Забойства на Каляды
Міраслаў Адамчык
Памер: 128с.
Мінск 1994
— Прабачце, што ўмешваюся ў размову, але я маю адно пытанне да пана Адама,— Бруна ўстаў і абапёрся на высокую спінку крэсла.— Ты не заўважыў, з більярднай хлопцы ўзялі толькі алебарду ці не знікла са зброі яшчэ штонебудзь?
Кастравіцкі на імгненне задумаўся і правёў далонню па стомленым твары:
— Магчыма. Мне здаецца, я не бачыў паляўнічага нажа. Дакладна не скажу, бо не звяртаў увагі. Ды гэта лёгка высветліць, мы можам спусціцца наніз, і я пагляджу, што засталося на сцяне.
Следчага таксама зацікавіла пытанне эксперта, і яны ўтрох скіраваліся ў більярдную.
Фрыдэрык і Дамінік крыху збянтэжана перапынілі гульню.
— Зайздрошчу моладзі, у доме нябожчык, а яны забаўляюцца,— скептычна кінуў следчы.
Уважліва агледзеўшы калекцыю зброі, што аздабля
2—123
33
ла сцяну, Адам Кастравіцкі падышоў да Бруна Чыка і спалохана зашаптаў:
— Знік паляўнічы нож.
— Што? — умяшаўся следчы.
— Я не знаходжу паляўнічага нажа,— уголас вымавіў Кастравіцкі.
— Пан Чык лічыць, што гэта мае дачыненне да забойства? — спытаў следчы.
— Так, але вытлумачыць гэта я змагу пазней, мне неабходна ўдакладніць некаторыя дэталі,— адказаў Бруна і выйшаў з більярднай у залу. Ен спыніўся пасярод гасцёўні і нейкі час разглядаў антрэсоль, потым падышоў да фісгармоніі і адгарнуў рог цяжкога дывана. На бурштынавым паркеце бялела, быццам шнар, доўгая свежая драпіна. У більярднай стрэлілі кійком і глуха загрукаталі шары. Бруна Чык пасунуў на месца дыван і праз бібліятэку трапіў у квадратны перадпакойчык, які выходзіў у левую алькежу. Бруна пастукаў у вузкія філянговыя дзверы, што ішлі адразу за бібліятэкай, і апынуўся ў Дашкевічаў. Мажардом і пакаёўка займалі два невялікія пакойчыкі.
— Мне неабходна пагаварыць з панам Рафалам,— растлумачыў Бруна пакаёўцы Юзэфе.
— Рафал недзе наверсе, відаць, у кабінеце пана Адама размаўляе са следчым,— адказала Юзэфа і правяла далонню па буфетнай паліцы, быццам выцірала нябачны пыл.
Паскандынаўску прыгожая, статная, блакітнавокая маладзіца цалкам не адпавядала невысокаму караіму.
— Пані Юзэфа каталічка? — спытаў Бруна, заўважыўшы на шыі пакаёўкі залаты ланцужок з тонкім крыжыкам.
— Так. Відаць, пан хоча даведацца, ці венчаныя мы. Рафал, як усе караімы,— іудзей, і нас не павянчалі ў касцёле. Але хіба гэта істотна для пана эксперта?
— Прашу прабачэння ў пані Юзэфы. Я сам не ве
34
даю, што істотнае, а што неістотнае ў гэтай справе,— адказаў Бруна і паглядзеў на гадзіннік.
— Пайду пашукаю Рафала наверсе,— у заключэнне вымавіў эксперт і, быццам нешта ўспомніўшы, спытаў: — Учора пасля вячэры пані Юзэфа была ў спачывальні гаспадыні, ці не ўдакладніце, чым вы займаліся?
— Я сказала следчаму, што пані Кастравіцкая папрасіла ёй паваражыць. Я хутка прыбрала посуд і, прыхапіўшы карты, паднялася ў спачывальню. Усе жанчыны варожаць на Каляды. Мы не паспелі раскласці першы пасьянс, як пані Кастравіцкая адчула смурод.
— Пані сустракала кагонебудзь на калідорах?
— He.
— Пані не заўважыла, калі знік паляўнічы нож са сцяны ў більярднай?
— Здаецца, учора ўвечары. Дакладна не скажу, але сёння раніцою я выпадкова заўважыла, што яго няма на месцы.— Юзэфа Дашкевіч змоўкла і глянула на дзверы. У пакой зайшоў мажардом і кінуў змрочны позірк на Бруна Чыка.
— Я чакаю пана Рафала,— не зважаючы на непрыхаваную агрэсіўнасць эканома, вымавіў Бруна.
— Што пану трэба?
— Я хачу ведаць, чым вы займаліся ўчора пасля вячэры?
— Я пераказваў следчаму разы чатыры адно і тое ж, з мяне дастаткова,— злосна адказаў Рафал.
— Гэта непрыемна, але неабходна, ды я не следчы, а эксперт.
— He бачу прынцыповай розніцы.
— Я займаюся гэтай справаю па асабістай просьбе пана Адама Кастравіцкага, які не надта давярае афіцыйным уладам.
— I добра робіць, што не давярае, хіба гэтым ідыётам можна верыць? — мажардом правёў далонню па чорных, што антрацыт, валасах.
35
— Учора я дапамог Юзэфе прыбраць посуд і пайшоў рыхтаваць пакоі для Вінцэнта і астатніх. Гэта заняло не шмат часу. Калі я скончыў і выйшаў на антрэсолі, то заўважыў, што Вінцэнта ў гасцёўні не было. Мне захацелася пагаварыць з ім, мы паўгода не бачыліся. Я вырашыў, што сустрэну яго ў алькежы,і спусціўся наніз, не зазірнуўшы ў ягоны пакой.
У бібліятэцы я здагадаўся, што памыліўся, і Вінцук ужо наверсе, але покуль я ў разгубленасці стаяў, у бібліятэку з алебардай у руцэ зайшоў Казімір. Ен запрасіў мяне пайсці разам з імі пакалядаваць. Я адмовіўся і вырашыў чакаць Вінцэнта ў бібліятэцы. Праз пяць хвілін наверсе залямантавала гаспадыня, і ў бібліятэку з гасцёўні прыбег Дамінік. Наверсе мы ўбачылі перапалоханага Казіміра.
— Пан Рафал кагонебудзь падазрае?
Мажардом не адказваў і зацята маўчаў. Бруна вырашыў працягнуць паўзу і ў чаканні адказу ўважліва разглядаў круглы твар эканома. Юзэфа разгублена правяла далонню па буфетнай паліцы. Бруна Чык вырашыў нарэшце развітацца з Дашкевічамі, як у пакой нахабна ўваліўся Багдан Сокал.
— Дзе Казімір Кушаль? — выбухнуў следчы.
— Што здарылася, пан Сокал? — спытаў Бруна.
— He магу знайсці Казіміра і з шафы ў кабінеце знікла алебарда, пся крэў! — папольску вылаяўся следчы.— Хто і калі бачыў Казіміра апошні раз? — следчы ўчэпістым позіркам абвёў усіх прысутных.
— Я гаварыў з Казімірам гадзіны паўтары таму ў ягоным пакоі,— спакойна адказаў Бруна Чык.
Рафал не адказваў следчаму.
— Неабходна абысці ўвесь будынак, пачынаючы з гарышча і да скляпенняў,— загадаў Сокал і рашуча рушыў з пакоя.
У гасцёўні Бруна глянуў у акно. У цемры густа сыпаў снег. Цяжкія сняжынкі таўкліся ў шыбу. Следчы
36
зноў вылаяўся і, ні да кога не звяртаючыся, паразважаў уголас:
— Няўжо гэта Казімір? У такім разе ўсё робіцца зразумелым. Ен у прадчуванні арышту ўцёк і падцвердзіў усе нашыя падазрэнні. Калі на самой справе ён уцёк, то гэтага дастаткова, каб абвінаваціць яго ў забойстве.
Пошукі Казіміра Кушаля занялі гадзіны паўтары. У склепе пан Кастравіцкі пачаў частаваць чырвоным віном і следчы памякчэў. Нават пачаў скардзіцца на благія прадчуванні. I што ад гэтай справы чакае ліхога. Ен расшпіліў чорны фрэнч і са збанком у руцэ прысеў на шырокую лаву.
— Я ніколі не хацеў займацца палітыкай, таму вось ужо ў гадах, а застаўся звычайным следчым. Кар’еру цяпер усе робяць на палітыцы. Моладзь спрытная пайшла. He паспеюць справу пачаць, як ужо вышукваюць, хто ў якой партыі, якія кнігі чытае, якіх поглядаў прытрымліваецца. А я дык ведаю дакладна, што чалавек ідзе на злачынства або зза грошай ці іншага матэрыяльнага інтарэсу,— следчы пачаў загінаць пальцы,— альбо зза жанчыны — рэўнасць і гэтак далей; альбо зза помсты — тут шмат варыянтаў.
— Пан Сокал не ўлічвае злачынства зза ідэі,— Бруна Чык дапіў віно і паставіў збанок на паліцу.
— Можа, яшчэ пакаштуеш выдатны пяцігадовы портэр? — прапанаваў гаспадар, але Бруна адмовіўся і пакруціў галавою.
— А вось тут я не згодны. Забойства зза ідэй ці палітычных матываў у сваёй аснове ўсё роўна абапіраецца на матэрыяльныя інтарэсы. Гэта можа тычыцца не асабіста забойцы, але ягоная ідэя ўскосным чынам абавязкова прывязана да матэрыяльнага свету,— следчы ўстаў і зашпіліўся.
— Пан Сокал лічыць, што любую ідэю можна вытлумачыць матэрыяльным інтарэсам?
37
— Так, безумоўна. I калі б я не быў у гэтым перакананы, то кінуў бы службу і падаўся ў святары.
— Цікава, як пан вытлумачыць ідэю адраджэння нацыянальнай рэлігіі з меркантыльнага боку?
— Дарма пан Чык наслухаўся гэтай лухты ад студэнтаў. Гэта не тычыцца справы.
Студэнты не бралі ўдзел у пошуках. Фрыдэрык і Дамінік засталіся чакаць у гасцёўні. Следчы Багдан Сокал, а за ім пан Чык і гаспадар з мажардомам педантычна агледзелі ўвесь будынак, нават спачывальню пані Кастравіцкай і скончылі Казіміравым пакоем. Следчы неахвотна сагнуўся і зазірнуў пад ложак.
— Пся крэў! — ён памацаў пад ложкам рукою і выцягнуў крыху ўчарнелую алебарду.— Гэтай алебардаю быў забіты Вінцэнт, але як яна патрапіла ў Казіміраў пакой?
Пан Кастравіцкі разгублена паціснуў плячыма. Мажардом, унурыўшы голаў, узяў кароценькую качаргу і паварушыў жар у грубцы. Бруна Чык падышоў да акна і падняў шыбу. Буйныя сняжынкі пакаціліся па шырокім падаконніку і пасыпаліся на дыван.
— Ці не Казімір там? — не паспеў вымавіць Бруна, як следчы рвануўся да акна. Каля падмурка на белай паверхні выгінаўся ледзь заўважны сумёт.
— Ты выпускаў сабак? — спытаў пан Кастравіцкі мажардома.
— He, сёння пашкадаваў, занадта холадна.
3 вокнаў бібліятэкі на бухматы, што маладзенькая аўчына, снег падала электрычнае святло. Ад падмурка ў бок парку цягнуўся пляскаты сумёт. Следчы з ліхтаром у руцэ адвярнуў мыском чаравіка стужку снегу пасярэдзіне выцягнутага грудка і папрасіў пана Чыка патрымаць ліхтар. Казіміраў труп быў прысыпаны снегам. Следчы перавярнуў Казіміра тварам дагары і выцягнуў з грудзей шырокае лязо паляўнічага нажа.
38
— Гэты нож знік з більярднай? — ён павярнуўся да Адама Кастравіцкага.
— Так.
Нябожчыка перанеслі ў зашклёную аранжарэю, дзе ўжо ў глыбокай прамакутнай труне ляжаў Вінцэнт Кастравіцкі. У Друзгеніцкім касцёле была замоўлена імша. Пахаванне прызначана на панядзелак. Казіміра Кушаля паклалі на шырокую лаву.
VII Усе сабраліся ў вялікай зале. Покуль Багдан Сокал тэлефанаваў у Друзгенікі і Вільню, Юзэфа заслала стол абрусам і паставіла чаркі. Адам Кастравіцкі папрасіў Дашкевіча прынесці каньяк і чырвонае віно. Гаспадыня хуталася ў турэцкі цёплы шаль, седзячы ў скураным фатэлі, каля яе ног леглі два флегматычныя доберманы. Фрыдэрык і Дамінік селі за стол насупраць Кастравіцкага. Рафал Дашкевіч займаўся камінамі, то варушыў жар, то падкідаў сухія бярозавыя паленцы. Бруна Чык узяў са стала чарку і ўладкаваўся ў крэсла каля каміна. Следчы паклікаў з кухні Юзэфу і сеў паміж Кастравіцкім і Дамінікам.
— Казіміра Кушаля забілі паляўнічым нажом прыблізна ў адзінаццаць гадзін, магчыма, крыху раней. Казіміра ўдарылі ў грудзі нажом у ягоным пакоі і, відавочна, выкінулі праз акно на двор.
— Я папрашу пана Сокала пакінуць усе анатамічныя развагі,— перапыніла следчага Ганна Кастравіцкая.
— Калі ласка, перайду адразу да сутнасці справы. Мяне цікавіць, хто чым займаўся ў адзінаццаць гадзін і дзе знаходзіўся ў гэты час. Пачну з сябе. Пасля вячэры я займаўся афармленнем афіцыйных папер па выніках папярэдняга расследавання. Прызнаюся, што сур’ёзныя падазрэнні выклікалі ўчарашнія паводзіны Казіміра