• Газеты, часопісы і г.д.
  • Забойства на Каляды  Міраслаў Адамчык

    Забойства на Каляды

    Міраслаў Адамчык

    Памер: 128с.
    Мінск 1994
    43.62 МБ
    20
    з мячом у руцэ. Мы абралі апошні шлях, лепш загінуць з мячом у руцэ, чым жыць на каленях перад крыжам. А крыжакоў у свой час мы секлі.
    — Пан Фрыдэрык мае на ўвазе Грунвальд,— падтрымаў размову Бруна Чык.
    — Так, і не толькі Грунвальд,— усхвалявана кіўнуў Фрыдэрык і паправіў акуляры.
    — Дык зза чаго вы пасварыліся?
    — Казімір Кушаль учора паведаміў, што збіраецца напісаць нашую міфалогію. Яго мэта — стварэнне нацыянальнай Святой кнігі. Свайго роду — Бібліі беларуса, якую ён сам збіраецца напісаць. Гэта было ганебна слухаць. Я і Дамінік спачатку палічылі, што Казімір сказіўся. Ен на поўным сур’ёзе заявіў, што напіша ў форме навелак кнігу міфаў і паданняў. Сама ідэя такой кнігі можа быць толькі ўхвальнай. Але Казімір сцвярджае, што надасць свайму твору святарскую афарбоўку. Ен лічыць, што ягоны зборнік пойдзе ў народ як Святое Пісанне. Мы запярэчылі яму. Нельга замахвацца на аўтарства святыні, яна — ад Бога. Ен смяяўся нам у твар і абяцаў, што не будзе яе падпісваць, а выдасць ананімна, як апокрыф. Мы казалі, што наяўнасць святасці, як і таленту, можна ўспрымаць толькі як звышдадзенае, і такая кніга з’явіцца толькі ад Бога, а не ў выніку разумовых і рацыянальных разлікаў. Казіміра апанавала бязмежная ягамосць, калі ён нават не збіраецца падпісваць свой твор. Ды гэта абсурд, спадзявацца на зборнік навелак з рэлігійным зместам і святымі ідэямі, калі наш народ не падрыхтаваны ўспрымаць наогул ніякія ідэі. I мастацкі твор тут можа толькі моцна напсаваць. Нельга змагацца з хрысціянствам па сутнасці тымі ж езуіцкімі сродкамі. Наша зямля нараджае нашых Багоў, а не розум і не ідэі, нават калі яны памастацку выкананы. Мы пераконвалі Казіміра, што пачынаць трэба з адраджэння рэальных святынь, са стварэння рэальнага пантэона сапраўдных Багоў, а не
    21
    займацца літаратурнымі намаганнямі і пошукамі абстрактнай эстэтыкі. Вонкава прыгожыя хрысціянскія ідэі разбурылі свядомасць нашага народа, ён заняты пошукамі райскага жыцця, яго перастала цікавіць рэальнасць, і тут неабходна не ўцякаць у свет ілюзій, а, наадварот, адмаўляючы мастацкія формы, несці меч і паходню і змагацца з жыццём, каб перамагчы смерць.
    Што тычыцца Вінцэнта, то ён не падтрымліваў Казіміра, але і нас таксама. Ен лічыў, што любы культ трымаецца на тэатральнамастацкім дзеянні. Мастацтва нараджае рэлігію, рэлігія — культ, а культ пачынае адмаўляць мастацкія пачаткі. Вось гэты ланцуг і павінен быў, паводле Вінцэнтавых разваг, з’яднаць наш народ. Ен лічыў, што нам цяпер нельга сварыцца, а кожны няхай робіць сваю справу. Як пан бачыць, сварыліся мы зза сродкаў, а мэта ў нас агульная.
    Бруна Чык падняўся і, падзякаваўшы за размову, сабраўся быў пайсці, але быццам нешта ўспомніў і спытаў:
    — Калі пан Фрыдэрык не стаміўся ад бясконцых допытаў, то я дазволю сабе пацікавіцца, што адбылося пасля вячэры? Як усе разыходзіліся?
    — Калі ласка, але мяне даўно чакае Дамінік, таму я паўтару гэта як мага карацей,— Фрыдэрык таксама падняўся з канапы і прайшоўся па пакоі.
    — Свята ў нас не ладзілася. Мы спрабавалі спяваць, але атрымоўвалася неяк паштукарску выпакутавана. Гаспадыня, пані Ганна, пайшла да сябе. Мажардом недзе знік. У зале засталіся: Адам Кастравіцкі, я, Дамінік, Вінцэнт і Казімір. Вінцэнт пайшоў ледзь не адразу за гаспадыняй. Адам Кастравіцкі прапанаваў більярд. Я пагадзіўся і пайшоў у більярдную за гаспадаром. Праз пару хвілін зайшоў Дамінік і зняў са сцяны алебарду, сказаўшы, што яны вырашылі яшчэ раз паспрабаваць наладзіць фэст і праз дваццаць хвілін чакаюць усіх у зале. Дамінік пайшоў, і не паспелі мы скончыць
    22
    першую партыю, як пачулі крык пані Ганны. Прыбеглі на другі паверх. Там ужо быў Казімір. Астатняе пан ведае.
     Ці ведае пан Фрыдэрык, што следчы падазрае Казіміра?
    — Так, але гэта неверагодна, Казімір не мог некага забіць. Папершае, Казімір не здатны на гэта, а падругое — нашто Казіміру забіваць Вінцэнта? Яны пазнаёміліся тыдні тры таму, амаль не ведалі адзін аднаго і ніколі не былі ворагамі.
    — Ці не варта ў гэтай справе пашукаць жанчыну? Магчыма, якінебудзь віленскі раман? — быццам між іншым пацікавіўся Бруна.
    — He, пан Чык памыляецца. Пан не ведаў Вінцэнта. Вінцэнт быў тэолагам. Захапляўся Кантам і, у адрозненне ад Казіміра і Дамініка, быў рафініраваным аскетам, меў пурытанскія схільнасці. Пан Сокал закранаў гэтую тэму, але беспаспяхова. I я параю пану Чыку не паўтараць гэтую памылку.
    V Палац Кастравіцкіх колькі разоў перабудоўваўся, але гаспадары захоўвалі знешнія аксесуары XVIII стагоддзя. Калі меркаваць па бакавых алькежах з вузкімі байніцамі і шатровымі ў раманскім стылі дахамі, то будынак, магчыма, яшчэ ў часы Вітаўта бараніў гэтую зямлю ад нашэсцяў паўдзікай жмудзі. Але дойлідства губляла абарончы сэнс, да палаца прыляпілі вытанчаны баракальны фасад з мяккімі паўкруглымі абрысамі і паўпразрыстымі валютамі па карнізах.
    За вузкаватай вітальняю і люстраным перадпакоем ішоў змрочны, задрапіраваны цьмянымі габеленамі napTap, які адначасова выконваў функцыю гасцёўні, вялікай залы і — на святы — сталовай. 3 высачэзнай, на два паверхі, столі звешвалася каваная жырандоль, абсыпа
    23
    ная буйнымі крышталямі. Сіметрычна закладзеныя каміны кідалі прымружанае масянжовымі экранамі святло на ўсходні дыван. Прамакутны стол за чарадою крэслаў, пара ўтульных фатэляў, фісгармонія і цвёрдыя канапы па перыметры пакоя былі вытрыманы ў традыцыйным стылі Жыгімонта Вазы.
    На ўзроўні другога паверха праз партэр цягнуліся падобныя да хораў антрэсолі з драўлянай балюстрадай. На першым паверсе зала разыходзілася кароткімі калідорчыкамі. Налева ішлі — більярдная, кухня і пакойчык кухаркі, направа — бібліятэка, пакой Дашкевічаў і дробныя гаспадарчыя памяшканні. 3 більярднай і з бібліятэкі дзверы выходзілі на вінтавыя лесвіцы, што віліся па алькежах з абодвух бакоў будынка. Такім чынам, трапіць на другі паверх магчыма было або праз більярдную і далей праз левую алькежу, або праз бібліятэку і правую алькежу. Другі паверх займалі: у левым крыле — спачывальня, кабінет і імправізаваны будуар Кастравіцкіх; правае крыло прызначалася для гасцей. Адзіны доўгі калідор на другім паверсе перарываўся антрэсолямі з балюстрадаю, што выходзілі на вялікую залу.
    Бруна Чыку быў прыгатаваны пакой насупраць кабінета Адама Кастравіцкага. Учарнелыя, крыху абвугленыя дзверы Вінцэнтавага пакоя знаходзіліся побач з кабінетам. 3за кароткіх ценяў ад балясін сцяна паміж Вінцэнтавым пакоем і кабінетам нагадвала сходы.
    Бруна Чык выйшаў на антрэсолі і глянуў уніз. На непрыбраным стале яшчэ дагэтуль заставаўся посуд. Бруна глянуў на гадзіннік і вырашыў, што пакаёўка пані Дашкевіч, відаць, не вельмі руплівая гаспадыня. 3 більярднай даляцела бомканне касцяных шароў, але галасоў не было чуваць. Нарэшце Бруна Чык пачуў пругкія крокі і азірнуўся. Па калідоры спяшаўся да правай алькежы Казімір Кушаль.
    24
    — Я хацеў бы задаць пану Казіміру колькі пытанняў,— Бруна заступіў яму дарогу.
    — На калідоры? — пацікавіўся Казімір і паказаў рукою на свой пакой.— Можа, пан эксперт зойдзе да мяне?
    — Так будзе лепш,— пагадзіўся Бруна.
    У пакоі было накурана, і малады чалавек адчыніў фортку. Па ўстойлівым араматызаваным водары Бруна адразу адзначыў, што Казімір паліць дарагі галандскі тытунь. Казімір сеў за стол і дастаў з кішэні люльку. Сярод папер і часопісаў на стале Бруна заўважыў сваю манаграфію «Уводзіны ў крышталяграфію».
    — Цікавіцеся даследаваннем крышталёў? — спытаў Бруна і апусціўся ў фатэль, што зарыпеў перасохлаю скураю.
    — На папулярным узроўні займаюся гісторыяй камянёў,— адказаў Казімір.
    — У мяне ёсць раздзелы, прысвечаныя гісторыі буйных алмазаў.
    — Так, я паглядзеў, але, на жаль, вашая праца не ўяўляе для мяне цікавасці.
    — Чаму? — сур’ёзна ссунуў бровы Бруна Чык.
    — Таму што яна напісана панямецку.
    — Хіба пан Казімір не валодае нямецкай мовай?
    — Я чытаю панямецку, але не ў гэтым справа. Я меў на ўвазе агульны здабытак для культуры. Для нямецкай культуры вы, пан Чык, выбачайце — нуль, як і для Радзімы. У тым ліку і для навукі нашай, іхняй, сусветнай, пан Чык — дробны даследчык. Навука хутка змяняецца, а творы навукоўцаў захоўваюцца зза мовы як помнікі гісторыі і культуры. А нямецкая культура не прымае іншародцаў.
    — Дзякуй за шчырае слова. Але павінен заўважыць, што немцы нават сваіх славутых суайчыннікаў не надта шануюць. Паўтара года, як з Германіі з’ехалі браты Маны, і мне здаецца, надоўга, калі не назаўсёды.—
    25
    Бруна дастаў з тытунёвай скрынкі папяросу, нервова пастукаў папяровым муштуком па гатычнай манаграме на накрыўцы і запаліў.
    — Маны застануцца немцамі, дзе б яны ні жылі, пан Чык. I Германія яшчэ будзе стаяць на каленях і прасіць іх вярнуцца.
    — Лёгка быць прарокам у дваццаць гадоў,— бяскрыўдна ўсміхнуўся Бруна.
    — Пажывём — пабачым.
    — Я займаюся забойствам і паспеў пагаварыць з Дамінікам і Фрыдэрыкам. Цяпер, калі пан нічога не мае, мне хацелася б пачуць меркаванні пана адносна падзей мінулага вечара,— Бруна,у спадзяванні пачуць чарговае апавяданне, адкінуўся на мяккую спінку фатэля.
    — Што пан мае на ўвазе?
    — Вам пагражае арышт.
    — Я гэта ведаю. Вы нешта хочаце мне параіць?
    — Я хачу вас выслухаць і, наколькі гэта магчыма, знайсці выйсце са становішча, у якім усе апынуліся.
    Казімір Кушаль выглядаў маладзейшым за Дамініка і Фрыдэрыка. Ускудлачаныя рудыя валасы густымі пасмамі закрывалі вушы і аксамітавы каўнер пінжака. Чыста паголены твар. Халодны, неміргаючы позірк зеленаватаблакітных, як кітайская біруза, вачэй. Нерухомыя бяскроўныя вусны і тонкі нос ператваралі ягоны твар у мармуровую маску. Бруна са здзіўленнем адзначыў, што ён пазбягае глядзець у Казіміравы вочы.
    — Я ўяўляю, якіх баек вам давялося наслухацца ад маіх сяброў. Відаць, учора я так зачапіў іх за жывое, што яны дагэтуль не размаўляюць са мною.
    — Яна занятыя більярдам.
    — Спартсмены і будучыя хірургі са сталёвымі нервамі і здаровай псіхікай. Але не ў гэтым справа. Забойцу трэба шукаць паза межамі гэтага будынка.
    — Пан Сокал сцвярджае адваротнае. Ен агледзеў парк...
    26
    Казімір не даў Бруна скончыць думку:
    — Адзіны чалавек, каму ўчора пагражала смерць, гэта я. Ды і тое наўрад ці. Хіба што нейкае імгненне. А Вінцэнта ўсе любілі, у станоўчым сэнсе ён быў святы.