• Газеты, часопісы і г.д.
  • Забойства на Каляды  Міраслаў Адамчык

    Забойства на Каляды

    Міраслаў Адамчык

    Памер: 128с.
    Мінск 1994
    43.62 МБ
    Бруна Чык развязаў скамянелага Рамана.
    — Раман, ідзі ў спачывальню і паглядзі, што хавала твая дачка пад пледам?
    Папельскі, хістаючыся, як на гумовых нагах, пасунуўся з гасцёўні. Пад жончыным ложкам ён намацаў выключальнік бра і запаліў святло. Віка ў сне абдымала і ціснулася да маці. Вольга ляжала з расплюшчанымі вачыма. Раман схіліўся над дачкою і адвярнуў рог пледа. На Вічынай сарочцы, як дзіркі, запякліся плямы крыві.
    — Ты ведаеш? — Раман павярнуўся тварам да жонкі і сутыкнуўся позіркам з яе невідушчымі вачыма.
    — Так,— адказала Вольга.
    3—123
    Дух, шнурок, кандзед, дзед...
    «Дух»
    Дзень добры, Мама, Бронік і Ліда.
    У мяне ўсё добра. Сёння прыняў прысягу. Увечары прышыў на х/б пару чырвоных пагонаў. Лепш бы чорныя ці яшчэ лепш блакітныя, але чырвоныя таксама сыдуць. Кажуць, з чырвонымі пагонамі блага зваль
    няюцца — «зэкі» розныя чапляюцца па дарозе. Танкісты з суседняй брыгады называюць нас мухаморамі, а мы іх — мазутаю.
    Надвор’е ў нас тут добрае, толькі клімат благі. Мазалі на нагах не гояцца, а гніюць. I шнары не гояцца на руках і галаве. «Дзяды» гавораць, што благая вада, у ёй не хапае мінералаў, солі і вітамінаў, крышацца зубы. Зампаліт на занятках расказваў, што ў войску зубы жалезныя ўстаўляюць без чэргаў і задарма і акуляры, у каго слабы зрок, адны на паўгода па заявах выдаюць.
    Ноччу «дзяды» нам растлумачылі «палітыку», так у войску называюцца адносіны паміж «маладымі» і «старымі». Добра, што не паспелі яшчэ падпісаць боты і форму — усё хлоркаю. У нас на падкладках павінны быць выпалены хлоркаю нумар вайсковага білета, прозвішча і дата, каб маёр бачыў, што ў нас ніхто нічога не забірае. Ватоўкі падпісваюцца на каўнярах, на кішэнях і на падкладках. Маю ватоўку ўзяў сабе кандзед Вася Мінгазаў, а калі я праслужу год, то ў мяне таксама будзе ўсё новае.
    Радавы Мікалай.
    Да загаду — 702 дні.
    Пасля адбою сяржант Малінін скінуў боты і расшпіліў рэмень. 3пад фрэнча вывалілася пляскатая гумовая
    66
    грэлка. Радавы Насякайла лоўка яе падхапіў і адкаркаваў.
    — Самагон? — спытаў Насякайла і панюхаў рыльца грэлкі.
    — Спірт! — адказаў Малінін. Да кампаніі далучыўся радавы Кухілава.
    — Тэхнічны? — пацікавіўся ён. Малінін не адказаў, а штурхнуў ложак.
    — Гуза! Прынясі тры кубкі.
    Радавы Гузарэвіч, які ўжо распрануўся і паспеў легчы, саскочыў з ложка на другім ярусе і пабег па кубкі. А Кухілава тым часам узяў грэлку і паспрабаваў зрабіць глыток з рыльца. Празрыстая вадкасць плюхнула яму ў твар і пабегла па барадзе. Кухілава закруціў галавою і праз сціснутыя вусны адзначыў:
    — Тэхнічны.
    Гузарэвіч прынёс тры кубкі. «Дзембеля» разлілі і выпілі спірт.
    Сяржант Малінін распрануўся, лёг і дзвюма нагамі ўдарыў па панцырнай сетцы другога яруса.
    — Гуза! Злётай у сталоўку і прынясі чагонебудзь смачненькага!
    Радавы Гузарэвіч бязгучна саскочыў уніз і пачаў нацягваць нагавіцы.
    — Гузарэвіч! На месца! — пачуў ён загад радавога Кухілавы, які адразу дадаў: — Гуза пападзецца, сёння адказны па часці маёр Скотнікаў, а ты, Маліна, заўтра паедзеш на губу!
    Гузарэвіч акуратна паклаў нагавіцы на зэдлік, залез на другі ярус і лёг. Праз хвіліну ён зноў пачуў голас сяржанта Малініна:
    — Гуза! Ідзі і прынясі дзембелю чагонебудзь смачненькага.
    Гузарэвіч асцярожна саскочыў з ложка.
    — Ляжаць! — загадаў Кухілава. Гузарэвіч упаў на падлогу.
    67
    — Заб’ю,— спакойна адзначыў Малінін, і Гузарэвіч устаў.
    — Дух! Адбой! — закрычаў Кухілава. «Дух» Гузарэвіч імгненна залез на другі ярус і схаваўся пад коўдраю.
    — Калі я ўстану, ты заўтра не прачнешся,— быццам сам сабе прашаптаў Малінін. Гузарэвіч скінуў коўдру і сеў на ложку.
    — Я сказаў не варушыцца!
    Гузарэвіч лёг, але паверх коўдры.
    Сяржант Малінін устаў, схапіў Гузарэвіча за вуха і крыкнуў:
    — Устаць! Рукі за галаву, тварам да сцяны!
    «Дух» выканаў загад.
    — Маліна! Пачакай, хадзі сюды! — паклікаў радавы Насякайла.— I ты, Гуза, хадзі сюды! — Яны падышлі да ложка Насякайлы. Малінін сеў. Гузарэвіч стаяў, прыціскаючы кулакі да кальсонаў.
    — Гуза, ты некалі раней на трамбоне граў?
    — На саксафоне,— адказаў Гузарэвіч.
    — Добра, вазьмі кубак, набяры вады і пабудзі Васю Мінгазава. Ты скажы яму: «Дазвольце, я Вам на саксафоне пайграю», і зрабі вось так.— Насякайла прыклаў палец да вуснаў, высунуў язык і заблямкаў. Малінін засмяяўся.
    — А калі Вася прачнецца, ты вылі яму на твар ваду і ўцякай. Добра? — спытаў Насякайла.
    — Ен мяне заб’е! — адказаў Гузарэвіч.
    — He бойся, мы не дадзім! — умяшаўся Кухілава, які чуў размову.
    — Ен адзін, і толькі кандзед. А мы хто?
    — Дзембеля! — адказаў Гузарэвіч.
    — Давай! He бойся! Наперад! — загадваў Кухілава. Гузарэвіч узяў кубак, збегаў у прыбіральню да крана і падышоў да ложка старшага сяржанта Мінгазава.
    68
    — Таварыш старшы сяржант,— сказаў ён і патузаў Мінгазава за плячо,— дазвольце, я Вам на саксафоне пайграю? — шэптам вымавіў Гузарэвіч, і не паспеў Вася расплюшчыць вачэй, як «дух» плюхнуў з кубка яму ў твар вады.
    Старшы сяржант Мінгазаў падхапіўся, сеў на ложак і трывожна аглядзеўся. У цемры зарагаталі «дзембеля». Гузарэвіч пабег з казармы і схаваўся ў сушылцы.
    — Духі? — закрычаў Мінгазаў.
    — Мы! — данеслася ў адказ з другіх ярусаў.
    — Пад’ём!
    «Духі» бязгучна пазлазілі з ложкаў і пачалі апранацца.
    — He апранацца! Пастроіцца! — загадваў Мінгазаў.
    — Каго няма? — спытаў старшы сяржант.
    — Гузарэвіча,— адказалі сонныя радавыя.
    — Так, чатыры пабеглі, знайшлі і прынеслі сюды Гузарэвіча, а астатнія ўзялі зэдлікі і выцягнулі рукі! — супакоена сказаў Мінгазаў. Пабегла чалавек шэсць, і Мінгазаў крыкнуў:
    — Я сказаў — чатыры! — Двое вярнулася. «Духі» ўзялі зэдлікі і паднялі перад сабою на выцягнутых руках. Праз пару хвілін у казарму прынеслі Гузарэвіча і паставілі перад ложкам старшага сяржанта.
    — Усім па пяцьсот разоў адціснуцца, акрамя Гузарэвіча. Ты, Гуза, будзеш стаяць вось тут і лічыць! — Мінгазаў лёг, дастаў з тумбачкі прыёмнік і, пакруціўшы ручку, злавіў музычную хвалю. Гузарэвіч лічыў:
    — Раз, два — раз.
    Раз, два — два.
    Раз, два — тры.
    Раз, два — чатыры.
    Раз, два — пяць...
    «Духі» адціскаліся. Калі Гузарэвіч вымавіў: «Раз — два — сто трыццаць тры!» — радавы Жмуднік не змог
    69
    адціснуцца і застаўся ляжаць на падлозе, прыціскаючыся шчакою да адшараваных дошак.
    — Гуза! Жмуднік хоча, каб ты яму з’ездзіў ботам,— заўважыў радавы Насякайла. Гузарэвіч падышоў да нерухомага Жмудніка і нямоцна ўдарыў босай нагой яму ў галаву.
    — Гуза, што так нямогла? Жмуднік, пакажы Гузе, як трэба біць! — загадаў сяржант Малінін. Радавы Жмуднік устаў і з задавальненнем ударыў Гузарэвіча нагой у жывот. Гузарэвіч упаў і пакаціўся пад ложак да Мінгазава.
    — Духі, бойку, бойку давай! — узрадавана закрычаў Кухілава. Усе падняліся з падлогі і пачалі квола тузацца. Мінгазаў пакруціў ручку прыёмніка, з дынаміка выбухнуў рокнрол.
    — Духі! Танцы! — сказаў Мінгазаў і дадаў гуку. ♦ Духі» затанчылі.
    Добры дзень Мама, Бронік і Ліда!
    У мяне ўсё добра.
    Пазаўчора прымаў прысягу. Цяпер я сапраўдны салдат. Толькі яшчэ паўгода буду лічыцца «духам». (Так у нас называюць тых, хто служыць першыя паўгода.) ♦Духам» служыць цяжка. Восенню мяне перавядуць у «шнуркі», а праз год я наогул рабіць нічога не буду. У нас тут дзедаўшчына, але мяне не б’юць, бо я стараюся выконваць усе загады, асабліва «дзядоў». Так што ўсё добра. Вось толькі хочацца есці і спаць. У мяне тут дзве асноўныя праграмы. Малая — знайсці што паесці, вялікая — адаспацца. Спаць я ўжо навучыўся стоячы. На варце прыхілюся дзе да сцяны або да плота і засынаю роўна на гадзіну, быццам усярэдзіне гадзіннік заведзены. Прыходзіць змена варты, і я імгненна прачынаюся. Цяжка вучыцца, асабліва на палітзанятках, бо як сяду, то — засынаю. На занятках, як на варце — спаць забаронена. Жмуднік неяк навучыўся спаць з рас
    70
    плюшчанымі вачыма, а ў мяне не атрымоўваецца. Як дакранаюся да крэсла, так павекі і заплюшчваюцца, што алавяныя. У нядзелю вазілі нас у кіно. Фільма не памятаю, адразу як выключылі святло — заснуў. Нават назву не паспеў прачытаць.
    На тыдні вазілі нашую роту на трыбунал. Судзілі «шнурка» за тое, што ўцёк і пяць дзён хаваўся ў лесе. На трыбунале было добра — спаў гадзіны чатыры. Яшчэ камандзір абяцаў арганізаваць экскурсію ў горад.
    Кормяць нас не блага, але мне не хапае і ад чорнага хлеба з камбітлушчам — пячэ ў горле. Я цяпер магу з’есці ў дзесяць разоў больш, чым дома. Пасля трыбунала мы ўцяклі ў горад на пару хвілін. Я купіў два батоны 1 паўкіло вантрабянкі і з’еў. Масла і цукар у нашым узводзе «дзяды» не забіраюць, у нас такая завядзёнка, мне пашанцавала, але ў другім узводзе масла і цукру «духам» не дастаецца. Тут добра служыць кухару і хлебарэзу.
    Мама, глядзі, каб Бронік не браў майго саксафона, бо зломіць. I скажы яму — хай займаецца спортам, лягчэй будзе служыць. Мы тут кожную раніцу і вечарам бегаем па 10 км. Спачатку было цяжка, а цяпер прызвычаіўся і ўжо не паміраю, як раней. Пісаць болей няма часу: старшына Мінгазаў. калі ўбачыць, што я, замест таго каб чысціць аўтамат. пішу ліст, то будуць непрыемнасці.
    Усіх цалую і абдымаю. Гвардыі радавы Мікалай.
    Да загаду — 700 дзён.
    «Шнурок» Старшы сяржант Мінгазаў спыніўся каля свінарніка і прыслухаўся. 3 паўадчыненых дзвярэй ён пачуў голас радавога Гузарэвіча, які часова выконваў абавязкі свінара.
    71
    — Голас! Голас! Я сказаў — голас! — пачуў Мінгазаў і зазірнуў у хлеў.
    Свінар, схіліўшыся над трубчастай агароджаю, трымаў у руках бохан хлеба. За агароджаю, падобныя да здохлых сабак, стаялі чатыры парсюкі і агрэсіўна пазіралі на хлеб.
    — Ты што робіш, шнурок? — спытаў Мінгазаў.
    — Дрэсірую! Таварыш старшы сяржант! — радасным голасам адказаў радавы.— Вось паглядзіце,— ён схаваў хлеб за пазуху і адышоў ад агароджы. Парсюкі супакоіліся. Гузарэвіч ізноў падышоў да агароджы і загадаў:
    — Голас! — Парсюкі паглядзелі чырвонымі вачыма на Гузарэвіча і шалёна зарохкалі. Свінар разламаў бохан і кінуў парсюкам.
    — Ты чаму не прыбіраеш гною? — спытаў Мінгазаў.— He ўступіць, паздыхае жывёла.
    — Баюся, яны кусаюцца, дзікія таму што.— Гузарэвіч падняў нагу і паказаў разарваную халяву бота.— Вунь як цапануў, я хацеў яму ў лыч даць, а ён з халявы кавалак скуры выдраў і з’еў. Я да іх больш не заходжу, толькі праз агароджу! — растлумачыў свінар. Старшы сяржант заўважыў збітую з дошак вузкую канапу, засланую рудым шынялём.