Забойства на Каляды
Міраслаў Адамчык
Памер: 128с.
Мінск 1994
Пашанцавала аднаму Кухілаве, бо маёр ніжэй рэменя не глядзеў і таму не знайшоў ягоных зорак на каленях. У Мухіна на адным плячы быў профіль Спартака, на другім тыгр, падобны на ката Барсіка, якому прышчамілі хвост. Муха радаваўся, што маёр не здымаў з «дзядоў» нагавіцы і не бачыў праваслаўнага крыжа, які аздабляў ^гоную худую лытку.
За тое, што тыгр не цягнуў нават на барса, а здаваўся катом, білі маладога мастака Дадакузіева. Спачатку Мухін даў адарвацца і размаляваў таджыка так, што сам перапалохаўся. Потым супакоіўся, прынёс са стало
93
вай міску аслізлага варанага сала і аддаў маладому.
— Еш сала! Я зза чуркі на «дызель» не паеду! Ты ў мяне навучышся маляваць. Ты мне руку сапсаваў! Я цябе самога сапсую.
Саматужных «каратыстаў» накшталт Мухіна баяліся больш за прафесійных баксёраў. Асабліва зза унчакаў: пары саракасантыметровых драўляных або, як ў Мухіна — тэксталітавых палак, завязаных накшталт цэпа, ланцугом. Каратысты раскручвалі палкі так, што свістала ў вушах,— выраблялі хітрыя петлі ў паветры, перакідвалі праз плечы, а потым лавілі палку за пахай або пад каленам. «Дух» Ліблік доўга не мог навучыцца вымаўляць цвёрдае «л», покуль не ўзяўся Мухін.
— Скажы — болт, чуеш, болт! — загадваў «дзед» Лібліку.
— Больт,— выдаваў Ліблік і імгненна атрымліваў палкай па галаве.
— Я сказаў — болт, а не болы. Я навучу, чухня, цябе паруску гаварыць.
I з дапамогай унчакаў за адзін вечар навучыў.
У свой час, калі Мухін і Кухілава былі «маладымі», ім тлумачыў службу чэмпіён РСФСР па боксу «стары» сяржант Мінгазаў. Вечарамі, пад добры настрой, ён шнураваў «духаў» і, як на трэніроўцы, па чарзе апрацоўваў кожнага з аднолькавай асалодай і на адным тэхнічным узроўні. Лёгка скакаў на пругкіх нагах, лёгка кідаў зацягнутыя анучамі кулакі, і «маладыя» без асаблівых пакут лёталі па казарме і валіліся на падлогу, як падстрэленыя.
Мухін памятаў, як ногі адрываліся ад падлогі, на імгненне цямнела ў вачах або, наадварот, мігцелі бліскавіцы і ён да раніцы выключаўся, як выключальнік.
Толькі на загад, за месяц да дзембеля, Вася Мінгазаў перабраў самагону з півам і ашалеў. Пашнураваў «духаў» і раструшчыў сківіцу Саўцову, зламаў колькі рабрын Кірсу і назаўжды завярнуў набок нос Мухіну. Праз
94
месяц маёр Скотнікаў адвозіў Васю Мінгазава ў мястэчка Хыраў на «дызель». Канваірамі паехалі Піліповіч і Мухін. У цягніку маёр засылаў «духаў» з аўтаматамі па піва, потым ставіў іх на варту і піў разам з Мінгазавым. На прыпынках, калі сціхалі колы, маладыя прыслухоўваліся да размовы маёра з асуджаным. Падагрэты півам маёр скардзіўся, што не ведае, як далей служыць, калі такіх выдатных хлопцаў трэба садзіць у дысбат.
— He, Вася, сківіцу ты дарма Саўцову скруціў,— разважаў маёр.— He варта было перад самым дзембелем так распускацца, трэба стрымліваць сябе. Я разумею, іншым разам трэба ў лыч ботам, бо не разумеюць паруску. Асабліва чурбаны — узбекі, казахі... Чухня эстонская прыдурвацца любіць. Але трэба разлічваць, калі б’еш, каб не забіць. А ты перастараўся, так нельга, Вася.
— Я і на дызелі не прападу,— перабіваў Мінгазаў і цягнуў з рыльца піва.
— Я ведаю, што не прападзеш,— пагаджаўся маёр.— Шкада, вядома, што ты мяне так падставіў. Але што ж зробіш, ты ў мяне лепшым сяржантам быў. He ведаю, як цяпер гэтых абрэкаў у руках трымаць.
— Бардак пачнецца,— ківаў галавою Мінгазаў.
Мухін бесперапынна намацваў скрыўленае пераноссе і шэптам заракаўся Піліповічу:
— Нічога, праз год мы сваё возьмем, але духаў калечыць не будзем, каб я здох, а маладым косткі ламаць не буду.
Крос
Цень пад ліхтарамі то неверагодна расцягваўся, перасякаў наўскос аснежаны асфальт, то сціскаўся, падкрадваўся да ног і рабіўся кантрастным. У перспектыве вуліцы з прыступкаў будынкаў складаліся сходы да поўні, што гойдалася між вострых карнізаў. Зімовы вечар паўнеў чысцінёю начнога паветра. Чалавек ішоў шпарка і лёгка, шырокімі крокамі і з пэўным задавальненнем таптаў мяккі снег высокімі бацінкамі. Снег злёгку рыпеў і разлятаўся камячкамі. Але чалавек не азіраўся і не глядзеў пад ногі. Яго позірк быў нерухомы. Нечакана чалавек убачыў чорную пляму на снезе, ступіў яшчэ некалькі нясмелых крокаў і спыніўся. Рэч, на якую глядзеў чалавек, была прысыпана снегам, але ў ёй угадвалася жалезнае кола памерамі са звычайную бляшанку, якое некалі круцілася пад дзіцячым самазвалам. Чалавеку на выгляд было год дваццаць пяць. На ім былі: доўгі шырокі плашч, адпрасаваныя шэрыя штаны і чорныя бацінкі. Вецер варушыў зачасаныя дагары валасы. Чалавек дастаў з кішэні цыгарэту, пакруціў яе ў пальцах і кінуў на снег. Ен нават не глянуў, куды трапіла цыгарэта, а адразу пайшоў. Крокі яго рабіліся даўжэйшымі, і чалавек пабег, спачатку павольна, потым хутчэй і хутчэй.
«Трэба хутчэй бегчы,— думаў у гэты час чалавек, але ўжо не мог знайсці сілы і бег у адным тэмпе, як заведзеная металёвая цацка.— Толкі не ўспамінай, нашто варушыць перажытае? Каму гэта трэба? Усё памерла!» — разважыў чалавек сам сабе. Падэшвы яго
96
бацінак амаль бязгучна прасавалі стэрыльны снег, але ў галаве адбіваўся грукат трыццаці ботаў.
Палігонная каманда бегла на зарадку па танкавай дарозе. Віктар як старшына быў першы, за ім цягнулася трыццаць стомленых салдат. Незашпіленыя кіцелі змоклі на плячах і пад пахамі, падкаваныя боты цяжка білі прамерзлую зямлю. Збілася агульнае дыханне і рытм — слабейшыя пачалі адставаць.
— He расцягвацца! — крыкнуў Віктар.— Ногу ўзяць!
На два крокі за ім бег яго зямляк Гоша. Яны нарадзіліся і выраслі ў адным горадзе, нават мелі агульных знаёмых, і Віктару часам было прыемна адчуваць, што за ім заўсёды ёсць нехта свой; тут, у войску, зямляк бывае бліжэйшы за сябра.
Віктар слухаў, як паступова страйнеў, наладжваўся тупат, і ўжо мог улавіць рытм, але больш крычаць не хацелася, ён пачынаў стамляцца, а да першай вышкі заставалася кіламетры з два. Ля вышкі звычайна адпачывалі, а потым зноў трэба было бегчы, толькі ў супрацьлеглы бок.
Чалавек прыбег да свайго дома, не спыніўся ў пад’ездзе. Ен пераскокваў цераз дзве прыступкі і хутка падняўся на свой паверх, адчыніў дзверы кватэры і нарэшце супакоіўся. Ен распрануўся, павесіў плашч на плечыкі, скінуў бацінкі і зайшоў на кухню. На непрыбраным стале валялася кансервавая бляшанка, ён схапіў яе і кінуў у адчыненую фортку. Бляшанка з лёгкім фырканнем знікла за акном.
— Ну колькі можна здзекавацца з сябе?! — гучна сказаў чалавек, але ў кватэры нікога не было. Ен сеў на хісткі зэдлік, запаліў цыгарэту і пачаў разглядваць
4—123
97
воблачка дыму. Потым дацягнуўся рукою да пліты, адкрыў газ, выкінуў недапалак і закрыў фортку.
Да вышкі заставалася кіламетра паўтара, калі Віктар убачыў на дарозе рэч, якая нагадвала бляшанку зпад кансерваў.
♦ Дзіўна, як яе не расплюшчыла? Пасярод танкавай каляіны ляжыць, а ўчора ноччу былі вучэнні. Хто сёння мог кінуць яе, гэтую бліскучую кансароўку?..»
Ен нават не мог успомніць, ці пачуў штонебудзь, калі Гоша наступіў на міну. Віктара моцна штурханула ў плечы, і ён страціў прытомнасць.
Вучэбнатактычнае поле было зацягнута неглыбокім снегам і парэзана паралелямі танкавых дарог. Сямтам чорныя плямы вывернутай снарадамі зямлі парушалі геаметрызаваную прастору. Нізкае сонца слаба падсвечвала неба.
На другі дзень у шпіталі Віктар тлумачыў незнаёмаму афіцэру, што не мог заўважыць прысыпаную зямлёю міну. Афіцэр згадзіўся з ім і спытаў, ці ведае ён бацькоў свайго земляка.
Чалавек стаяў каля акна і прыслухоўваўся да шыпення фаеркі. Пакой напаўняўся газам. Чалавек глядзеў праз замутнёнае шкло на начны горад, што зіхацеў у пражэктарным асвятленні. Коміны на дахах нагадвалі бастыёны, чырвоныя ліхтары на комінах заводаў складалі магічныя знакі. Яркая поўня была неверагодна блізкай, і здавалася, што да яе можна дацягнуцца рукою. Чалавек бачыў свой адбітак у люстэркавай плоскасці поўні.
«Чаму мне так прыемна глядзець на сябе? Можа, гэта не мае рысы твару, а кагонебудзь іншага, толькі вонкава падобнага на мяне? У войску мяне часам блыта
98
лі з Гошам. Казалі, што мы падобныя. Дык, можа, і ў поўні павінна з’явіцца не маё адлюстраванне, а нешта іншае? Павінна, бо я вінен адно жыццё. Але чаму мне ўвесь час здаецца, што я бачу толькі сябе?»
Так разважаў чалавек, і яшчэ яму хацелася ўспомніць Гошаў твар, але ён не мог, і з кожным разам на поўні маляваліся абліччы болей размытыя і невыразныя ці зусім непазнавальныя. У адбітку ён зноўку бачыў сябе. Яму захацелася адчыніць фортку.
Чалавек выключыў газ. Выпіў вады зпад крана і адчыніў акно.
«Парадка»
Саступі п’янаму дарогу — бог веку прыбавіць. Вядома, не ў прамым сэнсе, бо не скажаш, што генералы п’янымі ходзяць, а дзембелі цвярозымі да хаты едуць. Якраз наадварот: генералы калі і бяруць па сто грам, то ў спецыяльна прызначаных на тое месцах, генералы парадак любяць, а п’яны дзембель наогул не дзіва. Таму народнае прароцтва ў маім выпадку трэба разумець фігуральна: не пішы пра войска, не крыўдзі генералаў і застанешся цывільным чалавекам. Ад святога абавязку загінуць за радзіму па загаду таго генерала мяне яшчэ ніхто не вызваляў. I няхай потым тлумачаць, што генерал не п’яны, не кантужаны, а патрыёт. Жыццё тым патрыётамінтэрнацыяналістам, што ў Афганістане кожнага пятага афганца паклалі, не вернеш. I сваім хлопцам, якія чарнобыльскі саркафаг муравалі, патэнцыі не дадасі. «Не пішы пра войека — і не забрыюць на зборы выпадкова ў Брагінскі раён, і не на ўсіх вучэннях у сваёй акрузе паваюеш»,— папярэджвалі мяне сябры. I раптам заказ: напішы пра «дзембельскую парадку» як твор мастацтва.
Я парадкі не рабіў, чаравікі, праўду кажучы, аддаваў майстрам, каб ранты счасалі. Чаравікі ў нас мішэнная майстэрня, папросту мішэнка, рабіла. Апроч звычайных цыркулярак, электрафуганкаў і піларамы былі ў той «майстроўні» фрэзерны і такарны станкі, і гумы навалам, але пра гуму пазней. Працавалі на станках два майстры: Муха і Тарапыга, абодва «дзяды», і рабілі ўсім боты і чаравікі, ператваралі казёншчыну кандовую ў мадэльны абутак, клеілі платформы,
100
набівалі абцасы, счэсвалі ранты, прышрубоўвалі набойкі — каб на пляцы агонь выбівала. I ўсё нармалёва было, покуль не далі да іх у майстэрню вучня, маладога байца Кузю. Выпілі Муха з Тарапыгам, гарэлка ў іх не пераводзілася, і ў першы вечар спазнаў Кузя навукудзедаўшчыну. He пайшла Кузю навука на карысць, вырашыў малады баец, што лепш камісавацца па калецтву, адпакутаваць раз і назаўсёды і не трываць болей «дзедаўскія» здзекі. Заняўся Кузя членашкодніцтвам — падставіў указальны палец правай рукі пад фрэзу, чуў некалі, што без указальнага пальца ты не воін, але ў апошні момант не вытрымаў і выхапіў руку зпад дыска, адно паспеў станок сухажыллі парэзаць, перастала далонь згінацца. Даведаўся камандзір пра Кузеву дурноту і загадаў фрэзерны станок здаць на склад, а байца пасля шпіталя абяцаў на гаўптвахце згнаіць. Ды новая бяда: Тарапыга ўваліўся ў яму пад піларамай, а за ім следам бервяно старчаком. Паклалі параненага «дзеда» ў шпіталь, да таго ж у Кузеву палату, і прапанавалі камісавацца па стане здароўя. Але хто ж камісуецца, калі да дзембеля два месяцы? Што там у шпіталі Тарапыга з маладым шкоднікам вырабляў, расказваць не буду. Скажу: мішэнка больш абуткам не займалася, кожны самастойна напільнікам і ножыкам стругаў абцасы. А на гумовыя набойкі ішлі пантофлі. Выдадуць у лазні пантофлі, а збіраць няма чаго.