За зацяненнем Поўначы
Валеры Скакун
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2015
наматвалі кругі. Напрыканцы трэніроўкі Мэлс Харысавіч сказаў мне, што брат у цябе, Валера, крышачку грузнаваты, у сэнсе тым, што паўнаваты па камплекцыі. Быўшы па камплекцыі звычайным падлеткам, у той восеньскі, з прахалодай, дзень збіраючыся на трэніроўку, ды не ўяўляючы, што гэта за заняткі, Юра, апрануўшы на сябе двое порткаў ад спартыўных касцюмаў з начосам менавіта грузнаватым і выглядаў. Казаў мне потым, што, бегаючы так апранута, ажно ўпрэў, яно і зразумела, што ўпрэеш.
Рэгулярна займаючыся лыжным спортам пад кіраўніцтвам вопытнага настаўніка Мэлса Харысавіча Ісхакава, развіваючы і ўдасканальваючы сваё спартыўнае майстэрства, паступова набіраючы спартыўную форму пад час навучання ў Сенніцкай сярэдняй школе, Юры Скакун паспяхова выступаў на спартыўных спаборніцтвах па лыжных гонках на першынствах Мінскага раёна, Мінскай вобласці, спартакіядзе школьнікаў БССР, у
прыватнасці пад час навучання ў дзесятым класе ў г. Навагрудку. На летнім першынстве Мінскай вобласці па лыжэролерам і кросу, у перыяд навучання ў дзесятым класе, што праводзілася ў РСК «Раўбічы», Юры Скакун першынстваваў у гонцы на пятнаццаць кіламетраў на лыжэролерах. У той жа зімовы сезон спаборніцтваў Юры Скакун паспяхова выступаў на першынстве рэспублікі сярод ВНУ
Юры Скакун. Спартакіяда БССР. ПершынстваДСТ "Чырвоны Сцяг", г. Магілёу, 1982 г.
Першынства БССР сярод ВНУ, г. Магілёў, 1981 г. Юры Скакун
(Рэспубліканскай Універсіядзе) у складзе каманды Беларускага медыцынскага інстытута па заліку юнакоў.
Пад час вучобы ў дзесятым класе сярэдняй школы Юры Скакун быў пераможцам на Першынстве рэспублікі па лыжных гонках па ДСТ «Ураджай», што ў той год праводзілася ў г. Лагойску. Па заканчэнні Сенніцкай сярэдняй школы, пры навучанні ў адным з Мінскіх ПТВ займаючыся лыжным спортам, Юры Скакун паспяхова высту-
паў на спартыўных спаборніцтвах па лыжных гонках рознага ўзроўню і меў дачыненне да ДСТ «Чырвоны Сцяг».
У юніёрскім узросце, пэўны тэрмін займаючыся біятлонам у трэнера-выкладчыка ДСТ «Працоўныя Рэзервы» Сідарэнкі Уладзіміра Пятровіча, у мінулым выдатнага біятланіста, выступаючага за ДСТ «Чырвоны Сцяг» з СК «Камвольшчык», Юры
Скакун стаў пераможцам у біятлоннай гонцы на пятнаццаць кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі на першынстве кубка БССР па юніёрах па ДСТ, выступаючы за каманду ДСТ «Працоўныя Резервы». У эстафетнай гонцы чатыры па сем з паловай кіламетраў каманда біятланістаў ДСТ «Працоўныя Резервы», у склад якой уваходзіў і Юры Скакун. заняла ганаровае другое месца і, па выніках тых спаборніцтваў Кубка БССР па біятлоне, што ў той год праводзілася ў РСК «Раўбічы», каман-
да біятланістаў ДСТ «Працоўныя Резервы» пад кіраўніцтвам трэнера-выкладчыка Сідарэнкі Уладзіміра Пятровіча упершыню па агулыіым заліку спаборніцтваў заняла ганаровае другое месца.
Пад час службы ў войску Юры Скакун паспяхова выступаў на вайсковых спаборніцтвах па лыжных гонках і біятлоне. Першынствуючы і ўваходзячы ў тройку прызёраў на першынствах ваенна-паветраных сілаў Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, Юры Скакун на другім годзе тэрміновай службы на першынстве ЧБВА па біятлоне ў класічнай гонцы на
Юры Скакун. Спартакіяда БССР. Першынспіва ДСТ “Чырвоны Сцяг", г. Магілёў, 1983 г.
Біятланісты ДСТ “Працоўныя Рэзервы Злева направа: Юры Скакун, Аляксандр Барадуля, Рыгор Бабічаў. РСК “Раўбічы ", летні збор, пачатак 1980-х гг.
дваццаць кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі ўвайшоў ў тройку прызераў, заняўшы ганаровае другое месца.
Пры паступленн і на службу ў МНС Юры Скакун актыўна ўдзельнічаў у спартыўных спаборніцтвах па лыжных гонках, гіравому і пажарна-прыкладному відах спорта. У тысяча дзевяцьсот восемдзесят пятым
годзе Юры Скакун першынстваваў у спаборніцтвах па лыжных гонках па Упраўленню пажарнай аховы і Упраўленню унутраных спраў г. Мінска, ў эстафетнай гонцы чатыры па пяць кіламетраў Юры Скакун, выступаючы на першым этапе, па выніках спаборніцтваў разам з таварышамі па камандзе заняў ганаровае прызавое месца. 3 дзве тысячы пятага года, пры ўключэнні ў рэспубліканскую спартакіяду МНС спаборніцтваў па лыжных гонках, Юры Скакун, выступаючы па сваёй узроставай групе, пастаянна ўваходзіў у тройку прызёраў. У цяперашні час, пры выхадзе на пенсію па выслузе гадоў, старшы прапаршчык Юры Скакун, вядучы актыўны лад жыцця, падтрымлівае высокую фізічную форму.
Напрыканцы навучання ў дзесятым класе, у маі месяцы, выбраўся я на трэніроўку да таго ж леса каля вёскі Скарынічы. Мэлс Харысавіч, адправіўшы гурт навучэнцаў да месца прызначэння, паклікаў мяне з сабой зайсці да інструктара па спорту калгаса імя Гастэла Васільева Уладзіміра Віктаравіча, у раённы Дом культуры ў Сенніцы, дзе патым часе мелася выдатная спартыўная зала. Ідучы напрасткі цераз поле за Мэлсам Харысавічам, пры падыходзе да асфальтавай дарогі, за якой злева была кантора калгаса, а па накірунку прама Дом культуры са спартыўнай залай, заўважыў у траве латарэйны білет ды вырашыў
яго падняць, і не паверыў сваім вачам. На грашовай купюры з партрэтам Леніна было напісана «сто рублёў», па тым часе грошы немалыя. Мэлс Харысавіч, азірнуўшыся, запытаў у мяне: «Што, Валера, дзесятка?» А я так гляджу, вачам не веручы сваім ды адказываю: «Не, сторублёўка». Мэлс Харысавіч сказаў, што пакуль я буду бегаць, то згублю, склаў купюру і прыхаваў яе ў сваёй кішэні. Пад час трэніроўкі ў лесе на крузе чатырыста метраў хлопцы і дзяўчаты ўсё цікавіліся ў мяне, ці сапраўды я знайшоў сто рублёў? На станоўчы мой адказ не верылі, кажучы, што мы з трэнерам прыдумалі гэткі розыгрыш. Паверылі толькі тады, калі напрыканцы трэніроўкі Мэлс Харысавіч дастаў з той кішэні сторублёвую купюру і працягнуў яе мне. Прыйшоўшы з трэніроўкі дадому, сказаў маці, што знайшоў грошы ды хацеў было ёй іх аддаць, але яна адмовіла, вымавіўшы. што калі ты іх знайшоў, то і набудзь сабе штосьці патрэбнае. У хуткім часе, будучы ў Мінску, прымяраў на сабе ў магазіне «Старт» на знойдзеныя мною сто савецкіх рублёў спартыўны касцюм сіняга колеру шарсцяны, красоўкі і лёгкую спартыўную форму для заняткаў бегам у летні пярыяд падрыхтоўкі, якія і прыкупіў.
3.
Пра свой удзел у першых сваіх спаборніцтвах у Мінску каля абсерваторыі я ўжо пісаў у аповесці «Першы снег» у кнізе прозы «Паўночны варыянт». Пасля гэтых спаборніцтваў прыйшло разуменне, што аднаго жадання штосьці здзейсніць, штосьці стварыць сваё, чамусьці навучыцца недастаткова. Для дасягнення мэты патрэбна шмат працаваць, працаваць штодзённа, рупліва, мэтанакіравана. На пачатку маіх заняткаў лыжным спортам Мэлс Харысавіч правёў сярод нас, сваіх выхаванцаў, спаборніцтвы на першынства Мінскай раённай ДЮСШ, ад якой і праводзіліся заняткі на базе Сенніцкай сярэдняй школы. Хто першынствываў сярод дзяўчат, нажаль, я ўжо запамятаваў. Сярод юнакоў стаў першым Саша Янушонак, я быў другім, трэцім
Віктар Бурын, г. Вольск, 1980 г.
Віця Бурын. Усе ўтраіх мы былі з адной вёскі Скарынічы, сябравалі і вучыліся ў адным класе. Атрыманыя намі граматы за першынства і прызавыя месцы былі стымулам для далейшага ўдасканальвання майстэрства ў хадзьбе на лыжах. Калінікалі выпраўляючыся на спаборніцтвы альбо на спартыўныя зборы, Мэлс Харысавіч казаў, што калі Віця Бурын будзе з намі, значыць будзе весела. Той заўсёды прыдумляў альбо нейкія вясёлыя розыгрышы, то жарцікі падкідваў, а анекдоты расказваў падоўгу ды шмат, з талентам цікавага распавядальніка. Мы тады дзіву даваліся, адкуль ён ведаў іх столькі, часам складвалася ўражанне, што некаторыя анекдоты ён сам прыдумляў.
Па заканчэнні навучання ў сёмым класе, на чале з настаўнікам Мэлсам Харысавічам, перспектыўныя выхаванцы спартыўнай секцыі лыжнага спорта ўдасканальвалі сваё майстэрства, знаходзячыся ў спартыўным лагеры каля Даманава Маладзечанскага раёна. Пражыванне ў палатачным лагеры, трэніроўкі ў маляўнічай мясцовасці, адпачынак, рака Вілія ўносілі ў фарміраванне юнакоў і дзяўчат свой адметны, станоўчы каларыт. 3 хлопцаў, выхаванцаў, былі мы ўдваіх, я і Саша Янушонак, у адной палатцы спартыўнага палатачнага лагера мы разам і пражывалі. Дзяўчат было значна болей, дакладна ўжо і не памятаю.
Пры навучанні ў восьмым класе, пры выпадзенні першага снега трэніўкі напачатку праводзіліся на лыжні, пракладзенай на стадыёне вёскі Сенніца, што непадалёку ад школы. Памятаю, як на трэніроўкі, дзе мы, пачаткоўцы з нейкім стажам і ўзроўнем падрыхтоўкі, адпрацоўвалі тэхніку лыжнага хода, з зацікавасцю
назіралі, імкнучыся паўтарыць хадзьбу на лыжах, у прыватнасці пракат-штуршок Анатоля Баркоўскага, хлопца, на год старэйшага за мяне і нядаўна прыбыўшага са спартыўных збораў з першага снега. Высокі, жылісты Анатоль Баркоўскі, апрануты ў лыжны гоначны касцюм з гетрамі на галёнках, выдаваючы нам, пачаткоўцам, прыклад валодання тэхнікай лыжнага хода, абуджаў у
Узнагарода пераможііаў і прызёраў вайсковых спаборніцтваў па лыжных гонках. На першым месцы Рыгор Скакун
пачынаючых спартсменаў спадзеў, што ўрэшце-рэшт калі працаваць, то атрымаецца. Мяне, за маё амаль бесперапыннае, ад жадання хадзіць на лыжах прыгожа, доўгае соўганне на іх па лыжні хлопцы ды дзяўчаты ў той час далі мянушу конь Пржывальскага.
Калі-нікалі падыходзілі на трэніроўкі да настаўніка, Мэлса Харысавіча, каб пагойсаць на лыжах былыя выхаванцы, скончыўшы навучанне ў школе, Грыша Скакун і Міша Урбан. Дасканала валодаючы тэх-
Парад адкрыцця вайсковых спаборніцтваў па лыжных гонках. Першы злева Рыгор Скакун
2d $<#$$$
нікай хода па лыжні і з’яўляючыся для нас прыкладам, былыя выхаванцы выклікалі ў займаўшыхся ў той час вучняў школы давер да настаўніка. У перыяд службы ў войску Грыгорый Скакун актыўна ўдзельнічаў у вайсковых спаборніцтвах як па лыжных гонках, так і па іншых спецыяльных вайсковых прыкладных відах спорту.
Перыядычна становячыся пераможцам і займаючы прызавыя месцы на першынствах сваёй вайсковай часткі, Загорскага гарнізона (зараз Загорск Сергіеў Пасад, уваходзячы у Залатое кальцо Расіі), на іншых буйных вайсковых спаборніцтвах у асабістых і камандных, эстафетных лыжных гонках, павышаючы і ўдасканальваючы сваё баявое і фізічнае майстэрства, Грыгорый Скакун пасля службы ў войску пад час навучання ў Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры і пэўны тэрмін па заканчэнні навучальнай установы, паспяхова працаваў трэнерам-выкладчыкам Мінскай раённай ДЮСШ на базе той жа