• Газеты, часопісы і г.д.
  • Забойства на Каляды  Міраслаў Адамчык

    Забойства на Каляды

    Міраслаў Адамчык

    Памер: 128с.
    Мінск 1994
    43.62 МБ
    58
    следчаму? На што мне спадзявацца? Што нейкі выпадковы следчы правядзе следства лепей за мяне, а потым невядомы выпадковы суддзя вынесе справядлівы прысуд? I следчым і суддзям на нас напляваць. Хто мы ім? Ніхто. Ім напляваць на Данусю, якой у калысцы перарэзалі шыю, на бацькоў, што да скону не даруюць сабе,— Раман прапанаваў чарку «Белавежскай» Бруна Чыку, але той у адказ захітаў галавою, і Раман выпіў сам.
    — Хтонебудзь з вас ведае асабіста хаця б аднаго следчага ці аднаго суддзю? Гэта ж ідыёты, і я не збіраюся з імі звязвацца. Я не буду перадаваць сваю справу ненадзейным людзям. Я сам правяду следства, і вынесу прысуд, і здзейсню свой прысуд тут, на месцы. Данусю забіў нехта з вас. Кватэра была замкнёнай, ніхто не мог незаўважным прайсці з вуліцы ў дзіцячы пакой і незаўважна выйсці. Гэта факт. Трэба сыходзіць з таго, што забойца знаходзіцца сярод вас. А колькі вас — трое. Што тут шукаць. Я ведаю, хто забіў Данусю. Няхай потым судзяць мяне. Мне горш не будзе. Мне зараз прасцей самому задавіцца, чым потым каяцца ўсё жыццё, што выпусціў забойцу сваёй дачкі. Каб у апошні момант я не зайшоў на развітанне да дзяцей, то ў забойцы быў шанц уцячы. Я схіліўся над Данусяй, калі яна ўжо была нежывой, у цемры я не заўважыў крыві, але калі папраўляў коўдру, то на руцэ засталася кроў. Добра,што Вольга на калідоры агледзела, і я здагадаўся.
    — Нас шасцёра,— Рамана перабіў Бруна Чык.
    — Што, пан Бруна лічыць, што я забіў сваю дачку ці, можа, гэта зрабіла маці? — Раман паказаў карабінам на дзверы спачывальні.
    Жонку ён ніколі асабліва не любіў, але ставіўся да яе як да правадніка, што адчыніў дзверы Эдэмскага саду. Раман дараваў Вользе яе бясконцыя раманы і любоўныя інтрыжкі. Яна дазваляла сабе, не хаваючыся ад Рамана, наведваць тэатры і вечарыны ў кампаніі лаве
    59
    ласаў. Раман здагадваўся, што Вольга пагарджае ім, як істотай ніжэйшага гатунку, і невядома з якіх меркаванняў пражыла з ім дванаццаць год. Высокая прыгажуня, з кропляй азіяцкай крыві і англійскім тэмпераментам, здраджвала Раману ледзь не ў яго на вачах, але ён і не думаў пра развод. Вольга ведала, што ягонае ўяўленне аб сямейным шчасці абмяжоўваецца камфартабельным бытам і дзецьмі. Гаспадаркай і дзецьмі ў сям’і Папельскіх займаўся Раман. Дзеля сваіх дзяўчат ён дараваў іхняй маці ўсе яе авантурныя прыгоды. Вольга і не шукала сабе лепшага мужа. Флегматычны характар, разважлівасць і практычнасць Рамана цалкам яе задавальнялі.
    Са спачывальні выглянула Галіна. Яна не звярнула ўвагі на карабін, што ляжаў на стале, і шэптам паведаміла:
    — Віка заснула, і Вольга, здаецца, супакоілася.
    — Прывядзі сюды Віку! — загадаў Раман.
    — Ты што, ашалеў, я ж казала — яна спіць!
    Галіна збіралася яшчэ нешта сказаць, але ўбачыла карабін і ўтаропілася ў Папельскага.
    — Прывядзі Віку, яна павінна была бачыць забойцу. Мы яе распытаем.
    Галіна знікла ў спачывальні і праз пару хвілін, за якія Раман яшчэ паспеў выпіць чарку, прывяла ў гасцёўню дзяўчынку. Прыпухлыя павекі прымружыліся ад яркага святла, але чорныя вочы паблісквалі, як вугольчыкі. Віка хуталася ў клятчасты плед, зпад доўгай сарочкі тырчалі вялікія, відаць, Раманавы, пантофлі.
    — Як там маці? — спытаў Раман.
    Дзяўчынка моўчкі паціснула плячыма і паправіла плед.
    — Ты ўжо вялікая і павінна трымацца як дарослы чалавек. Таму я хачу цябе спытаць, хто заходзіў да вас у пакой і падыходзіў да калыскі?
    — Я спала.
    60
    — Ты не прачнулася, калі ён забіваў Данусю?
    — Прачнулася.
    — Хто гэта быў?
    — Я не разгледзела, бо было цёмна.
    — Але ж ты некага бачыла, хаця б абрысы?
    — Так, але я не звярнула ўвагі і зноў заснула.
    — Гэта быў мужчына ці жанчына?
    — Мужчына, я спачатку падумала, што гэта быў ты.
    — Дзякуй, Віка, ідзі кладзіся да мамы і спі.
    Дзяўчынка павярнулася і, пацягнуўшы па падлозе рог пледа, пайшла ў спачывальню. Калі за ёй зачыніліся дзверы, Галіна не вытрымала і кінулася да Рамана.
    — Супакойся,— Язэп схапіў жонку і адцягнуў ад стала,— ён звар’яцеў.
    — Трэба выклікаць следчых і «хуткую дапамогу»,— Галіна памкнулася на калідор, але Язэп утрымаў яе за руку.
    — Ты што, не бачыш, ён звар’яцеў!
    Яна паспрабавала вызваліцца ад мужа.
    — На, выпі і супакойся,— Раман наліў «Белавежскай» і працягнуў жанчыне чарку. Галіна схапіла чарку і маленькімі глыткамі выпіла бурштынавы напой.
    — Маю дачку забіў нехта з вас, і я здагадваюся, хто гэта зрабіў,— Раман дастаў з кішэні газету і перадаў Бруна Чыку.— Некалі, з месяц таму, я прачытаў ^ртыкул, і ён мяне страшэнна ўразіў. Стрэл у судЬвай зале! Два падонкі згвалцілі і забілі дзяўчынку. Адному далі дзесяць год, другому — восем, таму што яны непаўналетнія. А бацька дзяўчынкі, пасля таго як пачуў такі прысуд, выхапіў пісталет і ў судовай зале застрэліў абодвух. Я тады вырашыў, што на ягоным месцы зрабіў бы тое ж самае. Каб з маімі дзецьмі такое здарылася, я забіў бы свалату на месцы. Потым я здагадаўся, што нельга такое браць да галавы, а цяпер вось бачу, наклікаў бяду.
    Раман падняў карабін і праверыў затвор, потым
    61
    нетаропка падняўся зза стала і скіраваў рулю карабіна на Язэпа Чароту.
    — Гэта ты, Язэп, забіў маю Данусю, і я ведаю, зза чаго ты гэта зрабіў: з зайздрасці! Ты ўсё жыццё мне зайздросціў. Яшчэ са студэнцкіх часоў. Што мяне дзеўкі кахалі, а на цябе, здыхату, ніхто ўвагі не звяртаў. Ты мне тады забараніў у наш пакой дзевак прыводзіць, я ж бачыў, што ты гэта з зайздрасці злаваў. А калі я дачку акадэміка за жонку ўзяў, ты месяц са мною гаварыць не хацеў. I на вяселле да нас не прыйшоў. I абараніў дысертацыю я раней за цябе. I ўсё ў мяне ёсць. А цяпер дык павінен быў у Германію ехаць, і ты ізноў пазайздросціў!
    Данусю забілі бухарскім клінком, я адразу заўважыў яго пад калыскай. Удзень клінок ляжаў на кухні ў буфеце, а пад час вячэры я прыкмеціў, як ты, Язэп, некалькі разоў выходзіў на кухню, і потым, калі я ў кабінеце паказваў пану Чыку сямейны альбом, ты ізноў на кухні аціраўся і ў ванную заходзіў, відаць, рукі мыў.
    — Калі ты, Раман, апошні раз бачыў гэты клінок у буфеце? — маналог перабіў Бруна Чык. Раман павярнуўся да яго і на імгненне задумаўся.
    — Ды нават пад час вячэры я браў у буфеце штопар, і ў шуфлядцы валяўся клінок.
    Раман хацеў быў наліць сабе чарку і перахапіў цаўё карабіна леваю рукою, але ў гэты момант Язэпава рука зачапіла на стале тонкае рыльца бронзавай вазы. Раман не паспеў ухіліцца. Ваза збіла ягоны капялюш і адскочыла на стол, раструшчыўшы пару талерак. Раман выпусціў карабін, паваліўся і выпрастаўся на паркеце. 3пад валасоў, што прыліплі да лба, праступіла чырвоная пляма.
    — Трэба звязаць яго, пакуль ён не апрытомнеў,— Язэп выцягнуў пас і перацягнуў Раманавы рукі. Бруна Чык разрадзіў карабін.
    62
    — Ен вар’ят,— зацягваючы вузел на пасе, ускрыкнуў Язэп.
    — Гэта ж ён сам Данусю забіў,— Язэп павярнуўся да пана Чыка.— На кафедры, калі даведаліся, што Вольга зацяжарала, адразу ж плётку пусцілі. А потым, як нарадзілася дзяўчынка, дык смяяцца пачалі і кпілі з яго. Раман чарнавокі і Вольга, як цыганка, а Дануся была беленькая, як анёл. Вядома, у твар яму ніхто нічога не казаў, але ўсе ж ведалі, што Вольга каханкаў мяняе як пальчаткі — кожны сезон новы кавалер. Ды што тут казаць, і я да Вольгі заляцаўся, і сёння на кухні з ёю не толькі каву варыў.
    Галіна наводмаш ляснула мужа далонню, выбегла з гасцёўні і зачынілася ў ваннай. Язэп нервова падняў з падлогі акуляры.
    — Раман даведаўся, што Дануся не ягоная дачка. Ен вырашыў мяне ў гэтым забойстве абвінаваціць, а ў самога рукі ў крыві былі. Ды хто паверыць, што ён коўдру папраўляў і не заўважыў крыві? I хто, апроч яго, да дзяцей хадзіў?
    Раман заварушыўся на падлозе, паспрабаваў выслабаніць рукі.
    — Ты, Язэп, жыць болей не будзеш,— ён напяў сціснутыя кулакі, і пад скурай надуліся пераціснутыя пасам жылы. Бруна Чык дапамог Раману сесці ў фатэль.
    — Цяпер паслухайце мяне,— Бруна Чык цвёрдай хадою выйшаў на сярэдзіну пакоя. У чорным гарнітуры і заўсёднай стужкай матылька пад накрухмаленым каўнерыкам белай кашулі ён нагадваў лютэранскага святара. Сівыя валасы срэбным німбам аблямоўвалі вісок і лоб. Ен звярнуўся да Рамана Папельскага: — Ты хацеў быць суддзёю і катам? Ты прагнуў пакараць забойцу? Цябе чакае горкае расчараванне, ты не адпомсціш за смерць Данусі.
    Цяжка паверыць у тое, што вам давядзецца пачуць,
    63
    але іншага выйсця няма. Я пачну здалёк. Яшчэ старажытны філосаф, аўтар вавілонскіх паданняў і егіпецкіх манускрыптаў, адкрыў, што першае забойства на зямлі зза любові да Бога,— па старой прафесарскай звычцы Бруна Чык любіў услых разважаць і падоўгу гаварыць: — Лёгка давесці, што любоў з’яўляецца асноўным матывам усіх чалавечых грахоў. Любоўю да Радзімы кіруюцца палітычныя злачынствы, на любові да бацькоўскай зямлі ўзрастае і фашызм. Любоў да чалавека — культавую тыранію. Любоў да жыцця стварае прыгнёт. He грошы і не матэрыяльныя інтарэсы зачароўваюць габсэкаў, а любоў да золата, дзе вырашальным з’яўляецца пачуццё, а другасным — аб’ект пачуцця. Асноўным стымулам чалавечых паводзін трэба лічыць не жаданне жэрці і памнажацца, а любоў д'а свайго Я. Ты, Раман, любіў сваіх дзяцей болей за сваё жыццё, а твае дзеці любілі цябе. Вось дзе хаваецца матыў трагедыі. Я прыйшоў да высновы, што злачынствы выкрываюцца не. пошукамі шляхоў нянавісці, а праз пошукі любові. Забойца — заўсёды ўлюблёны чалавек. У ахвяры і ката звычайна супадаюць пачуццёвыя аб’екты. Гэта не аксіёма, але даволі распаўсюджаная формула злачынства. Узгадайце паданне пра Каіна і Авеля.
    Раман, схіліўшы долу акрываўлены твар, зацята маўчаў. Язэп хмыкнуў пад нос і кіўнуў у адказ.
    — Я прыгадаю,— Бруна Чык, склаўшы рукі на грудзях, прайшоўся па пакоі.— Заўважыў Бог падарунак Авеля, а брата ягонага Каіна не заўважыў. I агарнуў смутак Каіна. I спытаў Бог у Каіна, чаму ты засмуціўся? I не адказаў Каін. А калі быў з братам сваім Авелем у полі, то паўстаў на Авеля і забіў брата свайго. I спытаў Бог у Каіна: «Дзе брат твой, Авель?» Адказаў Каін: «Не ведаю, хіба я пастух брату свайму». I сказаў Бог: «Што ты зрабіў?» I пазначыў Каіна знакам,— Бруна Чык спыніўся каля фатэлі і схіліўся над Папельскім.
    64
    — Раман, ты і Вольга шмат увагі аддавалі маленькай Данусі і перасталі заўважаць старэйшую Віку. Але яна яшчэ дзіця. Гэта яна з любові да бацькоў прыраўнавала сястру і, покуль мы вячэралі, забіла немаўля. Дастаткова паглядзець на няроўны шнар, што застаўся на шыі нябожчыцы, такі след пакіне толькі слабая дзіцячая рука.