За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
- Дзве хопіць, больш чым дастаткова. Нельга, прыроду берагчы трэба.
Прыбавіўшы газу, Яўсеевіч прайшоў над зграйкай качак, узняўшыхся ў чарговы раз з вады і далі зноў нырца для ўратавання ўжо за кармой адплываючай ад іх маторнай лодкі. Перад апошнім паваротам па рэчышчы ракі, направа перад базай, Яўсеевіч, пільна ўзіраўся наперад, запытаў ў Фёдара, сядзеўшага побач, разглядаючы навакольныя краявіды.
- Глядзі што там, глядзі, вунь наперадзе?
- Ды нічога не бачна, Яўсеевіч.
- Глядзі, вунь мядзведзь наперадзе, на правым павароце, на беразе, на пяшчаным плёсе, Яўсеевіч даў руля лявей, бліжэй да берага, каб прайсці правы паварот каля касалапага.
У нахіленага да вады, каб спатоліць смагу, у мядзведзя, ад гуку рухавіка і хутка з невядомасці з’явіўшайся лодкі, ўзняўшага погляд наперад перад сабой, Фёдар напачатку заўважыў пашыраныя вочы і такі моцна здзіўлены выраз ягонай морды.
- Гэй, гэй, гэй, гэй, закрычаўшы з лодкі, пайшоўшай на правы паварот, Фёдар запляцкаў ў далоні, гэй, гэй.
У імгненне здзіўлены выраз пысы касалапага змяніўся на рашучы. Прышчурыўшы вочы, у скачку павярнуўшыся на сто восемдзесят градусаў, моцна адпіхваючыся лапамі, гаспадар тайгі ў некалькі скачкоў угору ўзняўся на высокі бераг і знік з відавоку за паросшымі вышэй раслінамі хмызняку. За правым паваротам на даляглядзе з’явіліся пабудовы базы ды на верталётнай пляцоўцы прыбыўшы грузапасажырскі верталёт МІ-8.
28.
У другой палове трэцяга дня адпачынку, пасля адбыцця прыбыўшага за чатырма адпачываючымі гасцямі ды «дэмбелямі» верталёта, Яўсеевіч паклікаў Віцька, паставіўшы яму задачу на заўтрашні працоўны дзень, сам адбыў на суткі на ўсюдыходзе УАЗіку ў тайгу на паляванне. Ён прыхапіўшы з сабой карабін, паляўнічую стрэльбу, адпаведных боепрыпасаў ды харчу. Тым часам перадаў Віцьку ключы ад адной лодкі з рухавіком, ён дазволіў крыху пагойсаць, калі будзе жаданне, па рацэ. Пры гэтым трэба было абавязкова адвезці ўніз па цячэнню за другі паварот ракі вывуджаных гасцямі ды не ўпарадкаваных з дзесятак шчупакоў, што засталіся каля прыстані ў вадзе ў драцяной сетцы, каб закапаць іх пасля дзе-небудзь на процілеглым беразе. Сеўшы было ўжо ў аўто, запусціўшы рухавік і адчыніўшы дзверцу, Яўсеевіч зноў паклікаў Віцька.
- I яшчэ, Віцёк, значыць назаўтра механік Іван, што прыбыў да нас апошнім верталётам, будзе наладжваць судна на паветранай падушцы. Калі спатрэбіцца якая дапамога, то ён з Жэнькай, генератаршчыкам маім, да вас звернуцца, па патрэбе ды магчымасці дапамажыце.
- Лад, Яўсеевіч. Усё, што неабходна, зробім, дапаможам, Віцёк махнуў услед адбываючаму Яўсеевічу рукой.
- Слухай, Фаза, а што гэта Мікалаевіча не бачылі мы ні ўчора і сягоння няма, а сам Яўсеевіч адбыў нейкі злы, як мне падалося.
ns ******
- Слухай, Віцёк, а што табе Мікалаевіч, Юрась-Фаза затупаў на месцы, стоячы каля генератарнай, чакаючы падыходзячага Віцька, пайшлі да ракі шчупакоў тых закапаем, бо ляжаць з учарашняга дня патрашыць позна, ды пагойсаем на маторцы па рацэ, клёва будзе.
29.
3 раніцы наступнага дня, як звычайна ўзняўшыся раней за астатніх хлопцаў, у дваццаць хвілін восьмага, пачаўшы будзіць таварышаў да сняданку, Фёдар атрымаў у свой бок знак абурэння ад Юрася-Фазы. Маўляў, прачнецца той раней за астатніх ды шоргаючы сваімі, сорак шостага памеру ступнямі па падлозе, не дае ўсім астатнім адпачываць амаль яшчэ гадзіну, пакуль на працу выбірацца.
- Так, хлопцы, гараж будзе будавацца з лістоўніцы на гэтым лафеце, што змайстравалі ў мінулым годзе, Віцек агледзеў хлопцаў, сабраўшыхся вакол месца пабудовы, зараз разгрупуемся, хто чым будзе займацца. Фёдар з Барысом, вычышчайце тэрыторыю вакол лафета ды знутры будучай пабудовы. Шуфлі, граблі, лапаты у генератарнай. Юрась, ты падводзь электрычны кабель ад генератарнай. Праводзь па дрэвах, на вышыні, хлопцы табе дапамогуць, Віцёк глянуў у бок генератарнай, што знаходзілася непадалёку, направа ад пляцоўкі будучага гаража, калі стаяць перад ім тварам на раку.
Прыбыўшы ўчора механік Іван, стоячы на драўляным тратуары, змайстраваным ад гасцявога дома да генератарнай, аб чымсьці размаўляў з Жэнькай-генератаршчыкам каля самага ўваходу.
- Гэтых бярвенняў для сцен нам мала будзе, астатнія, значыць, са мной. Зараз завяду ГАЗон, з-за верталётнай пляцоўкі ператралюем яшчэ дваццаць бярвенняў, на сягоння гэта задача максімум. Яўсеевіч з палявання вернецца ўвечары, дазволіў лазню пратапіць. Фёдар, Віцёк запаліў цыгарэту запалкай, склаўшы далоні, каб ветрык на патушыў полымя, па рас-
топцы лазні ты галоўны, прыбярэцеся тут, і зоймешся, і ніякіх дапамагатых каб болей не знаходзілася. Барыс, ты потым нам траляваць дапаможаш.
- Бачыў як Юрась на Віцька паглядаў, калі разыходзіліся па працоўных месцах, Барыс, падчышчаючы пляцоўку будаўніцтва гаража, завёў з Фёдарам гаворку.
- Бачыў, яны нешта высвятляюць між сабой, нібыта ў нечым супернічаюць, Фёдар усміхаючыся глянуў у бок дома, а куды Мікалаевіч наш падзеўся?
- Напэўна, адпачывае. Магчыма, тэлебачанне глядзіць. Што яму, працу наладзіў, лазню здаў у тэрмін. Гараж хутка змайструем, тут жа сцены, дах ды вароты, і ні аддзелкі, ні вагонкі.
3 боку верталётнай пляцоўкі данеслася:
- Ты, кіжлаты, давай паганяй, сягоння ж лазня. Працу раней закончым.
Барыс заўсміхаўся:
- Чуеш, як Віцёк таго, Юрасём-Фазай кліча, а той яму мянушку «кіжлаты» даў, ды адзін з адным усё тузаюцца. To хто рыбы болей навудзіў, то пысы адзін адному рыхтуюць, ды нешта працуюць заўсёды разам.
- Працаваць жа не гарэлку разам піць, працаваць можна з рознымі людзьмі, Фёдар, прыпыніўшы працу, запаліў цыгарэту і паглядзеў убок верталётнай пляцоўкі, адкуль па дарозе між невялікіх таёжных раслін Віцёк, кіруючы ГАЗонам, цягнуў два тоўстых бервяна лістоўніцы. Юрась-Фаза ішоў наперадзе, час ад часу абарочваючыся назад, і махаў правай рукой, паказываючы, куды падварочваць.
- Так, пачатак шаснаццатай гадзіны, пляцоўка прыбрана, я пайшоў, лазню пратаплю, Фёдар хацеў было аднесці да генератарнай шуфель ды граблі, але Барыс стрымаў яго.
- Пакінь, магчыма яшчэ спатрэбяцца. Я тут застаюся бярвенні прымаць, потым сам аднясу, ты ідзі.
30.
Апранаючыся, крыху затрымаўшыся і сыходзячы з прыступак лазні апошнім, заўважыўшы ўсіх хлопцаў, Жэньку-генератаршчыка ды Івана-механіка, стоячых гуртом каля адрывістага берага непадалёку ад альтанкі, прыхоўваючыся за дрэвамі, Фёдар вырашыў падыйсці.
- А што тут такое цікавае, што ўсе сабраліся разам?
- Цыс, цыс, Віцёк, павярнуўшы погляд у бок падыходзячага да гурта Фёдара, прыклаў указальны палец да вуснаў, цыс, цыс, мядзведзь прыйшоў, па тым беразе ходзіць.
Фёдар, далучыўшыся да гурта, глянуў праз прасвет лістоты дрэва і заўважыў на другім беразе ракі вялікага мядзведзя. Той паволі ішоў каля ўскрайку вады, час ад часу сцішваючы хаду, паварочваючы галаву ў бок базы. Віцёк, спусціўся па прамытай павадкавай вадой расколіне да ракі, дастаў з кабіны судна на паветранай падушцы праз бакавое адкрытае шкло бінокаль і неасцярожна грымнуў. Мядзведзь, павярнуўшы галаву ў бок драўлянай прыстані малагабарытнага рачнога флота, складзенага з дзюралявай лодкі-казанкі, дзвюх гумавых японскіх лодак ды невялікага судна на паветранай падушцы, прыпыніўся. Праз адлегласць шырыні ракі былі бачны яго насцярожаны выраз мысы ды пільна сачыўшыя за сітуацыяй вочы. Павярнуўшы паволі галаву наперад руху ды потым зноў на другі бераг у накірунку прыстані, не выказываючы знешне аніякага хвалявання, раптоўна, пасля прыжка ўлева на дзевяноста градусаў зрабіўшы чатыры моцныя скачкі да хмызняку, што вырас на паволі ўзнятым левым беразе, знік з відавоку за раслінамі. Хлопцы, стоячы гуртом, назіралі са схованкі за касалапым, не рухаліся з месца, ўцямліваючы тое, што адбылося ў іх навідавоку.
- Вось гэта да, вось гэта спрытнасць, Юрась-Фаза запаліў цыгарэту, каб сам не пабачыў то і не ведаў бы, што вось такі во агромісты касалапы здольны на гэткую хуткасць, а які
хітрушчы. Пакруціў галавой, нібыта звычайна так, чатыры скачкі, і шукай-свішчы.
Пачуўшы гук рухавіка аўто, хлопцы адвёўшы погляды ад ракі на процілеглы бок, заўважылі пад’язджаючага на ўсюдыходзе Яўсеевіча, вярнуўшагася з палявання.
- Яўсеевіч, мядзведзь прыходзіў, мядзведзь, тым берагам, Віцёк, узбуджана паказваючы на раку правай рукой, звярнуўся да Яўсеевіча, адчыніўшага дзверцу машыны збоку вадзіцеля.
- Мядзведзь, кажаш, Яўсеевіч выйшаў з кабіны і падыйшоў да гурта мужыкоў, а дзе вы рыбу, шчупакоў тых закапалі ўчора?
- Вунь там, Віцёк паказаў у накірунку за пабудову дома, метраў трыста адсюль, дзе паварот ракі ўлева, гэтым берагам.
- Зразумела, я жа вам загадаў закапаць за другім паваротам тым берагам, Яўсеевіч, павысіўшы голас, наўшырку раскрыў вочы, рыба тая ўжо з душком, для касалапага гэта дэлікатэс. Ен на пах прыйшоў, учуяў. Аглядае падыходы, урэшце-рэшт пераплыве ў зручны момант раку ды паласуецца. Ну, вы і выкінулі прыкід, слухаць трэба, што загадана ўважліва і выконваць абавязкова. Пакуль не паласуецца, паводзьце сябе асцярожней, і ён, сеўшы ў кабіну за руль, захлопнуў дзверцу, завёў рухавік і накіраваўся да ганка гасцявога дома.
31.
3 раніцы наступнага дня, пачаўшы выкладваць бярвенняміі зруб гаража, хлопцы заўважылі, як да іх з боку дома нетаропка, аб чымсьці размаўляючы, ідуць брыгадзір Мікалаевіч, механік Іван і Жэнька-генератаршчык.
- Прывітанне хлопцы, падыйшоўшы, Мікалаевіч нетаропка абыйшоў вокол будучай пабудовы гаражу і звярнуўся да Віцька, Віцёк, да абеда Фёдар няхай дапаможа Івану. Патрэбна на судне на паветранай падушцы цягі газу ды шчаплення пераварыць, даўжэй іх зрабіць, каб педалі адрыхтаваць. Вян-
цы на зрубе абавязкова шканціць, два на сцяну і вуглы. 3 абеда, Фёдар, пачнеш падмосткі знутры майстраваць, вышэй, каб потым зруб падымаць зручна было, Мікалаевіч, агледзеўшы хлопцаў, нібыта палічыўшы па галовах, запытаў, а дзе ж наш Фаза, штосьці нябачна яго?
- Ды пайшоў да прыстані, малаток там узяць, Віцёк глянуў у бок ракі, оба на, вось гэта шчупак.
Павярнуўшы галовы, хлопцы убачылі Юрася-Фазу з задаволеным выразам твару, які нёс ў левай руцэ малаток, пад правым пахам нахіліўшыся ад вагі ўлева ўнушальных памераў вывуджанага шчупака.