Забойства на Каляды
Міраслаў Адамчык
Памер: 128с.
Мінск 1994
Есць у войску сваё спецыфічнае разуменне прыгажосці, існуе свая эстэтыка, сваё мастацтва. Зоркі, кукарды, спронжкі, эмблемкі, рознакаліберныя нашыўкі — гэта не толькі званні і сымболі кантузій, гэта цэлы свет вайсковага «хараства», і асэнсаваць яго цывільнаму чалавеку амаль немагчыма. Як ты растлумачыш жонцы, што дзве зоркі прыгажэй за тры галуны, а маёрскія пагоны прыгажэй прапаршчыцкіх, калі яна натуральнага прапаршчыка ўявіць сабе не можа. I справа тут не ў званні, а ў спецыфічным бачанні свету. Надзень
101
боты, партупею і праветры голаў шыхтавай падрыхтоўкай,— я пагляджу, як зменіцца твой твар: пасталее, і позірк зробіцца пільным. і адкрыецца табе той чароўны свет кукардавай прыгажосці, які тоіцца ў звычайным вайсковым фрэнчыку.
Парадкі я не рабіў не таму, што восенню ў шынялі звальняўся, ехаў я ў канцы сакавіка, ужо цёпла было, і свой шынель я ў аэрапорце выкінуў. Гэта восеньскі прызыў часам толькі шынель наладжвае. Шынелі ў нас начэсвалі металічным грабеньчыкам, што іпвэдар махеравы, воўна калмацілася і мякчэла. Гэта цэлае мастацтва, якое зза дзедаўшчыны называюць дзембельскім. Мастацтва тое не належыць ані войску, ані цывільнаму асяроддзю. Прыгажосць дзембельскага мундзіра — аднадзённая: да дому даехаць і малым братам, пляменнікам падарыць. Вось і ўвесь кайф, адно што чыста мужчынскі.
— Духі?
— Мы! — хорам адказваюць «духі».
— Колькі дзеду да дзембеля?
Кожны «дух» ведае адказ. Паспрабуй памыліцца на дзень, пойдзе ноччу іннтая арыфметыка, каб служба мёдам не здавалася, давядзецця пасля праверкі адціскацца разоў сто. Ну гэта, вядома, як дзе. У нас дык папросту ботам па нырках. Вася Мінгазаў спец па нырках біць — мачыліся па начах крывёю. А ў дысбат Вася трапіў за раструшчаную сківіцу. Як кажуць: каму наканавана задавіцца — не атруціцца. Засталася Еасева парадка ў нашай капцёрцы.
* * * Я ў войску кар’еру хутка зрабіў, выслужыўся. Чатыры месяцы ў вучэбцы, сяржантскія лычкі і на старшынскую пасаду. I адбарабаніў я паўтара года старшыною роты. Самому дзіўна, адкуль што ўзялося. Як звычайна
102
га старшыну не любілі мяне мае байцы — люта. I не толькі таму, што парадкі не рабіў, але асаблівую нянавісць выклікала маё сацыяльнае паходжанне. Папершае, я — гараджанін. Байцы, хто з вёсак, лічацца надзейнымі, працавітымі і тупаватымі, а гараджане — кожны другі або наркаман, або злодзей, або студэнт. Да таго ж вяскоўцы больш на правераны алкаголь націскаюць, тут усё проста. Ад гараджаніна ў любы момант чакай бяды, эксперымента з бытавой і медыцынскай хіміяй. У нашай часці аднойчы Есін з Мелітопаля знайшоў пасярод палігона на танкавай пляцоўцы макавую паляну. Паказаў яе байцу Гвоздзеву з Растова па мянушцы Цвік і ў той жа вечар яны шырануліся (укалоліся) адварам макавага зелля. Ноччу абодва як селі на «белых коней», то ледзь супакоіліся ў шпіталі. Есіна потым перавялі ў будбат, а Цвік у шпіталі з вольнанаёмнай медсястрычкай ажаніўся і даслужваў санітарам на добрых харчах і крухмальнай бялізне. Афіцэры пагаворвалі, што медсястрычка тая слабая на адно месца, маўляў, бачылі яе ў камандзірскай лазні з нампалітам і начальніках штаба, і Цвік, калі такі разумны, як звольніцца, то кіне абавязкова жонку. Але Цвік жонкі не кінуў. Жонку кінуў адзін мой знаёмы баец Федзя. Служыў Федзя тэрміновыя два гады ў палкавым аркестры, граў на трамбоне і, як усе аркестрантыбайцы, па начах уцякаў з часці да тамтэйшых дзяўчат. Вядома, некалі такая лафа павінна была скончыцца, Федзю злавілі, і камбат абвясціў гаўптвахту, але тут высветлілася, што аркестрант па начах забаўляўся з дачкой камандзіра палка, безумоўна, з самымі сур’ёзнымі намерамі. Федзя прысягнуў, што ў іх каханне. а не звычайныя гулі, і ажаніўся з дачкою палкоўніка. Пачалася ў трамбаніста іншая служба, перавялі яго з аркестра ў штаб, з салдацкай сталоўкі ў афіцэрскую, з казармы на паўцывільнае існаванне — жыві дзе пажадаеш. Байцы казалі: «Падфарціла хлопцу з жонкай, хоць ты звыш тэрмі
103
ну заставайся на прапаршчыка». Але Федзю жонка не ў жылу: з ягоных слоў, яна быццам німфаманка. Ледзь дацягнуў да дзембеля.
Што тычыцца мяне, то, падругое, я — былы студэнт, і не якінебудзь тэхнар, а самае недаравальнае — беларускі філолаг. Куды ты з такою спецыяльнасцю пойдзеш? Гуманітарый! Мажор! Нацмэн! Сноб! Гультай! Мажор таму, што бацька ў мяне пісьменнік. Пра такія рэчы я з дзяцінства прывучаны маўчаць, але дзе ты тое схаваеш, што на твары напісана. А класавая барацьба ў крыві савецкага байца. Сын пісьменніка — гэта як сын ворага народа. Куды мне з маім паходжаннем і універсітэцкай адукацыяй парадку рабіць? Ды яшчэ старшына...
— Сынок, як служба? — у нас такая завядзёнка была.
— Як у куратніку, дзе зловяць, там і трахнуць.
У суседняй часці паіншаму маладыя павінны былі адказваць:
— Дзембель давай!!!
А ўвечары паўсюдна адно і тое ж:
— Духі, дзень прайшоў?
♦ Духі» хорам у адказ:
— I х... з ім!
Гэта ў каго ні спытай, жалезная традыцыя войска. А ноччу пачынаецца ў казарме падрыхтоўка да дзембеля. Робіцца парадка. У нас сяржант Хасанбаеў звальняўся — не раўнуючы генерал з войска бацькі Махно. Выпадкова ўбачыў ягоную парадку камандзір палка, стары служака і псіхапат палкоўнік Бершэда, ледзь не звар’яцеў на месцы.
— Сякеру, сякеру сюды,— як крыкне, а ў самога вочы крывёю наліваюцца. Усе, хто побач стаяў, спудзіліся, кінуліся ўцякаць далей ад шалёнага. Але нейкая свалата знайшла сякеру.
— Кладзі нагу на калодку,— загадаў палкоўнік Ха
104
санбаеву і адсек абцасы дзембельскіх чаравікаў. А былі абцасы, трэба прызнацца, сантыметраў па дзесяць, твор мастацтва, а не абутак. Трэба было бачыць, як Хасанбаеў у тых чаравіках, што на хадулях, вытанцоўваў.
Парадкі байцам выдае старшына роты. Што тычыцца харчоў, формы і іншай радасці, то мне пашанцавала — старшына забяспечаны, як ніхто іншы. Былі ў маім распараджэнні склады, кладоўкі і ключы на ланцугу ад фінскай сантэхнікі. I былі мае кладоўкі ад столі да падлогі завалены рознымі вайсковымі трантамі, а за тыя транты кожны «дзембель» радзіму прадасць тройчы і яшчэ ручку пацалуе. Бо на дзембель трэба па традыцыі ехаць ва ўсім з іголачкі, каб муха не сядзела. А дзе ты тое новае возьмеш, калі ў старшыны не ўкрадзеш?
Я калі служыў, пайшла мода ўсё згінаць: спронжкі, кукарды, эмблемкі, карацей, усё металічнае. Раней, расказвалі, было наадварот, год праслужыў, і спронжка прамая, як дарога дадому. Быў у нас Аркаша з УсцьКаменагорска, дык ён двума пальцамі любую латунную спронжку ў трубачку закручваў, што фольгу цукерачную. Пальцы былі ў Аркашы што апцэнгі. Служыў ён зваршчыкам у парку і за бутэльку піва браўся рукою за аголены дрот пад напругай. А электрыкі потым прапаноўвалі маладым байцам патрымацца за Аркашу.
Вядома, у кожнага роду войск свае забабоны, але паўсюль ёсць звычай нестатутную кукарду на лбе разгінаць, убачыў на маладым сагнутую зорку і кулаком па шапцы, гэта як гузік незашпілены адарваць, як кішэні з пяском зашываць, калі баец не ведае. дзе рукі трымаць, стабільная вайсковая забаўка. Сам хадзіў з зашытымі кішэнямі. А праз паўгода ўжо парадкі выдаваў. Дасі на ноч кіцель сяржанту СА і раніцай не пазнаеш, фантастыка, што робіцца за адну ноч: перакройваецца, перашываецца, перабіваецца. У нас быў адзін спецыяліст, за адну ноч з двух нагавіц кіцель шыў.
Колькі паданняў назбіралася ў войску пра парадны
105
мундзір. Напрыклад, ёсць прыкмета, нельга ноччу перад звальненнем давяраць парадку маладым, асабліва прасаваць. У суседнім палку «дзембель» даверыў нагавіцы маладому, а раніцай прасам гэтаму ж байцу зламаў пару рабрын і павыбіваў зубы. Казалі, што баец у парадцы дзірку з кулак прапаліў, вядома ж, вайсковым прасам не толькі біцца добра. А ў маёй часці адзін дурань праз парадку ледзь не задавіўся. Хацеў штабны пісар Зотаў з Піцера прагнуцца, выслужыцца перад камандзірам, і напярэдадні святаў вырашыў адпрасаваць парадны камандзірскі мундзір, палкоўнік яго ў штабе трымаў. Уключыў Зотаў прас, расклаў нагавіцы на стале і раптам знайшоў у кішэні стос парнаграфічных картаў. Покуль прагартаў баец карты, нагавіцы пайшлі дымам. Спалохаўся Зотаў, затрапятаўся і надумаў схаваць камандзірскую парадку. Раніцай, як належыць на святы, палкоўнік вырашыў апрануць парадны мундзір, але не знайшоў і абвясціў святочны кросмарафон у поўным «парадзе»: зброя, хімія, супрацьгазы. А пасля абеду сабраў сяржантаў«дзядоў» і папярэдзіў, калі да вечара не знойдзецца ягоны гарнітур, ноччу ён абвесціць вучэбную трывогу 1 наладзіць марш у запасны раён. Спалены гарнітур «дзяды» не знайшлі, але Зотава вылічылі і заракліся: вучэбную трывогу ператварыць штабному пацуку ў баявую. Зачыніўся перапалоханы пісар у штабной качагарцы і хацеў задавіцца, ледзь уратавалі.
У маёй роце, відаць, у мяне аднаго парадка па памеру падыходзіла, старшыну належыць па пасадзе вопраткай займацца, у астатніх што старшына дасць, тое і насі, прызнаюся, у войску не толькі страляць вучаць, але і карысным рэчам таксама. Кожны другі баец умее шыць, крывакоса, а нагавіцы перакроіць, бо форму па памеру атрымлівае толькі крамлёўская ахова, каб Маўзалей не ў самапальных ботах вартаваць. Парадку і іншую вопратку яшчэ не цяжка перашыць, а вось з бя
106
лізнай кожны тыдзень змагацца не проста. Споднія кальсоны атрымліваеш у лазні, а яны на пяць памераў большыя, дык гэта яшчэ не бяда, а і:алі тая бялізна на пару памераў менш і побач няма з кім ламяняцца. Праз тую халеру пакутаваў мой зямляк Гоша, бо важыў ён кілаграм пад 150 і ростам за два метры. Па закону выпісвалі на яго падвоены харч, а наконт кальсонаў смяяліся, прапаноўвалі або дзве пары дзіравых, або самыя вялікія, якія знойдзе. Гоша ведаў, што нават самыя вялікія на ягоным жываце не сыдуцца, і першую зіму без сподняй бялізны мёрз, як воўчы хвост. На другім годзе Гоша дастаў афіцэрскую трыкатажную бялізну, і маладыя байцы ў лазні раз на тыдзень яе мылі. Парадку спраўлялі на Гошу, што на маршала, па індывідуальным заказе.
Я не хачу пераконваць, быццам у войску форму перашываюць зза таго, што яна, як у дурдоме, на ўсіх параноікаў і алкаголікаў аднаго 52 памеру першага росту, і такое бывае, факт. Я на шэсцьдзесят байцоў на зборах маладога папаўнення атрымаў х/б быццам на алімпійскую зборную па цяжкай атлетыцы: 30 пар — 54 памеру, 30—56га. 3 суседняй брыгады прыбягалі на ♦цырк» паглядзець, калі маладых у форму апранулі. Сустракаюцца ў войску і унікальныя стварэнні, на якіх наогул нічога па памеру не знойдзеш — такіх памераў не існуе. Быў у маёй роце воін Маліна з Казахстана, па бацьках пісаўся рускім, росту сам маленечкага быў, а ступні на нагах, што водныя лыжы, дзе ты такія боты знойдзеш? Такія ступакі ў самвыдатаўскіх часопісах пад чарнобыльскага мутанта сыдуць. Але гэтакае дзіва покуль не кожны дзень сустрэнеш. Збольшага воіны стандартныя трапляюцца, як па статуце. I парадкі перашываюцца дзеля ўласнага задавальнення.