— He задумваўся. Калі працуеш у ахове — прывыкаеш і да смерці. Зрэшты, усё жыцце — падрыхтоўка да яе. Адзінае пытанне, над якім варта задумвацца, — марнасць жыцця. — Пакінем гэту тэму. Я знайшоў вам працу, і яна непасрэдна знітавана з забойствам. Падумайце. Праз тыдзень-два я знайду вас. Вось грошы, — на мармур стойкі легла капэрта, — тут няшмат, але хопіць, каб два тыдні не ўладкоўвацца на працу і не задаваць непатрэбных пытанняў. — На каго я буду працаваць? — Катавіцкі ўзяў капэрту. — На мяне, — мужчына падаў руку, — Рублеўскі. Ён падняўся і, не развітваючыся, выйшаў. За вітрынным шклом мільганула постаць у марынарцы. Баляслаў разарваў капэрту, выняў банкноту: — Яшчэ сто белавежскай. Жанчына адмерала настойку і спытала: — Знаёмы? — Мой настаўнік. Кватэра Баляслава Катавіцкага нагадвала майстэрню. Пасярэдзіне пакоя на авальным стале высіўся незавершаны макет Мірскага замка. Папярова-кардонныя вежы былі расфарбаваныя акварэллю пад старасвецкія цагляныя муры. Па сценах — афорты Джавані Баціста Піранэзі з серыі «Турмы». На незашклёных стэлажах — бляшанкі з фарбамі і слоікі з клеем. Пад вакном, замест пісьмовага стала, — варштат. На ім акуратна раскладзены рознакаліберныя нікеліраваныя прылады: нажніцы, пінцэты, скальпелі... Катавіцкі падсунуў да стала з замкам абцягнуты пурпуровым аксамітам фатэль. Тонкім пэндзлікам пачаў расфарбоўваць дахавіцу на замкавай вежы. Адна за адною ўзнікалі пад пэндзлікам мініяцюрныя прамакутнікі: яны, як клеткі ў вучнёўскім сшытку, складаліся ў радкі. Але думкі Баляслава былі далёкія і ад гэтага пакоя, і нават ад нядаўніх падзей... Першая навела-мроя Баляслава Катавіцкага У Мірскім замку балявалі. Князь Радзівіл жаніў свайго сына. За накрытымі ў замкавым двары сталамі весяліліся госці. На засланых ільнянымі абрусамі сталах красавалася столькі шэдэўраў кулінарнага мастацтва, што паводле іх мажліва было скласці цэлы фаліянт з рэцэптаў і парадаў лепшых кухняў свету. Вабныя пахі ахутвалі замак, плылі над возерам і расцякаліся па мястэчку, дзе сквапныя жыды-крамнікі глыналі сліну, а рамеснікі кроілі сала. Па замкавых галерэях навідавоку ва ўсіх гасцей павольна рухалася чарада служак са срэбнымі сподамі ў руках. Гэтая чарада замыкала ў кола і паднявольнае царства кухара, і княжацкі фэст. Чаляднік Антон вынес з кухні залацістае смажанае парася, нафаршыраванае блінцамі, яблыкамі і нечым такім духмяным, ад чаго нават у сытага шляхціча ўзнікала жаданне схапіцца за відэлец. На вежавых сходах Антон ледзь не ўпусціў спод, калі сутыкнуўся з пакаёўкай Яняю. Мажная прыгажуня ў святочным хвартуху заступіла дарогу. — Гэта ты мне нясешь? — Яніна ўсмешка рассунула румяныя шчокі. — А ты не ведаеш, чым гэта ён так пахне? — Антон паднёс парася ад Янінай усмешкі. — Нечым такім... У мяне ажно страўнік курчыцца. Яня пасур’ёзнела: — Нафаршыраваны. — Я і без цябе ведаю. — Дай пакаштаваць, і я скажу, чым. — Ты што, здурэла? Яго ж загадана паставіць на княжацкі стол! — А хіба я горшая за князёўну? Ты толькі паглядзі на мяне, — пакаёўка прыўзняла далоньмі вялікія, як падушкі з княжацкай спачывальні, грудзі. — Ведаю, ведаю — там, дзе ты, там і грэх. — А калі ведаешь, то нясі парася не да стала, а на ложак. — А як заўважаць? — на Антонавым твары мільгануў сполах. — Князь не свінапас, каб свіней лічыць. Залацістае малочнае парася з райскім яблычкам у лычы патанала ў карункавых лістах салаты. Антон апусціў спод на белы покрыў квадратнага ложка: — А можа, не трэба? Мне ж заб’юць... — безнадзейна прапанаваў Антон. Яня ўзбілася з нагамі на ложак, выхапіла з парасячага лыча райскі яблык і засунула за шчаку. — Задзірай спадніцу, — Антон пасунуў спод на край ложка. — Спачатку давай глянем, што там у сярэдзіне, — Яня легла на жывот і пацягнулася за парасём. — Ну, тады і я гляну, — Антон завярнуў спадніцу Яні на плечы. Перад Антонавым тварам крутнуліся белыя, як палітыя смятанаю, клубы. Яня ўскочыла на калені і штурхнула Антона: — He буду ж я есці і мілавацца! Добра, — Антон падпоўз да спода і разламаў парася: у лісце салаты пападалі гарачыя блінцы. Пульхнымі пальцамі Яня схапіла блінец і адкусіла палову. Антон злупіў з парасяці хрумсткую скурку. — Гарэхі, аблыкі і гусіная пячонка з каляндраю, — з поўным ротам ледзь пералічыла Яня. — I грыбы, грыбы ёсць, — удакладніў Антон і закусіў блінец вялікім салатным лістом. — А ў лычы яшчэ суніцы і мігдал, — Яня абсмактала тлушч з вялікага пальца. — А каб віна, я б яшчэ адно парася з’еў, — запэўніў Антон і скінуў нагавіцы. — Пачакай, хвартух нашто крухмаліла, здыму, a то пакамечыцца. Яня ўскінула спадніцу і падставілася. Антон прыладкаваўся да сметанковых клубоў і ўзяўся за Яніны грудзі. На срэбным сподзе падскоквала парасячая галава. Антон з Яняю так захапіліся гулямі, што не заўважылі, як у пакой ускочыў вялікі пярэсты сабака. Ён ухапіў са споду парасячую галаву, і, адно матлянуўшы закручаным хвастом, пацягнуў здабычу за дзверы. На вежавых сходах мажардом паліў люльку і праз вузкую мушкетную байніцу сачыў за баляваннем. Паўз яго прабег сабака з парасячаю галавою ў пашчы. Мажардом гукнуў, але той не спыніўся. Тады мажардом паклаў люльку на байніцу і крадком выйіпаў на калідор. Праз прачыненыя дзверы ён згледзеў высока ўзнятыя Яніны ногі над худымі Антонавымі плячыма. Спод у чарговы раз падскочыў і грымнуўся з высокага ложка на люстраны паркет. Яня войкнула, павярнулася і ўбачыла злосны твар раз’юшанага мажардома. Яна сціснула каленьмі Антонаву галаву. Той, не разумеючы, што адбылося, вылаяўся. Мажардом падскочыў і выцяў Антона нагою ў жоўтым боце пад рэбры, завярнуўся і выйшаў з пакою. Антон адно паспеў ускласці нагавіцы, а Яня завязаць матузкі накрухмаленага хвартуха, як у пакой забегла варта. Князь, выслухаўшы мажардома, рассмяяўся: — Дык хто з вас больш з’еў? Відаць, румяная адно свінячы хвост пакінула? — Гэта ўсё ён, я толькі райскі яблычак пакаштавала, — Яня выцірала слёзы рогам хвартуха. — Дык ты што, цэлае парася з’еў? — з недаверам запытаў князь. — А каб было віно, я б яшчэ адно мог з’есці, — недарэчна пахваліўся чаляднік. — Зараз паглядзім. Князь загадаў прынесці і паставіць перад Антонам яшчэ адно парася. Другое было ў два разы большае за першае, бо кухар, відавочна, стаяў на баку князя, а не служкі. — Калі з’ясі — дарую, а не з’ясі — скуру злуплю... Вырачыўшы вочы, Антон запхаў пальцамі ў рот апошні кавалак смажанай парасяціны. Князю падалося: з вялікага спода пасміхаецца парасячая галава. — Такога небяспечна трымаць у замку, — заўважыў князь і загадаў: — Выкінуць ненажэру і ягоную палюбоўніцу за браму. Калі Антон з Яняю выйшлі да мястэчка, ненажэрнага чалядніка нарэшце заванітавала. Ён азірнуўся на замак, вежы якога адбіваліся ў нежывым люстэрку штучнага возера, і змрочна сказаў: — Ты будзеш сведкаю, а мажардома я заб’ю! Баляслаў сядзеў перад макетам Мірскага замка і вострым пэндзлікам маляваў шалёўку на браме. У пакоі было цёмна, адно толькі макет ззяў пад чатырма настольнымі сафітамі. Катавіцкі з Рублеўскім сустрэліся на стадыёне. Яны прайшлі доўгай ампірнай галерэяй і нарэшце завярнулі ў вузкі пераход пад трыбунамі. Двое рабочых у памаранчыкавых камізэльках паверх ватовак падмяталі гумовую бегавую дарожку. Безжыццёвыя прыступкі трыбун вялі ў неба. Рублеўскі заслаў пыльную лаўку сённяшняй газетай. Баляслаў сеў побач: — Я не люблю стадыёны. — Дарма. Кожны стадыён разлічаны на гладыятараў. Толькі цяпер навучыліся падмяняць сапраўдны бой таннымі гульнямі. Людзі страцілі годнасць і не ўмеюць паміраць. — Хіба можна навучыцца паміраць? Навучыцца можна толькі таму, што робіш не адзін раз. — Вучацца на памылках. — Спадзяюся, я не паспеў памыліцца? — спытаў Катавіцкі. — Як сказаць, — Рублеўскі паглядзеў, як сыходзяць са стадыёна рабочыя. — Дык што я мушу рабіць? — Забіваць. — Прапануеце стаць катам? — Забойцам. Спадзяюся, з цягам часу зразумееце: кат — толькі выканаўца, а забойства — найвы шэйшае з мастацтваў. Я зраблю з вас мастака. Колькі хвілін Рублеўскі пакінуў на адказ, але Катавіцкі маўчаў. На пыльныя стадыённыя трыбуны зацерушыў імжысты дождж. Паярчэла трава футбольнага поля. Сеткаю тонкіх рысак пакрыўся тынк муроў. — Mary я адмовіцца? — спытаў Баляслаў. — Гэта апошняе, што вы можаце: зрабіць памылку. — Згодны. Рублеўскі падняўся: — Каб скончыць размову, хадземце падпішам кантракт. Яны зайшлі на прадапошні паверх звычайнага жылога дома. — Аддзел кадраў? — спытаў Катавіцкі. — Гэта места, дзе нам ніхто не будзе перашкаджаць, — Рублеўскі адамкнуў дзверы доўгім, падобным да штопара, ключом. 3-за металёвых стэлажоў з апаратураю і дзюралевых жалюзі на вокнах кватэра нагадвала радыёрубку падводнай лодкі. Адзінаю мяккаю рэччу ў пакоі была парэпаная скураная канапа, перад якою на часопісным століку ляжала канторская папка. Рублеўскі падаў Баляславу вечнае пяро: — Покуль вы будзеце запаўняць дакументы, я згатую каву. Катавіцкі пераадольваў непрыязь да ўедлівага, застарэлага паху каніфолі і гарэлай ізаляцыі, што грунтоўна панавалі ў памяшканні. Але нягледзячы на знешнюю спраўнасць, было відавочна, што апаратуру спісалі. Рублеўскі перачытаў напісанае: — Але не ўсё, — ён паклаў перад Баляславам два чыстыя аркушы, — пастаўце подпіс. He пытаючыся, Катавіцкі падпісаў. РДЗДЗЕЛ ДРУГІ. АКЦЁРКД Баляслаў стомлена ішоў уздоўж цаглянага мура. Плямісты маскхалат быў перапэцканы ў глей. Цяжкія высокія чаравікі гразлі ў вільготным жвіры. 3-за рога з’явілася і завісла над Катавіцкім постаць з сякераю ва ўзнятых руках. Баляслаў ускінуў пісталет, ломкі гук стрэлу патануў у лабірынце палігонных пабудоў. У брызентавых грудзях манекена заззяла ірваная дзірка, дыктавая сякера адляцела ўбок і ўваткнулася ў жвір. «Ніколі не пытайся “нашто?”, ніколі не цікаўся “чаму?”, — казаў Настаўнік, — гэта справа чыноўнікаў, а не мастакоў. Ты павінен задумвацца над пытаннямі: “як?”, “дзе?”, “калі?”. I твае пытанні больш складаныя, чым іхнія. Твае пытанні вечныя, а іх — залежныя ад сістэм, кодэксаў і дзяржаў». Тонкія металёвыя прэнты-папярочкі пажарнай драбіны рэзалі рукі. Нсзацвярдзелыя нацёкі алейнае фарбы расціскаліся пад пальцамі. У разадраным маскхалаце на плячы чырванеў іпнар. Катавіцкі з пажарнай драбіны паставіў нагу на падваконне, і адразу ў ваконным прагале супрацьлеглай сцяны ўзнікла дыктавая грудная мішэнь. Вайсковы чаравік слізгануў па свежай фарбе падваконня, з вышыні другога паверха Катавіцкі абрынуўся на ўтрамбаваны глей.