За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
39.
Прачнуўшыся раніцой наступнага дня, як звычайна, раней за астатніх, Фёдар нетаропка памыў твар халоднай вадой, якая дадала бадзерасці арганізму, старанна выцер яго рушніком. Каб не пабудзіць хлопцаў, ціхенька выйшаў з балка пражывання і, запаліўшы цыгарэту, глянуў на гадзіннік. Без дваццаці хвілін восем, час сняданку. Ціхенька прыадчыніўшы дзверы, каб не пабудзіць повара, што адпачываў на дзяжурным ложку, накрыўшыся коўдрай з галавой, узяўшы сваю порцыю, прысеў за стол снедаць. На гук зарыпеўшых прыадчыняемых дзвярэй Фёдар, адарваўшыся ад сняданку, павярнуў галаву улева і ўбачыў у дзвярным праёме твар Яўсеевіча.
- А дзе хлопцы? Яўсеевіч спытаў ціхенька шэптам, каб не пабудзіць кухара.
- Спяць, напаўголаса адказаў таму Фёдар.
- Дзе хлопцы? зноў сцішана з вуліцы праз прыадчыненыя дзверы запытаўся Яўсеевіч.
— Спяць,Фёдар глытнуў з кубка чаю.
- Дзе-е? зноў запытаў Яўсеевіч, з наўшырку раскрытымі вачыма, ўцямліваючы ў сэнс адказаў Фёдара.
- Спя-а-ць, выцягнуўшы наперад галаву, каб да Яўсеевіча ўрэшце-рэшт дайшоў сэнс ягонага адказу, Фёдар яшчэ раз удакладніў, спя-а-ць.
- Як спяць? ажно падпрыгнуўшы ды потым прычыніўшы дзверы, Яўсеевіч мільгануў за акном у накірунку да балка пражывання.
Крык абурэння Яўсеевіча, данёсся да балка кухні-сталовай, пабудзіў повара.
- Што гэта там за гвалт такі, з чаго гэта Яўсеевіч, нібыта з ланцуга сарваўся, якая гэта сабака яго пакусала? Мішаня-повар, скінуўшы коўдру, прысеў на ложку, а што ты адзін?
- Так патрэбна.
- Зразумела, фраеры нарваліся, сягоння Аляксандравіч верталётам прыбудзе, Яўсеевіч разборку палётаў правядзе. Ты, Фёдар, повар пазяхнуў, пацягнуўшыся рукамі, акурат у яблычка сягоння, што не пабудзіў. Яны, гэтыя фраеры, барзатухі так насёрбаліся, што самы раз іх на месца паставіць, адпаведна іхняму наяўнаму раскладу, а не згодна самаўяўленню, у якое яны хацелі б пераўвасобіцца.
Выйшаўшаму са сталовай Фёдару першым з гурта хлопцаў, ідучых на сняданак, сустрэўся Юрась-Фаза.
- Ты чаго нас не пабудзіў? Юрась, прыпыніўшыся, замінуў уваход у дзверы астатнім хлопцам.
Фёдар, дастаўшы цыгарэты, запаліўшы запалкамі, па-фраерску зацягнуўшыся, у правай руцэ трымаючы цыгарэту, выдыхнуў працяжна з легкіх дым тытуню Юрасю, замінуўшаму яму прайсці, у твар.
- Сягоння не пабудзіў, і надалей я вас нікога будзіць не буду.
- 1 гэта правільна, так і трэба, Барыс, ішоўшы ззаду Юрася. падпіхнуў таго правай рукой управа ад дзвярэй увахода, каб прайсці, а то ўсё, чаго будзіш рана, даспаць не даеш, задалбаў, справядлівае вырашэнне. Цяпер самі прачынацца будуць, своечасова.
40.
Заўважыўшы, што да прыбыўшага акурат да абедзеннага часу верталёта ад гасцявога дома накіраваўся Яўсеевіч, Віцёк, вымавіў мужыкам, што пайдзе перахопліваць ініцыатыву, каб не дазволіць Яўсеевічу пагнаць паражняк, пашыбаваў следам, трымаючыся на адлегласці. Памыўшы рукі, пысы, убачыўшы што да іх набліжаецца ў саправаджэнні Яўсеевіча ды Віцька прыбыўшы верталётам прараб Аляксандравіч, хлопцы прыпыніліся перад уваходам у сталовую.
- Сягоння во ўсе спалі як трутні, у восем гадзін пабудзіў, што гэта за адносіны да працы, Яўсеевіч, выкарастаўшы зручны момант, падыходзячы да стоячых гуртом хлопцаў, вырашыў-такі казырнуць.
- Яўсеевіч, ды ў нас казыроў тут болей, чым дастаткова, Віцёк, сарваўшыся, абураўся, як па двое сутак працаваць без перадыху, альбо колькі дзён запар звыш тэрміну напружвацца, то ты гэта як бы і не прыкмячаеш. А тут адзін дзень адпачылі болей, пазней падняліся, бо людзі ўсё ж стаміліся занадта, ствараеш, ну, прама невырашальную праблему. Яшчэ невядома, што мы за свае намаганні, абяцанкі абяцанкамі, што мы атрымаем, які заробак па заканчэнню вахты. Ты, Яўсеевіч, не бузі.
- Ды хопіць вам тут плюралізм разводзіць. па тэрмінах з апяраджэннем ідзём. Бачу па аб’ёмах, што зроблена ўсё тут, як мае быць, хутка ўжо і сам дах на гаражы накрыты будзе, Аляксандравіч, падыйшоўшы да гурта, павітаўся з усімі хлопцамі за руку, з заробкам, хлопцы, парадак. Табелі ў бугалтэрыі, незадаволеных не будзе, з гэтым вырашана, Аляксандравіч пакруціў па баках галавой, шукаючы Віцька, Віцёк, ёсць вельмі важная задача навязаць для лазні бярозавых венікаў. Каму даручыш гэту справу?
- Ну, напэўна, Фёдару, ён жа ў нас па лазні галоўны.
Пад час абеду, запакаваўшы вэнджаную рыбу, напоўніўшы мех амаль на поўную, дэмбель Мішаня-кухар, збіраючы свае рэчы ў дарожную сумку, круціў наўкола галавой, нібыта жадаючы штосьці выказаць. Віцёк, застаўшыся за бугра, выпіваючы кампот са свайго вялікага кубка, паволі пераводзіў погляд то на стоячую ў левым перад сабой вуглу ў меху рыбу, то ўправа на седзячых за сталом хлопцаў і аб чымсьці задумліва, нібыта, разважаў.
- Вось, Мішаня-повар парушыў агульнае маўчанне, якое звычайна ўсталёўвалася, калі для кагосьці надыходзіў тэрмін заканчэння вахты і заглыбляў у мройнасць хуткага вяртання да-
дому, а камусьці тут яшчэ цягнуць лямку да свайго непазбежнага часу дэмбеля, рыбу ўпарадкаваў, рэчы свае што тут таксама, засталося ў балку сабраць і-і-і, повар, узняўшы погляд ад складзенай сумкі на абыякава глядзеўшага перад сабой Фёдара, звярнуўся да таго, Фёдар, ну, ты мне дапаможаш рэчы мае да верталёта данесці?
Той, ленавата нахіліўшы галаву крыху налева ўбок, запытаў:
- А з чаго гэта я панясу твае рэчы?
- Ну, як з чаго, я ж сёння дэмбель, і я ўвесь тэрмін твайго знаходжання тут карміў цябе. Я тую рыбу, што на базу прарабам пацягну, ну, а ты бяры сумку маю.
- Ён мяне карміў, ты, братка, парожняе не гані, за базарам сачы, Фёдар, уздрыгануўшыся, павысіў тон свайго голаса, за базар адказваць трэба. Ты тут не мяне карміў, ты тут гатаваў ежу для ўсіх, за што і грошы атрымаеш свае. I рэчы свае, і рыбу тую, на што падпісаўся тым прарабам з базы, ухопіш і пагазуеш адсюль. Твой час тут завершаны.
- Ну, дапаможаш, у мяне жа шмат, Мішаня-повар не дагаварыў свой расповед, бо Фёдар, устаўшы з-за стала, падыйшоў да пліты, наліваючы палонікам сабе ў кубак кампот, і перабіў яго думку.
- Ды колькі бы шмат, Мішаня, не было, трэба разлічваць настолькі свае магчымасьці, напружвацца, насколькі ты сам здольны пацягнуць, Фёдар, адыйшоўшы ад пліты на два крокі, павярнуўся тварам да прысеўшага на табурэце повара, што паглядаў на яго знізу, разгублена моргаючы вачыма, і змяніў напорысты тон на звычайны, мне во пастаўлена вельмі важная задача, з абеда я шурую ў тайгу для лазні венікі бярозавыя вязаць, Аляксандравіч загадаў. Дапамагатых тут табе, падпісаўшыхся на нарыхтоўку той рыбы, без мяне дастаткова, затралюеце, сказаўшы, што пара выбірацца, Фёдар прыхапіўшы з сабой невялікую навостраную сякерку, зручны востры нож ды вярова-
чак, намазаўшыся антыкамарыным сродкам, рушыў за пабудову гаража, міма генератарнай у тайгу.
41.
Аддаляючыся ад базы, арыентуючыся на гук працаваўшага рухавіка генератара, што пры адыходзе далей чуўся меней і меней, Фёдар дзівіўся знаходжаннем вось у гэтай такой некранутасці дзікай прыроды, ступаючы, магчыма, там, дзе не праходзіў яшчэ чалавек.
Дайшоў да месца, наўшырку пакрытага мохам не толькі па долу, але і па вялікім паваленым з каранямі дрэвам, нібыта засланаму зялёнай коўдрай, багатага на нізкарослыя маладыя бярозкі з пышнай каронай лістоты. Фёдар, прыняўшыся за сваю справу, хутка панаразаў галінак, прысеўшы на ствол ляжачага, пакрытага мохам дрэва, час ад часу паглядаючы наўкола, дзівіўшыся незнаёмым дагэтуль краявідам, адзін за адным пачаў вязаць венікі. На гук запрацаваўшага рухавіка верталёта Фёдар прыслухаўся. Ён павольна ўзняўся, праводзячы задуменным поглядам, знікаючую з відавоку вінтакрылую машыну з усё цішэй і цішэй даносячымся гукам рухавіка, злавіў сябе на думцы, што праз тыдні паўтара, як даводзіў прараб Аляксандравіч, будзе і яго верталёт.
Прысеўшы зручней на дрэва, працягваючы свой занятак, прыслухаўшыся да ледзь, на адлегласці, чутага ім гуку рухавіка працуючага генератара, Фёдар ажно ўздрыгануўся: «Э-э братка, а ці не далёка, ажно сюды зайшоў-такі ты? Хлопцы казалі тыдзень таму, што бачылі гэтым берагам ракі, уніз па цячэнню, у кіламетрах двух ад базавай пляцоўкі, мядзведзіцу з мядзведзянём. Гэтым берагам яна гаспадарыць, Яўсеевіч параіў не выбірацца далёка. Лепей будзе рэціравацца адсюль, ды хутчэй, пакуль не знайшоў тут сабе прыгоды якія. А не то паляпае па плячы хтосьці, азірнешся, а касалапы так і спытае, маўляў, мужык ты што венікі тут вяжаш, прыйдзецца адказаць, што так,
вяжу. Ен, той касалапы, як у рэкламе па тэлебачанню пра піва, працягне пакет які ды й загадае, маўляў, зганяй, брат, за «Клінскім». А дзе яно, тое «Клінскае» тут у тайзе надыбаеш, недарэчнасць атрымаецца».
Сабраўшы пад правую руку зрэзаныя з бярозак галінкі, пад левую пяць навязаных венікаў, прыхапіўшы працоўны інструмент ды вяровачкі, нетаропка, азіраючыся наўкола, прыкмячаючы таямнічы краявід дзікай тайгі, Фёдар пацягнуўся бліжэй да пляцоўкі базы на ўсё мацнеўшы гук рухавіка працаўніка-генератара.
42.
Надакучлівыя авадзені, што імкнуліся праз дымавую завесу тлеючых на будоўлі гаражу антыкамарыных спіраляў, не гледзячы на панамазаныя сродкамі ад насякомых працаўнікоў, з лёту прычынялі тым шкоду, знікаючы з відавоку, псавалі агульны настрой. Віцёк, прызначаны брыгадзірам пасля адбыцця Мікалаевіча, карэкціруючы бы лейкамі тэрміны выканання pa601 па заканчэнню будаўпіцтва гаража, прапанаваў выходзіць на працу ў начную змену, адчуўшы сябе на вышыні пад час у дзень адпачынку, і пацягнуў за сабой дваіх хлопцаў на раку навудзіць рыбы да прыбыцця чарговага верталёта прарабам з базы, каб паспець яшчэ і навэнджыць яе.
- Што, не спіцца? А я во за рулеткай зайшоў, дзесьці яна ў мяне ў ляжыць сумцы, якую паклаў пад ложак, Фёдар, увайшоўшы ў дзве гадзіны ночы ў балок пражывання, звярнуўся да Барыса, якому дручылі пасля адбыцця Мішані-повара кашаварыць, а ў вольны час займацца вэнджаннем навуджанай рыбы.
- Не-на-авід-жу, я ва-ас усі-іх, не-на-від-жу. Вы-ы мне-е усе-е абры-ы-длі-і ўжо. Я-а не-е жада-а-ю бо-о-ле-ей ба-ачыыць ва-ашы тва-а-ры, бы-ыць за-а-ўсё-ды-ы з ва-а-мі-і по-о-баач. Не-на-а-від-жу, абры-ы-длі-і усе-е, усі-і-х ва-а-с не-на-віджу, Барыс, седзячы на ложку, датыкнуўшыся спіной да сцяны, падцягнуў ногі пад сябе, трымаючы рукі ўздоўж тулава і па-