Забойства на Каляды
Міраслаў Адамчык
Памер: 128с.
Мінск 1994
Каб я здох...
— Вольна! Усім распрануцца! Форма адзежы нумар два — голы торс! — маёр Скотнікаў аддаваў загады рэзкім, пастаўленым голасам.
Рота паскідала фрэнчы і рамяні на зэдлікі. Маёр трымаў у руцэ драўляны кравецкі метр і то паляпваў сабе па халявах ботаў, то спрабаваў падчапіць павуцінне на столі за плафонамі. Нарэшце маёр абапёрся на метр дзвюма рукамі і зашыпеў:
— Станавісь!
Рота выцягнулася ўздоўж казармы. «Дзяды» занялі другую шнуроўку. «Духі» — першую.
— Дадакузіеў, крок наперад!
Радавы з першай шнуроўкі неахвотна выйшаў наперад. На чорнай, як падсмаленай галаве, праз увесь лоб ад брыва да кароткіх валасоў цягнуўся шнар. Рассечанае брыво крывавілася, і бурыя кроплі цяклі на павека. Дадакузіеў прыклаў да брыва белую анучку.
— Кругом! — загадаў маёр, і *дух» павярнуўся да строю.
— Хто гэта зрабіў?
— Я з лесвіцы ўпаў,— адказаў Дадакузіеў.
— Пашчэнкі прыкусі, басмач, ты каму гэта гаворыш, я пятнаццаць гадоў у войску, а ты не служыў — ні... 3 лесвіцы ўпаў, паскуднік, а чаму шыю не скруціў, а гэта што? — маёр выцягнуў метр і пхнуў ім Дадакузіева ў патыліцу.— А на плячах чаму сінякі, га?
Маёр падышоў да строю і ўдарыў метрам радавога Насаўца па галаве.
— Што ў цябе на грудзях?
87
Радавы Насавец нахіліў голаў і пачаў уважліва разглядаць карычневую ў кобальтавых разводах пляму на сярэдзіне грудзей.
— Так што гэта? — маёр пачаў нерваваць і пачырванеў.
— Я ў прыбіральні паслізнуўся і ўпаў на рукамыйнік,— адрапартаваў Насавец.
— А ў цябе што з тварам, Галімулін?
— Я ўпаў.
— А чаму на грудзях сіняк?
— Я так упаў на гаспадарчым двары.
— Так, Дадакузіеў, Насавец і Галімулін,— хлеў пачысціць, памыць, пабяліць. Зразумелі? Ты, басмач, схадзі ў санчасць, няхай зашыюць брыво і адразу ў хлеў.
Маёр на хвіліну змоўк і заляпаў метрам па халяве.
— Першая шнуроўка, крок наперад — руш! Кругом! Другі год службы з лесвіц не падае і ў прыбіральнях не паслізгваецца. Зразумела чаму. Іншая спецыфіка. Рукі наперад, далонямі да зямлі. Піліповіч, што ў цябе з кулаком?
— Падрапаў,— адказаў Піліповіч.
— А ў цябе, Кухілава?
— Займаюся каратэ, таварыш маёр, адціскаюся на кулаках.
— У маладых на галовах ты адціскаешся, абрэк недапечаны, вернешся дадому і ў горы зваліш, га?
Кухілава не адказваў.
— Так, апошні раз папярэджваю, яшчэ раз знайду на маладых пабоі,— нехта паедзе ў дысбат. Я знайду каго пасадзіць, га, Кухілава, пад трыбунал пойдзеш, зразумеў? I яшчэ, колькі можна казаць? — маёр хлопнуў метрам па жываце Дадакузіева: — Рамянямі па галовах не біць, і наогул, каб рамянямі маладых не білі, бо спронжкай можна чэрап праламаць. Га, Дадакузіеў, хто табе брыво рассек? Маўчыш. Ну добра, і ты праз два гады ў горы збіраешся, ты адкуль?
88
— 3 Паміра,— адказаў малады.
— Вось бачыш, твае ўсе сваякі за мяжой у душманскіх бандах, і ты да іх сабраўся? Га?
— He, не сабраўся,— чорныя вочы таджыка бліснулі, як намазаныя алеем.
Маёр загадаў роце апрануцца і зноў пашукаў метрам павуцінне на плафонах.
— Станавісь! Смірна! Вольна! Я доўга гаварыць тут з вамі не буду. Да вас даводзілі загад аб нестатутных адносінах. Я папярэджваю, яшчэ раз знайду на маладых кроў або хто што каму зломіць — адразу ў дысбат. I каб у гузікі на грудзях не таўклі, знайду сінія грудзі — пад трыбунал аддам. Чуеце, Піліповіч, Мухін, Саўцоў і астатняя хеўра.
— Што, а чаму адразу Піліповіч? — абурыўся «дзед».
— А таму, што твар у цябе як у ворага народа, я такіх, як ты, наскрозь бачу. Ен тут мне будзе...— пашчэнкі сашчапі! — Маёр заводзіўся з паўабарота, абяцанняў і мацюгоў у яго хапала хвілін на дзесяць. Звычайна пад канец праверкі маёр падводзіў вынікі:
— Бардак, а не войска. Адных абрэкаў і басмачэй як дадуць, так і круціся як хочаш. Тут і свае горшыя за чурбаноў, га, Піліповіч, ты ж бульбаш? Наш чалавек! А такая паскудзіна. Ты мне адкажы — хто Радзіму бараніць будзе? А гэтыя душманы толькі чакаюць, каб усіх нас перарэзаць, як бараноў. Так, прызнавайся, Ліблік.
Эстонец Ліблік не адказваў.
— Чухонец! Ты ведаеш, Ліблік, ты горшы за чурбана, бо хітрун. Вось маўчыш, а сам думаеш, прыйдзе час і вашыя «лясныя браты» нас перадушаць на ліхтарах. Га, прадалі Радзіму, аддзяліцца захацелі,— маёр паказаў Лібліку сціснуты кулак.— Я вас усіх навучу Радзіму любіць. Войска — гэта дысцыпліна, падпарадкаванне загаду. Я навучу цябе выконваць загады. Зразумеў?
89
Эстонец не адказваў. Маёр загадаў праводзіць вечаровую прагулку. Рота выйшла на пляц і павайсковаму завыла любімую песню камбата:
Россня! Роднна моя, Родные березкн, тополя! Как дорога ты для солдата, Родная русская земля.
«Духаў» вучылі спяваць па адпрацаванай методыцы: «Не даходзіць праз галаву — дойдзе праз рукіногі». Маладых заганялі на доўгія, звараныя з дзюймовых трубак брусы. Яны завісалі ў паветры на руках, і афіцэр або «дзед» загадваў спяваць завучаныя ноччу тэксты. Ноччу звычайна вучылі з зэдлікамі ў выцягнутых руках. Пад час спеваў апускацца на зямлю забаранялася. Пасля пятагашостага паўтору адной і той жа песні маладыя пачыналі «паміраць» і валіліся на зямлю, як ватоўкі. У найбольш мужных зпад пазногцяў ішла кроў. «Моладзь» зрывала галасавыя звязкі, але спяваць навучыліся ўсе.
* * * — Кожны баран носіць свае
яйцы,— у роспачы вымавіў сяржант Мухін і жэстам паклікаў Лібліка.
Малады збіраўся класціся спаць і быў у зімовай сподняй бялізне. Сяржант ударыў яго ботам паміж ног. Ліблік ускрыкнуў і пакаціўся па падлозе, трымаючыся аберуч за ніз жывата. Мухін задаволена заківаў галавой. Ен у вольны час адпрацоўваў на маладых удары каратэ. Кухілава растлумачыў яму, што паміж ног трэба біць не туды, куды звычайна, а лепш трошкі далей, бліжэй да копчыка, каб зачапіць нейкі нервовы вузел. Мухін адчуваў, што Ліблікавага вузла ён не зачапіў, але сваім ударам застаўся задаволены.
— Муха, досыць дурэць, давай збірайся! — сяржанта Мухіна пацягнуў за руку Кухілава.
90
— Ты знайшоў шпрыц? — здзівіўся Мухін.
— Зямляк, санінструктар, даў на пару дзён,— пацвердзіў Кухілава і паказаў на далоні шкляны, акантаваны нікелем балончык. У другой руцэ Кухілава круціў іголку ў пластмасавым футаральчыку.
— Клас! — разявіў рот Мухін.
«Дзяды» пайшлі ў сталовую. Па дарозе да іх далучылася пара гледачоў. На электрапліце яны доўга варылі ў кіпені з пасудамыем бляшанку зпад кашы. Потым спрабавалі пастэрылізаваць шпрыц, але пабаяліся, што не вытрымае і палопаецца шкло. Шпрыц і іголку прамылі кіпенем, а ў бляшанцы растапілі мутны, як рыбіна вока, вазелін. Шэрамаціцовы вазелін імгненна зрабіўся празрыстым, але за шкляной, градуіраванай абалонкай шпрыца ізноў памутнеў. Цёплы і мутны вазелін заганялі пад скуру паміж суставаў на кулаку. Спачатку напампавалі шпрыцам правы кулак Мухіну, потым Кухілаве. Мухін лаяўся рускім матам і шкадаваў, што не заслалі «духаў» па гарэлку. Кухілава вытрымаў аперацыю мужна і з гонарам. Піліповічу не хапіла вазеліну. На кулаках у Мухіна і Кухілавы спачатку з’явіліся тлустыя валікі і закрылі косткі. Праз колькі хвілін кулакі распухлі і неверагодна пачырванелі, адно валікі вазеліну заставаліся штучнага бурштынавага колеру. Далоні ледзь згіналіся. Але «дзяды» супакойвалі астатніх, што ўжо праз тыдзень рукі загояцца, а праз месяц можна будзе выпрабаваць якасць вазелінчыка.
Праз пару дзён Кухілава паказваў усім чырвоны кулак і заводзіў адну і тую ж песню:
— Вазелін загоіцца, будзе цвёрды, як камень. Лепш за любы кастэт. Трахну каго — заб’ю! Лепш пад мой кулак не трапляць.
А ў Мухіна рука тыдзень моцна гніла. Так гніла, што спачатку цалкам аднялася ўся рука, а потым распухла палова галавы. Але Мухін піў кожны вечар, руку нікому не паказваў і рэзаць вазелін не даваў.
91
Як кажуць, у войску няма параненых і хворых, ёсць жывыя і мёртвыя. Мухін нечакана для ўсіх выжыў, рука загаілася, адно вазелін пад скурай набыў шэразялёныя адценні і ляжаў не суцэльным валікам, а быў рассечаны шнарамвоспінай, што выгніла, якраз на суставе сярэдняга пальца.
— He атрымалася каўбаска. Можа, яшчэ прынесці шпрыц і даробім руку? — цікавіўся Кухілава ў Мухіна. Мухін злаваў, дарабляць кулак не згаджаўся.
* * * — Рота, станавісь! Форма
адзежы нумар два — голы торс! — маёр Скотнікаў трымаў у руцэ тоўсты сшытак.
Аголеныя торсы пашнуравалі ўздоўж казармы. Маёр скруціў сшытак у трубачку і загадаў маладым апранацца. На «дызель» нікому не хацелася, і «духаў» таўклі так, каб не заставалася сінякоў. Білі пад дых, выпісвалі «піва» і апускалі ныркі або проста ботам па назе ніжэй калена. Амаль у кожнага «духа» была разбіта надкосніца і лыткі ледзь залазілі ў халявы. Лібліку і Насаўцу па нагах не білі, бо ўсе ведалі, што абодва ♦духі» гніюць і кожны вечар разам з каўнерыкам мыюць у прыбіральні крывавыя з гноем анучы. Насаўца на святы адпускалі ў санчасць, але санінструктар не паклаў, а параіў ехаць у шпіталь.
— Трафічная язва,— сказаў санінструктар і дадаў: — Трэба ў шпіталь, там цябе адвучаць хварэць, нарэжуць скуры на анучы і залепяць гэтай скурай нагу — можа, загоіцца, але наўрад ці. Колькі гніло «духаў» у шпіталі. Ты не перажывай, год праслужыш — і ўсё пройдзе. Блага, калі перад дзембелем загніеш — інвалідам звольнішся.
Насавец ведаў, што ў шпіталі не дадуць адпачыць, а ад вайсковых перасадак скуры лёгка зарабіць такіх
92
хваробаў, што і дома не акрыяеш. І,параіўшыся з Ліблікам, Насавец у шпіталь не паехаў.
Маёр прабегся вопытным вокам па другой шнуроўцы і нарэшце ўгледзеў тое, што шукаў.
— Я так і думаў, пачалося,— маёр разгарнуў сшытак і перапісаў усіх, на кім знайшоў свежыя татуіроўкі.
— Давядзецца пісаць лісты бацькам. Га, Рыбавол, ты танк нашто выкалаў? Ты што, Рыбавол, танкіст? Дзібіл ты, Рыбавол, а не танкіст. Я так бацькам і напішу. Ваш сын, радавы Рыбавол Мікалай, замест таго каб выконваць свой воінскі абавязак, робіць сабе татуіроўкі. Размаляваўся так, што, калі звольніцца, вы яго не пазнаеце. Паведамляю вам пра татуіроўкі вашага сына, каб потым не было прэтэнзій да войска і да камандзіраў вашага сына. I ўсё! Адчуваеш, Рыбавол, што будзе з тваімі бацькамі? А я напііпу, даю слова камуніста, усім напішу, не пашкадую рубель на паштоўкі і сёння ўвечары ўсім, каго злавіў, адпраўлю дадому лісты.
Болей за астатніх перажываў хлебарэз Ара. I трапятаўся ён не зза таго, што бацька даведаецца пра татуіроўкі, а таму, што ён выкалаў самалёт, парашутыста і літары «ВДВ», а маёр паабяцаў напісаць: «Ваш сын служыць хлебарэзам, аўтамата ў руках не трымаў і не бачыў, адно хлеб крадзе і жарэ задарма ды на ўсе грудзі выкалаў: «я — дэсантнік, я — дэсантнік».