• Газеты, часопісы і г.д.
  • Забойства на Каляды  Міраслаў Адамчык

    Забойства на Каляды

    Міраслаў Адамчык

    Памер: 128с.
    Мінск 1994
    43.62 МБ
    — Спіш тут? — ён сеў на канапу.
    — He, вартую ноччу, каб парсюкоў не пакралі! — адказаў Гузарэвіч.
    — Хто ж іх возьме, яны ж дзікія?
    — Заб'юць і возьмуць! — пераканаў Гузарэвіч.
    — А гэта што? — Мінгазаў падчапіў носам бота скрутак тонкага сталёвага дроту.
    — Гэта петлі на пацукоў,— адказаў Гузарэвіч.
    — Ну і як, злавіў?
    — А як жа ж, кожную раніцу роўныя петлі!
    — I дзе тыя пацукі? — з недаверам спытаў Мінгазаў.
    72
    — Парсюкі з’елі! — адказаў Гузарэвіч.— Ніколі не бачыў такіх, усё з радасцю ядуць!
    Мінгазаў паглядзеў на парсюкоў, што таўкліся каля агароджы. Ен сам першы раз у жыцці бачыў такіх парсюкоў, у якіх тырчалі рабрыны і лычы нагадвалі сабачыя морды.
    — Вось так паглядзіш, здзічэлі зусім, не скажаш, што свойская жывёла, але дрэсіруюцца добра,— пачаў разважаць Гузарэвіч і раптам крыкнуў: — Месца! — парсюкі спалохана адбеглі ад агароджы і леглі на драўляныя нары.
    — Усё разумеюць,— задаволена адзначыў Гузарэвіч.
    — Ну добра, давай займайся,— сказаў Мінгазаў і выйшаў з хлява.
    Дзень добры, Мама, Бронік і Ліда.
    У мяне ўсё добра.
    Я цяпер «шнурок», праз паўгода буду «кандзедам». Вось тады і скончыцца мая служба. Пасля года служыць у нас добра, бо дзедаўшчына. У нас тут адзін «шнурок», радавы Жмуднік, зламаў нагу — на некалькі месяцаў паклалі ў шпіталь. Пашанцавала — вернецца адразу «кандзедам». А я цяпер на яго месцы працую на гаспадарчай працы. Ен яшчэ летам украў валёнкі, і цяпер яны мае. У шпіталі яму і так не блага. А зімою без валёнкаў я прапаў бы. Ноччу спаць холадна, накрываюся шынялём, але да мяне ўжо не чапляюцца. Да нас прывезлі «духаў» — ніводнага земляка. Праўда, быў у нашым узводзе адзін «дзед» — мой зямляк, але такая свалата, добра, што ўжо звольніўся. Як вярнуся — абавязкова яго знайду. Ен на свой дзень нараджэння мяне і Жмудніка прымусіў украсці парсюка, і ноччу «дзяды» і «дзембеля» наеліся смажанай свежаніны. А нам нават кавалачка не дасталося. Раніцай маёр, як даведаўся, што парсюк знік — ледзь не пазабіваў нас. Крычаў, што той вяпрук. Мы казалі: кабан ноччу падох і яго пацукі
    73
    з’елі. Але маёр не паверыў і паабяцаў не пусціць дадому. Вось зза земляка ў адпачынак мяне не пусцяць.
    Учора на палігоне «дзяды» двух зайцсў падстрэлілі і злавілі андатру. Аднаго зайца забраў маёр, а другога з’елі «дзяды», а андатру ніхто есці не хацеў, аддалі нам — «шнуркам». Мы ноччу таксама сабе суп зварылі з бульбаю і цыбуліну адну дасталі. Шкада — на ўсіх не хапіла. Маленькая была андатра, што кот. Хлопцы з Сібіры кажуць, што ў іх там сабак ядуць. У камандзіра хутка павінна аўчарка ашчаніцца, і нашыя хлопцы збіраюцца пакрасці шчанят. Кажуць, што шчаняты — самыя смачныя. Абяцалі даць пакаштаваць, але я адмовіўся. Нутрыю або выдру якую яшчэ можна было б пакаштаваць. А сабаку — не магу.
    «Дзембеля», як звальняліся, забралі мой шынель, але гэта не бяда. Праз паўтара года і ў мяне будзе новы шынель. А цяпер можна і ў старым пахадзіць, абы дадому ў новым вярнуцца. Ды вясною і не патрэбны той шынель. Мама, глядзі, каб Бронік у школу хадзіў і не курыў па завуголлях дзе. Я цяпер атрымліваю не сем, а восем рублёў. Палову аддаю «дзядам», у нас такая дамоўленасць, што маладыя аддаюць палову палучкі, але праз год я сваё атрымаю. На цыгарэты мне цяпер хапае. Купіў Лідзе завушніцы, але ноччу нехта ўкраў. Знайду — заб’ю. Да загаду — 550 дзён.
    Гвардыі радавы Мікалай.
    «Кандзед» Сяржант Юшчак дастаў спіе вячэрняй праверкі.
    — Духі і шнуркі! На праверку станавіся! Астатнім — адбой! — крыкнуў Юшчак.
    — А што, маёр зваліў? — спытаў радавы Жмуднік і сеў на ложак.
    — Даўно.
    74
    — А прапар?
    — I прапар зваліў. Хочаш правесці праверку? — спытаў сяржант Юшчак.
    — He, сам праводзь, ты ж старшына,— адказаў Жмуднік, перакінуў падушкі на другі бок ложка і перавярнуўся на жывот, галавою да пляцоўкі, на якой мітусіліся «духі» і «шнуркі».
    У гэты момант адчынілася акно. У казарму залез радавы Гузарэвіч з рэчмяшком, загорнутым у бушлат. Жмуднік узяў рэчмяшок і выклаў на ложак бутэлек дваццаць піва.
    — Насавец! — крыкнуў Гузарэвіч.
    — Я,— адказаў адзін з «духаў».
    — Ты сала прынёс?
    — Прынёс.
    — Нясі! — загадаў Гузарэвіч.
    Радавы Насавец падбег да свайго ложка і выцягнуў зпад матраца кавалак вялага сала і дзве цыбуліны. Гузарэвіч узяў у дзяжурнага па роце штыкнож, накраіў сала і рассек адну цыбуліну папалам.
    Тым часам сяржант Юшчак праводзіў праверку.
    — Зважай! — ён даў каманду і выйшаў на сярэдзіну казармы. У першай шарэнзе стаялі «духі», у другой — «шнуркі».
    — Валакавых? — сяржант прачытаў першае прозвішча ў спісе.
    — Я! — басам адказаў Валакавых. Юшчак задаволена паглядзеў на былога штангіста і паставіў крыжык у спісе.
    — Галімулін! — ён прачытаў другое прозвішча.
    — Я! — тонкім фальцэтам выкрыкнуў радавы Галімулін.
    — He чую! — сказаў Юшчак і сеў на зэдлік.
    — Галімулін?
    — Я! — на тон вышэй выкрыкнуў радавы Галімулін.
    75
    — Ты што? Кастрат? — з абыякавай інтанацыяй спытаў сяржант. У першай шарэнзе нехта хіхікнуў.
    — Хто смяяўся? — спытаў Юшчак. «Духі» не адказвалі.
    — Я даў каманду «зважай»! Хто смяяўся? Я гляджу, у вас вясёлае жыццё пайшло? Хто дазволіў рагатаць? Духам нельга рагатаць! — пачынаў злавацца сяржант.
    — Гэта ты, Хузяахметаў, заржаў?
    — He, не я! — адказаў Хузяахметаў.
    — Узвод! Газы! — даў каманду сяржант.
    А радавыя Гузарэвіч і Жмуднік дапівалі пятую бутэльку піва і з’елі амаль усё сала.
    Пакуль «духі» і «шнуркі» даставалі супрацьгазы, Гузарэвіч паклікаў радавога Галімуліна.
    — Піва хочаш? — спытаў Гузарэвіч у «духа».
    — He,— «дух» пакруціў галавою.
    — На, пі! — Гузарэвіч даў Галімуліну бутэльку піва. Галімулін выпіў палову бутэлькі.
    — А цяпер закусі! — Гузарэвіч працягнуў Галімуліну цыбуліну.
    — Я не хачу! — адказаў «дух», але цыбуліну ўзяў.
    — Я сказаў — закусвай!
    Галімулін з сакавітым хрумстам адкусіў цыбуліну і з’еў.
    — Еш усю! — загадаў радавы Жмуднік. Яго падтрымаў Гузарэвіч, які адразу паўтарыў:
    — Еш усю!
    Галімулін, злушчыўшы пальцам шаўкавістае шалупінне, з’еў цыбуліну. Гузарэвіч паклікаў яго пальцам і нёшта прашаптаў на вуха. «Дух» надзеў супрацьгаз і пабег у строй. Яго чакаў сяржант Юшчак.
    — Зважай! — загадаў Юшчак. Ен ізноў прачытаў першае прозвішча.— Валакавых!
    — Я! — адказаў радавы Валакавых, але яго голас зза супрацьгаза непазнавальна змяніўся.
    76
    — Галімулін? — вымавіў наступнае прозвішча сяржант. Радавы Галімулін выйшаў са строю, зняў супрацьгаз і дыхнуў у твар сяржанту.
    Сяржант ударыў Галімуліна ботам па назе, ніжэй калена. Галімулін ад болю сеў на падлогу.
    — Духі і шнуркі! — закрычаў Гузарэвіч.
    — Мы! — адказалі «супрацьгазы».
    — Узялі і выкінулі сяржанта за акно! — загадаў Гузарэвіч. Галімулін устаў і адчыніў акно, а «духі» падхапілі Юшчака і выкінулі з казармы.
    — Усім адбой! — загадаў Гузарэвіч і адкаркаваў сёмую бутэльку. Праз хвіліну з’явіўся Юшчак. Ен падышоў да Гузарэвіча.
    — Ты нашто гэта робіш? — пакрыўджана спытаў сяржант.
    — Калі ты будзеш трындзець тут, я загадаю і твой ложак, разам з табою, панясуць у прыбіральню,— адказаў Гузарэвіч.
    ♦Шнурок» кінуў спіс у тумбачку, лёг і хутка заснуў.
    Добры дзень, Мама, Бронік і Ліда!
    У мяне ўсё добра.
    Вось так незаўважна і праслужыў першы год. Мяне перавялі ў «кандзеды», атрымаў рэменем дванаццаць разоў і стаў роўным сярод роўных. Я цяпер маю шмат правоў: магу спаць калі захачу, нават удзень, магу кіцель і нагавіцы перашываць па сваім памеры, каб нармальным выглядаць. Учора набіў на боты абцасы з падкоўкамі. Каўнерыкі на кіцель мне зараз «духі» прышываюць.
    Жмуднік — майстар, перарабіў дыстылятар з акамулятараў на агрэгат. Уся рота, як праводзілі «дзембеляў», перапілася. Хлопцы з Сібіры падказалі, што няблага гоніцца з хлеба і таматнай пасты. Праўда, Жмуднік цяпер на губе.
    Прыслалі да нас новага сяржанта — «шнурка» з ву
    77
    чэбкі. Мы яго правучылі, каб нос не задзіраў. Няхай спачатку год праслужыць, а потым будзе кіраваць, як усе. Цяпер за гэтую справу пачалі садзіць у дысбат. Раней дык было добра. Садзілі толькі тых, хто ўцякаў. 3 маёй роты аднаму «шнурку» сківіцу зламалі. Ен хацеў быў у шпіталі паляжаць, але там наш санінструктар яго пачаў сваімі сродкамі лячыць: дзве рабрыны і ключыцу зламаў. «Шнурок» са шпіталя ўцёк у лес. Пяць дзён хаваўся, але есці нічога не мог. Як злавілі, то спачатку хацелі камісаваць, а потым вырашылі, што прасцей у дысбат за дэзерцірства. На два гады даўжэй служыць будзе. У нас санінструктар такі, што маладым лепш да яго не трапляць. Ен зімою Жмуднікаву нагу за тры дні залячыў. Костка зраслася, як на тым кабанчыку, якому ноччу другі кабанчык вуха адкусіў. А той так перапалохаўся, што ўшчаміўся ў агароджу лычом і выламаў сабе пашчэнку. Маёр казаў, што абавязкова павінен падохнуць, і хацеў быў таго кабанчыка сабе забраць. Але як хлеб жэрці, дык пашчэнка за дзень загаілася.
    Мама, глядзі, каб Ліда на дыскатэкі не хадзіла, бо там салдаты аціраюцца. I наогул, каб з ніякімі вайскоўцамі не сустракалася — прападзе.
    Вось і ўсе навіны.
    Жмуднік сам ужо не піша лістоў: загадвае, каб «духі», хто пасля інстытута служыць, яго дзеўкам пісалі. А мне прасцей самому напісаць, а не прымушаць кагонебудзь.
    Да загаду — 333 дні.
    Гвардыі радавы Мікалай.
    «Дзед» Радавы Гузарэвіч упаў на ложак. Панцырная сетка прагнулася і некалькі разоў яго падкінула. 3пад ложка вылез радавы Насавец і выцягнуў за крысо стары шынель.
    78
    — Ты што, шнурок, спіш пад маім ложкам? — спытаў Гузарэвіч і ўдарыў Насаўца ў грудзі. Кулак пацэліў у гузік на фрэнчы.
    — He, я не спаў, я па шынель лазіў! — адказаў Насавец.
    — А чый шынель? — спытаў Гузарэвіч і зноў ударыў кулаком па гузіку. Насавец не адказаў.
    — Гэты шынель старшыны Мінгазава? Так? — Гузарэвіч ізноў ударыў Насаўца ў грудзі. Алюмініевы гузік расплюшчыўся, сталёвае вушка зайшло пад скуру, і Насавец упаў.
    — А Вася Мінгазаў у чыім шынялі дадому паехаў? — спытаў Гузарэвіч і сам адказаў: — У тваім! I ты цяпер на Васевым шынялі пад маім ложкам, калі ўсе працуюць, спіш? А? Шнурок? — ліслівым тонам спытаў Гузарэвіч і дадаў: — Бяры ложак Юшчака, выцягні на сярэдзіну казармы і ляжы пад ім, пакуль я не дазволю вылезці. Калі ўцячэш — заб’ю! — сказаў Гузарэвіч і выйшаў з казармы.
    На гаспадарчым двары Гузарэвіч падышоў да радавога Рыцікава.