Забойства на Каляды
Міраслаў Адамчык
Памер: 128с.
Мінск 1994
— Шура, бачыш на тым баку вуліцы паэтэса з універсама выйшла — спадніца шаўковая да пят j‘6aHT — на тры гававы хапіла б, яна посуд у краме мые і за стойкай на абгортачнай паперы ўвесь час нешта запісвае. Ведаеш яе? — спытаў высокі.
— Бачыў некалькі разоў, а што?
— А ўсміхаецца як — прыемна глянуць. Відаць, самы шчаслівы чалавек на нашай вуліцы. За яе шчасце — дзесяць балаў.
— Пайшлі пройдземся.
— Шура, паехалі ў матэль.
— У матэлі глуха, сёння фур не будзе.
— Паехалі к «Турысту».
115
— «Турыст» — не мой раён, мяне там раз бралі, добра, што Мікіта торбы вынес.
— Нешта сёння не шанцуе.
— Андрэй, інтэлігента бачыш, у акулярах адно шкельца трэснута — дамо тры балы?
— He, гэта слаба, дадзім — бал. А за ім, глядзі, якая фірма да нас коціць.— Андрэй кіўнуў на прахожых.
— Якая ж гэта фірма, проста ўпакаваныя паны, пайшлі пагаворым.— Хлопцы адышлі ад кавярні і ўліліся ў натоўп. Перад імі ішлі малады паляк і ярка апранутая дзяўчына.
— А паненачка першы клас, колькі дасі?
— За ногі?
— Лыткі доўгія і худыя — два балы.
— А за прыгажосць?
— За культурны макіяж — накінем бал.
— А за анучы?
— Звычайныя фірмовыя анучы, што ў іх дзіўнага?
— А я яшчэ дабаўлю бал,— сказаў Шура і спыніў палякаў пытаннем: — Вітаем паньства, у якім гатэлі спыніліся?
— «Турыст»,— здзіўлена адказаў паляк.
— Маеце штонебудзь на продаж? — звярнуўся да яго Андрэй.
— Так, маем «зэгаркі электронічнэ» — седэм мелёдый,— узрадаваўся той і паказаў на руцэ гадзіннік.
— Іле хцэш?
— Пенцьдзесент,— паляк ускінуў перад тварам Андрэя далонь, паказваючы пяць пальцаў.
— Дам трыццаць пяць. Добры гандаль?
— Маю яшчэ дзесяць такіх «зэгаркув» у гатэлі.
— Возьмем.— Андрэй дастаў з кішэні трыццаць пяць рублёў і працягнуў паляку, той зняў гадзіннік, аддаў яго хлопцам і схаваў грошы.
— Гатэль «Турыст»? — удакладніў Шура.
— Так.
116
— Будзем каля ўвахода праз тры гадзіны.
— Добжэ,— палякі зніклі ў натоўпе. Хлопцы падышлі да кавярні і зноў сталі каля ўвахода.
— За адзінаццаць гадзіннікаў падымем трыста пяцьдзесят калоў на двух,— уголас падлічваў Шура.— У «анціку» такія гадзіннікі выстаўляюць па восемдзесят. Андрэй, давай Мікіту раскруцім?
— Што за Мікіта?
— Ды чорт яго ведае. Нядаўна тут пачаў круціцца. Мне аднойчы дапамог, я гаварыў. Mae грошы і ні халеры не ўмее, нават пана дзёрнуць не можа.
— I што ты прапануеш?
— Прымаем панскія гадзіннікі за яго грошы.
— Так, і яго выстаўляем.
— Можам і не выстаўляць, і так няблага заробім.
— Паглядзім.
— Глядзі, Андрэй, стары ідзе, адразу відаць — фірмач, капіталіст.
— He для нас, гэты пусты.
— Гальштук — клас.
— Так, гальштук і пляжныя тапкі на босых нагах. За пляжны гарнітур з гальштукам — чатыры балы.
Хлопцы зайшлі ў кавярню і пачалі абмяркоўваць дэталі «раскруткі». Мікіта знайшоўся сам.
Стрыжаны ў дарагім салоне, у фінскім гарнітуры і пры гальштуку, ён здалёк нагадваў клерка, але зблізку рэзкі і моцны пах адэкалону «Шыпр» хутка пераконваў у адваротным.
— Ты што, флакушку раздушыў? — сустрэў яго пытаннем Шура.
— Цырульнік пастараўся.
— За поўную адсутнасць пачуцця абаняння — пяць балаў.
— Што за балы?
— Пазней растлумачым. Маеш бабкі — падымешся з намі,— загаварыў Андрэй.
117
— Колькі трэба?
— Тры з паловай «кацькі» і дзесяць гадзіннікаў — нашы, падымем столькі ж на трох.
— Пойдзе! — узрадаваўся Мікіта.
— Праз дзве гадзіны чакаем каля «Турыста».
Шура не любіў Заводскі раён і ў «Турыст» амаль ніколі не ездзіў. За гатэлем знаходзіўся гіганцкі універмаг, і бясконцы натоўп гараджан і прыезджых шаргацеў ля сходаў гатэля. На сходах стаялі Андрэй і Шура.
— Мікіта прыйдзе? — спытаў Андрэй.
— Павінен.
— Глядзі, на прыпынку «металюгі» з гітараю.
— За стрыжаныя скроні, заплеценую коску і грэбень усім па восем балаў.
— Я за адну гітару — адразу дзесяць.
— У правага абразок шыкоўны — яшчэ бал.
Да хлопцаў па сходах падняўся Мікіта.
— Грошы прынёс? — звярнуўся да яго Андрэй.
— Прынёс.
— Тады вы з Шурам адыдзіце ўбок, каб не спалохаўся пан твайго гальштука і прычоскі — рыхтык паліцыянт.
Мікіта і Шура спусціліся ўніз і перасеклі вуліцу, каб бачыць Андрэя на сходах.
— А што гэта вы за балы ставіце? — спытаў Мікіта.
— Гэта гульня такая — дзесяцібальная сістэма адзнакі за індывідуальнасць.
— Ага, разумею.
— Тады згуляем. Бачыш дзяўчыну, колькі дасі і за што?
— Нічога, твар смазлівы, спадніца модная — восем балаў.
— Смазлівых колькі хочаш, і спадніцы такія на кожнай другой. Затое, бачыш, ногі крываватыя, за гэта 118
тры балы можна нацягнуць і за адсутнасць густу бал — спадніца вузкая.
Да Андрэя падышоў паляк, і яны зайшлі ў гатэль. За імі падняліся і зніклі за дзвярыма Шура і Мікіта.
— Андрэй завядзе пана ў бар і будзе нас чакаць. Давай грошы,— загадаў Шура.— Возьмем каву на ўсіх, а я прыму гадзіннікі,— зноў загадаў Шура, і Мікіта згадзіўся.
Яны зайшлі ў бар гатэля і ўбачылі ля стойкі Андрэя і паляка, з імі сядзела знаёмая маладая палячка, якую хлопцы раней бачылі на праспекце.
— Пан ізноў з паненачкаю,— сказаў Шура і сеў за столік. Паненачка ўстала, развіталася з Андрэем, узяла зпад стала сваю вялікую чырвоную торбу і выйшла з бара.
— Гадзіннікі праверыў, усе іграюць? — спытаў Шура.
— Нармалёва. Грошы прынёс?
Шура паглядзеў на Мікіту, што стаяў у чарзе па каву, і працягнуў паляку скрутак пяцідзесяцірублёвак. Паляк пералічыў грошы, дастаў зза стала металічную скрынку і аддаў яе Андрэю.
— Гадзіннікі ў скрынцы, я правяраў,— растлумачыў Андрэй і схаваў яе ў сваю сумку.
Шура сядзеў моўчкі, схаваўшы рукі пад стол. У бары круцілі «метал», Мікіта прынёс каву, паставіў філіжанкі на стол і дастаў з кішэні чырвоную кніжачку
— Міліцыя,— сказаў ён і паказаў хлопцам пасведчанне.
— У форме ты выглядаеш адразу на дзесяць балаў,— пажартаваў Шура.
— Калі ласка, на «вы». Вы затрыманы за скупку кантрабанды, а вы,— ён звярнуўся да паляка,— за кантрабанду.
119
— Я ніякай кантрабанды не маю,— адразу адказаў паляк і пачаў усміхацца.
Андрэй дастаў з сумкі скрынку і раскрыў яе. Замест гадзіннікаў у ёй ляжалі ўкручаныя ў цэлафан сталёвыя лыжачкі з прасвідраванымі дзірачкамі.
— Выдатная «лялька» — нас перагулялі,— засмяяўся Шура.
— Гадзіннікі былі, але гэта сапраўдная «лялька» — файна зроблена. Паненачка знесла нашы гадзіннікі.
Мікіта пачынаў злаваць і папрасіў пана вярнуць хлопцам грошы — даволі рэзкім тонам. Паляк дастаў скрутак пяцідзесяцірублёвак і аддаў яго Мікіту.
— Што гэта за грошы?
— Мам толькі такія,— здзіўлена адказаў паляк.
Андрэй штурхнуў Шуру ў плечы і сказаў:
— Выдатна, я нават не чакаў.
Мікіта ў непаразуменні разглядаў пяцідзесяцірублёвыя паперкі, на якіх стаяў 1947 год выпуску.
— Грошы дарэформенныя, а дзе тыя, што я вам даваў? — спытаў ён у Шуры.
— Якія даў, такія і маем.
— Папрашу прайсці за мною.
Хлопцы ўсталі, а Мікіта зазірнуў пад стол і дастаў прылепленыя жавальнаю гумкаю да дошкі стала свае грошы.
Андрэя і Шуру адпусцілі праз некалькі гадзін «зза адсутнасці саставу злачынства». Яны ішлі па асветленым ліхтарамі і святлафорамі праспекце.
— Паспеем на апошні тралейбус?
— Магчыма, яшчэ трэцяя змена павінна ехаць.
— У вязаных махеравых кепках — па дзесяць балаў кожнаму.
— Мы ставілі дзесяць балаў за каскі.
— Кепкі — не горш.
120
— Андрэй, бачыш, у арцы мужык панёс вялізную раму, загорнутую ў паперу.
— Мастак, палатно на падрамніку пад паперай.
— Цікава, што там намалявана?
— А якая нам розніца,— дадзім пяць балаў за палатно?
— Дадзім.
Археалагічны краявід
Мы працавалі на грудзе, кідалі рыдлёўкамі мяккую зямлю і сухаваты жвір, адпачывалі на траве, пілі малако з трохлітровага слоіка і елі тушонку з металёвых кансаровак. Мы так стамляліся, што калі аднойчы замест тушонкі адкрылі і з’елі кансароўку вантробаў, то заўважылі гэта толькі праз пару дзён. Нехта з нас пацікавіўся:
— Дзе субпрадукты?
— Што?
— Якія?..
— У нас недзе была кансароўка з вантробамі для супа.
— А...
Там, на грудзе, самымі смачнымі рэчамі былі сала, цыбуля і хлеб. Пасля працы мы ішлі праз лес і паўз поле. Быў жнівень, і мы іншым разам падсмажвалі на вогнішчы каласкі жыта.
— Ты любіш вершы? — хто да каго звяртаўся, я не памятаю, магчыма, гэта сказаў я.
— He, я люблю паэзію.
— He прафесійна.
— А ты што любіш: літаратуру ці кнігі?
— Кнігі.
— Ты букініст?!
— Я стаміўся.
122
— А можа, ты бібліяфіл ці бібліяман?
— Я люблю жыццё, а ты нешта сёння агрэсіўны, сонца напякло?
— Філолагі! — нехта спыніў нашыя спрэчкі.
Калі працуеш з рыдлёўкай, увесь час смажыць, але выпіць глыток малака льга толькі ў час, калі ўсе сядуць на траву пакурыць. Як мы гэта рабілі, я не змог успомніць, быццам нябачны дырыжор узмахваў палачкаю, і мы адзін за адным апускалі лязо рыдлёвак у зямлю і спыняліся.
— Усё?
— Пакурым?
— Так?
Мы палілі папяросы зза папяровых муштукоў, бо адносна далікатныя цыгарэты было непрыемна браць запэцканымі зямлёю пальцамі.
— Вы ведаеце: першы верш напісаў вецер? — сёння мне здаецца, што гэта сказаў я.
— Ведаем.
— Як? Я толькі быў прыдумаў, што рэха — паэзія ветру.
— Мы чулі, як ты крычаў увечары над возерам — сякера, сякера. Мы здагадаліся, што ты слухаеш рэха.
— Над вадою добрае рэха.
— Так, мы ўсё чулі,— пацвердзіў нехта з нас.
— Цяпер табе можна спакойна памерці. Ты ж нарадзіў новую паэзію — для ветру.
— Літаратурная энцыклапедыя абавязкова захавае тваё імя.
— Ты стаміўся?
— Так, пайшлі дахаты.
123
Цяжка кідаць зямлю супраць ветру, асабліва на грудзе. Кожнаму з нас хацелася стаць так, каб зямля з рыдлёвак ляцела з ветрам, але, як ні круціся, увечары поўныя валасы пяску.
— У нядзелю Дзень археолага,— прыгадаў нехта з нас.
— Спірт, смажаная бульба, тушонка...
— Можа, з’ездзіць па віно?
— He, прафесійныя святы трэба адзначаць прафесійна.
— У спірце ёсць нешта прафесійнае.
— Так мы ж аматары.
— Тым лепш! Аматары маральна вышэй за прафесіяналаў. Мы ж не гурт самадзейнай творчасці.
— Тым горш! Мы проста спажыўцы ад навукі. Мы ніжэй за дылетантаў.
— Выходзіць, што аматар лепшы за прафесіянала і горшы за дылетанта. Гэта сафізм.
— Гэта проста маразм.
— Тым не менш, мы маем права выпіць на свята археолага — прафесійна.
— Між намі, археалогія сама па сабе амаральная навука.