• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замак  Адам Глобус

    Замак

    Адам Глобус

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 256с.
    Мінск 2008
    39.63 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Мала мы ўзялі з камандзіровачнага. Што гэта за грошы, пляшка каньяку? — зашаптаў я.
    — Яшчэ возьмем, — атрымаў у адказ.
    — Ты пачнеш, — сказаў я.
    — Пачну. Толькі курыць страшэнна захацелася.
    — Патрываем. Колькі тут засталося?!
    * * *
    Спружына на ўваходных дзвярах войкнула — кай-й-йн, кай-й-йн.
    — Як цёмна! — Рыцін баязлівы голас запоўніў цемру.
    — Зараз знайду запалкі, — спакойна сказаў камандзіровачны.
    — l ie трэба псаваць сярнічку, — Сяржук ужо стаяў за спінаю ў госця і загароджваў выхад.
    — Што тут адбываецца? — разгубіўся той. Я ўклініўся паміж Рытаю і разгубленым госцем.
    — Ты што да дзяўчыны лезеш? Яна ж не хоча гэтага, — з Сержука паперла агрэсія, так прэ паветра з прабітай шыны.
    — Як гэта не хоча? Ліза? -рэха ўзняло ўгару дзявочае імя.
    А яна схавалася ў нішу, як дамаўляліся.
    — Згвалціць хацеў? Га? — Сяржук хапае камандзіровачнага за руку вышэй локця.
    — Я пазнаў вас, вы з бара, — з госця рвалася недарэчная радасць.
    — He крычы! — сыкнуў я на ўзрадаванага госця і ўчапіўся абедзвюма рукамі ў ягоны пінжак.
    — Я пазнаў вас, — паўтарыў ён, але без радасці.
    А я пацягнуў пінжак на сябе і адчуў, як гаспадар напружыўся, зрабіўся цяжкі, чыгунны, нязрушны.
    — He крычы. Слухай. Уважліва слухай. Ты пазнаёміўся з ёй на вуліцы. А да гэтага ты выпіў у бары і таму табе захацелася пазнаёміцца з дзяўчынаю. Ты прапанаваў ёй прайсціся. Ты зацягнуў яе ў пад’езд. Напалохаў і прымусіў ісці ў пад’езд, каб там згвалціць. Яна закрычала. Мы пачулі...
    Я...
    — Ты. He крычы. Ты — юрлівы кныр — хацеў згвалціць дзяўчыну, а мы не далі. Вось і ўся раскладка. Або мы цябе здаём, і ты атрымліваеш
    тэрмін за спробу згвалтавання. Сведкі ёсць. Тры — адзін. I ўсё на нашу карысць. Або ты плаціш няўстойку і ціха валіш на правінцыю займацца жончынай мастурбацыяй.
    Пасля гэтага маналога я ажно ўспацеў.
    — Грошы я дам. Але тут цёмна. Трэба выйсці на вуліцу.
    — А вось на вуліцу не трэба выходзіць, — зашаптаў Сяржук. — Калі і дасі дзяўчыне на рубель больш, яна не пакрыўдзіцца. Ліза, ты ж не пакрыўдзішся, калі атрымаеш больш?
    Адказу не было.
    Камандзіровачны дастаў партманет. Сяржук схапіў яго і яхідна прамовіў:
    — Я перадам. У мяне — як у дзяржбанку.
    У гэтым гіенавым жарце і была памылка.
    Камандзіровачны крутнуўся ўсім сваім сытым целам, вырваўся з маіх рук, размахнуўся і ўдарыў Сержука па горле. Той схапіўся за шыю і ўпаў на бок. Я атрымаў локцем у ніз жывата, і мяне зламала напапалам. Рыта ўскрыкнула і вылецела з нішы. Камандзіровачны сагнуўся, схапіў партманет, пераскочыў цераз Сержука, які курчыўся на падлозе і ніяк не мог ухапіць паветра. У мяне пазелянела ўваччу, і я ўбачыў сотні маленькіх іскрынак, што танчылі ў паветры. Рыта ўкленчыла над Сержуком. Камандзіровачны ламануўся ў дзверы.
    Войкнула пакрыўджаная спружына.
    — Сяргей! — закрычала Рыта.
    — Хутка наверх, — я дапамог ім падняцца.
    Мы дабеглі да брудна-блакітных дзвярэй. Праз гарышча выбраліся ў суседні дом, праз ярка асветлены пад’езд вылецелі на вуліцу. Беглі мы хутка. Я нават забыўся на свой боль у жываце. Спыніліся толькі каля бара ў цёмным двары, спрэс застаўленым прыватнымі машынамі.
    * * *
    — Я зараз, — кінуў Сяржук хрыплым голасам і памкнуўся да дзвярэй з шыльдачкаю: «Чужаніцы ўваход забараняецца».
    — Стой, — я схапіў яго за крысо джынсовае курткі.
    — Каньяк забяру. Ды пусці ты. He заявіць ён. П’яны, разумееш, у чужым горадзе, а мы цвярозыя.
    — А Ліза? — кіўнуў я на Рыту.
    Сяржук спыніўся і павярнуўся да яе, тая вытрасала каменьчыкі з красовак, не раўнуючы — чапля на адной назе.
    — Ён табе не казаў, у якім гатэлі спыніўся?
    — He казаў. А што? -яна абула красоўкі.
    — Трэба морду яму набіць, — Сяржук згарнуў кулакі.
    — Раз набілі, хопіць. Лепш па каньяк ідзі.
    Сяржук павярнуўся да мяне і развёў рукамі:
    — Ты чуеш? Яна мяне пасылае. He, ты на яе толькі паглядзі... Дык у якім гатэлі ён спыніўся?
    Я ўклініўся паміж Рытаю і Сержуком. Толькі гэтага яшчэ не хапала, сямейнае сцэны каля бара.
    —	Спакойна, Сяржук. У бар пойдзе яна. А жывот мне баліць не менш за тваё горла. Зараз палякуемся.
    —	Сапраўды, я зганяю па каньяк. Усё ж нармальна скончылася.
    — Ідзі. Горла баліць...
    Рыта прынесла каньяк у бутэльцы з-пад мінералкі, колбу бармен пашкадаваў.
    * * *
    Рыціна інфантыльнасць была бязмежная. Яна мяне абяззбройвала, як і прахалодная ружовасць яе вільготных рук. I жаданне ўдарыць мокрым нажом у белую шыю падалося мне смешным, але толькі на адно імгненне.
    —	Толькі ты не кажы Сержуку, што я была з камандзіровачным у гатэлі...
    Яна гаварыла, гаварыла, гаварыла...
    Я ўзяў са стала чысты нож і ўдарыў яе.
    * * *
    А цяпер можаце забіць, мне ўсё роўна.
    ПАТВІЙСКІДЗТЗКТЫЎ
    V
    J мяне скралі парасон. He такая ўжо і вялікая страта. Але са знікненнем парасона ўзнікла шмат непрыемнасцяў. Яго знеслі якраз тады. калі ішоў нудны дождж, а прыдбаць парасон у крамах было немагчыма, яго можна было толькі дастаць у перакупшчыкаў за суму, якая набліжалася да майго месячнага заробку. У мяне знік парасон, і першае, што прыйшло на розум, — я цэлыя чатыры тыдні параваў дарэмна. Толькі не думайце, што я лайдак і не магу за месяц зарабіць на два парасоны. Mary. Парасон сёння каштуе тысячу рублёў, маецца на ўвазе добры мужчынскі парасон, да якога і прырабілі ногі. А ў пераводзе на долары гэта будзе азначана меншай лічбаю, прыблізна трыццаць тры. Я знарок напісаў трыццаць тры, гэта мой узрост, мне якраз столькі гадоў. Акрамя свайго парасона я люблю свае кнігі, свой Мінск пад бел-чырвонабелым сцягам, сваю котку, і самае галоўнае — люблю сябе. I не збіраюся гэтага хаваць: хто не любіць сябе, той наогул не здольны нікога палюбіць. А тут раптоўна па маім самалюбстве нанеслі нямоцны, але дакладны ўдар.
    Толькі трэба вярнуцца, і я пачну нявыдуманую крымінальную гісторыю без нябожчыкаў і паліцыянтаў ад самага пачатку.
    Адпачываць люблю або ў чэрвені, калі курорты не паспелі згубіць вясновую чысціню
    і свежасць, або ў верасні, калі ўжо няма на пляжах крыклівых дзяцей ды іх раздражнёных бацькоў. На гэты раз мне дасталася пуцёўка ў Латвію на чэрвень. Выдатна. Люблю камфорт: гарачы душ, два пакоі, лоджыя, басейн, корт... I гэта было абяцана, і ўсё я займеў, акрамя сонечнага надвор’я. Але тут вы памыляецеся, як і ўсе чытачы дэтэктываў: мне без розніцы, якое надвор’е, калі корт і басейн пад надзейным дахам, а на штодзённы шпацыр можна схадзіць пад надзейным парасонам.
    1 вось Латвія — краіна чужая, паўночная, але ж напоўненая германскай містыкай і латгальскай цнатлівасцю. Латвія вельмі алейная і жывапісная побач з такімі аскетычнымі суседзямі, як вітражная даўгатварая Літва ды графічная чорна-блакітная Эстонія. Латвійскую жывапіснасць я ўбачыў выпадкова: важкія сасновыя калодкі свяціліся мядовай чырванню на смарагдавай, насычанай вільгаццю траве. Я не гавару пра Рыгу, горад, дзе сышліся ў двубоі імперскія ідэі — расійскі шавінізм і германскі мілітарызм. Яны сутыкнуліся і высеклі іскру — у мэталёвым абветраным горадзе нарадзіўся ма стак, які займаўся кінафікацыяй сусвету і стварыў мантаж атракцыёнаў. У Рызе нарадзіўся Сяргей Эйзенштэйн. Рыга не жывапісная і не алейная, і не латышская, як не германская і не расійская... Рыга — вольны горад-брама. I мне даспадобы адпачываць пад Рыгаю ў ІОрмале. Я — істота урбаністычная, бункерская, але ўсё ж
    патрэбна раз на год пашпацыраваць уздоўж мора і адчуць бязмежнасць прасторы, напоўніцца тым гарызантальным плоскасным спакоем, які можа даць адно марскі далягляд у штыль.
    У першыя тры дні майго адпачынку ішоў дождж, самы звычайны дробны прахалодны дождж. Я выходзіў два разы на дзень пад шаўкавіста-атрамантавым парасонам на доўгі шпацыр і наведваў усе, што трапляліся на вочы, кавярні. Кава — маё слабое месца, ахілесава пята ў маіх гурманістычных запатрабаваннях. Я магу есці амаль усё, што ні паставяць на стол еўрапейскія кухары, магу абмежавацца і нават выкрасліць на колькі тыдняў са свайго рацыёну алкаголь, але не ўяўляю сябе без кубачка моцнай, хай сабе і адносна добрай, кавы. Кавярні ў Юрмале на кожным кроку, яны розныя, а шукаеш самую лепшую. Я не палітык, які з дзвюх непрыемнасцяў выбірае найменшую, я пазбягаю непрыемнасцяў, і калі ў кавярні патыхае смажаным падгарэлым тлушчам або прадаюць гарэлку замест бальзаму і каньяку, сыходжу адразу, нават не спыняюся каля стойкі. У кавярні са шматабяцальным назовам «Арабіка» пахла каньяком і каваю, гэта дастатковы мінімум, каб скласці парасон і паставіць яго ў кут. Памылка. Зразумела, на кожным курорце злодзей сядзіць побач са злодзеем, п’е каву. Калі нехта адпачывае, нехта павінен працаваць.
    Зрэшты, зладзейства — не праца і не адпачынак, зладзейства — асалода. Паверце майму нешматлікаму вопыту. Па сваёй прыродзе я
    злодзей, самы натуральны, ад нараджэння. Я злодзей па сваёй сутнасці, бо падчас зладзейст ва атрымліваю эратычную асалоду. Крадзяжамі я займаўся раней, цяпер не займаюся, знайшоў іншае месца для ўкладання сваёй патэнцыі, а ў юнацтве я краў. Мне цяжка, паверце, мне сапраўды сорамна прызнавацца ў дробных, але такіх гідкіх грахах. Краў я паштоўкі, толькі паштоўкі. Заходзіў у кнігарні, набліжаўся да вітрыны, выбіраў пачак якасных рэпрадукцыяў і... He ўцякаў, не засоўваў у кішэнь, не хаваў у папку, а трымаў у руцэ і шукаў вачыма прадаўшчыцу. Позіркі сустракаліся — самы адказны момант. Я адчуваў, як адзначалася розніца полаў, натуральным чынам адчуваў кайф і ў дадатак разумеў, што жанчына па другі бок прылаўка таксама перапоўнена эратычным пачуццём. Ад яе нават пачынаў сыходзіць вельмі спецыфічны, ні з чым не параўнальны, ледзь чутны пах — водар жанчыны. Я ўспрымаў гэты павеў як знак, павольна паварочваўся да ахвяры спінаю і зносіў з крамы неаплачаныя паштоўкі. У адной і той жа краме я ніколі не парушаў спакою двойчы. Mae ўчынкі былі містычным актам разбурэньня цнатлівасці, і я адчуваў, што другі раз цуд не адбудзецца, мой метад непаўторны, яго нельга множыць. Я sei­pay паштоўкі з рэпрадукцыямі жывапісу, з захапленнем разглядаў маленькіх папяровых Тыцыянаў і Вермеераў. I, здавалася, маім крымінальным подзвігам не будзе канца, а калекцыя будзе
    павялічвацца й пашырацца. Але аднойчы ў Мінск прывезлі з Нямеччыны палотны старых майстроў. Арыгіналы Батычэлі, Джарджоне, Вермеера развесілі па залах у музеі. I каля невялікага палатна Джарджоне «Сон Венеры» я зразумеў, што ніколі ў жыцці ў мяне не хопіць таленту ўкрасці гэтае палатно, а паштоўкі — пыл, смецце, дрэнь. Болын я ніколі нічога не збіраў. 1 цяпер люта не люблю ўсіх калекцыянераў, яны бяздарныя, яны здатныя грэбсці толькі пад сябе. А вось пра злодзеяў так не скажу, іх шкадую, бо разумею ўсю сілу пачуццяў, усю іх вастрыню падчас здзяйснення амаральных задум. I таму ў свеце раскрываецца толькі кожнае чацвёртае злачынства. Сярод злодзеяў больш таленавітых людзей, чым у клане дэтэктываў. Вельмі сумны факт, калі зірнуць з боку праваахоўных органаў. I застаецца адно супакоіцца, а лепшае супакаенне — шпацыр пад парасонам і кава з каньяком.