• Газеты, часопісы і г.д.
  • Забойства на Каляды  Міраслаў Адамчык

    Забойства на Каляды

    Міраслаў Адамчык

    Памер: 128с.
    Мінск 1994
    43.62 МБ
    — Мараль існуе ў паводзінах, а не ў дэмагогіі на маральныя тэмы.
    — Кідайце зямлю! Маралісты...
    Пачалося жніво. Хмары гракоў закружыліся над іржышчам. Паветра набрыняла саладкаватазадушлівай вільгаццю скошаных траў. Іншым разам на раскоп заходзілі камбайнеры. Маладыя хлопцы між сабою звычайна гаварылі пра скарбы.
    — Золата шукаеце?
    124
    — He, тут золата няма, у Дрысвятах трэба шукаць, пад вадою, дзе французы золата ўтапілі.
    Старэйшыя, счакаўшы, раілі:
    — На тым беразе швецкія курганы граф за палякамі капаў — шаблю срэбную знайшоў.
    — Вось раней зброя была, у майго суседа штык з фінскай вайны...
    Вясковыя людзі нам не верылі, калі мы адказвалі, што золата мы не шукаем.
    — Хтонебудзь ведае, што мы тут шукаем? — гэтую размову мог пачаць кожны з нас.
    — Мы адпачываем.
    — Я тут стамляюся як ніколі.
    — Тут нават начальнік экспедыцыі не ведае, што яму трэба, гэта не яго тэма, ён у трайных крыжахэнклапіёнах спецыяліст.
    — Так, у археолагаў існуе падзел на тых, хто ведае, што шукае, і на тых, хто шукае абстрактную праўду гісторыі,— магчыма, гэтая думка і не была выказана, але, мне здаецца, што яна магла з’явіцца між намі.
    — А можа, яшчэ на тых, каму падабаецца сам працэс?
    — He, гэта аматарскі падыход. Гэта нам падабаецца сам працэс. А навукоўцы заняты пошукамі.
    — Калі гаварыць пра гэтае гарадзішча, то яшчэ ў Мінску мы ведалі, што на гэтай зямлі жылі людзі прыблізна з восьмага па дванаццатае стагоддзе.
    — Але мы знайшлі шахматныя фігуры.
    — А ты думаеш, некаму трэба даводзіць, што яны гулялі ў шахматы?
    — А, патвойму, дзеля чаго мы працавалі?
    — Мне здаецца, асноўнае: хто тут жыў, славяне ці балты, і гэтага мы ў раскопе не знойдзем, гэта кожны археолаг вязе з сталічнага кабінета.
    125
    — Гэта мы без цябе ведалі. Вось летась маскалі на Мсціслаўшчыне шукалі падмуркі праваслаўных сабораў, быццам там спрадвечна праваслаўная, гэта значыць руская, зямля.
    — Тут ты памыляешся — яны проста старажытныя падмуркі сабора шукалі, а мець яму алтарнае акно ці іканастас, гэта яны яшчэ ў сталіцы вызначылі.
    — Хопіць палітыкі, мы тут адпачываем.
    — Адпачывай.
    У тое лета нам давялося некалькі разоў схадзіць на археалагічную разведку і прарэзку курганоў. Мы закладалі шурфы на тэарэтычна пралічаных гарадзішчах — нам не шанцавала, капалі вузкія траншэі на ледзь прыкметных курганах і нічога не знаходзілі. У тых мясцінах старажытныя людзі звычайна палілі нябожчыкаў і хавалі толькі попел. Нашыя паўночныя суседзі называюць такія курганы — латгальскімі. Відаць, ім так падабаецца, а нашыя археолагі, каб не ствараць канфліктаў і не спрачацца, пішуць таксама — латгальскія курганы. Па гліняным слоіку і попеле хто ж вызначыць, чые гэта курганы? Але, відавочна, некага трэба пераканаць, што на Дзвіншчыне і на Браслаўшчыне спрадвеку жылі менавіта латгальскія плямёны.
    — Вам не здаецца, што людзям навешваюць нейкія жывёльныя якасці?
    — He.
    — Вось, маўляў, той добры, гэты злы, а чаму чалавек павінен быць добрым або злым?
    — Гэта рыторыка.
    — У мяне быў сабака, вось была добрая, ласкавая, надзейная істота, і гэтыя сабачыя якасці чалавеку навешваюць.
    126
    — Ты хочаш, каб з табою спрачаліся?
    — Усё, заўтра адпачываем.
    — Што і трэба, бо лепшае свята, у якім ёсць неабходнасць або вымушанасць.
    — А хто цябе прымушае святкаваць?
    — Арганізм і гэты сабакавод абрыд.— Мы не крыўдавалі адзін на аднаго, бо фізічная праца прытупляла эмоцыі.
    У тое лета мы рэстаўрыравалі гістарычны ландшафт — засыпалі старыя і свежыя раскопы. Кідалі зямлю ў прафесійна спраектаваныя катлаваны, закладалі свежыя яміны і крыху ганарыліся за сваю пачэсную дзейнасць.
    3 м е с т
    Забойства на Каляды. Аповесць............................3
    Апавяданні
    Дзіцячы пакой........................................53
    Дух, шнурок,	кандзед, дзед......................66
    Каб я здох...........................................87
    Крос.................................................96
    «Парадка»...........................................100
    Самагубства.........................................108
    Гузікі..............................................112
    Між іншым...........................................115
    Археалагічны краявід................................122
    Літаратурнамастацкае выданне
    Адамчык Міраслаў Вячаслававіч
    ЗАБОНСТВА НА КАЛЯДЫ
    Аповесць, апавяданні
    Рэдактар Л. К. Лявонаў. Мастак В. Г. Паўлавец. Мастацкі рэдактар A. I. Дрсзд. Тэхнічныя рэдактары Г. П. Тарасевіч. I. I. Дуброўская. Карэктар Л. А. Дзядзюля.
    ІБ № 3958
    Здадзена ў набор 22.02.93. Падп. да друку 21.01.94. Фармат 70Х ЮО'/м. Папера друк. № 2. Гарнітура школьная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 5,20. Ум. фарб.адб. 5,53. Ул.выд. арк. 5,64. Тыраж 9000 экз. Зак. 123.
    Выдавецтва «Мастацкая літаратура* Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 3. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 2 3.
    /75
    Адамчык Міраслаў Вячаслававіч нарадзіўся ў 1965 годзе ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, служыў у Савецкай Арміі, працаваў адказным сакратаром часопіса «Беларусь», зараз працуе ў рэдакцыі часопіса «Бярозка».