• Газеты, часопісы і г.д.
  • Забойства на Каляды  Міраслаў Адамчык

    Забойства на Каляды

    Міраслаў Адамчык

    Памер: 128с.
    Мінск 1994
    43.62 МБ
    — Цяпер гэта гучыць парадаксальна,— заўважыў Бруна.— I давайце вернемся да вашай спрэчкі. Мяне цікавіць вашая канцэпцыя,— у пытанні прагучала іронія, але на твары Бруна захаваў зацікаўлены выгляд. Казімір адкінуў далонню валасы з ілба і схіліўся над сталом.
    — Калі гэта на самай справе вас цікавіць, я апошні час займаюся міфалогіяй, у прыватнасці нашым фальклорам. I ў мяне з’явілася ідэя зрабіць літаратурную апрацоўку народных паданняў пра Перуна, Вялеса, Ярылу. Стварыць літаратурны пантэон беларускіх паганскіх багоў. 3 дахрысціянскіх часоў да нас дайшло шмат цікавага. Есць над чым папрацаваць. Але паміж вусным і літаратурным словам розніца, як паміж скульптурай і жывапісам — розныя мастацкія формы. Тое, што існавала тысячагоддзямі толькі ў вуснай форме, цяпер ператварыць у іншую мастацкую структуру, гэта значыць якасна змяніць. Такі твор будзе ў большай ступені належаць мне, а не народу. Аўтэнтычнага фальклору не існуе. 3 гэтым не хочуць пагадзіцца Дамінік і Фрыдэрык. Для іх міфалогія недатыкальная святыня, і я, у іхнім уяўленні, павінен рабіць нейкую абстрактную рэч.
    Міфы — катэгорыя лагічная, гэтую выснову я зрабіў на пачатку сваіх даследаванняў. У народзе Космас з ягонымі Зямлёю і Небам, акіянамі і зоркамі, паветрам і падземным светам — успрымаюцца як разумовая цэласнасць. I чалавек атаясамлівае сябе з Космасам, Прыродаю і Зямлёю. Ен адчувае сябе часткаю адзінай цэльнай структуры, узаемазалежнай і ўзаемавыключальнай. Чалавек — гэта Космас, і Космас — гэта чалавек. Хрысціянства давяло гэта да фетышызму, ператварыла Кос
    27
    мас y Бога i супрацьпаставіла яго чалавеку. Раней беларусы нараджалі сваіх багоў, а цяпер ператварыліся ў рабоў. Ды і хрысціянства ўзнікла як рэлігія рабоў і застаецца культам рабства. Праўда, у магутных вялікіх народаў дзейнічаюць іншыя законы. Вось у нашых усходніх братоў. Вам вядомыя працы так званых хрысціянскіх славянафілаў? Яны ператварылі хрысціянства ў сродак і форму ажыццяўлення каланіяльнай палітыкі. Адны пішуць пра Бога як форму ўсеагульнай еднасці, безумоўна, маючы на ўвазе, што іхні народ застанецца носьбітам базіснай мадэлі. Яны хаваюцца за трыяды Гегеля і Кузанскага і выводзяць прынцыпы еднасці, паводле якіх увесь свет павінен належаць адзінай імперыі з адзіным Богам, з адзінай мараллю і мовай. Або, як Дастаеўскі і Хамякоў, разважаюць на тэмы вялікай месіянскай ідэі, ізноў жа, толькі сабе пакідаюць ролю носьбіта звышідэі, і толькі яны павінны выратаваць чалавецтва. Руская праваслаўная царква на ўвесь свет.— Казімір Кушаль рэзка ўстаў зза стала, дастаў з сакваяжа пляшку віна і прапанаваў Бруна Чыку з прабачэннямі, што не мае магчымасці пачаставаць шаноўнага эксперта чымнебудзь больш далікатным.
    — Міфалогія як светапогляд — сістэма сіметрычная,— працягваў размову Казімір.— Чалавечае цела і душа, паводле народных ідэй, знаходзяцца ва ўзаемазалежнай сувязі, а паводле хрысціянскай — адно з’яўляецца сродкам другога. Скажам, Зямля — адзіны ўладар нараджэння і смерці, і гэта Зямля стварае нашых Багоў, а не Вог — Зямлю. У народнай міфалогіі існуе гармонія паміж чалавекам і Космасам, і няма лепшых і горшых, няма выключных і звычайных — усе роўныя перад Перуном, як перад Космасам. I не існуе Хрыста паміж Богам і чалавекам. У кожнага свой шлях да Бога, і кожны можа стварыць свайго Бога, і толькі Зямля і Неба злучаюць усіх нас. Але пан Чык, відаць, стаміўся ад маіх разваг,— нарэшце вымавіў Казімір.
    28
    — Што асабліва закранула ўчора Фрыдэрыка і Дамініка? — спытаў Бруна і дакрануўся вуснамі да чаркі.
    — Хутчэй за ўсё мая прэтэнцыёзнасць. Я замахваюся на святыя рэчы ў прамым сэнсе. Збіраюся напісаць стылізаваны пад фальклор міфалагічнапаганскі запавет, свайго роду тастамант беларускага паганства.
    — Гэта зайздрасць? — пацікавіўся Бруна.
    — Магчыма, але наўрад ці. Хутчэй пачуццё ягамосці. Я прэтэндую на аўтарства Святога Пісання.
    — Але ж твора яшчэ няма і няма пра што гаварыць? — здзівіўся Бруна Чык.
    — Таму і ёсць аб чым спрачацца. Калі з’явіцца рукапіс, яны проста скажуць, што ў мяне нічога не атрымалася ці што твор у мастацкім сэнсе слабы, што гэта стылізаваны плагіят і яшчэ штонебудзь у гэтым сэнсе. Як кажуць, пастфактум, і нічога не зменіш.
    — Вінцэнт падтрымліваў вас ці Фрыдэрыка і Дамініка?
    — Вінцэнт наогул не ўмешваўся. Яго гэта не займала. Адно перажываў, што не атрымалася Калядак.
    — Вінцэнт першы пакінуў залу і падняўся наверх?
    — He, першая ўстала зза стала пані Кастравіцкая і паскардзілася, што блага сябе адчувае, і паднялася наверх.
    — Пан Казімір не заўважыў, яна заходзіла ў бібліятэку ці ў більярдную?
    — Вядома, гаспадыня ходзіць праз бібліятэку, але я дакладна не памятаю.
    — I следам за ёю наверх пайшоў Вінцэнт?
    — Так.
    — Праз бібліятэку?
    — Так.
    — У зале засталіся вы, Дамінік, Фрыдэрык і Адам Кастравіцкі. Што было далей?
    — Гаспадар прапанаваў партыю, Фрыдэрык згадзіў
    29
    ся, і яны зайшлі ў більярдную. Я збіраўся быў пайсці да сябе. Hi ў кога не было настрою ладзіць свята, але Дамінік вырашыў выратаваць становішча і прапанаваў мне пераапрануцца мядзведзем, каб, нягледзячы ні на што, наладзіць свята. Мы прыхапілі з Вільні строі каляднікаў. Яшчэ перад вячэрай Вінцэнт зрабіў калядную зорку. Дамінік прынёс алебарду. Невядома нашто, неяк аўтаматычна, я ўзяў алебарду з зоркай і пайшоў наверх. У бібліятэцы заўважыў мажардома Рафала і запрасіў яго на наш імправізаваны фэст. Наверсе мой пакой аказаўся замкнёны, я прытуліў зорку да сцяны, доўга па кішэнях шукаў ключ. I, адамкнуўшы дзверы, я пакінуў алебарду на калідоры. А калі пераапрануўся і выйшаў са свайго пакоя, то пачуў, як цягнула смуродам — гарэў Вінцэнтаў пакой, а зорка з алебардаю зніклі. Вось і ўсё,— паціснуў плячыма Казімір.
    — Вы якнебудзь можаце гэта вытлумачыць? — спытаў Бруна.
    — He.
    — Вы кагонебудзь сустракалі на калідоры або на сходах, калі падымаліся да сябе?
    — He,— упэўнена адказаў Казімір.
    VI Пасля размовы з Казімірам Кушалем эксперт вырашыў яшчэ раз пагаварыць з Адамам Кастравіцкім. У кабінеце ён знайшоў следчага, які за вялікім сталом схіліўся над пратаколамі. Зашклёныя стэлажы і ампірныя крэслы надавалі кабінету афіцыйны лад. Багдан Сокал адклаў папяровую папку і паказаў Бруна Чыку на крэсла перад сталом.
    — Я шукаю пана Адама, каб яшчэ раз яго распытаць,— Бруна застаўся стаяць і сунуў рукі ў кішэні.
    — Сядайце, калі ласка, пан Кастравіцкі выйшаў на хвілінку з мажардомам па гаспадарчай справе.
    30
    Бруна неахвотна апусціўся ў крэсла.
    — Я раніцай даў некалькі тэлеграм у Вільню і Варшаву. Зараз мне патэлефанавалі з Друзгенікаў, нічога вартага ўвагі. Яшчэ раз пераканаўся, што забойцу шукаць трэба тут.
    — Пан следчы, відаць, спадзяваўся спіхнуць гэтую справу дэфензіве? — услых паразважаў Бруна.
    — He, гэта занадта моцна, я не збіраўся нікому перадаваць гэтае забойства, але неабходна было высветліць палітычныя погляды студэнтаў. Ці не хаваліся за гэтым забойствам палітычныя матывы, але, як пан заўважыў, віленскую дэфензіву не цікавіць гэтая справа. Скажу шчыра, што ў мяне была надзея на палітычны паварот справы. Польскія ўлады з недаверам ставяцца да беларускіх арыстакратаў, таму мяне здзівіў нечакана станоўчы водгук дэфензівы. Ды і крымінальная паліцыя ў Вільні не знаходзіць нічога, за што можна было б зачапіцца. Быццам не людзі, а божыя анёлы. I не хочацца зацягваць гэтую справу, усё на першы погляд проста раскладаецца,— следчы раскрыў папку і злосна стукнуў па стосе спісанай паперы.— Усе паказанні супадаюць, ніхто нікому не пярэчыць, ніхто звонку не мог трапіць у будынак. Учора тут знаходзілася восем чалавек, з іх аднаго засеклі алебардаю, пяць — маюць алібі, двое пад падазрэннем і цалкам,— следчы зноў злосна ляпнуў далонню па стале,— цалкам ніякіх матываў, ніхто не меў аніякіх падстаў, каб забіць Кастравіцкага. Ды як непрыемна працаваць, калі табою пагарджаюць. Слова з іх не выцягнеш.
    — Давайце сыходзіць з таго, што мы дакладна ведаем,— прапанаваў Бруна Чык,— калі адсутнічаюць знешнія відавочныя матывы, то на хвіліну мы можам прыняць версію нематываванага забойства.
    — Пан Чык схільны думаць, што тут дзейнічаў маньяк? — расчаравана спытаў следчы.— Усё можа быць, але гэта неяк занадта пажаночы. Да таго ж мань
    31
    якаў трэба лавіць тымі ж сродкамі, што і звычайных злачынцаў.
    — He, я не казаў, што мы маем справу з маньякам, я выказаў ідэю нематываванага забойства, калі першую ахвяру забіваюць дзеля таго, каб парушыць логіку следства і схаваць наступнае злачынства.
    — Разумею,— пагадзіўся следчы,— але версія занадта прыгожая, каб мець права на існаванне. Пан эксперт — ідэаліст.
    — Пана Сокала можа зацікавіць адзін факт, які я знайшоў у лістах Генрыка Кастравіцкага, бацькі Вінцэнта,— сумна вымавіў Бруна і перадаў следчаму скрынку з лістамі.
    — Цікава, я не паспеў прагледзець архіў,— следчы рэзка выхапіў лісты і рассыпаў па стале.
    — Вы знойдзеце ў іх, што ў Вінцэнтавага бацькі было пазашлюбнае дзіця, хлопчык, старэйшы за Вінцэнта.
    — Значыць, у нябожчыка быў брат,— кіўнуў у адказ следчы, не адрываючы вачэй ад зжоўклых аркушаў.
    — Так, і ён знаходзіцца ў маёнтку,— спакойным голасам вымавіў Бруна.
    — Каго пан мае на ўвазе? — спытаў следчы.
    — У лістах вы знойдзеце, што пазашлюбнае дзіця нарадзілася ад пакаёўкікараімкі.
    — Рафал Дашкевіч — пазашлюбны сын Генрыка Кастравіцкага? — ад нечаканасці следчы ледзь не падскочыў над сталом.— Так, гэта можа істотна паўплываць на справу, пан эксперт,— супакоена дадаў следчы.
    На апошніх словах следчага ў пакой увайшоў Адам Кастравіцкі, і следчы адразу сустрэў яго пытаннем:
    — Ці ведае пан Адам, што ягоны мажардом Рафал у нейкім сэнсе з’яўляецца сынам Генрыка Кастравіцкага?
    — Так. Рафал мой пляменнік і гаспадаркай у маёнт
    32
    ку займаецца па сваім уласным жаданні,— неахвотна адказаў Кастравіцкі.
    — Чаму мяне адразу не папярэдзілі, што мажардом — панскі сваяк? — зазлаваў следчы.
    — Пан не пытаўся,— паціенуў плячыма гаспадар.
    — Ен можа прэтэндаваць на частку спадчыны? — у лоб спытаў следчы.
    — Генрык яго цалкам забяспечыў, Рафал нават за сваю службу ў маёнтку не бярэ грошай,— пачаў тлумачыць Кастравіцкі.
    — Пан не адказаў на маё пытанне,— настойваў следчы.
    — Я не юрыст, але вядома, што Рафалу належыць частка зямлі і ён мае права на нейкую частку Генрыкавай спадчыны. Адно я ведаю дакладна, што пан следчы памыляецца і робіць захады не з таго боку. Рафал любіў Вінцэнта як малодшага брата.