• Часопісы
  • За зацяненнем Поўначы  Валеры Скакун

    За зацяненнем Поўначы

    Валеры Скакун

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    76.06 МБ
    Агульнымі намаганнямі, выцягнуўшы лося з вады на бераг, прысеўшы адпачыць на выкручаную з каранямі лістоўніцу, тралёўшчыкі палілі цыгарэты і моўчкі паглядалі наўкола. Еўдакім чагосьці адыйшоў убок, паблукаўшы непадалёку па тайзе, вярнуўся, матлянуўшы правай рукой, адыйшоў на метраў пяць і пасярод рэдкіх нізкарослых хмызняковых раслінаў прыпыніўся. Усе гуртом ды Мікалаевіч з карабінам на правым плячы пацягнуліся следам.
    -	Во, бачыце, сляды, раніцой я лося заваліў тут. Пакуль да вас зганяў, па дарозе яшчэ тых качак настраляў чатырох, што табе, Яўсеевіч, падагнаў, прыходзіў касалапы. Тусаваўся бач тут, во сляды ягоныя. Напэўна, як вы на казанцы падрулявалі, то сыйшоў ён. Магчыма, дзесьці непадалёку трымаецца, хто яго ведае, ён жа гаспадар тут.
    Мікалаевіч, трымаючы карабін, пакруціў па баках галавой, паволі правай рукой зняўшы зброю з пляча, трымаючы за рэмень, і працягнуў стаяўшаму побач Яўсеевічу.
    -	На, Яўсеевіч, гэта па тваёй частцы, сцеражы нас, ну, так сказаць, на ўсялякі выпадак. Ты ў нас спецыяліст па гэткай справе, а мы зараз умомант лася асвяжуем ды на лодкі мяса знясём, трымай.
    33.
    Увайшоўшы на вячэру ў балок кухні-сталовай, адчуўшы своеасаблівы, церпкі насычаны пах зваранага мяса, хлопцы закруцілі насамі.
    -	Мішаня, а што гэта такое ў цябе гатуецца, што ўсе, водзячы насамі, спрабуем уцяміць, Віцёк, прысеў на сваё месца насупраць Юрася-Фазы, паглядаючы ўлева на электрапліту, на якой з вялікай каструлі валіўшая з пад крышкі пара распаўсюджвала своеасаблівы, на ўвесь памер кухні-сталовай, пах.
    -	Так хлопцы, я зараз вось, кашу рысавую ды рыбу накладвайце самі. Нагатавана шмат, на ўсіх хопіць. Пакуль накладваць будзеце, я зараз дзічыну прыгатую.
    Мішаня-кухар, клапатліва мітусіўся каля пліты, павярнуўся тварам да стала, за якім хлопцы пачыналі вячэраць, і, трымаючы ў правай руцэ палонік, з задаволеным выразам твару прамовіў:
    -	Дзічына, хлопцы! Дзічына, ай смачна будзе!
    Прымаючы ежу, з зацікаўленасцю пазіраючы ўбок пліты, хлопцы ўбачылі, як Мішаня, уцапіўшы на палонік штосьці важкае, узняў над каструляй шэравата-чорную са знешняга выгляду, абскубленую ад пер’я дзікую качку, тулавам ляжаўшую на палоніку, апусціўшы шыю ды галаву ўніз. Перастаўшы есці, са здіўленнем у пашыраных вачах, хлопцы паглядалі на тое, што прыгатаваў ім Мішаня-повар, разважаючы, як ім давядзецца вось гэта ўжываць у ежу.
    -	Мішаня, а што гэта? Віцёк, прыўстаўшы з месца, трымаючы далоні на стале, павярнуўшы погляд налева да пліты, выцягнуўшы шыю, спрабаваў лепей разгледзець тую дзічыну, Мішаня, а дзе ты яе надыбаў?
    -	Ну, як дзе надыбаў, кухар, трымаючы палонік з вуткай правай рукой, перавёў свой погляд на Віцька, сягоння ж паляўнічы Еўдакім Яўсеевічу з раніцы падагнаў чатырох вутак. Дзвюх Яўсеявіч сабе пакінуў, ну і дзве нам падагнаў.
    Повар, вывярнуўшы на раздзелачную дошку дзіч, падчапіўшы палонікам у каструлі другую, пачаў паволі даставаць. Узняўшыся ў паднятым поварам палоніку, такая жа шэравата-чорная дзічына, знаходзячыся навідавоку ў назіральнікаў пры адвядзенні палоніка рукой повара ўбок ад каструлі да распрацоўчай дошкі, заматляўшы па баках галавой ад торгання рукі, трымаўшай палонік, нібыта спрабавала разгледзець месца свайго знаходжання.
    Ці то інтуітыўна, ці пад гіпнозам дзеяння хлопцы, чамусьці закруціўшы па баках галовамі ўслед за апушчанай ў палоніку качкай, прыпусціўшы галовы долу, не зводзілі вачэй ад заінтрыгаваўшага іх дзеяння. У вывярнутай пова-
    рам на распрацоўчую дошку дзічыны галава на доўгай шыі. звесіўшыся долу, матлянуўшыся ў правы бок, застыла вертыкальна ўнізе ў нерухомасці. Віцёк так і назіраў, прыўстаўшы з лавы, трымаючы далоні рук на стале. Юрась-Фаза ці то знарок, ці то пад уплывам дзеяння, паўтараючы рухі дзічы, павярнуў галаву, прыклаўшы на сваё правае плячо, і заплюшчыў вочы.
    -	Дзіч, хлопцы, дзіч, зараз дзіч, повар, замітусіўшыся, ухваціў вялікі нож і пачаў адразаць ад дзічы ножку, прыкладаючы намаганні, во зараза, не надта паддаецца, урэшце-рэшт надрэзаўшы мяса, кінуўшы нож на стол, абедзвюма рукамі ўхваціў качку, і яму ўдалося-такі аддзяліць тую ножку ад тулава зваранай дзічы.
    -	Дзіч, хлопцы. Во, зразумеўшы, што атрымалася недарэчнасць, павярнуўшыся да хлопцаў, што паціху праглытвалі сваю ежу. каб выйсці з псіхалагічнага дыскамфорта, узняўшы правай далонню ножку, повар паспрабаваў куснуць, штосьці не кусаецца, повар, трымаючы абедзвюма рукамі непаддаўшуюся дзіч, напрогся, кусаючы, моцна сціснуўшы сківіцы.
    -	Ды, Мішаня, ды не клапаціся, будзем лічыць, што сягоння ў нас рыбны вечар, Барыс падыйшоў да пліты і наклаў сабе ў міску некалькі смачна прыгатаваных кавалкаў шчупакоў, — чуў я, што дзіч неяк патрэбна замачваць у нечым, а потым гатаваць, крыху падтушваючы.
    -	Ну, назаўтра, хлопцы, я які-небудзь дэлікатэс прыгатую, абавязкова, Мішаня-повар, расчулены ад атрымаўшайся недарэчнасці, затупаў на месцы круцячы прыпушчанай галавой па баках.
    -	He. Мішаня, не трэба нам аніякіх дэлікатэсаў. ты нам што гатаваў звычайна, тое і гатуй, Віцёк устаў з-за стала, падыйшоў да пліты і наліў апалонікам у свой кубак кампот з сушанай гародніны.
    34.
    Перастаўшы распавядаць байкі пра свае жыццёвыя прыгоды, ад пачатку працоўнага дня, Віцёк узяўся кіраваць працоўным працэсам, не маючы, як хлопцам падавалася, другі месяц запар працаваўшы разам у гэтай во абмежаванай таёжнай прасторы, аніякай нахіленасці да гэтакай справы. Выдатна валодаўшы майстэрствам цяслярскага рамяства, але не маючы пачуцця індывідуальнага падыхода да кожнага працаўніка, бо ўсё ж людзі розныя самі па сабе. Ён імкнуўся ўладарыць нахрапам, нярэдка нарываўся на адмоўную рэакцыю калег. I што здзіўляла хлопцаў, дык гэта тое, што, высвятляючы перыядычна адносіны, ці то па пытаннях працы, ці наконт вудзення рыбы, тым прарабам з базы альбо адпачынку, калі-нікалі па-народнаму з Юрасём-Фазай растлумачвалі адзін адному свае погляды па спрэчных пытаннях, рыхтуючы адзін адному пысы, але заўсёды апасля трымаліся разам. Так на працы ці ў вольны час імкнуліся па магчымасьці існаваць сваёй суполкай.
    -	Ну, што ты так ужо мацуеш гэтыя во падмосткі? Дошку давай так да сцяны, падпору мацуй гэтак, ды высцілай насціл і ўсё, Віцёк падыйшоўшы да Фёдара, рабіўшага падмосткі, патузаў, упершыся дзвюма рукамі, прыладжаную да сцяны апору.
    -	Калі мне даручылі гэту справу, то я зраблю яе,так, як лічу патрэбным, а навошта, потым пабачыш, Фёдар, высцілаючы дошкі на падмосткі, каб прайсці да наступнай апоры, адпіхнуў правым плячом Віцька, маўляў, прэч.
    3	левага боку ад увахода ў гараж, дзе гатавалі бярвенні, запрацаваўшая бензапіла насцярожыла Віцька. Той штосьці хацеў было сказаць Фёдару ды, выскачыўшы праз праём дзвярэй за сцяну ўправа, узарваўся, абураючыся.
    -	Чаго лезеш не ў сваю справу, што ты тут зарэзаў? Гэта ж бервяно на тую доўгую сцяну загатавана ўжо было. Што ты яго
    на два разлупіў, ёлупень? Наперад, дзе дзверы вунь прыгатаваныя, з тых памер робіцца, карацейшыя.
    -	Чаго не папярэдзіў загадзя, што куды? Я замер зрабіў, на два якраз хапае перад весніцамі.
    -	Табе вунь задача назаўтра траншэю ад генератарнай пракапаць, электрыкі прыбудуць кабель пракладываць. Вось ідзі і капай, і аддай, Віцёк падыйшоўшы да Юрася выхапіў у таго з рук бензапілу.
    -	Што тут у вас зноў за разборкі? Мікалаевіч, падыйшоўшы па сцежцы з боку лазні акурат да зноў зачапіўшыхся Віцька з Юрасём-Фазай, гледзячы з-пад ілба, з бурчэннем зірнуў на выкладзенную частку сцяны зруба гаража, шкантоў колькі робіце на бярвяно?
    -	Два, Мікалаевіч, ды па вуглах, як і было загадана, Віцёк, апусціўшы долу бензапілу, косячыся ўлева ад сябе, глянуў у бок Юрася-Фазы
    -	Так, ну, хадзем, глянем, прайшоўшы праз праём будучых дзвярэй у будуемы гараж, агледзеўшы майстраваныя Фёдарам падмосткі, Мікалаевіч звярнуўся да таго.
    -	Ну, ты рабі, каб надзейна было, бо ведаеш жа, які ён, гэты ліствяк цяжкі, што жалеза. Нетаропка, як кажуць, але хутка, так і працягвай, выйшаўшы з будуемага зруба гаража, глянуўшы за сцяну з боку генератарнай і заўважыўшы, што пачатая ўчора траншэя пад электрычны кабель засталася на ўчарашнім узроўні, Мікалаевіч, нахмурыўшы бровы, звярнуўся да Юрася-Фазы, што шкандыбаў крокам з Віцьком.
    -	Слухай Юрась, а чаго гэта ты месца сваё працоўнае пакінуў і без майго дазволу? Да заўтрашняй раніцы траншэя павінна быць выкапана.
    -	Мікалаевіч, ну, як жа я адзін спраўлюся, яно як бы неглыбока, на штык лапаты, ды зверху адтаяўшы пласт, а там, крыху глыбей, мярзлота вечная.
    -	Так, зразумела, Мікалаевіч, вярнуўшыся да ўвахода ў гараж, паклікаў Фёдара, хадзем сюды, тут уводная мяняецца. Дапаможаш Юрасю пракапаць траншэю пад кабель. Юрась ад гаражу, а ты ад генератарнай, насустрач, да вечара паспееце. Падмосткі назаўтра даробіш, зруб яшчэ невысокі, з долу яшчэ падымаць зручна.
    Прыняўшыся за копку траншэі ад генератарнай, час ад часу паглядаючы наперад, на надта імкненага насустрач Юрася-Фазу, Фёдар прыкмеціў недалёка ад правага далейшага вугла гаража схаванага невялікімі раслінамі шчанюка Кудлатага, як празвалі яго тут хлопцы, даўшы таму мянушку за знешні выгляд ды наравісты, напорысты характар. Той, чамусьці прыхоўвываючыся за раслінамі, час ад часу выбягаў да пракопанай ўчора часткі траншэі і, зноў замітусіўшыся, сігаў хавацца за раслінамі. Час ад часу, назіраючы з цікавасцю за яго басяцкімі дзеяннямі, Фёдар заўважыў крыху далей Дзіну, паволі швэндаўшую між раслінаў, трымаючы навідавоку свайго навучэнца.
    -	Глядзі, глядзі пацягнуў, Фёдар прыпыніўшы працу звярнуўся да насустрач капаючага Юрася, глядзі, Юрась.
    Той, прыпыніўшы працу, павярнуўшы галаву назад на выкапаную траншэю, паспеў заўважыць, як шчанюк Кудлаты. цягнучы за шыю адну з дзвюх звараных поварам вутак, знік за вуглом гаража паміж раслінамі.
    -	Цікава, Юрась засмяяўся, гэта ж ён учора ў пракапанай мной траншэі схованку зрабіў. Глядзі, Фёдар, Дзіна вунь не сыходзіць, магчыма, і другая дзіч дзесьці тут закапана.
    Неўзабаве, ўзнікшы шчанюк Кудлаты, ужо без аніякага хвалявання пратупаў уздоўж траншэі, ад пачатку на метр, грэбнуўшы пярэднімі лапамі па брустверы, ухапіўшы зубамі пасткі за шыю другую ўчора звараную качку-дзічыну і хутка, з падскокамі, затраляваў яе за вугал гаража. Ён гэтак жа раптоўна знік з відавоку з дзіччу ў пастцы паміж раслінамі, як і з’явіўся. Дзіна, пакруціўшы галавой па баках, паволі пацягнулася следам.