• Газеты, часопісы і г.д.
  • Забойства на Каляды  Міраслаў Адамчык

    Забойства на Каляды

    Міраслаў Адамчык

    Памер: 128с.
    Мінск 1994
    43.62 МБ
    Самагубства
    Нет, не ко мне — к соседу Зонт прошелестел...
    Ранран1
    Максіма не стане ў лютым 1987 года, але «Вячэрні Мінск» не дасць на апошняй старонцы спачувальнага паведамлення, бо Максім на той час будзе толькі часова прапісаны ў Мінску.
    Я спадзяюся, што аб трагедыі я даведаюся яшчэ да пахавання. Магчыма, мне патэлефануе Максімаў сябар.
    — Ты пойдзеш на пахаванне? — спытае ён.
    — He, я не магу. Ты памятаеш, мой стары дом стаяў каля могілак, дык я з таго часу не магу глядзець на пахаванні.
    — А яны ўсе прыцягнуцца: рэстаўратары, выкладчыкі, кіраўнік дыплома і той, відаць, прыпаўзе і прамову будзе казаць, што Максім — мастак, але не ўзгадае, як з інстытута выключаў і з дыпломам колькі мучыў. Яны ўсе будуць гаварыць — Максім мастак, а на выстаўкомах яго працы не бралі, здзекаваліся, няздарам называлі, казалі, каб кінуў маляваць, а заўтра ўсе прыйдуць і будуць гаварыць, як шкада ім хлопца.
    — А ты пойдзеш? — спытаю я.
    — Пайду, толькі я моўчкі пастаю, нічога нікому гаварыць не буду. Дый што ім усім скажаш? Яны не павераць, што гэта яны Максіма давялі. Яны думаюць, што ў іх чыстае сумленне.
    Мы развітваемся і доўга не будзем бачыць адзін аднаго. Але ўсё можа быць і не так.
    Магчыма, пасля пахавання мне патэлефануе знаёмы рэстаўратар.
    Пераклад Веры Маркавай.
    108
    — Ты ведаеш, што Максім павесіўся? — спытае ён.
    — He.
    — Учора пахаванне было, я ездзіў, шкада хлопца, але што зробіш? Хварэў ён цяжка. Ты, відаць, ведаеш, што вены рэзаў? 1 перад апошнім праглядам у інтэрнаце так нерваваўся — месца сабе не знаходзіў.
    — Я не бачыў яго болей як месяц,— пераб’ю рэстаўратара.
    — Ты ж з ім сябраваў, ці мне здавалася? А й праўда, каму ён такі быў патрэбны? Хаця не кажы — цікавыя працы ў яго былі. Але дзіўна, вонкава такі стрыманы быў, выхаваны...
    — Нашто ты мне гэта кажаш?
    — Я думаў, табе гэта цікава,— здзіўлена адкажа ён.
    Хутчэй за ўсё рэстаўратар увогуле не пазвоніць і на пахаванні мы не ўбачымся, бо на пахаванне я так ці інакш не пайду.
    Можа так здарыцца, што я сустрэну на вуліцы Максімаву дзяўчыну, яна пазнае мяне і заплача, я паспрабую супакоіць яе, але я гэтага рабіць не ўмею і супакойваць не буду, яна сама хутка перастане плакаць, мы зойдзем у кавярью, і яна раскаяса, як загінуў Максім. Раскажа і заплача.
    — Яго забілі,— ізноў скажа яна са слязьмі.— Я ў той дзень была ў яго ў майстэрні, мы пасварыліся, як звычайна, мы ўвесь час толькі й сварыліся, не ў гэтым справа, я хачу сказаць, там побач нейкія мужыкі працавалі і захацелі выпіць у майстэрні, а Максім іх прагнаў і, здаецца, абразіў,— апошнім часам ён такі змучаны быў: абарона дыплома, ты ж ведаеш... Ен і мяне прагнаў, а калі я ішла, дык тыя мужыкі зноў там круціліся. Яшчэ падумала, што мо нельга яго пакідаць у такім настроі і з такімі «суседзямі». Я да следчага хадзіла, але ён мне не паверыў, сказаў, што ў іх не было падстаў для забойства, абяцаў толькі знайсці тых рабочых, а мне не паверыў. He мог ён сам. Максім сам не мог,— яна зноў
    109
    заплача, і мне прыйдзецца яе суцяшаць (а так бы не хацелася гэтага рабіць), захочацца проста ўстаць і пайсці.
    Але, магчыма, мы не сустрэнемся, або яна не захоча мяне пазнаць і не заўважыць на вуліцы ці проста не пазнае.
    Я буду ехаць у настылым тралейбусе лютаўскім вечарам, і са мною побач сядзе знаёмы выкладчык.
    — А! Гэта ты? — нечакана ўзрадуецца выкладчык.
    — Даўно не бачыліся,— адкажу я.
    — Ты, відаць, яшчэ не ведаеш, што ў нас здарылася, я маю на ўвазе ў інстытуце? — спытае ён.
    — He.
    — Ты ведаеш Максіма? Ну дык вось, яго больш няма, уяўляеш сабе — павесіўся. Ты ж яго добра ведаў. Столькі непрыемнасцей у інстытуце — усіх трасуць. Мне дык нічога, а для інстытута і яго дыпломнаму кіраўніку — столькі непрыемнасцей. Я ж Максіма таксама добра ведаў: ён мне дапамагаў у новую майстэрню пераязджаць,— я сам папрасіў, ты ж ведаеш — аднаму цяжка, ён мне і дапамог. Што ў гэтым такога: усе просяць. Ен, відаць, не толькі мне дапамог — тады многім майстэрні давалі. А я хацеў табе вось пра што расказаць. Можа, ты ведаеш, ён жаніцца збіраўся?
    — He, я яго даўно не бачыў,— адкажу я.
    — Так, ён нікому не казаў, але гавораць, што збіраўся з гэтай, як яе, прозвішча — забыўся, а яна, як даведалася, што яго на перыферыю размяркоўваюць... Так вяселле і адклалі. Вось як бывае. Кажуць, ён перажываў праз гэта.
    Тралейбус спыніцца на чарговым прыпынку, і мы разам сыдзем.
    — Табе ў які бок? — спытаю я выкладчыка, ён махне рукою, і мы разыдземся.
    Толькі якая верагоднасць у мільённым горадзе сесці ў адзін і той самы тралейбус з канкрэтным чалавекам
    110
    якраз у лютым, калі мы працуем і жывём у розных раёнах горада?
    Так ці інакш, я спадзяюся, што даведаюся ад некага з тых, хто нас ведаў, аб смерці Максіма. На пахаванне я не пайду. Магчыма, мне захочацца зайсці да яго ў майстэрню ў цэнтры горада.
    Мне пашанцуе, і ў майстэрні ў той вечар будзе працаваць нехта з яго аднакурснікаў. Ен адчыніць мне дзверы і прапануе зайсці. Я скажу, што прыйшоў паглядзець апошнія працы Максіма.
    — Тут нічога няма,— адкажа яго аднакурснік.— Ен не ў гэтай майстэрні працаваў, тут нас шмат, а ў яго на краі горада майстэрня, ён там адзін быў, ніхто не хацеў туды — далёка ездзіць.
    — Можа, ты раскажаш, што там адбылося? — спытаю я.
    — Яго кіраўнік дыплома знайшоў. Максім яму пазваніў і папрасіў прыехаць паглядзець працы. Покуль той даехаў... Цяжка там яму было. Кіраўнік дыплома казаў, што не на той аўтобус сеў і таму так доўга ехаў.
    — Ты думаеш, ён наўмысна, як прадчуваў?..
    — He, яны памыліліся.
    — Чаму «яны»?
    — Ен не ў той аўтобус сеў, а Максім час не разлічыў. Яны ўсе здзекаваліся з яго, вось ён і вырашыў адпомсціць,— пачуў, што нехта ідзе, і думаў пажартаваць, ён стомлены быў. Пакуль прыехаў — Максіма не выратавалі.
    Максіма не стане ў лютым 1987 года, і ў некаторых яго знаёмых застанецца некалькі яго карцін і малюнкаў.
    Гузікі
    Зоркі над горадам нагадвалі рассыпаныя гузікі. У дворыку, заціснутым паміж абшарпанымі будынкамі і бетонным парканам, пад аголенымі дрэвамі на лаўцы сядзелі дзве старыя кабеты. Недалёка ад іх забаўлялася ў капцы сухога лісця дзяўчынка. Старыя сядзелі нерухома. Адна з іх была апранута ў зімовае паліто і пуховую хустку, другая — у шэрачорнае штучнае футра і вязаны берэт, яна час ад часу паглядала на дзяўчынку.
    — Нявестка матэр’ял мне на спадніцу падарыла, а я пашыць ужо сама не магу. Пацьдзесят год шыла, а цяпер зусім аслепла — нітку не зацягну,— сказала кабета ў футры.
    — Ага,— кіўнула другая кабета.
    — Ты ж падумай. паўвека шыла, а цяпер нітку не бачу, зусім састарэла — сорам каму сказаць. Унучку ў садзік выпраўляю, а сама ледзь жывая — па кватэры цяжка хадзіць, так бы і не ўставала раніцай. I есці ўжо не магу, тхне мне нечым ад ежы, толькі і вару дзеля ўнучкі.
    — Ці хадзіла ты да начальства прасіць кватэру? — спытала старая ў зімовым паліто.
    — Давалі мне кватэру, а я не ўзяла — камуналку трохпакаёвую. Два пакоі мне давалі, а ў трэцім жанчына — доктарка наша старая жыве. Памятаеш?
    — Чаму ж не. А колькі ёй год? Здаецца, нашмат старэйшая за нас,— разважала ў адказ старая ў зімовым паліто.
    — Нашмат... Я таксама ледзь пазнала яе... Сколькі год не бачыла... Памірае яна, схуднела зусім і не хо
    112
    дзіць. Такая спрытная некалі была, а зараз толькі ляжыць, і я хутка злягу — ногі пухнуць, раніцай не падняцца, каб не ўнучка. А за доктаркай глядзець трэба, бо яна ляжыць, не ўстае. Мне казалі, што тую кватэру многія хацелі атрымаць, бо як памрэ доктарка, так яе пакой нікому аддаваць не будуць. А я адмовілася. Сама ледзь жывая, а ў такую кватэру не пайду, каб даглядаць хворага чалавека і чакаць, покуль той пакой вызваліцца. Дый прыглядзець за ёй не магу. Вось зусім есці перастала — усё тхне мне нечым ад ежы. Дасць бог здароўя — пажыву яшчэ, але вось нітку ўжо не зацягну, матэрыял нявестцы аддала, хай тая ўнучцы пашые ці сабе пакіне. I кватэру не ўзяла, каб не чакаць чужой смерці.
    Да старой, што ў футры, падбегла дзяўчынка і ўзяла яе за руку.
    — He расказвай, бабуля, не расказвай, бо я баяцца буду ноччу. Буду ноччу баяцца і плакаць,— хуценька загаварыла дзяўчынка.
    — Ідзі, унучка, не бойся, не буду расказваць, не бойся. Ідзі гуляй, а я яшчэ пасяджу трошкі...
    Дзяўчынка супакоілася, адышла на некалькі крокаў ад старых і пачала разглядаць нізкае неба, яно, ёй здавалася, пачынаецца адразу за галінамі дрэў.
    — Дачка ўчора шафу выкінула, мой яшчэ рабіў. У маім пакоі ўсё ягонымі рукамі зроблена і на кухні зэдлікі — мо год трыццаць стаяць,— пачала расказваць старая ў паліто.
    — I мне ж твой зэдлікі рабіў — нявестка на дачу звезла,— перабіла яе старая ў футры.
    — Ага, дачка сказала, нашто табе шафа — у пакоі і так цесна, не прадыхнуць. Выкінула шафу — а ўсю маю адзежу ў чамадан склала і пад ложак мне засунула, сказала, што ў мяне не шмат адзежы і шафа толькі пыл збірае. А ложак таксама мой рабіў, і шафу ён рабіў, а дачка разам з шафай ягоную адзежу выкінула. Я даў
    113
    но ягоную бялізну прыхавала — сама не ведаю нашто,— дачка ўсю маю і бацькаву адзежу перабрала, маю — у чамадан, а бацькаву выкінула. Я адно паспела гузікі зрэзаць,— старая, што была ў зімовым паліто, дастала з кішэні жменьку гузікаў і паказала суседцы. Яе рука затрэслася, і гузікі рассыпаліся на асфальт. Старая сагнулася і пачала па аднаму іх падымаць. Яна старанна абцірала іх аб паліто і складала ў кішэнь.
    Старая ў футры ўстала з лаўкі, паклікала дзяўчынку, і яны зайшлі ў пад’езд. Счакаўшы, у другі пад’езд зайшла старая ў зімовым паліто.
    На цёмнай латцы асфальту недалёка ад лаўкі засталося ляжаць некалькі белых гузікаў.
    Між іншым
    — Нас сёння возьмуць.
    — He... горад пусты.
    — Давай згуляем?
    — Давай, толькі я не разумею, за што ставіць балы.
    — He мае значэння, за што, было б каму...
    — Салдат з марожаным няблага глядзіцца на гэтым фоне.
    — Салдату — дзесяць балаў. За уніформу — вышэйшы бал.
    — Глядзі, на праспекце рабочы клас — відаць, з метро.
    — За ватоўкі і каскі — восем балаў.
    Святло неонавай рэкламы афарбавала блакітныя джынсы ў брудныя адценні. Два хлопцы стаялі каля ўвахода ў кавярню і ціха гаварылі. Адзін высокі, худы, у кароткай скураной куртцы, другі — меншы ростам, таўставаты, у сінім камбезе, з акулярамі на носе, абодвум было год па дваццаць.