Забойства на Каляды
Міраслаў Адамчык
Памер: 128с.
Мінск 1994
39
і ў мяне былі ўсе падставы для арышту, але, на жаль, я спазніўся. Горка пра гэта думаць. На мне ў нейкай ступені ляжыць віна перад нябожчыкам. Арышт выратаваў бы яго ад рукі забойцы. Парадокс: я не паспеў запоўніць пратаколы,— следчы вытрымаў паўзу і выпіў каньяк. Адам Кастравіцкі напоўніў чаркі.
— 3 ласкі пана Кастравіцкага я працаваў у ягоным кабінеце на другім паверсе. 3 дзевяці гадзін мне ўдалося пагаварыць спачатку з Рафалам Дашкевічам, затым па чарзе я выклікаў да размовы Дамініка Плятара, Фрыдэрыка Стральчэню. За імі ў кабінеце былі пан Кастравіцкі і пан Чык.
Прыблізна аб адзінаццатай мы ўтрох спусціліся ў більярдную і заўважылі знікненне паляўнічага нажа. Узнікла неабходнасць у яшчэ адным допыце Казіміра Кушаля. Яго не было ў сваім пакоі. Покуль мы былі ў більярднай, з шафы ў кабінеце знікла алебарда. Я абышоў усе пакоі другога паверха — Казіміра нідзе не было. А палове дванаццатай мы пачалі пошукі, вынікі якіх усе ведаюць. Цяпер, я лічу, неабходна па чарзе кожнаму выказаць свае меркаванні і ўдакладніць, дзе ён знаходзіўся з паловы адзінаццатай да адзінаццаці і чым займаўся на працягу гэтага часу. Магчыма, у некага ўзнікнуць пярэчанні, і таму прашу ўважліва паслухаць адзін аднаго,— следчы пакруціў галавою і абвёў доўгім поглядам усіх прысутных. Нікому не хацелася гаварыць, і следчы сам пачаў допыт.
— Казімір застаўся ў сваім пакоі, калі пан Чык выйшаў ад яго на калідор?
— Так.
— Пан кагонебудзь заўважыў на калідоры?
— Так,— Рафала Дашкевіча.
— Пан Чык адразу зайшоў да мяне ў кабінет?
— He, я ўзяў лісты Генрыка Кастравіцкага ў сваім пакоі і праз хвіліну быў у кабінеце.— Бруна Чык выцяг40
нуў ногі і ўпёрся абцасамі лакіраваных чаравікаў у экран каміна. Следчы занатоўваў адказы.
— Калі другі раз вы апынуліся на калідоры, вы ўбачылі кагонебудзь?
— He, на калідоры нікога не было.
— Значыць, Казімір заставаўся ў сваім пакоі?
— Магчыма.
— Гэта было прыблізна ў дзесяць трыццаць.
— Так.
— Хтонебудзь з прысутных бачыў Казіміра Кушаля пасля дзесяці трыццаці? — следчы па чарзе абвёў усіх пільным позіркам.
Ніхто не адказваў, і следчы зноў вярнуўся да Бруна Чыка:
— Колькі часу забрала ў пана размова з Казімірам?
— Хвілін сорак.
— Аб чым ішла гаворка?
— Казімір падзяліўся са мною сваімі творчымі планамі і ў некалькіх словах апісаў учарашнія падзеі.
— Ен кагонебудзь падазраваў, штонебудзь выклікала ў яго падазрэнні?
— Я ўстрымаюся ад адказу на гэтае пытанне,— неахвотна вымавіў Бруна, і следчы выпаліў наступнае пытанне:
— Казімір некага баяўся? Ен адчуваў пагрозу ці ведаў, што нехта яму пагражае?
— Калі ўсур’ёз, не.
— Удакладніце, калі ласка, вашую думку.
— Пазней, калі пан следчы дазволіць, я выкажу свае развагі крыху пазней.— Бруна Чык зняў ногі з масянжовага экрана і пераставіў крэсла бліжэй да каміна.
— Пан Чык ведае імя забойцы? — спытала пані Кастравіцкая, пераводзячы позірк то на Бруна Чыка, то на следчага.
— Пэўна, не,— кіўнуў Бруна.
Следчы здагадаўся, што не варта спяшацца і прымушаць Бруна Чыка выказвацца.
— Дазвольце мне весці допыт,— Багдан Сокал крыху павысіў голас і перапыніў наступныя пытанні Ганны Кастравіцкай.
— Дарэчы, дзе ў адзінаццаць гадзін знаходзілася пані Ганна?
Гаспадыня ўцягнула шыю ў пуховы шаль і з абурэннем паглядзела на мужа, што сядзеў, схіліўшы голаў, побач са следчым.
— У маёй спачывальні, вядома. Пасля вячэры я не выходзіла на калідор і нават не глядзела на гадзіннік.
— Папрашу пана Кастравіцкага адказаць на гэтае пытанне,— следчы застрачыў самапіскай у нататніку.
— Пан Сокал ведае, што з кабінета я выйшаў разам з мажардомам. Мы вырашалі невялікую справу па гаспадарцы, і я пайшоў да пані Ганны, якая прасіла, каб я ўголас пачытаў ёй. Пані Ганна цяжка перажывае Вінцэнтаву смерць. Да адзінаццаці мы гаварылі, і я вярнуўся ў кабінет па томік Міцкевіча. Потым з панам Сокалам заходзіў у більярдную і зноў падняўся да пані Ганны.
— Пан кагонебудзь сустракаў на калідоры па дарозе са спачывальні ў кабінет?
— He, хіба што Рафала, ён параіўся са мною, ці пускаць сабак на двор.
— Калі пан Кастравіцкі апошні раз бачыў Казіміра?
— За вячэраю,— Кастравіцкі разгублена паціснуў плячыма. Следчы павярнуўся да Рафала Дашкевіча, што доўгімі абцугамі мяшаў у каміне попел.
— Што пан Дашкевіч рабіў на другім паверсе ў дзесяць трыццаць?
— Хацеў пагаварыць з панам Адамам.
— Вы чакалі гаспадара на калідоры?
— Так.— Рафал павесіў абцугі на паліцу.
— Чаму ж не зайшлі да яго?
— 3за драбязы не хацелася турбаваць.
42
— Пан Рафал бачыў, як Бруна Чык выходзіў з Казіміравага пакоя?
— Так.
— ТТТто пан Рафал рабіў пасля гэтага?
— Пайшоў да сябе. Потым вырашыў паглядзець грубкі на другім паверсе. Вярнуўся і абышоў усе пакоі для гасцей.
— Вы заходзілі да Казіміра?
— Так, але ў пакоі нікога не было.
— Вы бачылі кагонебудзь у пакоях ці на калідоры ў гэты час?
— He, наверсе нікога не было. Да гаспадароў я не заходзіў. Потым убачыў пана Адама і спытаў пра сабак.
— Калі пан Рафал вырашыў вярнуцца наверх? — Следчы адарваўся ад нататніка і паглядзеў на Дашкевіча, што ўсё стаяў побач з камінам.
— У алькежы.
— Якой алькежы — правай ці левай? — спытаў мажардома Бруна Чык.
— У левай: я думаў ісці праз більярдную.
Бруна Чык папрасіў у следчага прабачэння, што ўмяшаўся ў размову, і Багдан Сокал прадоўжыў допыт Рафала Дашкевіча.
— Вы пачалі глядзець грубкі з Казіміравага пакоя?
— He, з пакоя пана Чыка.
— Праз колькі хвілін вы зайшлі да Казіміра?
— Хвілін праз дзесяць.
— У пакоі нікога не было?
— Так.
Следчы павярнуўся да студэнтаў, што не вельмі ўважліва прыслухоўваліся да размовы. Дамінік гартаў на каленях часопіс «Калосьсе», які ледзь не на пачатку допытаў выцягнуў з кішэні пінжака. Фрыдэрык пускаў у столь струмені тытунёвага дыму і час ад часу нахіляўся да Дамініка, каб зазірнуць у разгорнуты часопіс.
— Што скажуць панічы студэнты?
43
— Мы гулялі ў більярд, на другі паверх не падымаліся,— за абодвух адказаў Фрыдэрык.
— Да адзінаццатай гадзіны хтонебудзь з вас пакідаў більярдную?
— Так,— Дамінік адарваўся ад часопіса і паказаў у бок пакаёўкі Юзэфы, што сядзела на крэсле побач з Рафалам, склаўшы перад сабою рукі ў чаканні сваёй чаргі.— Пані Юзэфа можа пацвердзіць, што на хвіліну я заходзіў у бібліятэку. Пані Юзэфа ў гэты час прыбірала посуд у гасцёўні.
— Калі гэта было? — следчы павярнуўся да Дамініка.
— Прыблізна за дваццаць хвілін да таго, як вы разам з гаспадаром і панам Чыкам завіталі ў більярдную і разглядалі калекцыю зброі.
— Пан Фрыдэрык адзін заставаўся ў більярднай?
— Так, але не болей дзвюх хвілін. Дамінік узяў з бібліятэкі нямецкую энцыклапедыю і вярнуўся ў більярдную.
Следчы запісаў адказы Фрыдэрыка і Дамініка і звярнуўся да пакаёўкі.
— Што рабіла пані Юзэфа з десяці трыццаці да адзінаццаці?
— Прыбірала са стала ў гасцёўні і мыла посуд,— пакаёўка паклала рукі на калені, але не паднялася і адказвала седзячы.
— Пані Юзэфа бачыла, як пан Дамінік Плятар з більярднай праз гасцёўню заходзіў у бібліятэку?
— Так, я складала абрус.
— Пані бачыла, як ён вяртаўся?
— Так, я склала абрус і выходзіла на кухню. На калідоры азірнулася — пан Дамінік грукнуў дзвярыма ў бібліятэцы і праз залу скіраваўся да більярднай.
44
VIII Следчы падняўся зза стала і нетаропка, шырокімі крокамі пачаў прахаджвацца па зале.
— На сёння дастаткова, з раніцы кожны падпіша свае паказанні на афіцыйным бланку, але цяпер я дазволю сабе яшчэ на колькі хвілін затрымаць усіх, каб зрабіць тое, што я, на жаль, не паспеў выканаць раней. Я збіраюся арыштаваць па падазрэнні ў забойстве Казіміра Кушаля аднаго з прысутных. Я не абмовіўся. Менавіта за аднаго Казіміра Кушаля, таму што Вінцэнта Кастравіцкага забіў іншы чалавек, і я таксама ведаю ягонае імя. На гэты раз я не збіраюся адкладаць арышт, бо ўсё адносна відавочна.— Следчы спыніўся каля дзвярэй і, сашчапіўшы пальцы на жываце, узняў падбароддзе і выклаў сваю версію:
— Учора дзве асобы не мелі пэўнага алібі. У такіх выпадках амаль ніхто не мае пэўнага алібі, але два чалавекі — Кушаль і Рафал Дашкевіч — выклікалі падазрэнне. Гаспадыня, пані Кастравіцкая, у сваёй спачывальні варажыла з пакаёўкай, Фрыдэрык з гаспадаром гулялі ў більярд, Рафал знаходзіўся ў бібліятэцы, Дамінік быў у зале, але на другі паверх можна трапіць толькі праз адну з алькежаў, а для гэтага неабходна прайсці або праз більярдную, або праз бібліятэку. Такім чынам, і Дамінік Плятар быў выключаны з ліку тых, хто меў магчымасць здзейсніць забойства. Гэта значыць, што забіць Вінцэнта маглі або Рафал, або Казімір, які занёс алебарду на другі паверх. Відавочны факт. Зброя была ў Казіміра, і толькі ён меў магчымасць забіць Вінцэнта. Але я не знаходзіў матываў, нашто Казіміру ісці на гэтае злачынства. Вось гэтае пытанне не дазваляла мне канчаткова вырашыць гэтую задачу і зрабіць цалкам лагічную выснову, што менавіта Казімір Кушаль з’яўляецца злачынцам. Я зрабіў недаравальную памылку — адклаў на дзень арышт Казіміра — і спазніўся. Казімір ператварыўся ў ахвяру наступнага, не менш жудаснага
45
злачынства.— Следчы дастаў з кішэні хустачку і выцер кропелькі вільгаці, што заблішчалі на пачырванелым ад стомы твары.
— Цяпер вернемся да сённяшніх падзей. Амаль ніхто на момант злачынства не мае алібі, апроч хіба што Дамініка і Фрыдэрыка, ніхто. Узнікае шмат версій і падазрэння. Напрыклад, што Казімір бачыў забойцу — не прызнаўся і быў забіты, як небяспечная сведка. Але што ў такім разе прымусіла Казіміра замоўчваць імя злачынца? Калі гэта быў Рафал Дашкевіч, то наўрад Казімір меў падставы, каб не прызнавацца ў гэтым і прыкрываць Рафала. Казімір раней не быў знаёмы з Дашкевічам і ў змову з малавядомым яму чалавекам не ўступіў бы. Гэта нерэальна. Напрошваецца выснова, што менавіта Казімір Кушаль забіў Вінцэнта і гэта мог выпадкова ўбачыць Рафал ці тым жа шляхам, што і я, прыйсці да гэтай думкі. Усе, апроч студэнтаў, ведаюць, што Вінцэнт даводзіўся зводным братам Рафалу Дашкевічу, і я схіляюся да пэўнай думкі, ці не з яўляецца помста за брата падставаю для матываў злачынства...— Следчы падышоў да скамянелага Рафала і зашчоўкнуў тонкія сталёвыя бранзалеты кайданкоў на сціснутых у кулак руках караіма, які не вымавіў ні гуку і ўтаропіў цяжкі позірк у падлогу. Следчы з інтанацыяй педагога звярнуўся да ўзбуджаных слухачоў: