Забойства на Каляды
Міраслаў Адамчык
Памер: 128с.
Мінск 1994
КАЛЯДЫ
МІРАСЛАУ
АДАМЧЫК
Першая кніга празаіка
МІРАСЛАЎ АДАМЧЫК
ЗАБОЙСТВА
НА КАЛЯДЫ
Аповесць Апавяданні
Мінск «Мастацкая лііаратура» J954
ББК 84 (4Бел)6 A 28
УДК 882.6—3
Серыя заснавана ў 1976 годзе
Адамчык М.
A 28 Забойства на Каляды: Аповесць, апавяданні.— Мн.: Маст. літ., 1994.— 128 с.— (Першая кніга празаіка).
ISBN 5340011909.
Гэта першая празаічная кніга М. Адамчыка. Апавяданні маладога аўтара вызначаюцца вострымі, падчас крымінальнымі сюжэтамі. М. Адамчык працуе ў жанры дэтэктыва. У аповесці «Забойства на Каляды» чытач пазнаёміцца з прыватным дэтэктывам Бруна Чыкам, які паспяхова разблытвае таямнічае злачынства.
8820600000—053
A25—94 ББК 84 (4Бел)6
М 302(03) — 94
ISBN 5340011909
© М. В. Адамчык, 1994
Забойства на Каляды
Аловесць
I Вінцэнт Кастравіцкі падняў шыбу і падумаў, што ангельскае акно нагадвае гільяціну. Сіберны вецер шыбануў праз пакой і перакінуў старонку настольнага календара. Пятніца, 24 снежня 1936 года. Вінцэнт пасунуў крухмальную манжэтку на левай руцэ і дакрануўся ўказальным пальцам да халаднаватага гадзіннікавага шкла. Дзверы, быццам ад проймы, рэзка адчыніліся, і Вінцэнт азірнуўся. Нечаканы наведнік сціскаў у руцэ кароткую алебарду, упрыгожаную каляднай зоркай.
— Заходзь,— Вінцэнт кіўнуў чалавеку з алебардай у бок крэсла.— Дарма так сварыцца, сапсавалі ўсім свята.— Ен яшчэ раз глянуў на гадзіннік. Адзінаццаць гадзін.
— Апранайся, пайшлі калядаваць,— загадаў госць.
— Зараз,— Вінцэнт падышоў да шафы і ўзяўся за бронзавую ручку. Госць рэзка нахіліў алебарду і пацэліў лязом па Вінцэнтавай патыліцы. Удар атрымаўся цвёрдым і трапным. Лязо рассекла шыйныя пазванкі. Вінцэнтава галава глуха грукнулася ў шафу. На срэбнай каляднай зорцы чырвонымі кропкамі леглі пырскі крыві. ВінцЭнт рухнуў на падлогу. А забойца схапіў газнічку, прачыніў дзверы і' прыслухаўся. На калідоры было ціха. Забойца кінуў на Вінцэнтаў ложак запаленую газнічку, зачыніў дзверы і знік у калідоры. Па прасцінах заскакалі празрыстыя агеньчыкі, полымя пабегла па ложку і саскочыла на падлогу.
3
* * * У суботу ў мястэчку Друзгенікі а сёмай гадзіне раніцы Адам Кастравіцкі завітаў да свайго сябра Бруна Чыка, прыватнага эксперта. Бруна Чык папрацаваў больш за дваццаць гадоў крымінальным экспертам у Галандыі, быў вядомым хімікам, захапляўся дэкаратыўным мастацтвам. Нарэшце, калі яму канчаткова абрыдлі паўночныя марскія вятры і тлустыя амстэрдамскія стравы, ён вярнуўся на Радзіму і адкрыў у Вільні прыватную кансультацыйную кантору. Калекцыянеры з усяе Беларусі запрашалі вядомага эксперта.
Тыдзень таму Бруна Чык атрымаў запрашэнне ад графа Плятара паглядзець калекцыю дробнай пластыкі, якую граф сабраўся перавозіць у больш спакойныя мясціны, каб перачакаць ліхалецце. Граф быў з лепшых кліентаў, Бруна ўжо праз два дні прыехаў у Друзгенікі і спыніўся ў гатэлі.
Бруна Чык, высокага росту, немалады, паеўрапейску элегантны чалавек, усё свядомае жыццё займаўся толькі тым, што канстатаваў, ацэньваў, адзначаў і высвятляў. У маладосці ён ажаніўся з сінявокаю нармандкай, але хутка аўдавеў, стаў аўтарам трох манаграфій па класіфікацыі парцэлянавых і шкляных вырабаў, якія на дзве траціны складаліся з матэматычных таблічак і мелі поспех у пачынаючых экспертаў, а таксама аўтарам папулярнага падручніка «Уводзіны ў крышталяграфію». У свой час Бруна Чык вучыўся разам з Адамам Кастравіцкім на хімічным факультэце Сарбоны, дзе яны, як землякі, пасябравалі. Пасля заканчэння вучобы Кастравіцкага пацягнула на Беларусь, а Чык пачаў бадзяцца па свеце і толькі праз дваццаць гадоў ізноў апынуўся ў Вільні.
Летась яны колькі разоў сустракаліся ў Вільні: то пад час службы ў Вастрабрамскім касцёле святой Тэрэзы, то на пахаванні сэрца Пілсудскага. Аднаўляць старое сяброўства ўсё неяк не наважыліся, адно стрьтмана
4
ківалі адзін аднаму. Калі цяпер Адам Кастравіцкі даведаўся, што ў Друзгенікі прыязджае Бруна Чык, то, павагаўшыся, так і не знайшоў падстаў для наведвання універсітэцкага сябра.
Бруна Чык быў прыемна здзіўлены, калі адчыніў дзверы і ўбачыў Адама. Пасля прывітанняў, ён запрасіў пана Кастравіцкага разам паснедаць і адначасова адзначыў, што Кастравіцкі завітаў да яго а сёмай гадзіне, толькі пад прымусам выключных абставін. У цёмным твідавым гарнітуры і белай кашулі з высокім каўнерыкам, зацягнутым чорнай стужкай матылька, Бруна Чык выглядаў рэспектабельна і афіцыйна. А Кастравіцкі, калі скінуў цяжкае футра і апынуўся ў хатняй аксамітавай марынарцы, надзетай на льняную кашулю, адно прамармытаў прабачэнні, што не паспеў належным чынам апрануцца.
— Ты служыш у пажарнай камандзе? — паспрабаваў пажартаваць Бруна, але Адам спачатку зацята абурыўся і супакоіўся толькі тады, калі заўважыў чорную, перапэцканую сажай манжэтку марынаркі.
Пад час сняданку яны перакінуліся некалькімі нязначнымі сказамі са сваіх студэнцкіх успамінаў. Бруна разліў па філіжанках каву і пачаставаў Адама папяросаю з залатым паскам на муштуку. Яны ўладкаваліся перад столікам з каваю ў мяккіх, павясковаму ўтульных, саламяных крэслах, і Адам, зацягнуўшыся араматызаваным тытунём, пачаў сваё апавяданне.
— Справа ў тым,— нервова вымавіў пан Кастравіцкі,— што сёння ўначы забілі майго пляменніка Вінцэнта Кастравіцкага ў маім маёнтку, тут, побач з Друзгенікамі. Калі быць дакладным, маёнтак належаў брату Генрыку, але ён мінулай зімой памёр і маёнтак перайшоў Вінцэнту ў спадчыну. Летась Вінцэсь паступіў у Віленскі універсітэт, пасля бацькавай смерці ў яго ўзніклі фінансавыя праблемы. Я дапамагаў яму і, параіўшыся
5
з Ганнай, сваёй жонкаю, пакінуў Вінцэнту наш віленскі дом, а сам пераехаў у маёнтак. Праўду кажучы, пані Кастравіцкая была супраць такога абмену, але мой знаёмы доктар пераканаў яе, рэкамендаваў ёй лазні з мінеральных крыніц. Летам мы пераехалі ў маёнтак. У брата была неблагая майстэрня, і я атрымаў магчымасць аднавіць свае хімічныя доследы, выпісаў абсталяванне, перарабіўшы майстэрню ў лабараторыю.
Учора на калядныя вакацыі да нас прыехаў Вінцэнт з кампаніяй сяброўстудэнтаў. Яны спрабавалі наладзіць Калядкі, але нешта паміж імі адбылося, хлопцы перасварыліся. Я і пані Ганна не ўмешваліся ў тэалагічныя спрэчкі моладзі. Адно павячэралі разам. Пасля вячэры хлопцы спявалі калядныя песні, але свята не атрымалася. Я з Фрыдэрыкам пайшоў у більярдную. Вінцэнт падняўся да сябе. Раптам наверсе пані Ганна заўважыла, як зпад дзвярэй да яе ў пакой па падлозе запаўзае дым. Яна закрычала. Гарэў Вінцэнтаў пакой. Полымя ўдалося збіць толькі цудам. Там на падлозе мы знайшлі Вінцэнта.
Пад час сваёй прамовы Кастравіцкі не дакрануўся да сваёй філіжанкі і не зацягваўся папяросаю, якая хутка згасла. Нарэшце ён на імгненне спыніўся, запаліў новую папяросу і загаварыў спакайней:
— Я толькі што быў у паліцыі, яны пачалі афіцыйнае расследванне, а мяне папрасілі, каб я не пакідаў маёнтка. Я хацеў адразу звязацца са сваім віленскім адвакатам, ды даведаўся ад старога графа, што ты на пару дзён заехаў у Друзгенікі, вырашыў па старой памяці параіцца з табой, як з чалавекам, безумоўна, кампетэнтным у крыміналістыцы. Спадзяюся, нашае сяброўства дазваляе мне гэта зрабіць?
— Калі ласка, Адам,— адказаў Бруна Чык і хацеў быў дадаць колькі слоў спачування, але Кастравіцкі ізноў хутка загаварыў:
— У мястэчку я чалавек новы, і ў мяне ёсць падста
6
вы для недаверу мясцовым уладам, асабліва следчаму. Я ўжо меў непрыемную гутарку з ім. Таму, мне здаецца, што ты адзіны чалавек, да каго я магу звярнуцца з такога кшталту справай. Можа, ты дасі мне кансультацыю ці проста параіш, што рабіць, бо чакаць літасці ад паліцыі склаўшы рукі, я адчуваю, небяспечна. Абставіны вымушаюць мяне дзейнічаць, каб не апынуцца ў безвыходнай сітуацыі. У справе замешаны Дамінік Плятар, сын старога графа. У мяне з графам апошнім часам былі даволі нацягнутыя адносіны, і я ўпэўнены, што стары Плятар пачне ціснуць на ўладу, каб абвінаваціць мяне. Дарэчы, следчы, пан Сокал, ужо распытваў мяне адносна Вінцэнтавага маёнтка. Стары пілсудчык лічыць, што я... — Адам Кастравіцкі не скончыў думкі і адным глытком выпіў халодную каву, а Бруна Чык займеў магчымасць пачаставаць расхваляванага сябра брэндзі.
— Выбачай за гэтую блытаніну і за мой трохі нервовы тон, але пасля размоў з местачковымі паліцыянтамі не вельмі добра сябе адчуваю.
Трэцяя чарачка брэндзі супакоіла Кастравіцкага, і ён нарэшце змог выпаліць папяросу.
— Наколькі я разумею, табе пагражае арышт па абвінавачванні ў забойстве пляменніка Вінцэнта. I ты прапануеш мне ў нейкім сэнсе ўзяць ролю твайго адваката і памагчы табе пазбегнуць арышту? — У голасе Бруна Чыка ледзь заўважна прагучаў нямецкі акцэнт і нечаканы халадок. Кастравіцкі паспрабаваў выправіць сваю памылку:
— Я вельмі шкадую, што гаварыў не пра тое і не так, як мне самому хацелася б. Але я спадзяюся, што ты паслухаеш мяне і дазволіш растлумачыць табе адну асноўную думку.
Я не веру ў існаванне вышэйшых ісцін і вышэйшай справядлівасці. У нашым грамадстве вышэйшы суд па сваім узроўні такі ж самы, як і ўсе дзяржаўныя судовыя ўстановы. А грамадская думка — гэта судовы прысуд
7
такога гатунку, што звычаннаму чалавеку нельга яго ні абвергнуць і ні ў якім разе яму давяраць. Мы ўжо не ў тым узросце, калі даруецца максімалісцкі ідэалізм, і я не збіраюся займацца абстрактным гуманізатарствам. Жыццё ператварыла таго рамантычнага юнака, з якім ты вучыўся ў Сарбоне, у жорсткага, цалкам пазбаўленага ілюзій прагматыка. Вось тут я табе растлумачу, што, акрамя Вінцэнта, у мяне нікога не заставалася. Я на сваім жыццёвым вопыце пераканаўся, што чалавек не можа цалкам абапірацца на аўтарытэт навукі або на аўтарытэт рэлігіі ці ідэалогіі, яму неабходна знайсці сваю адліковую кропку, сваю выспу ў моры адзіноты, каб абаперціся на цвёрдую глебу і знайсці прытулак сваёй пакутніцкай душы. Самая моцная, на маю думку, прывязка чалавечай душы — гэта Род. А я даўно страціў надзею мець сваіх дзяцей. Ганна цудоўная жанчына, але пасля дваццаці гадоў шлюбу нават яна пакінула ўсе свае намаганні перамагчы лёс.
Вінцэнта мы прымалі за роднага сына. Асабліва пасля смерці брата Генрыка. 3 Вінцэнтам мяне апроч чыста сваяцкіх адносін звязвае пачуццё Роду. Ты павінен мяне зразумець. Гэта не проста забілі майго пляменніка, гэта на родзе Кастравіцкіх паставілі крыж.