За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
Вайсковыя спаборніцтвы. Эстафетная гонка. Рыгор Скакун перадае эстафету на першым месцы Майстру Спорту СССР Уладзіміру Барнашову. Трэці — чацвёрты этап
Вайсковыя спаборніцтвы. Эстафетная гонка. Рыгор Скакун прымае эстафету ад таварыша па камандзе
Сенніцкай сярэдняй школы, дзе пад час навучання займаўся лыжным спортам.
4.
Пры навучанні ў восьмым класе школы, на зімовых канікулах, акурат пасля Новага года, Мэлс Харысавіч накіраваў нас, сваіх выхаванцаў, на
спартыўныя зборы з трэнерам-выкладчыкам Мінскай раённай ДЮСШ Уладзімірам Пятровічам Пачапінскім, які выкладаў заняткі па лыжным спорце на базе Міхалоўскай школы Мінскага раёна. Спартыўныя зборы праходзілі ў п. Ждановічы Мінскага раёна, з пражываннем і харчаваннем юных спартсменаў і трэнераў у памяшканні Ждановічскага інтэрната, выхаванцы якога пад час канікулаў раз’ехаліся дадому. Акрамя лыжнікаў падрыхтоўку праходзілі і юныя гімнасты пад кіраўніцтвам сваіх выкладчыкаў. Выхаванцаў Мэлса Харысавіча колькі было дакладна, ужо і не памятаю. Пражывалі мы і трэніраваліся разам з выхаванцамі Уладзіміра Пятровіча Пачапінскага пад непасрэдным яго кіраўніцтвам. Цікавыя знаёмствы з вучнямі іншай школы, з іншай мясцовасьці, агульнае захапленне лыжным спортам аб’ядноўвалі юнакоў і дзяўчат.
Напрыканцы спартыўных збораў, акурат пад заканчэнне зімовых вакацый, захацелася нам, выхаванцам Мэлса Харысавіча, адзін дзень вакацый пабыць дома. Сказаўшы Уладзіміру Пятровічу, што мы паедзем дадому на дзень раней і атрымаўшы станоўчы адказ, пасля абеду, мы сабралі свае рэчы, спартыўны
інвентар, пацягнуліся ад інтэрната, што знаходзіўся на водшыбе ад паселішча, на ўзгорак у кірунку да станцыі Ждановічы.
Пры з’яўленні з узгорку навідавоку будынка чыгуначнай станцыі, усе мы, прыпыніўшыся, з чагосьці азірнуліся на стаяўшы ў нізіне на водшыбе наш інтэрнат. Крыху пастаяўшы, моўчкі, кожны разважаючы пра сябе, рушылі назад да інтэрната пасля выказвання кімсьці ўслых, запамятаваў кім, агульнага намеру, маўляў, а давайце вернемся, Уладзімір Пятровіч нас зразумее. Вярталіся моўчкі, кожны разважаў пра сябе, што патрэбна яшчэ адзін дзень пабыць менавіта тут, дадому прыбудзем назаўтра,
як і паведамлялі бацькам. Яшчэ адна трэніроўка сягоння ды назаўтра з раніцы, яшчэ суткі цікавых адносінаў з хлопцамі ды дзяўчатамі з іншай школы, да таго нас з’ядналі агульныя інтарэсы праз заняткі лыжным спортам, гэта цікава. Праводзячы заняткі па лыжным спорце, нашы настаўнікі Мэлс Харысавіч Ісхакаў і Уладзімір Пятровіч Пачапінскі з менавіта тых нас, у той перыяд, як раней так і пазней, юнакоў і дзяўчат, стваралі каманду лыжнікаў Мінскага раёна, у будучым Уладзімір Пятровіч і біятланістаў, займеўшую немалыя поспехі на абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных спаборніцтвах.
Ветліва сустрэўшы і пачуўшы ад нас, што вырашылі мы вяр-
Майстар Спорту СССР Мэлс Харысавіч Ісхакаў. Першынства СССР сярод сельскіх лыжнікаў, г. Сыктыўкар, 28 сакавіка 1 красавіка 1970 г.
нуцца каб дазаўтра пабыць яшчэ тут, Уладзімір Пятровіч сказаў, што, давайце, рыхтуйцеся да трэніроўкі, хутка выбіраемся.
У тую ж зіму наш настаўнік, Мэлс Харысавіч, вазіў нас, сваіх выхаванцаў з мэтай
удасканальвання спартыўнага майстэрства ў горад Навагрудак на матчавую сустрэчу з юнымі лыжнікамі Навагрудскай раённай ДЮСШ. Акрамя ўдзелу ў спаборніцтвах па лыжных гонках, наш настаўнік, Мэлс Харысавіч, правёў з намі, сваімі выхаванцамі, экскурсію па старажытным горадзе з наведваннем музея сусветна вядомага паэта Адама Міцкевіча, гары Міндоўга, дзе побач насыпаны узгорак ў гонар Адама Міцкевіча, а таксама пешшу ўсёй камандай разам з настаўнікам мы пахадзілі па вулачках старажытнага горада.
У той жа зімовы спартыўны сезон, тэрмінам крыху раней, спаборнічалі мы на лыжні ў матчавай сустрэчы з выхаванцамі Маладзечанскай раённай ДЮСШ у Радашковічах. Потым, праз гады, пад час майго навучання ў Мінскім энергетычным тэхнікуме пры правядзенні спаборніцтваў па лыжных гонках на першынства г. Мінска сярод ССНУ, у адзін з тых гадоў у Радашковічах патрапіў я ў недарэчнасць разам з таварышам па камандзе Аляксадрам Скальскім, біятланістам з г. Лагойска, таксама навучэнцам энергатэхнікума. Дабіраючыся камандай да месца старта электрацягніком на Маладзечанскім накірунку, нашы кіраўнікі памыліліся, не набылі на двух членаў каманды білеты. Завітаўшыя ў вагон кантралёры, нягледзячы на тое, што, атрымалася памылка ў спешцы, а на спаборніцтвы трэба дабрацца ўчас усім членам каманды, адхілілі прапанову кіраўнікоў каманды выплаціць штраф за двух безбілетнікаў, ахвяравалі мною ды Скальскім, таму нам прыйшлося выйсці на прыпынку «Мінскае мора» з таго электрацягніка. Праявіўшы ініцыятыву, як знаток лыжных трасаў у Радашковічах, я прапанаваў таварышу дабрацца да мёсца прызначэння папутнай машынай, маўляў, хутчэй атрымаецца, а лыжы ды спортформу каманда даставіць, і пацягнуў таго за сабой на побач праходзячую шашу. Толькі прагаласавалі, прыпыніўся вадзіцель МАЗа, згадзіўшыся падкінуць. Па прыбыццю ад шашы павёў я Скальскага за Радашковічамі праз поле па снезе на ўзгорак, за якім траса лыжні і стартавы
гарадок, з паселішча не бачна. Узабраліся на вяршыню узгорка, і перад нашымі вачыма прадстала заснежаная да ўскрайку леса даліна, і ні лыжні, ні стартавага гарадка, і ніводнай там жывой душы наўкола, акрамя нас абодвух, разгублена паглядаючых адзін на аднога. Пакруціўшы па баках галовамі, пераглянуўшыся, рушылі мы ўдваіх назад, з узгорка па глыбокім снезе да шашы. Пры сыходзе з таго ўзгорка Саня Скальскі абураўся на мяне, маўляў, трасу ведаю, папуткай дабяромся. Першую сваю перамогу атрымаў ты тут яшчэ пры навучанні ў школе ў восьмым класе, ага, і зараз мы пераможам. Саня ўсё абураўся, якая перамога, калі і ўдзелу ў спаборніцтвах не прыняць нам. Потым у тэхнікуме наш трэнер, Анатоль Іосіфавіч Драздоўскі, зразумела, вычытываў мне, бо мая была ініцыатыва папуткай па шашы дабрацца. і давёў што спаборніцтвы праводзіліся не ў саміх Радашковічах, а каля чыгуначнай станцыі Радашковічы, што ў дванаццаці кіламетрах ад паселішча. Вось такая атрымалася, амаль анекдатычная, недарэчнасць.
5.
Пры маім навучанні ў восьмым класе частка выхаванцаў нашага настаўніка Мэлса Харысавіча была ўключана ў рэзерв зборнай каманды Мінскай вобласці і ў зімовы перыяд праходзіла падрыхтоўку на спартыўных зборах да першынства Беларусі сярод школьнікаў у п. Ратамка Мінскага раёна, дзе ў той год і праводзілася спартакіяда БССР сярод школьнікаў. 3 вучняў Сенніцкай школы, памятаю, былі Саша Янушонак, Віця Бурын, быў я і хтосьці яшчэ з хлопцаў ды дзяўчат, нажаль запамятаваў. Вучні восьмых класаў прымалі ўдзел у спаборніцтвах па асабістым заліку. За каманды абласцей і г. Мінска у залік ішло выступленне хлопцаў і дзяўчат дзевятых класаў па малодшай групе, дзесятых класаў па старэйшай. У асабістых лыжных гонках, па заліку малодшых дзяўчат, выхаванка Уладзіміра Пятровіча Пачапінскага, вучаніца Міхалоўскай школы Мінскага раёна Ва-
лянціна Мірончык, па выніках праходжання дыстанцый, заняла прызавыя другое і трэцяе месцы.
У асабістай гонцы па малодшых юнаках Саша Акулевіч з г. Барысава, выступаючы за каманду Мінскай вобласці, ходам па дыстанцыі выйграючы і ў юнакоў старэйшай узроставай групы, незадоўга да фініша, так атрымалася, зламаў лыжу, адпаведна страта часу і непападанне ў тройку прызёраў. Памятаю, як пасля фінішу, прысеўшы на кукішкі, ён усё круціў у руцэ носік ад зламанай сваёй лыжы фірмы «ЯАРВІНЕН».
Валянціна Мірончык. Срэбраны і бронзавы прызёр спартакіяды школьнікаў БССР 1976 г., п. Ратамка, Мінскі раён
Увечары, будучы на адпачынку і рыхтуючыся да на наступны дзень эстафетнай гонкі чатыры па пяць кіламетраў, хлопцы з каманды Мінскай вобласці, выступаючы па заліку малодшых юнакоў, настроіліся назаўтра выступіць рашуча, адпаведна свайму ўзроўню падрыхтоўкі. вырашылі не апранацца ў гоначную форму, а выйсці на старт у звычайных спартыўных касцюмах. Напрыканцы трэцяга этапа Саша Лобус з Барысаўскай лыжнай спортшколы, за васемсот метраў да фініша павысіў голас на нежадаючага ўступіць лыжню хлопца з каманды старэйшай ўзроставай групы, што ішла першай, і прымусіў таго сыйсці з лыжні, даўшы магчымасць мацнейшай камандзе перадаць эстафету чацвёртаму этапу першымі. На сваім чацвёртым этапе Саша Акулевіч, у той час мацнейшы і сярод юнакоў старэйшай групы, не ўступіў першынства ў той эстафетнай гонцы спартакіяды школьнікаў БССР.
Валеры Скакун #♦ Ш ШШШS
Удзел вучняў восьмых класаў, уключаных у рэзерв зборнай каманды Мінскай вобласці, у спартакіядзе БССР па лыжных гонках па асабістым заліку, і праходжанне падрыхтоўкі на спартыўных зборах, станоўча ўплывалі на павышэнне нашага спартыўнага майстэрства. На наступны год пры правядзенні першынства Мінскай вобласці па лыжных гонках у г. Барысаве па ўзроставай групе малодшых юнакоў перамог Юры Горыд з п. Краснае Маладзечанскага раёна, Саша Янушонак з нашай каманды Мінскага раёна быў другім, услед за ім, заняўшы трэцяе месца, быў я. На другі дзень у гонцы на пяць кіламетраў зноў перамог Юры Горыд, Саша Янушонак ды я, паказаўшы аднолькавы вынік праходжання дыстанцыі, падзялілі між сабой другое і трэцяе месца.
Патрапіўшы ў асноўную зборную каманду Мінскай вобласці, падрыхтоўку да спартакіяды школьнікаў БССР, што ў той год праводзілася ў г. Магілёве, Саша Янушонак ды я праходзілі з камандай лыжнікаў Беларускага тэхналагічнага інстытута лясной прамысловасці, куды нас накіраваў наш настаўнік Мэлс Харысавіч Ісхакаў, пад кіраўніцтвам трэнера каманды студэнтаў на-
Члены каманды Беларускага тэхналагічнага інстытута лясной прамысловасці на першынстве БССР сярод ВНУ. Злева направа: Валеры Скакун, Анатоль, Таццяна Балашова, навуковы супрацоўнік інстытута, Валянціна Гарнак, Мікалай Карнавухаў, Аляксандр Якушонак, г. Гарадок, Віцебская вобласць, 1977 г.
вучальнай установы Аркадзя Васільевіча Лябёдкі з пражываннем на спартыўнай базе «Ганалес», што на Мінскім Моры. На праходзячым у тым 1977 годзе першынстве рэспублікі сярод ВНУ, рэспубліканскай універсіядзе, у г. Гарадок Віцебскай вобласці з Аляксандрам
Янушонкам мы прынімалі ўдзел за каманду БТІ, выступаючы па заліку юнакоў. Настрой і імкненне Аркадзя Васільевіча па выніках зімовай спартакіяды абыйсці галоўнага суперніка, каманду Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры, з уплывам на выхаванцаў, студэнтаў БТІ, меў станоўчыя вынікі.