За зацяненнем Поўначы  Валеры Скакун

За зацяненнем Поўначы

Валеры Скакун

Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
76.06 МБ
-	Слухай, Барыс, а ці не пра яго Андруха распавядаў, што ў мінулым годзе дзесьці на лесапавале хлопец-спец захварэў, а ён, гэты Фаза, узяўшыся за бензапілу хлопцу, што багром падпіраў лістоўніцу, каб валілася ў патрэбны бок, казырнуў шынай па нагах, Фёдар, назіраючы за вавёркай, што скакала невысока, побач па галінках дрэваў, глянуў у бок яшчэ паліўшых тытунь хлопцаў.
-	Так, пра яго казалі хлопцы на базе. Добра, што той у валёнкі быў абуты ды паверх у штаны ватныя, каб снег не засыпаўся. Штаны ды валёнкі ланцугом шыны ў ашмёткі парвала, урата-
валі, ногі крыху абадрала цэпам, ды зажыло, абыйшлося, Барыс глянуў у бок гурта хлопцаў, таму я і адыходзіў ад гэткага спяца на адлегласць, каб чаго не атрымалася. Віцёк вунь адзін хутчэй выганяў свае два вуглы, чым мы ўдваіх, замінаў ён мне. Яму першая, а мне во трэцяя.
-	А калі з прарабам Аляксандравічам пагаварыць, растлумачыць, што да чаго.
-Які Аляксандравіч? Яму галоўнае, каб патрэбныя аб’ёмы працы былі. Сам зразумей, які з намі шоў-кантынгент падабраўся. Гэта ўжо разумееш, бо з самага пачатку на гэтай бязмежнай таёжнай прасторы межаваная абагульненасць Поўначы, высвятляць нічога я не буду.
17.
Прыбыўшыя верталётам для наладжвання камунікацый лазьні тры электрыкі першае, што спыталі ў хлопцаў, дык гэта
Аўтар Валеры Скакун, сабака Дзіна. На рацэ Чона. САХА-ЯКУЦІЯ
пра снасці для вудзення рыбы і ці вудзіцца яна, тая рыба тут наогул, ды якая. Пачуўшы станоўчы адказ, задаволеныя прайшлі да пабудовы гасцявога дома, каб часова, на некалькі дзен размясціцца там на пражыванне. Двух хлопцаў, што прыбылі верталётам для выканання работ па добраўпарадкаванню тэрыторыі, размясцілі для часовага пражывання таксама ў гасцявым доме. Прыбыўшаму зваршчыку-сантэхніку Сярога-Рэйнджэр, правёўшы таго ў балок для пражывання, паказаў свабоднае месца на другім паверсе драўляных нараў з закінутымі на іх матрацам, коўдрай ды падушкай.
-	А абед хутка ў вас, пасля я ўжо на працу выйшаў бы, аглядаючы памяшканне, зваршчык-сантэхнік не спяшаўся адразу з пералёта прыступаць да сваіх абавязкаў.
-	Абед праз дзве гадзіны, пакуль рэчы свае распакуеш, то якраз і надыйдзе, размяшчайся,-Сярога-Рэйнджэр, выйшаўшы з памяшкання, накіраваўся да верталёта, каб дапамагчы хлопцам па выгрузцы прыбыўшай на борце вагонкі.
-	Прараб Аляксандравіч з Мікалаевічам, нетаропка бадзяючыся па тэрыторыі, час ад часу прыпыняючыся, разглядаючы намаляваныя на паперы планы забудовы аб’екта, меркавалі, як зацікавіць хлопцаў, каб у бліжэйшы час здаць у эксплуатацыю лазню ды распачаць будаўніцтва драўлянага гаража немалых памераў для ўсюдыхода УАЗіка, снегахода ды ГАЗона пяцідзесяцітройкі.
-	Так, хадзем, Аляксандравіч, да верталёта. Там якраз зараз усе працаўнікі на выгрузцы, бачыш, як рупліва справа ідзе, Мікалаевіч прыпыніўся каля пабудовы лазні і паказаў правай рукой на верталётную пляцоўку, хадзем, ты як кіраўнік вышэйшага рангу пагаворыш. Хлопцы запрагуцца, напружацца, наконт працы мужыкі, што трэба.
Убачыўшы Мікалаевіча з Аляксандравічам, ідучых ад лазні да верталётнай пляцоўкі, прадчуваючы, што дзеля нейкай размовы, Віцёк аддаў загад адпачыць крыху і запаліў цыгарэту.
-	Папалім па цыгарэтцы, нешта жадаюць кіраўнікі нам давесці. Хутчэй за ўсё напрэгчыся спатрэбіцца крыху.
-	Ды нам не прывыкаць, Андруха паліўшы цыгарэту, зрабіў паволі некалькі крокаў, праходзячы каля Віцька, і як бы ненаўмысна правым плячом злёгку піхануў таго ў правую лапатку спіны. Віцёк, скрывіўшы незадаволена твар, моўчкі падаўся крыху наперад і прамовіў:
-	Табе што, месца не хапае, каб абыйсці мяне?
-	Ды, Віцёк, мне прайсці трэба бач да Барыса, ён цыгарку папрасіў, а тут во ты стаіш ды дошкі во ляжаць, што з верталёта выгрузілі. Я жа ненаўмысна цябе піхануў, здаўся ты мне.
-	Ты мне таксама, звярнуўшыся да падыйшоўшага кіраўніцтва, Віцёк запытаўся:
-	Аляксандравіч, напэўна зноў размова ёсць, зноў напрэчыся трэба.
-	Так, хлопцы, ёсць размова, Аляксандравіч, давёўшы расклад аб тым, што праз трое сутак лазня павінна быць здадзена у эксплуатацыю на сто працэнтаў, ды й самім з’явіцца магчымасць адладзіць свой быт, атрымаўшы ад хлопцаў згоду напрэгчыся, паднаціснуць, задаволены, рушыў з Мікалаевічам да сталовай паабедаць.
18.
Набліжэнне Паўночнага лета прыкметна доўжыла светавы дзень, скарачаючы час ночы, напрыканцы мая пераўтварыўшы ноч у прыцемак, і давала магчымасць амаль да паўночы працаваць, не ўключаўшы ліхтары асвятлення. Згадзіўшыся з прапановай прараба Аляксандравіча папрацаваць напружана аж да заканчэння аздобы лазні, хлопцам давялося выкарыстоўвываць анцікамарыныя сродкі: намазваць твар, шыю, рукі, каб абараніцца ад прачнуўшыхся пасля зімовай спячкі насякомых. Асаблівыя клопаты дастаўлялі авады. Вялізныя, памерам са шмяля, крыху танчэй, але даўжэй тулавам. На машкару ды камароў,
што лётаюць без аніякага гуку, пах намазанага анцікамарыйнага сродку ды спецыяльная запаленая спіраль зялёнага колеру дзейнічала, адганяючы тых прэч. Нахабныя авады, не гледзячы на гэтакія сродкі абароны, дзейнічалі рашуча ды смела. У імгненне наляцеўшы на адкрытыя часткі цела, вырваўшы сваімі вострымі сківіцамі шматочак скуры і пакінуўшы пасля сваёй шкоды адмеціны ў выглядзе ружовага колеру кропкі, у імгненне знікалі. Толькі і заставалася, што пачосываць тыя месцы ды пры налёце наступнага агрэсара спрабаваць яго прыхлопнуць, што атрымлівалася надзвычай рэдка.
-	Ну, што, стары. балбатнуў такі неўпапад пра печкі, цяпер во мясі гэту во гліну ды выкладвай цэглу, зваршчык-сантэхнік ладзіў трубаправоды з парылкі ад баку гарачай вады у памяшканне для мыцця і паспрабаваў жартаваць над Фёдарам, абкладваючым разам з Андрухай цэглай жалезную печку.
Аўтар Валеры Скакун на рацэ Чона. САХА-ЯКУЦІЯ
-	Ды, па праўдзе кажучы, то мяне гэткі занятак і не заклапочывае, я ж крыху валодаю гэтакай справай, Фёдар, усміхаючыся, паглядзеў на хітравата-лукавісты выраз твару суразмоўніка.
-	He балбатнуў бы, то бачыш во, як маладняк, набіваў бы вагоначку на сцены, ды ўсё.
-	Ой, братка, акрамя сценаў ім жа яшчэ і столь падбіваць трэба, а гэта ж як выгібацца трэба будзе, бо нязручна малатком цвікі забіваць. Андруха, яшчэ чатыры цагліны данясі, выкладу, ды адпачнём крыху, потым гліны яшчэ замесім, — глянуўшы на гадзіннік. пабачыўшы, што ўжо дзве гадзіны ночы, Фёдар запаліў цыгарэту і звярнуўся да Андрухі, што прынёс чатыры цагліны, прысядзем, Андруха, пятнаццаць хвілін адпачынку.
Зваршчык-сантэхнік, вывеўшы паўдзюймовую трубу да месца, дзе будзе ладзіцца кран, паглядзеў на дрэнажную рашотку пасярод пакоя для мыцця і спытаў:
Хлопцы, а як тут дрэнаж змайстраваны? Бачу, там вунь пад рашоткай пад падлогай варонка з ацынкаванай бляхі. А што там, яма альбо труба выведзена на вуліцу?
Якая труба, пад падлогай там, братка, вырыты прыямак памерам два на два метры ўшырку і глыбінёй два метры, Андруха паліў цыгарэту, прысеўшы на чатыры прынесеныя цагліны, і бакавым правым поглядам глянуў на стоячага перад прыямкам зваршчыка-сантэхніка, імя і прозвішча якога пакуль ніхто не ведаў, магчыма, таму што прыбыўшы ва ўжо абцёрты калектыў паводзіў сябе па-фраерску і вызываючы, у вечнай мярзлоце.
У вечнай мярзлоце, кажаш. I як жа ўдалося гэтакую яміну выкапаць, прышчурыўшы вочы, што падалося Андруху знакам, што гэты чалавек не вельмі парадачны, магчыма, і стукач там, на базе, зваршчык-сантэхнік затупаў на месцы з нагі на нагу, гледзячы праз дзіркі дрэнажнай рашоткі пад падлогу.
•♦•#•♦♦♦ За зацяненнем Поўначы
-	Палілі дровы, што адтайвала ад цяпла, выбіралі, напачатку адбіваючы кіркой. Тры дні ўтраіх гэтай працэдурай займаліся.
«Нейкі ты занадта ахвочы ўсё ведаць?» Падумалася Андруху, як той зноў спытаў:
-	А вугалкі гэтыя пяцідзесятыя хто прыварыў да дымавой трубы, ды навошта, ды яшчэ цэглай ад вугалкоў абклалі ажно да столі?
-	Ну, братка, ты прама ўсё ведаць хочаш, Фёдар, дапаліўшы цыгарэту, устаў з падлогі, дзе прысеў быў адпачыць, абапёрся аб вугал парылкі спіной і надзеў працоўныя рукавіцы, вугалкі я прыварываў, а цэглу мы з Андрухай выкладалі дзеля таго, каб і гэтая лазня не згарэла. У той лазні, што палыхнула, дымаход неабкладзены быў, а вагонка амаль да трубы металічнай даходзіла. Ад тэмпературы і полымя ўзнікла.
Зразумела, а халодная вада адкуль падводзіцца будзе? зваршчык-сантэхнік, аглядаючы памяшканне, круціў па баках галавой, спрабуючы прыкмеціць якую-небудзь ёмкасць.
Ды ты, братка, не па баках глядзі, ёмкасць халоднай вады на гары лазьні знаходзіцца. Уцепленая, ды і венцель там ужо прыладжаны, запакаваны. Там зараз прыцемак, як развіднее, з вуліцы па драбінах дабярэшся туды. Андруха, тут мы ўсё магчымае зрабілі, каб хлопцы змаглі вагонку да столі ладзіць. Перабіраемся, будзем абкладваць цэглай зараз з калідора, дзе дзверы топкі ды паддувала.
19.
-	Палова восьмага раніцы. пайшлі, пакуль рукі памыем ды пысы і час сняданку настане, Юрась-Фаза, кінуўшы з грымам свой малаток ў правы далейшы вугал пакоя, адносна ўваходу з калідора для пераапранання. стомлена развярнуўся і рушыў да дзвярэй на выхад.
Мішаня-кухар, разумеючы сітуацыю, што хлопцы за суткі працы дужа стомленыя, моўчкі раздаў ужу і займаўся навядзеннем парадку каля электрапліты ды раздзелачнага стала.
-	Дзякуй Мішаня, смачны сняданак, Віцёк, седзячы за сталом ад дзвярэй уваходу з левага боку, на прыканцы, акурат перад электраплітой, павярнуў галаву управа, агледзеў хлопцаў, паставіў рукі перад сабой локцямі на стол, склаўшы далоні разам пад падбародак і, матлянуўшы галавой, перавёў погляд на седзячага насупраць Юрася-Фазу, нам з паўгадзіны адпачыць і зноў напрагацца да абеду.
Выйшаўшы са сталовай, хлопцы ўсе разам прыселі на лавах, абсталяваных для адпачынку перад балком пражывання, і моўчкі запалілі цыгарэты. Сабака Яўсеевіча Дзіна, прысеўшы на заднія лапы перад дзвярыма ўваходу ў балок, сумна, са спачуваннем паглядала на прытаміўшыхся за суткі працаўнікоў. Пасля кароткага адпачынку хлопцы рушылі да месца працы гуртом. Так і Фёдар, дапальваючы цыгарэту, цягнуўся апошнім. Калі ён паднімаўся на ганак, то на чацвёртай прыступцы Фёдар аступіўся, бо яго ад стомы павяло на правы бок. Спрабуючы ўтрымацца, каб не зляцець з прыступак ганка спіной, чапляючыся далонню правай рукі за парэнчы, ён змог-такі ўтрымацца на першай прыступцы, прытуліўшыся спіной да правага поручня. Яго вочы, калі ён недарэчна сыходзіў уніз запрыкмецілі, як улева ад лазьні двое прыбыўшых на дапамогу на добраўпарадкаванне хлопцаў, займаліся працай непадалёку. Фёдар заўважыў, што тыя, пабачыўшы ягоную няўдалую спробу ўзыйсці на ганак па прыступках, апусціўшы галовы долу і працавалі далей, аб чымсыді ціхенька размаўляючы.