• Газеты, часопісы і г.д.
  • Забойства на Каляды  Міраслаў Адамчык

    Забойства на Каляды

    Міраслаў Адамчык

    Памер: 128с.
    Мінск 1994
    43.62 МБ
    — Эй, спарцмэн, пайшлі са мною! — загадаў Гузарэвіч. Па дарозе ў казарму ён сказаў: — Ты якім спортам займаўся?
    — Скачкі на батуце,— адказаў Рыцікаў.
    — Майстар спорту?
    — Так. Некалі быў.
    — Добра! Зараз будзеш скакаць на панцырнай сетцы. Зможаш?
    — He ўпэўнены,— адказаў Рыцікаў.
    — А калі дзед папросіць? А, дух?	,
    — He ўпэўнены, што атрымаецца! — адказаў «дух».
    Гузарэвіч і Рыцікаў зайшлі ў казарму. Пасярэдзіне стаяў аднаярусны ложак Юшчака.
    — Матрац лепш прыбраць! — сказаў Рыцікаў.
    79
    — He, з ім лепш. Ты вазьмі разгон і зрабі сальта. Зможаш?
    — Паспрабую.— Рыцікаў прабегся па казарме, скочыў дзвюма нагамі на ложак і падляцеў да столі. У паветры ён перакуліўся і зноў трапіў дзвюма нагамі на ложак. Коўдра і матрац з’ехалі на падлогу. Рыцікаў упаў.
    Пад ложкам заскуголіў радавы Насавец.
    — Ты там жывы? — спытаў у яго Гузарэвіч. Насавец заплакаў уголас.
    — Вылазь! — загадаў Гузарэвіч.
    — Рыцікаў, пакажы яшчэ раз, як ты гэта рабіў. А ты, шнурок, глядзі! Пасля Рыцікава ты сам будзеш тут скакаць!
    Рыцікаў ізнрў прабегся па казарме, скочыў на ложак дзвюма нагамі, перакуліўся ў паветры і плаўна саскочыў на падлогу.
    — Клас! — адзначыў Гузарэвіч.— А цяпер ты, Насавец, скачы! — загадаў ён.
    — Я заб’юся! — адказаў Насавец.
    — Тады лезь пад ложак, быццам ты там спіш на Васевым шынялі, а Рыцікаў будзе скакаць! Добра? — спытаў Гузарэвіч.
    — He! — адказаў Насавец.
    — Або скачы сам, або лезь пад ложак спаць далей!
    — Я лепш паспрабую скокнуць,— вырашыў Насавец і адышоў ад ложка, каб узяць разгон.
    — Ен заб’ецца! — сказаў Рыцікаў.
    — Ты глядзі, дух шнурка пашкадаваў. He заб’ецца, духі і шнуркі надзіва жывучыя!
    Насавец падбег да ложка, скочыў на сетку, якая прагнулася да падлогі і падкінула яго дагары. Ногі паляцелі вышэй галавы. Насавец ляснуўся патыліцаю на падлогу. Ен імгненна падхапіўся і сеў на ложак.
    — Іншы цывільны, вядома, забіўся б на месцы, a шнурку і духу — нічога,— пачаў разважаць радавы Гу80
    зарэвіч. Насавец плюнуў на падлогу і ўбачыў кроў. — Што, разбіў голаў? — здзівіўся Гузарэвіч.
    — Здаецца, зламаў зуб,— адказаў Насавец.
    — Ты ж на патыліцу упаў?
    — А я ў паветры хацеў сальта крутануць, не разлічыў трошкі і па зубах каленам! — адказаў Насавец. Ен спусціў нагавіцы і паказаў калена.— Бачыце, пачынае пухнуць!
    — Юшчакоў ложак — на месца! — загадаў Гузарэвіч.
    Дзень добры, Мама, Бронік і Ліда!
    У мяне ўсё добра.
    Учора было самае вялікае свята, пасля «дзембеля»,— 100 дзён да загаду. Усе «дзяды» пастрыгліся «пад нуль». Жмуднік нават пагаліў голаў, каб валасы лепшыя раслі. Ен цяпер за гэта на губе. Маёр забараніў голаў галіць, а вусы, наадварот, не дае адпускаць. Як зловіць «дзеда» з вусамі, так пачынае апавядаць, што ён у вучылішчы раз паспрабаваў вусы адпусціць, а яго палкоўнік убачыў і прымусіў пагаліцца ручніком. (Калі сухім ручніком шоргаць па твары, то барада голіцца, адно блага — скура злазіць.) Маёр кажа, што з тых часоў у яго барада не расце і нам ён не дазволіць вусатымі хадзіць.
    У нашым батальёне быў прапаршчык Білык, вусаты, як прусак. Аднойчы да нас прыехаў штабны генерал, казалі, што ён некалі быў чэмпіёнам па боксу і любіў, каб галовы ў салдат і афіцэраў былі гладкімі і паголенымі, як грушы. Убачыў генерал Білыка,загадаў вусы знішчыць, а прапаршчык падумаў, што генерал заўтра з’едзе і можна не галіцца. Вырашыў схавацца на дзень на сваім складзе і перачакаць. А генерал, відаць, запомніў таго Білыка, запалі яму ў душу прапаршчыцкія вусы. На другі дзень раніцай генерал пастроіў батальён і пытаецца: а дзе той прапаршчык? Яму камбат ад
    81
    казвае, што прапаршчык займаецца на складзе. Генерал загадвае знайсці і прывесці сюды прапаршчыка Білыка. Пабег камбат шукаць Білыка, а калі знайшоў, то дастаў з кішэні сцізорык, навастрыў аб цагліну і сам пагаліў прапаршчыка. Праз дзесяць мінут прыбеглі яны да генерала і атрымалі перад строем падзяку за добрую службу. Генерал нават напісаў загад, і Білыку далі старэйшага прапаршчыка, а праз тыдзень перавялі з артылерыйскіх складоў на харчовыя. Такое павышэнне для прапаршчыка лепш за любы ордэн.
    Мама, аддай Броніку ўсе мае кашулі, як прыеду, вы мяне не пазнаеце. Другі год пайшоў на карысць здароўю... Нават Жмуднік ад’еў карак, што ў кашулю ад параднага мундзіра не ўлазіць. I мне таксама давядзецца ў маладых новую форму пазычаць.
    Да загаду — 99 дзён...
    Гвардыі радавы Мікалай.
    «Дзембель» Радавы Гузарэвіч дастаў з кішэні загорнуты ў насоўку відэлец і паказаў радавому Жмудніку.
    — Трэба прывыкаць есці відэльцам! — сказаў Гузарэвіч.
    — Дзе ўзяў? — спытаў радавы Жмуднік.
    — Украў! — адказаў Гузарэвіч, зачапіў відэльцам камячок аўсянкі і хацеў быў пакласці ў рот, як заўважыў, што ў кашы нешта падазрона заварушылася. Ен скінуў камячок аўсянкі на стол і расплюшчыў пальцам. У кашы варушыўся руды прусак.
    — Галімулін! — закрычаў радавы Гузарэвіч, і да яго століка падбег дзяжурны па сталовай малодшы сяржант Галімулін.
    — Галімулін, колькі дзембелю да самалёта?
    — Трыццаць тры! — адразу адказаў Галімулін.
    — Так, трыццаць тры, а вы, паскуды, дзембеля атру
    82
    ціць захацелі? — роўным голасам спытаў Гузарэвіч.
    — He, гэта не я, гэта Каздырка!
    — Пакліч хуценька сюды кухара! — загадаў Гузарэвіч.
    Галімулін пабег, і праз хвіліну з’явіўся кухар — радавы Каздырка.
    — Што гэта? — спытаў Гузарэвіч і, зачапіўшы відэльцам прусака, паказаў яго кухару.
    — Казурка,— адказаў кухар.
    — Еш! — загадаў «дзембель». Кухар нахіліўся і з’еў прусака.
    — Ну як?
    Кухар не адказаў.
    — Галімулін! — закрычаў Гузарэвіч. Да стала падбег малодшы еяржант Галімулін.
    — Галімулін, хуценька налаві прусакоў вось сюды! — «Дзембель» дастаў з кішэні кардонную скрыначку, высыпаў запалкі на стол і аддаў Галімуліну. Малодшы сяржант пабег да шкапа з хлебам, рэзка адчыніў дзверцы і заляпаў далонню па аблепленых прусакамі боханах хлеба. Праз некалькі хвілін ён прынёс Гузарэвічу скрынку, поўную прусакоў.
    — Я цябе, браце мой, адвучу такімі справамі займацца,— сказаў Гузарэвіч і ўважліва паглядзеў на кухара, які нерухома стаяў каля століка.— Дух, будзеш ведаць, як дзембелю кашу варыць! — сказаў Гузарэвіч. Ен асцярожна выпусціў пару прусакоў на стол і адразу падчапіў іх відэльцам.
    — На,— ён працягнуў відэлец з прусакамі кухару.
    — Можа, іх трошкі падсмажыць? — пацікавіўся кухар.
    — А па шарах не хочаш? — уставіў слоўца радавы Жмуднік. Кухар узяў відэлец і паклаў прусакоў у рот.
    — Ен не глытае, а за шчакой іх схаваў,— заўважыў радавы Жмуднік.— Піва хочаш? — спытаў ён у кухара.
    83
    Кухар заматляў галавой, ён ведаў, што адзін удар па нырках замяняе келіх піва.
    — Глытай,— сказаў Гузарэвіч і выкінуў са скрынкі яшчэ двух прусакоў, адзін быў расплюшчаны, другі, наадварот,— дзіка перабіраў ножкамі і круціў ва ўсе бакі вусамі.
    — На,— радавы Гузарэвіч перадаў відэлец кухару.— Глытай,— загадаў «дзембель».
    Кухар Каздырка паклаў яшчэ двух прусакоў у рот. Ен сапраўды не мог іх праглынуць, а толькі перакінуў языком за шчаку. Адзін прусачок пачаў непрыемна казытаць дзясну.
    Пасля вячэры, калі па раскладу гаспадарчы ўзвод глядзеў праграму «Час», радавы Гузарэвіч паклікаў малодшага сяржанта Галімуліна і спытаў:
    — Дзе Каздырка?
    Галімулін зрабіў здзіўлены выгляд і паціснуў плячыма.
    — Ідзі і хуценька знайдзі, каб не задавіўся дзе?
    Галімулін пайшоў у сталовую. Ен спыніўся каля акна і зазірнуў на кухню. Каля пліты над патэльняю смажанай бульбы круціўся хлебарэз Ара.
    — Каму? — спытаў Галімулін праз адчыненае акно.
    — Гузарэвічу,— адказаў хлебарэз Ара.
    — Дзе Каздырка?
    — Там,— хлебарэз Ара кіўнуў у бок лядоўні.
    Галімулін залез праз акно на кухню і пайшоў да лядоўні.
    Кухар Каздырка шкрабаў лыжкаю па вялікім бруску масла. Калі ён заўважыў малодшага сяржанта Галімуліна, то паспрабаваў схаваць лыжку за халяву бота.
    — Масла крадзеш? — ласкавым голасам запытаў у яго Галімулін.
    — He, выбіраю прусакоў! — адказаў кухар.
    84
    Дадому Радавы Гузарэвіч звальняўся позняй вясною. На родным Палессі даўно адквітнелі сады, наперадзе цалкам вольнае лета, якое павінна аддзячыць Гузу за два мінулыя гады. На пляцы перад цягніком Гуза ўспомніў, што некалі дома яго называлі Міколкаю. Ен кінуў у купэ на мяккую канапу свой чамадан і запусціў фуражку на пачапэльнік. Цягнік Кіеў — Рыга здрыгануўся: Міколка пачаў прыглядацца да маладзіцыхахлушкі, што ў белай вайсковай кашулі пад гальштукам прапаноўвала гарбату. «Што за жахлівая форма ў праваднікоў»,— падумаў Гузарэвіч.
    У пракураным тамбуры Гузарэвіч дастаў пачак цывільных дарагіх цыгарэт і закурыў. На яго дэмбельскі фрэнч пачалі звяртаць увагу двое мужыкоў, што курылі побач з ім.
    Адзін з мужыкоў зацягнуўся папяросаю, і Гузарэвіч заўважыў на тоўстым пальцы залаты пярсцёнак. Пад залатым цёмнаю плямаю ляжаў татуіраваны. Другі мужык курыў танныя цыгарэты без фільтра.
    — Дзембель? — спытаў мужык з пярсцёнкамі.
    — Так,— адказаў Гузарэвіч і павярнуўся да акна.
    — Паслухай, мухамор, ты не з мелітопальскай аховы?
    — He,— адказаў Гузарэвіч.
    — Ен нагадвае аднаго казла, майго мелітопальскага канваіра, такая ж вушастая гніда была,— сказаў адзін мужык другому.
    Біцца Гузу не хацелася. Ен баяўся парваць вузкі, зашыты ў баках фрэнч ці яшчэ горш прыехаць дадому ў разарваных нагавіцах, такіх жа вузкіх і адпрасаваных. Гуза кінуў недапалак і хацеў выйсці з тамбура, але мужык з пярсцёнкамі прытрымаў нагою дзверы.
    — Пачакай, так ты кажаш, што не з мелітопальскай аховы? — спытаў ён.
    — He, я за мяжою служыў,— спакойна адказаў Гузарэвіч.
    — А што, там, за мяжою, таксама ёсць мухаморычырвонапагоннікі? — мужык прытрымліваў дзверы нагою.
    — Звалі! — сказаў Гузарэвіч і расшпіліў фрэнч.
    — Паглядзі, а козлік трапіўся бадлівы? — сказаў мужык і кінуў кулак у Гузарэвічаў твар.
    Гуза ўхіліўся, і мужыкова рука адно драпнула вуха. За два мінулых гады біцца Гузу навучылі, ён адпрацавана разлічыў адлегласць і амаль адразу за ўхілам ударыў ілбом мужыку па носе. Хрумснула пераноссе. На падлогу з разбітага носа паляцелі нечакана вялікія згусткі крыві. Мужык на імгненне страціў прытомнасць, але яго падтрымаў другі. А праз хвіліну ў руках аднаго з іх з’явілася брытва... I ў той жа момант вырашыла вынік бойкі. Мужыкі адчынілі акно ў прыбіральні, і труп Гузарэвіча паляцеў пад ахон.