За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
Агульны настрой каманды на перамогу настолькі паўплываў на двух вадзіцеляў заказнога аўтобуса, арэндаванага падвозіць каманду пад час спаборніцтваў, што яны ўвечары перад эстафетнымі гонкамі, якія былі назаўтра сярод мужчын і жанчын, на белай матэрыі немалога памеру напісалі дзесьці здабытай сіняй фарбай плакат co словамі «Сухан-Перамога».
На першым этапе выступалі юнакі і Мікалай Карнавухаў, студэнт першага курса БТІ, доўга вядучы за сабой караван першага этапа па дзесяцікіламятровай дыстанцыі. па лыжні, пракладзенай па ноччу свежавыпадзеным снезе. Потым пры разборы эстафетнай гонкі ён атрымаў прачуханца за няправільныя тактычныя рашэнні ад трэнера Аркадзя Васільевіча. На другім этапе эстафеты адставанне ад лідыруючай каманды крыху паменьшылася, выступаўшы на трэцім этапе Майстар Спорту СССР Генадзь Унуковіч, значна скараціўшы адрыў ад лідыруючай каманды ІФК, перадаў эстафету члену зборнай БССР па лыжных гонках Аляксандру Сухану. Ліквідаваўшы адрыў і за метраў шэсцьдзесят да фініша, абыходзячы фінішора ІФК, ідучы першым, патрапіўшы ва ўпадзіну на лыжні, спатыкнуўшыся, Аляксандар Сухан, паваліўшыся, фінішаваў другім. Мне і цяпер добра памятаецца фініш той эстафеты. 3 Аляксандрам Янушонкам за каманду БТІ выступіўшы ў дзвюх асабістых гонках, за эстафетнай мы назіралі, знаходзячыся на трасе на лыжах. Спаборніцтвы ў г. Гарадок праводзіліся ў прыгожам маляўнічым месцы каля азёраў. Перад фінішам траса праходзіла па ўзгорку, затым ішла налева на дзевяноста градусаў, і крыху уніз, затым зноў паварочвала налева амаль на дзевяноста градусаў, і пасля ішоў доўгі спуск да фініша, амаль паралельна трасы, што на ўзгорку,
дзе мы з Аляксандрам і былі акурат перад фінішам эстафеты, і з вышыні назіралі за чакаўшай усіх перамогай. Саша Сухан ужо абыходзіў суперніка з левага боку, ды ва ўпадзіне казырнулі лыжы, і ён, высокі, жылісты, паваліўся наперад, пры падзенні абапёрся на рукі, хутка узняўшыся, фінішаваў другім. Па выніках эстафетных гонак, нажаль, запамятаваў, як выступіла жаночая каманда БТІ, і па спаборніцтвах ва індывідуальных лыжных дысцыплінах, каманда БТІ у той год пад кіраўніцтвам свайго трэнера Аркадзя Васільевіча Лябедкі абыйшла каманду БДІФК, заняўшы першае месца ў рэспубліканскай спартакіядзе, універсіядзе, сярод ВНУ рэспублікі па лыжных гонках.
Члены каманды БТІ лясной прамысловасці на першынстве БССР сярод ВНУ. Злева направа: Валеры Скакун, Анатоль, Тацііяна Балашова, навуковы супрацоўнік інстытута, Валянціна Гарнак, сёмы Мікапай Карнавухаў. Першы pad: другая Таццяна Балашова, Святлана, Майстар Cnopmy СССР Генадзь Унуковіч, Аляксандр Якушонак, г. Гарадок, Віцебская вобласць, 1977 г.
6.
Пры маім навучанні ў дзесятым класе Мэлс Харысавіч увосень зноў накіраваў мяне на спартыўныя зборы на першы снег
у г. Краснакамск Пермскай вобласці разам з камандай БТІ, дзе ў тую восень праходзілі падрыхтоўку на першым снезе і іншыя выхаванцы Мэлса Харысавіча і Уладзіміра Пятровіча Пачапінскага, юныя спартсмены Мінскай раённай ДЮСШ, пад непасрэдным кіраўніцтвам Уладзіміра Пятровіча. 3 тых спартыўных збораў на першым снезе ў г. Краснакамску чамусьці запомнілася прагулка ў дзень адпачынку ўздоўж берага ракі Кама, на якой і адбудаваны горад. Памятаю, быў пахмурны дзень з тэмпературай паветра вышэй нуля, снег растайваў. Уздоўж берага ўніз па цячэнню доўга гуртом мы ішлі разам з Уладзімірам Пятровічам, потым вярталіся назад. Рака Кама ўражвала сваёй магутнасцю і шырынёй. Ад пахмурнага надвор’я ў паветры стаяла вільготная імжа, і другога берага незамерзшай ракі бачна не было.
Як пісалася вышэй, Аркадзь Васільевіч Лябёдка, у мінулым выдатны лыжнік-гоншчык, у штогадовай зімовай спартакіядзе сярод ВНУ рэспублікі заўсёды імкнуўся абыйсці галоўнага суперніка, каманду БДІФК. 3 расповедаў ведаючых, у адзін з такіх зімовых спартыўных сезонаў, напярэдадні спартакіяды па лыжным дваябор’і адзін з выхаванцаў Аркадзя Васільевіча, лыжнік-гоншчык Ігроў Уладзімір выказаў думку, маўляў, калі вы, Аркадзь Васільевіч, скокніце з трампліна, то і я скокну, дзеля поспеху каманды. Аркадзь Васільевіч на трэніроўцы ў РСК «Раўбічы», скокнуўшы з малога трампліна, устаяў. Уладзімір Ігроў, стрымаўшы слова, прыняў удзел у спаборніцтвах па лыжным дваябор’і на першынстве рэспублікі сярод ВНУ. 3 трох скачкоў з трампліна ў залік ішлі два лепшых і потым лыжная гонку на пятнаццаць кіламетраў. Прымаючы непасрэдна ўдзел у спартакіядзе, Аркадзь Васільевіч скокнуў з малога трампліна ў першай спробе на дванаццаць, у другой на чатырнаццаць метраў. Пры судзейскай жараб’ёўцы на лыжную гонку на пятнаццаць кіламетраў, зразумеўшы, што лыжня будзе пракладзена па свежавыпаўшым снезе і будзе мяккай, Аркадзь Васільевіч не здаў сваю картачку ўдзельніка ў агульны стос. Па заканчэнні
mm 2іі
Валеры Скакун # #♦S #S#*Ф$*S жараб’ёўкі сказаў, што чамусьці яго, як удзельніка не назвалі, дзесьці згубілася картачка. Сітуацыя зразумелая, бывае, што губляюцца картачкі, хітрык ягоны прайшоў. Суддзі прапанавалі яму бегчы апошнім, а значыць, лыжня ўжо будзе накатаная. Урэшце-рэшт, па суме дзвюх дыстыплінаў, Аркадзь Васільевіч заняў другое прызавое месца. Выступілі на добрым узроўні і астатнія члены каманды БТІ, па выніках двух дзён спаборніцтваў, па набраных балах у той год занялі першае месца ў зімовай спартакіядзе па лыжным дваябор’і сярод ВНУ рэспублікі.
7.
Па заканчэнні дзевятага класа, у чэрвені, знаходзячыся ў працоўным лагеры на базе Сенніцкай сярэдняй школы, працавалі мы, вучні школы, на палях калгаса імя Гастэла Мінскага раёна, у асноўным, праполвалі буракі. У другой палове дня адпачынак, альбо прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах, маючых спартыўна-патрыятычны накірунак. Пры звычайным раскладзе трэніровак, Мэлс Харысавіч чатыры разы на тыдзень праводзіў заняткі ў секцыі па лыжнаму спорту. У ліпені Мэлс Харысавіч накіраваў мяне для падрыхтоўкі да наступнага зімовага сезона ў спартыўны лагер з камандай БТІ. Выпраўляючыся на спартыўныя зборы, я не ведаў, дзе, у якой мясцовасці буду знаходзіцца, і маці наказала мне, каб даслаў паштоўку. Разам са спартсменамі навучальнай установы выправіўся я ў маляўнічы, прыгожы куток Беларусі, што непадалёку ад пасёлка Энергетык, у Негарэльскі лясгас, дзе была адбудавана база інстытута лясной прамысловасці для праходжання студэнтамі практыкі і дзе для спартсменаў на летні перыяд падрыхтоўкі быў створаны спартыўны лагер. Трэніроўкі праводзіліся па звычайным раскладзе летняй падрыхтоўкі да зімовага спартыўнага сезона спаборніцтваў па тыднёвым цыкле з адным днём адпачынку, звычайна ў нядзелю. У дні адпачынку калі-нікалі выбіраліся пашвэндацца па лесе, што рос наўкола, альбо бавілі час на маляўнічым беразе ракі Уса.
Мікалай Карнавухаў, скончыўшый першы курс навучальнай установы, прыхапіў з сабой на зборы, акрамя спартыўнага інвентара ды формы, гітары і экіпіроўку для падводнага палявання, маску, трубку і пнеўматычную стрэльбу з гарпунам. Аркадзь Васільевіч, пабачыўшы гэтую ягоную экіпіроўку, пажартаваў, маўляў, бацька табе грошы на вучобу выдзяляе, а ты іх, тыя грошы на непатрэбнае транжырыш. Пабачу як бацьку, то і распавяду яму, куды ты сродкі расходуеш. Гэта былі, канечне, проста жарты. Аркадзь Васільевіч, як трэнер і кіраўнік сваёй каманды, з веданнем свайго педагагічнага прызначэння наладжваў і падтрымліваў добрыя зносіны і меў павагу сярод сваіх выхаванцаў.
Аднойчы быў дзень адпачынку, і мы выбраліся з хлопцамі ды дзяўчатамі на раку, а Мікалай Карнавухаў прыхапіў з сабой прылады для падводнага палявання. Адпачывалі на месцы, абсталяваным мясцовымі жыхырамі пад пляж. Там, дзе рэчышча ракі шырэй, цячэнне невялікае, з берагу адразу глыбіня, і на дрэве, што расло паблізу, ад вады прыладжана дошка пад вышку для нырання. 3 дазволу Мікалая надзеўшы маску ды трубку, вырашыў я паплаваць. Сапраўды цікава, вочы пад маскай у вадзе, дыхаю цераз трубку, рыбкі розныя праплываюць, падводныя расліны, а хлопцы ды дзяўчаты назіралі з берага як я, заглыбляючыся, нібы воўк з мультфільма «Ну, пачакай!», плаваю, дыхаючы цераз трубку, што віднелася ледзь-ледзь з вады. Як потым казалі, адыйшоўшы ад рогату, маўляў, чакаем, што вось-вось схаваецца трубка, вось-вось, і тут я, заглыбіўшыся, удыхнуў так, што вада ў схаваную пад ўзровень трубку для дыхання шуганула, нібыта ў варонку. Заглытнуўшы вады я, нібыта той воўк з мульціка, грэбаючы рукамі, выпіхнуўшы галаву і частку тулава ў паветра з вады, выхапіўшы правай рукой з зубоў трубку і выдыхаючы ваду з крыкам «ва-аа-ўў» схаваўся з галавой у воднай пучыне. Потым другі ды трэці раз. Смеху было, казалі хлопцы ды дзяўчаты, што атрымалася, ну, прама, як у
Валеры Скакун # ф * S $ Ш # S ♦ S Ф Н мультфільме тым, толькі птушачкі не хапала, якая прысела бы з лёту на трубку адпачыць.
Мікалай Карнавухаў вырашыўшы выкарыстаць сваю экіпіроўку па прызначэнні, апрануўшы сваю амуніцыю, маску ды трубку для дыхання, прыхапіўшы пнеўматычную стрэльбу для падводнага палявання, даваў нырца на глыбіні ракі ў спадзеву на ўдачу. Мы, адпачываючыя, з берага з зацікаўленасцю назіралі, жадаючы урэшце-рэшт пабачыць падстрэленую Мікалаем рыбіну. Вынырнуўшы з глыбіні каля берага, аддыхваючыся, зняўшы трубку, трымаючы ў правай руцэ стрэльбу, прамовіў «зараз». Надзеўшы трубку, са стрэльбай на пагатоўцы Мікалай, даўшы нырца, знік з відавоку на глыбіні. Праз невялікі тэрмін паказаўшыся з вады, у правай руцэ трымаючы нявыкарыстаную стрэльбу, у левай банку рыбных кансерваў шпротаў у масле, працягнуў яе на бераг Генадзю Унуковічу. Аддыхваючыся, сказаўшы зноў «зараз», надзеў трубку для дыхання і даў зноў нырца, трымаючы на пагатоўцы сваю падводную стрэльбу. Вынырнуўшы, трымаў ў правай руцэ стрэльбу нявыкарыстанай, у левай яшчэ адну банку рыбных кансерваў шпротаў у масле, працягнуў кансервы на бераг зноў Генадзю Унуковічу. Аддыхваючыся, надзеўшы трубку для дыхання са стрэльбай на пагатоўцы, зноў даўшы нырца на глыбіню, Мікалай знік з відавоку. Неўзабаве вынырнуў каля берага, правай рукой трымаючы сваю стрэльбу, а левай здабытую з-пад вады бутэльку гарэлкі з этыкеткай «Пшанічная» і працягнуў тую зноў Генадзю Унуковічу. Зняўшы трубку, маску, аддыхваючыся, сказаў, што ўсё, на глыбіні болей нічога няма Мікалай, трымаючы ў правай руцэ стрэльбу, вылез з ракі на бераг. Паклаў прылады для падводнага палявання каля здабытых прадуктаў харчавання, адыйшоўшы ўбок, пачаў далонямі страсаць з сябе, нібыта якую недарэчнасць, кроплі вады.