Забойства на Каляды
Міраслаў Адамчык
Памер: 128с.
Мінск 1994
14
менавіта на адзінаццаць гадзін плюсмінус тры хвіліны маюць алібі. Усе, апроч Рафала Дашкевіча і Казіміра Кушаля, які, дарэчы, першы заўважыў полымя і першы знайшоў труп. Казімір Кушаль і Рафал Дашкевіч у першую чаргу выклікаюць падазрэнні. Калі ўсе зараз афіцыйна пацвердзяць свае папярэднія паказанні, мне давядзецца арыштаваць Казіміра. I я б зрабіў гэта з вялікім задавальненнем, каб... — следчы ізноў падняў дагары ўказальны палец і ледзь не шэптам спытаў: — Ці верыць пан Чык у прадчуванні?
— Відаць, не,— адказаў Бруна Чык.
— Выдатна, і я не веру ані прадчуванням, ані інтуіцыі, я аналітык, прафесійна займаўся шахматамі, вывучаў новыя модныя тэорыі фізікі. Але ў гэтай справе ёсць нешта, што мяне непакоіць. Я не знаходжу матываў. I яшчэ дзіўнае адчуванне смерці... Пан мяне разумее? — следчы нахіліўся да Бруна Чыка і зазірнуў яму ў вочы.
— Смерць гэта стан, а не адчуванне.
— А я адчуваю яе ўсім арганізмам, як жывёліна адчувае небяспеку. Смерцю патыхае ад усяго ў гэтым доме, асабліва ад гэтых так званых студэнтаў. Хочацца ўсё кінуць і хутчэй уцячы адгэтуль. Цяжка ў гэтым прызнавацца, мне даводзілася мець справу з рознай публікай, але каб на мяне так ціснула, так паралізавала волю... Нешта неверагоднае.
— Я таксама лічу, што пану не варта спяшацца і неабходна яшчэ раз пераправерыць усе паказанні.
Ill У бібліятэцы Бруна Чык пагартаў падшыўкі віленскіх і мясцовых газет, знайшоў скрынку старых лістоў Генрыка Кастравіцкага і пачаў уважліва іх праглядаць, як у дзвярах заўважыў Дамініка Плятара.
— Пан Плятар жадае штонебудзь узяць пачытаць?
15
— He маю звычкі чытаць нанач, чытанне гэта праца, якая патрабуе свежай галавы.
— Прыемна чуць гэта ад маладога чалавека. Але я дазволю сабе спытаць, што цікавіць пана ў бібліятэцы?
— Я шукаю Фрыдэрыка, мы дамовіліся на пару партый у більярд.
— Як пан ведае, я прыватны эксперт. Прыехаў сюды па рэкамендацыі вашага бацькі, якога непакоіць гэтая гісторыя.
— Для экспертаў забойства — гэта гісторыя? — з’едліва пацікавіўся Дамінік Плятар.
— Давайце крыху зменіы тон. У мяне да пана адно пытанне. Што прывяло вас, чатырох кавалераў, у гэты палац? Вы ж мелі мажлівасць куды весялей пагуляць у Вільні.
— Свята,— адказаў Дамінік.
— Каляды? — удакладніў Бруна.
— Так, і менавіта паганскія Каляды, у гэтым увесь цымус!
— Вінцэнт вывучаў тэалогію, а на вакацыях збіраўся ладзіць паганскае свята? — Бруна зрабіў здзіўлены выгляд.
— Так, я кажу пану, што ў гэтым увесь сэнс,— павысіў тон Дамінік.
— Тады, калі можна, у двух словах, што адбылося ўчора вечарам? — Бруна механічна выцягнуў з шафы кнігу і прачытаў назву «Сады, або Мастацтва ўпрыгожваць вясковыя краявіды».
— Хіба што ў двух словах,— у роспачы вымавіў Дамінік.— Мы прыехалі ў Друзгенікі раніцай, паснедалі ў бацькі, ён набыў тут былую дачу Пілсудскага для зімовага палявання. Вінцэнт параіў, што лепей святкаваць у ягоным маёнтку. Мы прыхапілі з сабою святочныя строі каляднікаў. Развучвалі калядныя песні, цікавіліся абрадавымі гульнямі. Тут я звяртаю ўвагу пана, што свята мы рабілі для саміх сябе. I лепшага месца за
16
гэты маёнтак немагчыма сабе ўявіць. Пана, можа, здзіўляе, чаму мы не хацелі далучыцца да якойнебудзь местачковай кампаніі і не пайшлі па хатах калядаваць? Ды таму, што мы іншым чынам ставіліся да паганства. Я спадзяюся, што з адраджэннем міфалогіі, калі вернуцца на нашую зямлю яе спрадвечныя Багі, гэта будзе нашым Рэнесансам з вялікай літары, Рэнесансам Беларускага Духу. Мы паўстанем як вялікі народ, моцнымі, непахіснымі. Калі ў нас з’явіцца свой Бог, мы пачнём верыць сабе, і ён аб’яднае нас у маналітны кулак,— Дамінік ускінуў голаў і, змерыўшы вокам эксперта, падышоў да акна.— Цяпер для звычайных каляднікаў няма ніякай патаемнасці ў гэтым свяце. Каляды ўяўляюцца як традыцыйны абрад, пазбаўлены ідэйных, культавых і рэлігійных пачаткаў. Нашая міфалогія безнадзейна сапсавана хрысціянскімі байкамі і анекдоцікамі. Краўцы ад тэалогіі даўно перарабілі ўсе народныя святы на свой хрысціянскі капыл.— Дамінік рэзка павярнуўся і падышоў да Бруна.— Але мы навучым усіх паважаць наш народ і навучым беларуса паважаць самога сябе. Таму мяне цікавіць толькі спрадвечная форма святкавання Калядаў і толькі яе культавы змест. А танная гарэлка, вяндліна і каўбасы, ідыёцкія жарцікі і астатняе ў гэтым стылі мяне не хвалюе. Нас займае асэнсаванне зоркі і мядзведзя, казы, ваўка. Праз жывёльныя формы да чалавека і далей да зорак. Сувязь з космасам.— Дамінік заклаў рукі за крысо пінжака.— У гэтым я бачу адзіны шлях стварэння і існавання нашага народа, які, пан гэта добра ведае, перастаў існаваць і даўно ператвораны з аднаго боку ў акаталічанае быдла, з другога — у русіфікаванае. Мы падзеленыя, разарваныя, здаецца, паміж супрацьлеглымі рэлігіямі, а на самай справе гэта адно і тое ж хрысціянства. Гэта яно ператварыла нашыя храмы ў архітэктуру, а нашых багоў у каменных баб.
Бруна Чык паставіў кнігу на паліцу і перабіў Дамініка: ——
— Германія і Расія даўно займаюцца міфалагічнымі пошукамі, толькі з той розніцай, што немцы культывуюць старых багоў, а рускія — новых. Вас не бянтэжыць, што абедзве краіны маюць пры гэтым таталітарныя рэжымы?
Дамінік, відаць, быў падрыхтаваны да гэтага пытання, таму адразу пачаў гаварыць:
— Так, я згодны, немцы і рускія пры сваім таталітарызме займаюцца штучнай міфалагізацыяй, аднак гэтыя народы дыктуюць сваю волю ўсёй Еўропе. А рэжымы — з’ява часовая. Учора ў іх рэвалюцыя, сёння — рэстаўрацыя, а заўтра будзе кансервацыя, але пры ўсіх сваіх урадах яны захоўваліся як нацыі. А беларусы — не! Мы народ тутэйшых прыстасаванцаў! — апошнюю фразу Дамінік вымавіў экспрэсіўна і злосна.
— Давайце вернемся да пачатку нашае размовы. Што адбылося ўчора ўвечары? — спытаў Бруна Чык.
— Калі пана цікавіць толькі ход падзей, а не іх ідэйны змест, то пан нагадвае следчага. Мы ўчора крыху паспрачаліся. Размова пайшла на высокіх танах. Мы папярэджвалі следчага, і я паўтару гэта вам. Вінцэнт Кастравіцкі не ўдзельнічаў у нашай спрэчцы. Ен займаў нейтральную пазіцыю ці хутчэй увогуле не займаў ніякай пазіцыі. Гаворка ішла пра шляхі і сродкі адраджэння пантэона славянскіх багоў, які ў 988 годзе спалілі хрысціяне. Свята ў нас не ладзілася. За вячэраю мы доўга гаварылі і адно перабралі віна і налівак. Каля адзінаццаці гаспадар, пан Кастравіцкі, падбіў Фрыдэрыка Стральчэню згуляць у більярд. Гаспадыня першая пакінула залу і паднялася да сябе. Следам за ёю пайшоў Вінцэнт. У зале заставаліся я і Казімір Кушаль. Я параіў Казіміру апрануцца ў строі каляднікаў і паспяваць. Ен узяў алебарду з папяровай зоркай і пайшоў наверх.
— 3 алебардай? — удакладніў Бруна,
— Так, следчы яго падазрае зза гэтай алебарды. Па дарозе Казімір сустрэў у бібліятэцы мажардома. На
18
версе Казімір пакінуў алебарду на калідоры і пайшоў пераапранацца, а калі праз пару хвілін выйшаў, то алебарда знікла і Вінцэнтаў пакой гарэў. Вось так.— Дамінік скончыў сваё апавяданне і расчаравана паглядзеў на Бруна, які, здавалася, зусім яго не слухаў, a ўзяў з паліцы працу французскага садавода і разглядаў лінарытныя ўклейкі.
— Дзякуй за падрабязнае тлумачэнне,— эксперт паставіў кнігу на паліцу, кіўнуў і выйшаў з бібліятэкі, прыхапіўшы скрынку з лістамі Генрыка Кастравіцкага. У зале каля каміна Бруна ўбачыў мажардома і спытаў, у якім пакоі спыніўся Фрыдэрык. Мажардом адно паціснуў плячыма і сказаў, што не ведае імёнаў маладых людзей, апроч маладога Плятара.
IV Фрыдэрык Стральчэня, высокі з атлетычным торсам і хваравітым нервовым тварам у рагавых акулярах, прапанаваў Бруна Чыку прысесці на драўлянае крэсла, а сам ўладкаваўся на скураной канапе.
— Пана Фрыдэрыка чакае на партыю ў більярд Дамінік, і я пастараюся не затрымліваць пана. Таму пачну з канкрэтнага пытання. Учора загінуў ваш сябар, і я спрабую аднавіць на свежы розум падзеі мінулага вечара.
— Мы ўсе гэтым займаемся,— Фрыдэрык паправіў акуляры,— і следчы, пан Сокал, атрымаў ад мяне вычарпальную інфармацыю. Пану Чыку лепш звярнуцца да яго. Пан не прадстаўляе афіцыйную ўладу, і я маю права не адказваць на вашы пытанні,— расцягваючы словы,вымавіў Фрыдэрык.
— Так, я прыватны эксперт, і калі пана Фрыдэрыка задавальняе афіцыйнае следства, то не настойваю.
— Следчы мяне не задавальняе. Выбачайце за маю рэзкасць. Пана Сокала не цікавіць наша спрэчка, бо
19
Вінцэнт у ёй не ўдзельнічаў. Але я прыйшоў да высновы, што пачынаць трэба з ідэй, а не з паводзін. Следчы перакананы, што людзі падзяляюцца на зладзеяў, якія лічаць сябе сумленнымі, і на сумленных, якія лічаць сябе зладзеямі. Вінцэнт належаў да апошніх. Я яго слаба ведаў, нас пазнаёміў Дамінік тыдні тры таму, і Вінцэнт не паспеў увайсці ў нашую справу. Можа, пан Чык ведае, што я з Дамінікам вучыўся ў адным класе гімназіі. Яшчэ там, у гімназіі, мы вырашылі даказаць усім, што беларусы ва ўсякім разе не горшыя за палякаў і астатніх. Мы далі слова, што абставім усіх па ўзроўні ведаў і па фізічнай падрыхтоўцы. Улетку ездзім у вандроўку на роварах па Еўропе — Рым, Парыж, Берлін. Сталі лепшымі вучнымі. У гімназіі нам не было роўных. Разам паступілі на медыцынскі факультэт. На першым курсе да нас далучыўся Казімір. Нас аб’ядноўвае ідэя адраджэння міфалогіі як спрадвечнай рэлігіі, але мы разыходзімся ў сродках дасягнення нашае мэты. Мяне і Дамініка цікавіць непасрэдна культавы падмурак, без усялякіх бутафорскамастацкіх экзерсісаў. Мы згуртуем вакол нашай ідэі аднадумцаў, створым палітычны рух, пабудуем Сабор. Славяне апошнімі ў Еўропе прымалі хрысціянства, а на Палессі яшчэ дагэтуль захаваліся мясціны з моцным культам славянскіх Багоў. Пярун і Вялес яшчэ жывуць на Беларусі. Ідэя адраджэння Перуна, як спрадвечнага беларускага Бога, блізкая нашаму народу і пойдзе ў народ. Мы прачнёмся і скінем хрысціянскія путы, і тады сытая Еўропа і нямытая Расія яшчэ ўзгадаюць Вялікае княства ад мора да мора. Нас будуць паважаць і трапятацца. Вітаўт і Гедымін ставілі Еўропу на калені. Голас крыві нашых продкаў павядзе Беларусь да перамогі. Але напачатку нам неабходна перамагчы саміх сябе. Гэта самая цяжкая бітва — самнасам. I нам нельга яе прайграць, бо Беларусь даведзена да апошняй ступені і мы стаім перад будучыняй, дзе ёсць толькі смерць на крыжы або смерць на кані