• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замак  Адам Глобус

    Замак

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 256с.
    Мінск 2008
    39.63 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    3 плошчы, па лесвіцы, праз арку ён забег у двор. Цёмны, без ліхтароў, засаджаны кустамі універсітэцкі двор.
    Бэр кінуўся напрасткі, па кустах і газонах, па кветніках і праз нізкія садовыя штыкетнікі... Ён нават не заўважыў, што разадраў калашыну. На сярэдзіне двара ён зачапіўся за дрот, упаў, садраў скуру на далонях, але імгненна ўскочыў і кінуўся далей.
    На вуліцу, праз яе, у прахадны пад’езд, на апошні паверх, праз гарышча, у другі пад’езд, у двор, да сцяны, на сцяну, па ёй, на дах, па пажарнай лесвіцы, на кантэйнер са смеццем, паўз гаражы, да плота, праз плот, у сквер, праз вуліцу, у двор...
    Слоўнік
    Хіпі — моладзь, якая выказвала тэатралізаваны пратэст супраць забюракратызаванага грамадства.
    Разборы — высвятленне адносін.
    Бункер — падвал, бамбасховішча, прыстасаванае для слухання музыкі ці іншых заняткаў сучаснай моладзі.
    Калёсы — таблеткі з наркотыкамі.
    Сістэма — арганізацыя хіпі, арганізацыя.
    Ролінг Стоўнз — назва рок-гурта.
    Аўтастоп — бясплатны праезд на спадарожных машынах.
    Кайф — асалода, наркотык.
    Здаць — прадаць.
    Іголка — шпрыц (тырчаць на іголцы — сістэматычна ужываць наркотыкі).
    Падкурыць — пакурыць анашу.
    Казёл — апошні чалавек, гомасексуаліст.
    Мікрага — мікрараён.
    Трава — анаша.
    Біч — валацуга.
    Падняцца — зарабіць грошы.
    Бабкі — грошы.
    Касіць — прыкідвацца.
    Гнаць фуфел — падманваць.
    Кір — алкаголь.
    Бэр — мядзведзь у старажытных славян.
    СІНІ П АД’ЕЗД
    -В Б
    Ыось папера. Ьяры і шшы, як і чаму ты забіў чалавека, — загадаў следчы.
    — Пісаць толькі пра забойства ці пра Сіні пад’езд таксама? — перапытаў Тарас.
    — Пішы пра ўсё. Чым болей — тым лепей.
    * * *
    Цяпер я — вырадак і забойца.
    А раней кнігі любіў, не часопісы і газеты, а кнігі. Спыніўся, упаў, разгарнуў, і цябе няма, і ўсё адно, які ўздымаюць сцяг. Ты далёка-далёка. Mopa, белая лодачка плыве...
    Та-ара-ас!!! Гэта мяне. Далей, далей ад свайго імя, ад клічу, ад загаду. I можна ўцячы. А як збегчы ад нянавісці да самога сябе, ад уласнай баязлівасці, ад калецтва?
    Вырадак! I лепш пра мяне не скажаш. Баюся, піто не пераадолею сваіх вар’яцкіх намераў. Вось з іх і пачалося...
    Раптам у мяне з’явілася неадольнае жаданне схапіць нож і ўдарыць у жаночую шыю крышку вышэй ключыцы.
    Яна мыла посуд, а я піў гарбату. Яна толькі што запарыла свежую гарбату ў парцаляным імбрычку. Я схапіў цыгарэты і ўбачыў, як у мяне калоцяцца рукі. Закурыў. Жаданне зарэзаць чалавека перавярнулася ў сполах. Забаяўся самога сябе. Спалохаўся.
    I не было каму пярэпалах загаварыць. Яе звалі Рыта. Тупое імя, нібыта старое рыдлёвачнае дзяржальна. Рры-та-та-та. I ўся тупасць у «та-та-та». А твар у яе быў круглы і чысты, як зімовая поўня. Пастава — пругкая, зграбная. Сцёгны шыракаватыя, але гэта як каму.
    — Ты ж не пакрыўдзіўся, праўда? — Рыта гаварыла да сушылкі, куды састаўляла посуд. — Ты ж адзіны, каму можна ўсё расказаць. За гэта і люблю цябе.
    Яна азірнулася. Вочы ў яе былі, што ў казулі перасоўнага заацырка.
    — Ну хочаш, я аддам табе грошы? — Яна выцірала паружавелыя ад вады рукі.
    — Грошы твае.
    — Давай тады падзелім напапалам.
    Рыціна інфантыльнасць была бязмежная. Яна мяне абяззбройвала, як і ружовасць яе пальцаў. I жаданне ўдарыць мокрым нажом у белую шыю падалося мне смешным...
    * * *
    Посуд Рыта мыла раніцай, а напярэдадні ўвечары я пайшоў у бар.
    Пасля сямі я звычайна хадзіў у бар, калі не ішоў у кіно. Канцэрты, тэатры, стадыёны — не маё. Цырк перарос, а шкада. Любіў блазнаў. Уга-гі-га-го... Сам хацеў на арэну ў велізарных чаравіках выбягаць. He выйшла. Мая арэна — склад на РВП «Кінатэхпрам». Замест стракатага
    камбінезона ды рудога кудлатага парыка — сіні халат ды чорны берэт. А пасля сямі — бар.
    Рыта сядзела за столікам пад адчыненым акном, і над яе буйнымі рудымі кудзерамі мільгалі і пастуквалі абцасы, — бар у сутарэннях.
    — Паставіш віна? — замест прывітання кінула яна мне.
    — Заўтра, і то з умоваю, што сёння пойдзем да мяне.
    — А што, зусім ні капейкі?
    — Так, дробязь. Заўтра атрымаю.
    Рыта ўзняла густанаведзеныя бровы і сцяла вусны.
    — Зараз знойдзем, — я паспрабаваў прагнаць Рыціна расчараванне, хацелася, каб яе вусны ўсміхаліся.
    — Добра, сягоння іду да цябе. Толькі ты нічога не думай і не кажы.
    Да нас за стол падсеў Сяржук. Рот да вушэй. Усмешка крыху адцягвала ўвагу ад вялізнага носа, і ён навучыўся насіць яе амаль заўсёды.
    Раней Сяржук хадзіў з Рытаю. Гэта ён прывёў яе ў наш бар. Потым яны пасварыліся, але гэта мала што змяніла, таму мне зрабілася непрыемна ад насатае ўсмешкі і Рыцінай радасці. Трэба было адразу паслаць іх куды падалей.
    — Скінемся? — Сяржук паказаў роўныя, як нежывыя, зубы.
    Мы паслухмяна вывернулі кішэні. Дробязі назбіралася толькі на сок. Вось тады Сяржук і прапанаваў прадаць Рыту. I я ўзрадаваўся. Сапраўды.
    Угаворвалі доўга. Яна піла сок з лёдам праз саломінку і ўсё скардзілася, што баіцца. Мы запэўнівалі, што нічога страшнага не здарыцца, калі яна зробіць усё, як мы скажам. Мне абрыдлі ўгаворванні, а Сяржук зазлаваў і папярэдзіў: калі яна зараз адмовіцца, дык вылеціць з бара праз акно і больш сюды не зойдзе.
    Мне ўявілася, як напаўаголеная Рыта заходзіць у бар, як усе прысутныя наварочваюць галовы і вымаўляюць доўгае «о».
    Рыта згадзілася.
    — Чорт з вамі, жабракі, — яна пусціла бурбалкі ў шклянцы з сокам.
    Знайсці пакупніка — справа, як адразу ж і высветлілася, няпростая. Бар маленькі. Усе ўсіх ведаюць. He прадаваць жа знаёмым, дый якія там грошы?
    Мы ўжо ледзь не расчараваліся ў Сержуковай прапанове, калі заўважылі каля стойкі камандзіровачнага. Такіх здалёк пазнаеш па зашуганай паставе, адразу відаць чужаніцу. Горад, калі не свой, адразу накладзе на твар пячатку страху, нідзе не дзенешся. Ён узяў дарагі кактэйль з маслінаю і сеў у самы светлы куток, бліжэй да дзвярэй. Такім больш пасуе куфель піва, а не келіх з гнуткай саломінкаю.
    Сяржук падсеў да госця і пачаў:
    — Вам наш горад падабаецца?
    — Акуратны, чысты, — камандзіровачны выдаваў, што спакойны.
    — Мы любім парадак. Толькі сумна ў нас, не хапае яшчэ колькі мільёнаў насельніцтва, каб стала па-сапраўднаму весела.
    Мне дык не сумна, — запэўніў госць, нібыта ён сарамлівая і разважлівая жанчына, а не васьмідзесяцікілаграмовы мужык.
    — Аднаму заўсёды сумна, — гнуў сваё Сяржук.
    — Ты ж не адзін.
    — У тым і справа, — Сяржук правёў даланёю па твары, нібыта страшэнна стаміўся. — Я на працы.
    Я паклаў руку на Рыціна калена, яна накрыла маю руку сваёй. Захацелася зваліць. I трэба было сысці, забраць Рыту і сысці да мяне ці проста куды-небудзь.
    — А што за работа ўвечары, дый яшчэ ў бары? Можа, ты пры выкананні? — госць заўсміхаўся, пэўна, уразумеў, куды заварочваецца размова.
    — Дапамагаю самотным, — намёк на праваахоўныя органы Сяржук пакінуў без увагі.
    — Атрымліваецца?
    — Давай пойдзем, — зашаптала Рыта мне на вуха.
    — Пасядзім, — я зняў руку з яе калена.
    — Звычайна абломліваецца, — запэўніў Сяр жук камандзіровачнага.
    — А што трэба, каб абламалася? — той адсунуў келіх з костачкай ад масліны на край стала.
    — Жаданне мець жанчыну.
    — Жаданне ёсць.
    Тут бармен запусціў рок-н-рол, і я толькі ўбачыў, як Сяржук гаворыць, як камандзіровачны хітае галавой і завязвае на вузел саломінку.
    Па дарозе да нашага стала госць узяў кактэйль, але калі сеў, дык паставіў келіх перад Рытаю. А яна замест «дзякуй» выдала «ну-ну». Мне падалося, што праз халоднае «ну-ну» ўсё і ляснецца, але я памыліўся.
    — Знаёмцеся, наш госць... — пачаў быў Сяржук.
    — He трэба фарматворчасці, — госць махнуў рукой, нібыта адганяў камара. — Ніколі не думаў, што ў вас усё так лёгка вырашаецца.
    — А ў вас інакш? — пацікавіўся я.
    — Цяжэй. Можна знайсці жанчыну, але горад невялікі, і плёткі разлятаюцца імгненна, а ў мяне пасада.
    — Спачуваю, — Сяржук пагладзіў пальцам дзюбу свайго носа. — А колькі каштуе ў невялікім горадзе палавое задавальненне?
    Рыта пачырванела, але ў прыцемку пунсовасць на твары была ледзь заўважная, можна скінуць на алкаголь. Я паклаў далонь на яе калена.
    — Усё залежыць ад часу і месца, — адказаў камандзіровачны.
    Мне тады згадаўся школьны падручнік па грамадазнаўству — месца, час, вярхі, нізы, могуць, хочуць, працэнты...
    — Месца — аднапакаёўка прыбраная і чыстая. Час — дзве гадзіны. Ну, а гэта Ліза.
    — Дваццаць пяць, — падсумаваў госць.
    — Гэта Лізе. У сталіцы ўсё значна даражэй.
    — Вам па сто пяцьдзесят каньяку.
    — Па дзвесце пяцьдзесят, ііляшка, — удакладніў я і зняў далонь з Рыцінага калена.
    Камандзіровачны прынёс ад бармена каньяк у шкляной колбе.
    Мы тут пачакаем, — Сяржук пстрыкнуў па колбе, — за каньяком.
    Задаволены госць і сумная Рыта, а цяпер Ліза, пайшлі.
    Сяржук узяў каньяк, падышоў да бармена і папрасіў схаваць. Колба знікла за стойкаю.
    * * *
    Праз кухню і склад мы з Сержуком трапілі ў цёмны, застаўлены прыватнымі машынамі двор. Шпаркай хадою выйшлі на праспект, прабеглі праз сквер, паўз фантан, мінулі тэатр і нарэшце апынуліся каля шэрага будынка з вялікай вазаю на франтоне. У ім быў толькі адзін пад’езд з найменнем Сіні. Ыазоў Сіні пад’езд атрымаў толькі за тое, што дзверы на гарышча былі пафарбаваны ў брудна-блакітны колер. Праз гарышча можна патрапіць у суседні дом, так што ў Сінім ажно тры выхады і адпаведна ўваходы. Галоўны, ці асноўны, уваход — металёвыя дзверы з грувасткім парталам на вуліцы Карла Маркса (апошнім часам яе называлі Маркеса); другі, ці чорны, выводзіў у двор; трэці, той, што праз гарышча, на вуліцу Фрыдрыха Энгельса. Нават па назовах вуліц відаць, што дом стаіць у самым цэнтры сталіцы. Адпаведна, фасад абвешаны мемарыяльнымі дошкамі. Ажно два профілі рэвалюцыянераў, анфас лаўрэата ўсіх магчымых на Беларусі
    літаратурных прэмій і анфас вядомага этнографа і даследчыка старажытных культур Блізкага Усходу. На адзін будынак дык і занадта, здаецца.
    Пэўна ж, некалі ў прасторным пад’ездзе і кілімы ляжалі, а цяпер трэба пад ногі глядзець.
    Сяржук згасіў святло. Мы схаваліся ў нішу, дзе па задуме архітэктара павінна была б стаяць скульптура, якая-небудзь напаўаголеная Венера з падносам для візітовак у мармуровых руках.
    Рызыка сутыкнуцца з выпадковым чалавекам у Сінім пад’ездзе была мінімальная, бо жыльцы такія паважаныя і старыя, што нават сваіх хвастатых сяброў выгульваюць удзень.