Забойства на Каляды
Міраслаў Адамчык
Памер: 128с.
Мінск 1994
А нашая паліцыя ў мяне пытаецца пра ягоную спадчыну. Ты ўяўляеш? Хіба ім растлумачыш, што Вінцэнт — гэта апошняя надзея роду Кастравіцкіх?
Я ўжо не баюся арышту і турмы як фізічнай пакуты. Мне неабходна знайсці забойцу і адпомсціць за смерць Кастравіцкіх. Ты разумееш, што Кастравіцкіх больш не існуе. Нас няма, нас вынішчылі, пазабівалі. Значыць, дарма мае дзяды насілі княскі тытул, каб род сканаў так бессэнсоўна. Ты адзіны, каму я так шчыра магу выказаць свае перажыванні. I да таго ж папрасіць дапамогі. Ты не адмовіш мне.— Адам Кастравіцкі ўзняў над сталом яшчэ адзін кілішак брэндзі, але ягоныя пальцы
8
нервова задрыжалі і бурштынавая вадкасць палілася на вышываную сурвэтку.
— Павінен цябе адразу папярэдзіць,— нарэшце адказаў Бруна Чык,— я не юрыст і крыміналістыкай займаюся толькі як эксперт па дэкаратыўным мастацтве. Аднак я шчыра табе спачуваю і паспрабую гэтую справу разблытаць. Але я хацеў бы ўдакладніць, чым ты тут займаўся гэтыя дваццаць гадоў? — Бруна хацеў выціснуць з сябе ўсмешку, але ўбачыў, як на змучаным Адамавым твары адбілася непаразуменне, і таму сур’ёзна дадаў: — Мяне цікавіць, ці не хавалася за Вінцэнтавай смерцю помста табе і твайму роду, калі ты гэта так хваравіта перажываеш?
— He, я гэтак не думаю. Пасля універсітэта я ператварыў сваю частку спадчыны ў грошы і пабудаваў гуту, як мне здавалася,— лепшую ў свеце. Новае абсталяванне з Германіі, новыя тэхналогіі. Да таго ж ты памятаеш, я сам быў неблагім хімікам. I хутка ператварыўся ў заможнага гаспадарафабрыканта. Дарэчы, выгадна ажаніўся, адно жонка і яе сваякі прыбыткі з маёнткаў спускалі на палітычныя авантуры. Цяпер, праўду кажучы, я ўжо разумею, куды завялі нас гэтыя авантурыстырэвалюцыянеры накшталт нябожчыка Дзяржынскага. Калі дзве імперыі пачалі дзяліць Еўропу, нам дасталося болей за астатніх. Як ты разумееш, Беларусь падзялілі ў прамым сэнсе. Гуту разбурылі і нацыяналізавалі. Вось так. А жончыны маёнткі трапілі ў даволі сімвалічную сітуацыю. Па маёй зямлі пад Стоўбцамі правялі мяжу і з абодвух бакоў утварылі заставы, якія месцяцца па сённяшні дзень у маіх дамах. 3 аднаго боку Саветы забралі, а тут пілсудчыкі, гэтыя хоць кампенсацыю нейкую выпісалі. Ды не ў гэтым справа, тое даўно было і асабліва мяне не закранула. Я нават быў удзячны лёсу, што ён пазбавіў мяне марных клопатаў, бо ў мяне не было нашчадкаў, каму тое дабро магло перайсці. Толькі цяпер я пасапраўднаму гэта зразумеў.
Кастравіцкі падняў галаву, ненатуральна цвёрда выпрастаўся на крэсле, а потым, прыклаўшы руку да лба, цяжка ўздыхнуў. На ягоны смуглы, што пергамент, твар лягла маска тугі, адно яркія васільковыя вочы свяціліся непрыхаванай нянавісцю.
— Цяпер мой адзіны пляменнік стаў мне за сына, але лёс вырашыў пазбавіць мяне астатняга шчасця.
Бруна Чык адчуваў, што Адаму Кастравіцкаму неабходна выказацца, і ўважліва ўслухоўваўся ў ягоную блытаную плынь свядомасці.
Калі Бруна ўбачыў на твары сябра непадробную стому, што нарэшце пераадолела ўсе астатнія пачуцці, ён дастаў з кішэні залаты гадзіннік, падобны да тоўстага жука, і адзначыў як эксперт:
— Табе неабходна адпачыць. Хочаш — заставайся тут, паспі, а я тым часам перагавару з Плятарам, і ўвечары разам паедзем да цябе.
Кастравіцкі ўстаў, растлумачыў Бруна Чыку, як знайсці маёнтак, і стрымана развітаўся.
! I А пятай гадзіне вечара Бруна Чык збочыў з Біленскага тракту і скіраваў «кадзілак» мадэлі 1928 года да неагатычнай брамы, што замыкала цагляны паркан. У кішэні падарожнага паліто з бабровым каўняром ляжаў ліст да следчага пана Сокала. Побач на вольным сядзенні валяўся пухлы скураны сакваяж, пальчаткі і карычневы капялюш з шырокімі палямі. У машыне было горача, печка гнала цёплае паветра, і Бруна Чык крыху апусціў бакавое шкло. Трохарачная канструкцыя брамы была вузкаватай, геральдычныя чыгунныя вароты ледзь не зачапілі задні бампер «кадзілака», але Бруна дакладна разлічыў шырыню брамы, прыціснуў акселератар і павольна закаціўся ў парк.
Кастравіцкія ганарыліся сваім паркам, закладзеным
10
па праекце французскага батаніка Лявона Жана Жыльбера. Сіметрычны партэр абрамлялі пірамідальныя дубы і дэкаратыўныя ліпы. Уздоўж дарогі, што падбіралася да маёнтка, зпад белага шорсткага дывана выбіваліся шарападобныя сумёты фігурна падстрыжаных кустоў. Па камбінацыі сцежак угадвалася веерная канструкцыя. Паміж атрутназялёных піхтаў і елак на перыферыі парку патаналі ў снезе пабеленыя альтанкі. Кастравіцкія не шкадавалі грошай, і парк нават узімку выглядаў адмыслова дагледжаным.
Двухпавярховы палац з баракальным фасадам і вуглавымі шатровымі вежаміалькежамі быў пафарбаваны на тры колеры і меў дэкаратыўнасвяточны выгляд. Бруна Чык спыніў «кадзілак» на шырокім дворыку, побач з абшарпанай «татрай» і заснежаным «ролсройсам». На вычышчаным ганку, каля адчыненых дзвярэй яго сустрэў вузкавокі трыццацігадовы мажардом. У вітальні эксперта чакалі Адам Кастравіцкі і следчы Багдан Сокал.
— У мяне да пана Сокала ліст,— пасля прывітанняў вымавіў Бруна і, перадаўшы следчаму згорнуты аркуш, дадаў: — Я спадзяюся, гэтага дастаткова, каб пан следчы пазнаёміў мяне з матэрыяламі гэтай справы.
Багдан Сокал доўга разбіраў старамодную лацінку і нарэшце крыху нахабным тонам вымавіў:
— Граф Плятар рэкамендуе мне, калі не памыляюея, пана Чыка як аднаго з лепшых крымінальных экспертаў і раіць працаваць разам з панам. Але ў гэтай справе замешаны ягоны сын Дамінік Плятар. I як усе, хто мінулым вечарам знаходзіўся ў маёнтку, Дамінік, мякка кажучы, сведка, а калі шчыра, то ў гэтай справе кожны сведка ў любы момант можа ператварыцца ў злачынцу. Я абавязаны захоўваць на гэтым этапе тайну следства,— следчы развёў рукі, дэманструючы, што не варта спрачацца.
11
— Пан Сокал падазрае Дамініка Плятара? — пацікавіўся Адам Кастравіцкі.
— У мяне пад падазрэннем усе, хто знаходзіўся ў гэтым доме мінулым вечарам. Што тычыцца Дамініка, я схілены прызнаць ягонае поўнае алібі, але ўсё можа змяніцца.
— Няхай пан растлумачыць сваю апошнюю думку,— патрабавальна вымавіў Бруна Чык.
— Два дні падаў снег, а на Божае Нараджэнне снегу не было. Брама на ноч зачыняецца, а эканом учора спусціў сабак. Дык вось, я агледзеў парк і не знайшоў ніякіх слядоў, вядома, апроч сабачых. Гэта значыць, што ноччу ніхто звонку не мог трапіць у дом. А калі так, то Вінцэнт загінуў ад рукі таго, хто начаваў у гэтым доме. Ці разумее пан Кастравіцкі, што гэта значыць?
— Так,— кіўнуў гаспадар.
— Таму я папрасіў усіх пару дзён не пакідаць межаў маёнтка,— следчы дастаў з кішэні тоўсты нататнік і пачаў яго ўважліва гартаць, паказваючы, што ўсе размовы скончаны.
— Наш мажардом пакажа пану Чыку ягоны пакой, і праз гадзіну, калі ласка, на вячэру,— вымавіў Адам Кастравіцкі і правёў сябра ў гасцёўню. Следам за імі ў гасцёўню ўвайшоў следчы.
— Мы накрываем у гэтай зале, за вячэрай пан Чык перазнаёміцца з усімі, хто начаваў у маёнтку,— удакладніў гаспадар і цяжка, крыху вінавата, уздыхнуў. Мажардом старанна складаў дровы каля каміна. Следчы прайшоў паўз гасцёўню і ўладкаваўся ў фатэлі ў чаканні вячэры.
— Як вашае імя? — спытаў Бруна Чык у мажардома, калі яны разам выйшлі з гасцёўні.
— Рафал Дашкевіч,— суха адказаў чорны вузкавокі мажардом.
— Пан Рафал — караім?
— Так.
12
— Пан жанаты?
— Мая жонка служыць пакаёўкай у пана Кастравіцкага.
— Даўно?
— Ужо шмат гадоў.
Нарэшце яны падняліся па вінтавой лесвіцы на другі паверх, і Дашкевіч адчыніў перад Бруна Чыкам дзверы ягонага пакоя.
— Я папрасіў бы пана Рафала спачатку паказаць мне пакой пана Вінцэнта.
— Па калідоры далей, трэція дзверы з левага боку. Пан сам убачыць,— змрочна прабубніў Дашкевіч і, пакланіўшыся, знік у алькежы.
Вячэралі за доўгім сталом, засланым саматканым абрусам. Адам Кастравіцкі пазнаёміў Бруна Чыка з трыма маладымі панічамі, сярод якіх ён адразу пазнаў маладога Плятара па характэрным, як і ў старога графа, вялікім носе і вузкіх нервовых вуснах, па прыкметных арыстакратычных манерах. Пані Кастравіцкая ветліва працягнула Бруна Чыку руку і папрасіла прабачэння за свой выгляд. Гаспадар прапанаваў памянуць Вінцэнта і напоўніў чаркі каньяком. Кавалеры ўсталі, следам за імі падняліся астатнія.
— Увесь жах, што за гэтым сталом знаходзіцца забойца,— ціха вымавіў гаспадар.
— Адам, не варта аб гэтым думаць, я не веру ў гэта,— ціха заўважыла гаспадыня.
— Гэта факт,— запярэчыў следчы.
— А я лічу, што пан следчы памыляецца і ўсё яшчэ высветліцца,— пачала спрэчку гаспадыня.
— Пасля вячэры я яшчэ раз удакладню вашыя паказанні, і не пазней дванаццатай гадзіны забойца будзе арыштаваны,— следчаму хацелася скончыць спрэчку, і ён схіліўся над талеркаю.
— Пан Сокал падазрае некага з прысутных і адзін
13
з нас будзе арыштаваны? — не здавалася пані Кастравіцкая.
— Так, гэта бясспрэчна,— кіўнуў следчы.
— Дык як пан следчы можа вячэраць за адным сталом з забойцам? — спытала пані Кастравіцкая.
Следчы адклаў прыбор і адсунуў талерку.
— Я прашу ў пана Сокала прабачэння, мая жонка ператамілася,— Адам Кастравіцкі паклаў далонь на жончыну руку.
— Чына, васемнаццатае стагоддзе,— адзначыў Бруна Чык і дзынкнуў срэбраным відэльцам па талерцы.— Прабачце, прафесійная хвароба.
Пакаёўка Юзэфа Дашкевіч прыбрала талеркі і прынесла дэсерт. Гаспадыня разліла гарбату і прапанавала лікёры. Студэнты пад час вячэры зрэдку перашэптваліся паміж сабою кароткімі сказамі. Бруна Чык выкурыў папяросу, выпіў колькі кілішкаў сунічнага лікёру і, з дазволу гаспадара, вырашыў паглядзець бібліятэку і сямейны архіў. На калідоры яго перахапіў следчы і запрасіў да сябе ў пакой.
— Калі пану Чыку цікава, я пазнаёмлю пана з некаторымі момантамі гэтай справы. Але гэта павінна заставацца паміж намі. Я не хацеў гаварыць пры Кастравіцкіх. Есць пэўныя сумненні. Папершае: нашто забойца падпаліў Вінцэнтаў пакой? Як пан лічыць? — следчы падняў дагары ўказальны палец і даў Бруна Чыку сабрацца з думкамі.
— Каб дакладна адзначыць час злачынства,— адказаў эксперт.
— Выдатна, пан Чык! — узрадаваўся Багдан Сокал.— Каб не гэты феерверк, то мы, магчыма, не змаглі б дакладна вылічыць час злачынства, а цяпер я маю поўную хранаметрыю. Вінцэнта забілі з дзесяці трыццаці да адзінаццаці. Нехта хоча нас пераканаць, што Вінцэнт загінуў менавіта ў гэты час. Пан мяне разумее. Гэта першае, што выклікала сумненні. Таму што ўсе