку верталётнай пляцоўкі, падыйшоў ды пачаў прыдзірацца да мяне, што я цэглу дрэнна ачышчаю. Ну, я яму сказаў, што не ягоная справа, што гэтак дастаткова. Прысеў побач на кукішкі, цагліну абчышчаў ад раствору сякерай.
-	Ну, і што далей, Фёдар, закруціўшы па баках галавой, каб пабачыць, ці няма паблізу чыіх-небудзь вушэй, што могуць дакладна падслухаць іх гаворку.
-	А далей Віцёк мне раптам ботам, усёй ступнёй піхнуў нямоцна ў правае плячо.
-	Цікава, ну, а ты што?
А я што, сякеру адкінуў убок, у правую руку цагліну, падскочыў на ногі, ды з замаху той цаглінай плашмя добра прыклаўся Віцьку ў грудзі. Той, гокнуўшы, сагнуўся, пастаяўшы так крыху, выпрастаўся ды, аддыхваючыся, каб яшчэ не атрымаць чаго, пайшоў займацца сваёй справай. Ён вагонку ў лазні на сцены і зараз набівае.
-	Ты вось так, Андруха, Мікалаевічу і распавёў, Фёдар запаліў яшчэ цыгарэту.
-	Ды не, Мікалаевіч гэта сам усё бачыў. Каля альтанкі ён быў, на раку глядзеў, і калі я рашоткі вентыляцыйныя рабіў, то хутчэй за ўсё яму і тое патрапіла на вока. Тады я Віцьку за яго выпяндрос юшку з носа пусьціў, Андруха запаліў яшчэ адну цыгарэту.
Ну, а Мікалаевічу ты што сказаў?
Мікалаевічу на ягонае пытанне я адказаў, што тут за месяц сумеснай працы у такой нашай абмежаванай тайгой прасторы мне ягоная фізіяномія абрыдла болей, чым мая яму. Так я стрымліваю сябе ад нетактычных выпадаў у ягоны бок, а ў яго не атрымліваецца. Вось канфлікт з ім у нашых адносінах і ўзнікае.
-	I што, Мікалаевіч вырашыў цябе адправіць вось па гэтай во прычыне? Ды тут ужо ўсім нам адны і тыя ж фізіямордзіі пачынаюць надакучваць.
-	Вырашыў так, бо праз два тыдні ў яго вахта заканчваецца, а заместа яго брыгадзірам тут Віцёк застанецца.
-	Слухай, Андруха, Фёдар, узяўшы цагліну з кучы ў левую руку, у правую сякеру, пачаў абчышчаць, а ўчора каля
♦♦««*»♦ За зацяненнем Поўначы верталёта ты навошта наўмысна зачапіў Віцька, адпомсціць захацеў?
Ды якое адпомсціць, Андруха, прысеўшы, пачаў абчышчаць цагліну, я яму так у грудзі прыклаўся што ён мяне на ўсё жыццё запомніць. Гэтак хочацца яму пад канец добра па пысе надаваць. Ён мяне зараз староніцца, абыходзіць. Зачапіў учора дзеля таго, каб ён штосьці распачаў, ды шкада, напэўна, не адважыцца.
20.
Пасля абеду каля сабраўшыхся гуртом папаліць тытунь на лавачках хлопцаў каля балка пражывання сабака Дзіна, падыйшоўшы, паволі пахадзіўшы вакол, уладкаваўшыся на тым жа месцы, што і раніцай, зноў сумна, са спачуваннем паглядаючы на людзей, паволі круціла па баках галавой, нібыта штосьці спрабуючы прыкмеціць. Праз хвілін пяць узнялася са свайго месца і нетаропка пабрыла міма пабудовы гасцявога дома, затым лазні да верталётнай пляцоўкі. Неўзабаве ў небе пачуліся гукі рухавіка верталёта з характэрным выдаваннем вінтамі звыклага акампанементу: «Сіў-сіў, сіў-сіў». Узняўшыся з месца без аніякай каманды, хлопцы ўсе разам рушылі да балка, каб прылегчы на свае нары адпачыць пакуль не з’явіцца прараб Аляксандравіч.
Прывітанне, хлопцы, Аляксандравіч у добрым настроі з крыху заклапочаным выразам твару ўвайшоў у балок, прысеў на стул за невялікім сталом на праходзе паміж двума двух’яруснымі драўлянымі нарамі уздоўж сцяны, справа ад дзвярэй уваходу і чатырма ўпоперак злева ад уваходу, ну, малайцы, за суткі работу падцягнулі. Яшчэ крышачку і з лазняй фініш. Віцёк, колькі часу яшчэ патрэбна, каб завяршыць?
-	Ну, калі зараз пачаць, Аляксандравіч, Віцёк, узняўшыся, прысеў на нарах свайго першага яруса, звесіўшы ногі на падлогу, і павярнуў галаву улева ў бок Аляксандравіча, то
дзесьці да раніцы наступнага дня акурат управімся. У нас жа запас ёсць, яшчэ заўтрашні дзень. Адпачыць бы нам крыху, гадзіны тры-чатыры паспаць, управімся жа.
-	Управіціся, канечне, здолееце, хлопцы. Ды лепей, каб, ужо напругшыся, хутчэй дарабіць, назаўтра з раніцы адпачнеце. А з абеду там і лазню пратопіце, адпарыцеся. Апрабуеце яе, каб была яна ўжо ў нас на ўсё сто. Пайду, дзе там Мікалаевіч з Яўсеевічам чакаюць, патрэбна мне яшчэ з імі штосьці вырашыць, выйшаўшы з памяшкання, Аляксандравіч паволі прычыніў дзверы і даючы зразумець, што трэба ўжо усім выбірацца на працу.
21.
У другой палове дня, у сувязі з дастаўкай абсталявання для мантажа электрыкам, у памяшканнях лазні праца закіпела, нібыта ў мурашніку. Да набіваючых на сцены ды столь вагонку ды абкладваючых цэглай печку хлопцаў далучыліся тры электрыкі, працаваўшыя дагэтуль у генератарнай. Апрача электраабсталявання, па новых правілах пажарнай бяспекі ў кожным пакоі лазні патрабавалася ўсталяваць балоны парашковага пажаратушэння. Прыладжаныя на кранштэйнах да сценаў, прадаўгаватыя, акруглай формы, чырвонага колеру балоны, як падавалася хлопцам, упісваючыся да інтэр’еру памяшканняў, мелі сваю адметную асаблівасць. Прыцягваючы ўвагу чырвоным колерам сваёй афарбоўкі, яны насцярожвалі яшчэ пакуль незразумелым прынцыпам выкарыстання.
У палову пятага дня выйшаў з будынка гасцявога дома Аляксандравіч з праводзіўшымі яго Мікалаевічам ды Яўсеевічам, ступіў некалькі крокаў ад ганку ў накірунку да верталётнай пляцоўкі, дзе стаяў верталёт, убачыў, як з дзвярэй лазні на мансарду выскачыў Сярога-Рэйнджэр, якога падштурхоўвалі Андруха, Фёдар ды адзін з электрыкаў, іхні брыгадзір. Услед за іхнымі спінамі заклубілася белае, нібыта з мукі, воблака. Паскорыўшы хаду, паспяшаліся да лазні.
us
Усё ў парадку, усё ў парадку, крыху вінавата ўсміхаючыся, супакойваў брыгадзір электрыкаў падыйшоўшых да ганку лазні кіраўнікоў ды выходзячых на мансарду праз дзверы з лазні абсыпаных з ног да галавы, пібыта мукой, парашком з балона для тушэння пажару хлопцаў, усё нармальна, гэта здароўю не пашкодзіць, гэта я асечку даў, памыліўся.
Зманціраваўшы на калідоры, у памяшканні прыхожага пакоя, у памяшканні адпачынку ды мыйным аддзяленні балоны для пажаратушэння, двое электрыкаў пачалі раскідваць па праекце электраправодку. Трэці, іхні брыгадзір, выстаўляў балоны ў працоўны рэжым. Пачаўшы з памяшкання пярэдняга пакоя, дзе Фёдар з Андрухай абкладвалі печку цэглай, электрык, узвёўшы баёк, памыліўся, не паспеўшы уставіць кантрольны шплінт, так званую чаку. Баёк спрацаваў і праз некалькі секундаў балон выпусціў пад ціскам белы парашок тушэння. Электрык толькі і паспеў папярэдзіць Фёдара ды Андруху, што працавалі побач. Сярогу-Рэйнджэра, набіваўшага ў калідоры вагонку на сцяну, гэтая троіца ўцекачоў проста выпіхнула перад сабой праз дзверы лазні на мансарду.
-	Ты, братка, не асечку даў, страсаючы з сябе белы парашок, Барыс усміхаўся, нахіляючыся, тупаючы па падлозе мансарды, ты, братка, у самае яблычка патрапіў, акурат у дзесятачку.
-	Так, зразумела, але не зразумела, а дзе ж яшчэ двое? Мікалаевіч, усміхаючыся са знешняга выгляду сваіх падначаленых, стоячы каля прыступак ганку, закруціў па баках галавой.
-	Ды тут мы, ліха тое бяры, з-за вугла лазні з боку ракі з’явіўся ўвесь убелены, нібыта прывід, Віцёк, а следам мацюкаўючыся на поўнае веданне жанру, такі ж убелены Юрась-Фаза.
Пабачыўшы, нібыта ў пасыпаных мукой прывідаў-таварышаў, хлопцы ўсё разам зарагаталі.
-	Хлопцы, а вы адкуль такія з’явіліся? Мікалаевіч, спытаўшы, не змог стрымацца ад смеху.
♦♦©#$♦♦# За зацяненнем Поўначы
-	Адкуль, адкуль, Юрась, матляючы галавой, наблізіўся да ганку, страсаючы абедзвюма рукамі з валасоў белы парашок, і пачаў смяяцца, з Віцьком каля вакна адкрытага вагонку знутры набівалі. Штосьці дзесьці бахнула, ну, і вядома, яно ж ляціць, дзе прастора ёсць праз пакой, ды ў расчыненае акно. He ведаючы, што да чаго, ды ад чаго, мы разам з Віцьком і сіганулі, праз акно ўшчаміліся, амаль адначасова і выскачылі.
-	Паколькі гэта наш пракол, Мікалаевіч, мы зараз хутка лазню ад парашка вычысцім, выправім становішча. Хадзем, хлопцы са мной, пыласос ды балон на замену прынясем, брыгадзір электрыкаў, пазваўшы за сабой двух сваіх падначаленых, рушыў да генератарнай.
22.
-	Сярога, то мы ж з табой з аднаго райцэнтра. Я добра ведаю тваю настаўніцу, класнага кіраўніка пад час твайго навучання ў школе, Аляксандравіч звярнуўся да Сярогі-Рэйнджэра, неяк яна казала, што і ў школе ты быў не надта пакладзістым вучням, ленаваўся.
-	Аляксандравіч, Сярога-Рэйнджэр напачатку вылупіў быў на таго вочы ды потым абмяк, а пры чым тут тая мая класная кіраўнічка, ды і на самой справе, адкуль ёй ведаць, які я быў, ну, і да чаго гэткі ваш выпад у мой бок? Мне ўжо во дваццаць пяць гадоў, я і ў войску ўжо адслужыў. І-і-і, Сярога вытрымаў паўзу, штосьці я вас не разумею.