За зацяненнем Поўначы  Валеры Скакун

За зацяненнем Поўначы

Валеры Скакун

Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
76.06 МБ
Фёдар, адбіўшы ў патрэбных месцах лёд, заглыбіў на пятнаццаць санціметраў у замёрзшую глебу і прыладзіў на месца дзве сходні, на якіх будуць майстравацца прыступкі. Потым вырашыў адпачыць і запаліў цыгарэту. У жаданні крыху паназіраць за ракой, Фёдар паволі пацягнуўся да берага міма працуючага за дрэваапрацоўчым станком Андрухі, што вырабляў вентыляцыйныя драўляныя рашоткі. Глянуў, як за мансардай
злева, працаваў з двума хлопцамі, забіваючы дошкамі лафет з трубаў Сярога-Рэйнджэр. Фёдар усміхнуўся, падумаў, што магчыма, у тым звяне, ты, братка, знойдзеш такі сабе прытулак, каб звычайна працаваць, не выстаўляючы перад таварышамі свайго незразумелага вобраза і сабе выпяндроса.
Стоячы на высокім беразе ракі, Фёдар паназіраў за плынню, потым павярнуўся і рушыў на месца сваёй працы і тут заўважыў, што падыйшоў да Андрухі завіхасты Віцёк, трымаючы ў левай руцэ зробленую тым вентыляцыйную рашотку, жэстыкулюючы правай, напэўна, рабіў заўвагі майстру наконт якасці вырабу. Потым шпурлянуў ягоны выраб да кучы абрэзкаў каля станка, Віцёк замахнуўся правай рукой і шаргануў Андруху па грудзях. Той, доўга не разважаючы, выдаў у адказ правай рукой крыўдзіцелю ўдар па пысе. I гэта было ўжо цікава, таму Фёдар прыбавіў сваю хаду да працоўнага месца. Далей ён заўважыў, як Віцёк адхіліўшыся ад удару крыху назад, потым нахінуўся наперад і далонню правай рукі змахнуў выпушчаную Андрухіным кулаком з носа юшку, мацюкнуўся, дайшоў да мансарды і залез па часовых драбінах на сваё працоўнае месца.
11.
Па заканчэнні працоўнага дня, навёўшы па месцах працы належны парадак, і не застаўшыся працаваць на гадзіну болей як было замоўлена, хлопцы паволі пацягнуліся да бытавога памяшкання, дзе і пражывалі. 3 вакенца кухні разносіўся прыемны пах свежапрыгатаванай кухарам Мішкай ежы. Мікалаевіч з Яўсеевічам, выйшлі з будынка гасцявога дома на ганак, моўчкі пераглянуліся, праводзячы поглядам хлопцаў, што не засталіся, як было даведзена, працаваць на гадзіну болей.
Віцёк, для цябе ёсць анекдот, сягоння вычытаў, Мішаня-повар, раздаўшы хлопцам ежу, прымасціўся за раздзелачным сталом каля акна і паклаў кнігу на калені і, гартаючы яе, усміхаючыся, шукаў патрэбную старонку.
Валеры Скакун	' F©
-	А чаго для мяне? Віцёк праглынуў набраную з міскі лыжкай кашу і абудзіўся ад увагі да сваёй персоны.
-	Ну, як чаго, Мішаня-повар знайшоў адпаведную старонку і эмацыянальна усклікнуў, вось, знайшоў, ты жа ў нас, Віцёк, з пачатку працы тут усім нам розныя заўвагі робіш.
-	Якія яшчэ заўвагі, Віцёк праглынуў яшчэ лыжку кашы, прыкусіў хлебам і усміхнуўся.
-	Ну, як якія, то хтосьці непаголены, то вопратка забрудзілася, то хтось пагаліўся, якраз для цябе і анекдот.
-	Ну, давай чытай, трасянуўшы правай рукой лыжку ўгору, Віцёк з выразным падкіндосам чарпануў з міскі грэцкую кашу, гатаваную з мясам аленя.
-	Ну, значыць, чытаю. Прыходзіць мужчына ўзросту сярэдніх гадоў на прыём да доктара-сэксапатолага.
-	I што вас прывяло да мяне, шаноўны спадар?
-	Ды разумееце, доктар, ды ў мяне так ўсё ў парадку, жонка, двое дзяцей, добрая сям’я.
-	Ну, дык у чым жа справа?
-	Ну, у мяне як бы і не справа, але нешта я апошнім часам, паглядаючы на мужчынаў, раблю ім заўвагі альбо кампліменты.
-	Якія заўвагі ды камплементы?
-	Ну, такія заўвагі, што хтосьці непаголены, абыякава апрануты, дрэнна выглядае альбо наадварот. Ну, вы разумееце, доктар. Ну, хтосьці выглядае ўвесь з сябе, поголены, добра апрануты, ну, дакладна з іголачкі.
-	Так, разумею. Вы артыст балета?
-	He, я не артыст балета.
-	Вы дыпламат?
-	He, я не дыпламат.
-	Вы член Дзяржаўнай Думы?
-	He, я не член Дзяржаўнай Думы.
-	Баценька, дык вы звычайны педэраст.
* < Ф #Ж * 90 *	$ Ф
*«*»**•« За зацяненнем Поўначы
Га-а-а, задалбаў ужо гэты повар сваімі анекдотамі, што пад час вячэры чытае іх нам, Віцёк ускочыў са свайго месца, завіхаста ўзняў лыжку ў правай руцэ ўгору, вышэй сваёй галавы, і шпурлянуў тую прама ў сваю міску з недаедзенай кашай, потым адскочыў ад стала са словамі, ніколі не дасць нармальна павячэраць, і панёсся да дзвярэй на выхад, не апрануўшы паверх майкі-цяльняшкі нават сваю вісячую на спінцы стула куртку, задалба-а-а-ў, і Віцёк выскачыў з памяшкання сталоўкі, моцным штуршком левай рукі з грымам зачыніў за сабой дзверы і падаўся да балка пражывання, нібыта метэор, мільгануўшы за вакном сваёй постаццю.
-	Га-га-га, га-га-га, з саркастычным зрывам зарагаталі хлопцы ўслед знікшаму са сталовай Віцьку, га-га-га, га-га-га.
-	Мішаня, скрозь смех звярнуўся да повара Юрась-Фаза, ды што ж ты натварыў, і хто ж цяпер нам будзе заўвагі рабіць ды парады даваць, а кампліменты? хлопцы ўсе зноў зарагаталі.
-	Ну, Мішаня, момант ты падабраў як сапраўдны стратэг, Андруха ўстаў з-за стола, падыйшоў да пліты і наліў з каструлі палоўнікам у свой кубак кампоту, Віцёк на нас з табой будзе думаць, што мы дамовіліся, Андруха з кубкам кампоту прысеў на сваё месца за сталом, сягоння на працы за тое, што мне ў грудзі шмаргануў, атрымаў ад мяне па пысе, ды так, што юшка з носу пайшла, а тут ты яму сваю мараль выдаў ну, акурат, у самае яблычка.
-	А што ж яшчэ з ім рабіць, калі паводзіць сябе з самага пачатку працы тут занадта вызываючы, па-фраерску, повар пыдыйшоў да раздзелачнай тумбачкі, паклаў тоўстую кніжку анекдотаў на паліцу і заняўся навядзеннем парадку на сваім працоўным месцы.
12.
-	Ну як, Андруха, у цябе поспехі, атрымаліся венцыляцыйныя рашоткі? брыгадзір Мікалаевіч, падыйшоўшы да дрэва-
е е ♦ # ж ♦ 9і *	# *
апрацоўчага станка, трымаючы рукі ў кішэнях, як бы незнарок кінуў погляд на мансарду, потым высунуў правую руку з кішэні і ўзяў пададзены Андрухай выраб, ну, нічога, пойдзе. А другі калі зробіш?
-	Яшчэ Мікалаевіч гадзіны дзве, акурат да самога абеду яна будзе гатовая, кінуўшы пагляд на мансарду, Андруха заўважыў, што Віцёк прыпыніў працу, запаліў цыгарэту і прыслухаўся да іх размовы.
-	Добра, пасля абеду лезь на гару і да вечара акурат прыладзіш іх там, прайшоўшы ўздоўж мансарды да месца, дзе Фёдар ладзіў ганак, Мікалаевіч звярнуўся да таго з пытаннем:
-	1 што ты тут, Фёдар, адзін упіраешся?
Фёдар бачыў, што Мікалаевіч на падыходзе і чакаў гэтакае пытанне, таму не даў брыгадзіру дагаварыць сваю думку.
Ды, Мікалаевіч, гэтакая праца акурат для аднаго: замеры, падгонкі, сягоння прыступкі наладжу, ну, а назаўтра балясіны ды пярылы будуць змайстраваны.
-Так, зразумела, Мікалаевіч павярнуўся на сто восемдзесят градусаў і пайшоў уздоўж мансарды, трымаючы рукі ў кішэнях. Усе працуючыя хлопцы інтуітыўна пацягнуліся да пляцоўкі перад лазняй уздоўж мансарды.
Так, хлопцы, справы ідуць у нас нядрэнна, Мікалаявіч прыпыніўся, паволі тупаючы на месцы, і агледзеў падыйшоўшых хлопцаў, ды тэрміны крыху нас падціскаюць, трэба, крышачку напружыцца, дні тры-чатыры папрацаваць на гадзіну болей ну, і намаганні адпаведна будуць кампесанаваны заробкам, перастаўшы тупаць на месцы, Мікалаевіч агледзеў хлопцаў, варочаючы па баках галавой.
Ну, калі трэба, дзеля агульнай нашай справы, то запражомся, напружымся, зробім усё, як мае быць, то біш як патрэбна, і завіхасты Віцёк, звярнуўшыся да электрыка, спытаў таго, Юрась, што там у нас з электрапілой «Макіта», адрыхтуецца, каб працаваць ёй?
нмн 9з
-	Ды будзе, там выключальнік знасіўся, я разабраў ды замяніў ужо, зараз ручку шурупамі завінчу і гатовы будзе. Толькі я не Юрась табе, а Юрый Мікалаевіч, электрык, з-пад ілба патупіўшы вочы, напружыўся тварам.
-	Ды, Юры Мікалаевіч, гэта я па-народнаму, Віцёк разгублена, нібыта прыгадаў ўчарашнія свае прыгоды, прыкусіў вусны.
-	Па-народнаму ўсяму ёсць і іншыя тлумачэнні. Калі добра папросіш, то іх табе прадэманструю, Юрась адыйшоў ад гурта, прайшоў ускрайкам раслінаў і павярнуў управа да генератарнай, зараз дарамантую, прынясу «Макіту».
-	I яшчэ, хлопцы, Мікалаевіч зноў звярнуўся да падначаленых, назаўтра прыбудзе верталёт з нашым прарабам Аляксандравічам ды прадстаўнікамі кіраўніцтва заказчыка. Сягоння пасля абеду, Віцёк, ты тут як за старэйшага працаўніка, выдзялі каго чацвярых, каб заняліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Дошкі, абрэзкі ўсялякія каб не валяліся абы дзе, пазносце да кучаў, складзіце. Смецця сабралося шмат, таксама прыбярыце, каб тэрыторыя мела добраўпарадкаваны выгляд...
13.
-	Мужыкі, я толькі з верталётам прыбыў і праект лазні вам даставіў, тыдзень таму як завяршылі вычэрчваць і удакладняць , малады мужчына, на выгляд гадоў крыху за трыццаць, інтэлегентна апрануты ў чорнае доўгае дэмісезоннае паліто, чорныя адпрасаваныя порткі, шчогальскія бацінкі з вострымі насамі, у белай сарочцы з чорным гальштукам пад кашуляй хвілін пяць таптаўся на дарожцы, вядучай ад верталётнай пляцоўкі да будынку гасцявога дома насупраць адбудаванай новай лазні, а потым наблізіўся да працуючых хлопцаў і распавёў гаворку, ды, гляджу, што вы лазню новую ўжо і адбудавалі. А куды цяпер праект мой?
Хлопцы паглядзелі на яго, як на дзівака, і заняліся сваёй справай.
-	Ты праект той свой нясі вунь у дом гасцявы, Віцёк з завіхастай усмешкай на твары знаходзіўся бліжэй за астатніх да гэтага праектанта і таму звярнуўся да разгубленага няўдачніка, там пакінь. Альбо Яўсеевічу, альбо Мікалаевічу, магчыма, спатрэбіцца.
-	А-а, так, спатрэбіцца, ну, я пайду, там зараз паседжанне пачнецца. Дзякуй, я пайду, паклаўшы праект, што трымаў перад сабой у правай руцэ ў скураную папку з паперамі, мужчына паспяшаўся да будынка гасцявога дома.
-	Хлопцы, там жа з верталётам прыбыла печка для новай лазні. Хадзем паглядзім, што там за выраб такі ды й прыцягнем яе сюды. Аляксандравіч ішоў з тым кіраўніцтвам і мелькам сказаў мне, каб выгрузілі, Віцёк накіраваўся да верталёта, паклікаўшы за сабой пяцёра рабочых.
Неслі ўшасцярох тую печку для лазні, падклаўшы пад яе абрэзкі дошак, трымаючы па парах. Потым вырашылі адпачыць, апусціўшы долу, запалілі па цыгарцы.
-	Печка, відаць, эфектыўная, прамавугольная, камяні на ёй зверху добра прагравацца будуць, пара атрымаецца, што трэба. Бак для падагрэву вады змайстраваны збоку, як па спецзаказе для нашай парылкі змайстравалі, па выразу твару Віцька было зразумела, што той мае намер штосьці спытаць, магчыма, ёсць з нас хто, калі-небудзь займаўся печкамі, клаў з цэглы?